Архаічны абрад і сучасны чалавек. Эксперты пра цікавасць да традыцыйнай культуры

Поделиться
HTML-код
  • Опубликовано: 4 июл 2024
  • На абрад “Юраўскі карагод” 6 мая 2024 года ў Пагост прыехалі сотні гасцей. Вёска ў Жыткавіцкім раёне даўно не памятае такой шматлюднасці, мясцовыя жыхары - пераважна людзі сталага ўзросту. Абрад, які праводзяць тут спрадвеку, мае статус нематэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь і ўнесены ў Спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА, якой патрабуецца тэрміновая ахова.
    На працягу апошніх чатырох год у Пагосце і, шырэй, на Тураўшчыне пры падтрымцы ЮНЕСКА рэалізоўваўся міжнародны праект, скіраваны на захаванне абраду “Юраўскі карагод”. Заключнай яго падзеяй стаў Рэгіянальны фестываль нематэрыяльнай культурнай спадчыны “Карагоднае кола”, прымеркаваны да свята Юр’я. Да праекту спрычыніліся многія людзі, сярод якіх - супрацоўнікі ўстаноў культуры, органаў дзяржаўнага кіравання, самадзейныя і прафесійныя творчыя калектывы, выкладчыкі, студэнты, аматары фальклору.
    Вынікі шматстайнай працы абмеркавалі ў размове з экспертамі, прадстаўнікамі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў і Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Удзельнікі сустрэчы паразважалі, якім чынам захаваць традыцыю ў вёсцы, чаму прысутнасць вялікай колькасці людзей не заўсёды на карысць нематэрыяльнай культуры і якая матывацыя быць уключаным у каляндарнае кола народных абрадаў і свят для сучаснага чалавека.
    Інтэрв’ю арганізавана ў межах праекта ЮНЕСКА па рэалізацыі плана аховы вясновога абраду “Юраўскі карагод”, які ажыццяўляўся з 2021 па 2024 год пад кіраўніцтвам Цэнтра нематэрыяльнай культурнай спадчыны БДУКМ у Жыткавіцкім раёне Гомельскай вобласці.
    Больш пра праект living-heritage.by/unesco/yura...
    Сустрэча прайшла 19 чэрвеня ў Этналабараторыі Івана Кірчука Інстытута павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі БДУКМ.
    Мадэратар - Вікторыя Пяткевіч
    Здымкі:
    гук, камера - Арцём Петрашкевіч
    камера, мантаж - Аляксей Піскун
    Чаму Юраўскі карагод ахоўваецца ЮНЕСКА? Гутарка з Рэгінай Гамзовіч пра нематэрыяльную культурную спадчыну Тураўшчыны • Чаму Юраўскі карагод а...

Комментарии •