12 Воўк і авечкі працяг

Поделиться
HTML-код
  • Опубликовано: 23 мар 2021
  • Пастух ходзіць, пасе авечак, побач воўк
    Пастух:
    Пасу-пасу авечачку недалёка ад рэчачкі,
    Я пасу авечкі каля самай рэчкі
    Воўк за гарою, шэры за крутою
    Воўка не баюся, кіем баранюся
    Качарэжкай атаб’юся, пайду буду спаць
    Воўк падкрадаецца івыхоплівае авечку, забірае сабе. Усё паўтараецца
    Пастух высочвае воўка па слядох:
    Бабін след… дзедаў след… каровы след… казы след… заечы след… ваўка след! Авечак след!
    Пастух ваўку:
    Воўк-воўк, ці бачыў ты маіх авечак?
    Не, не бачыў!
    (авечкі гучна тапочуць)
    А што з цябе так тупаціць?
    Гэта мае парабкі дровы сякуць!
    (авечкі гучна хлопаюць)
    А што гэта ў цябе там хлюпаціць?
    Гэтамае парабкі бліны пякуць!
    (авечкі гучна мекаюць)
    А гэта ж мае авечкі! Харошыя мае! Хадзіце сюды!
    Авечкі бягуць да пастуха.
    Авечкі і пастух топяць лазню і запрашаюць ваўка:
    (хорам) Воўк-воўк, хадзі ў лазню мыцца!
    А якія ў вас дровы?
    Сасновыя!
    Не, надта чадзяць!
    Зноў топяць лазню і запрашаюць воўка:
    (хорам) Воўк-воўк, хадзі ў лазню мыцца!
    А якія ў вас дровы?
    Яловыя!
    Не, надта дымяць!
    Зноў топяць лазню і запрашаюць воўка:
    (хорам) Воўк-воўк, хадзі ў лазню мыцца!
    А якія ў вас дровы?
    Бярозавыя!
    Воўк ідзе мыцца, яго акружаюць і параць, ён вырываецца і збягае ў лес.
    Майстар-клас па беларускіх народных гульнях 23.12.2017. Цэнтр Кола (Магілёў, зав.Чкалава, 16) Тэма майстар-класа: народныя гульні як мэдэль аўтэнтычнага жыцця і гукапасылу ў хаце, ў двары, ў лесе, ў полі, каля ракі. Праводзіць майстар-клас Ларыса Рыжкова - этнапедагог і захавальніца жывой народнай спеўнай традыцыі, кіраўнік узорнага фальклорнага ансамбля «КАЛЫХАНКА» Міханавіцкага Дома фальклору (Мінскі раён). Відэа Алы Кусковай

Комментарии •