АКУДЖАВА: супраць "рускага свету" і вайны, сяброўства з Быкавым і ў чым сувязь з Беларуссю

Поделиться
HTML-код
  • Опубликовано: 1 июн 2024
  • Булат Акуджава - культавы бард, выдатны паэт і празаік.
    9 траўня спаўняецца 100 гадоў з дня народзінаў Акуджавы, у гэты ж дзень, звычайна, адбываецца ўсплёск «победобесия», які, на жаль, закране і Беларусь.
    Тэма вайны наскрозь праходзіць праз творчасць Акуджавы.
    Сёння мы пагаворым пра Булата Акуджаву, абмяркуем ягоную творчасць, працытуем радкі і ўбачым у іх усю трагедыю вайны. Бо ўсё, што пісаў пра вайну Акуджава - гэта антываенная творчасць глыбокаперакананага пацыфіста.
    Падпісвайцеся на канал Андрэя Хадановіча і стаўце званочак, каб не прапусціць наступнае відэа: / @chadanovic
    Стаўце падабайкі, дзяліцеся спасылкамі! А таксама пішыце, пра якія яшчэ творы вы хацелі б пачуць.
    Змест:
    00:00 - Булат Акуджава - культавы бард і глыбокаперакананы пацыфіст
    02:33 - «Калі я ўпершыню заспяваў - гэта быў для савецкай паэзіі вялікі шухер»
    04:44 - Акуджава па-беларуску
    06:29 - шчаслівы і адначасова трагічны лёс Булата Акуджавы
    13:22 - ваенныя песні Акуджавы
    19:30 - «Песенька аб старым, хворым, стомленым каралі, які адправіўся заваёўваць чужую краіну і аб тым, што з гэтага атрымалася»
    23:29 - антываенны Акуджава, дэгераізацыя вайны і «Будзь здароў, шкаляр» ад Даўлатава
    29:23 - Акуджава і кінематограф
    30:55 - верш Акуджавы ў фільме «Звезда пленительного счастья»
    34:51 - адна з улюбёнейшых песень слухачоў Акуджавы - «Грузінская песня»
    40:08 - найлепшыя творы пра вайну - заўсёды антываенныя
    Глядзіце таксама:
    📗 Загадка Міхася Стральцова: любімы Багдановіч, майстар з пакалення Барадуліна, вёска і горад - разам: • Загадка Міхася Стральц...
    📗 Як і чаму ў 1943 годзе Оруэл прадказаў Беларусь і Расію сёння: антыўтопія «Ферма жывёлаў»: • Як і чаму ў 1943 годзе...
    📗 «Мы ненавідзім іх па-чалавечы»: паэзія нямецкамоўных габрэяў-эмігрантаў, якія перажылі Халакост: • «Мы ненавідзім іх па-ч...
    📗 Невядомая Алаіза Пашкевіч: супраціў імперыі, гісторыя псеўданіма і літаратурныя адкрыцці беларускі: • Невядомая Алаіза Пашке...
    📗 Гумар Купалы, Коласа, Барадуліна, анекдоты ад Караткевіча і шмат самаіроніі ад літаратараў Беларусі: • Гумар Купалы, Коласа, ...
    #Беларусь #літаратура #Акуджава

Комментарии • 36

  • @chadanovic
    @chadanovic  26 дней назад +16

    А як вы ставіцеся да 9 мая?
    Зміцер Бартосік спявае "Прыкмету" Булата Акуджавы ў перакладзе Рыгора Барадуліна: ruclips.net/video/ftSCkkamuNo/видео.htmlsi=ba8G3SX0-_kQx0jd
    Алесь Чумакоў спявае Акуджаву ў беларускіх перакладах пад гуслі:
    ruclips.net/video/YTeWLpWeYuQ/видео.htmlsi=wTa_hPD-fTpO778R

  • @nautilus701
    @nautilus701 26 дней назад +15

    Потрясающе, насколько эти песни актуальны сейчас!!! восхищаюсь вашим талантом раскрыть глубинную суть творчества поэта. Здоровья вам и долгих лет творчества.

  • @alenabaravik6011
    @alenabaravik6011 24 дня назад +5

    Шчыры дзякуй паважаны спадар Андрэй за цудоўны эфір, цікавы аповед, выдатная пераклад і выкананне песень! Са Святам Перамогі! Міра, Разумення , Шчасця, Здароўя, Любові, Дабрабыту !

  • @user-yo2wb2ee5p
    @user-yo2wb2ee5p 26 дней назад +22

    Дорогой Андрей, не ролик, но шедевр! Все в нем прекрасно и конгениально! Спасибо тебе огромное.

  • @alexto5594
    @alexto5594 26 дней назад +20

    Нечакана, але вельмі цікава, дзякуй. З самага дзяцінства захапляўся творчасцю Акуджавы. Калі Высоцкі вычыў мяне справядлівасці, Булат Шаўлавіч вучыў любові.
    Сапраўды пераклады на родную мову ўзбагачаюць нашую культуру.
    Што да вашага пытання, то мяне больш за ўсё ўразіла аповесць Васіля Быкава "Аблава". Не ведаю, ці чытаў я нешта больш моцнае не тое што ў Быкава - наогул, у сусветнай літаратуры.

  • @user-wd9gs2nh7l
    @user-wd9gs2nh7l 26 дней назад +15

    Дзякуй вялікі! Як Вы цудоўна спяваеце спадар Андрэй!
    Чакаем - пра Быкава!

  • @kseniyali5755
    @kseniyali5755 26 дней назад +16

    Сапраўды - таленавіты чалавек таленавіты ва ўсім! Дзякуй, Андрэй, за цудоўны выпуск! Дзякуй Сусвету, што такі чалавек як Булат Акуджава здарыўся на на нашай зямлі.❤

  • @Boub-wz1pn
    @Boub-wz1pn 26 дней назад +13

    Дзякуй вам вялікі! Вельмі цікавы выпуск!

  • @mihas1947
    @mihas1947 26 дней назад +11

    У расповедзе пра В.Быкава варта б закрануць яго аповесць “Сцюжа”. Моцны псіхалагічны твор пра таго, хто ўдзельнічаў у рэпрэсіях 30-х гадоў, а зараз, на пачатку вайны, ходзіць па вёсках, збіраючы партызанскі атрад. Ходзіць, баючыся. Кладзецца спаць з рэвальверам пад падушкай і баіцца заснуць.

  • @user-yv3yz1fg1x
    @user-yv3yz1fg1x 26 дней назад +8

    Прыгожа падаеце пан Андрэй, прыемна Вас слуаць, тым больш тут- Окуджава, само па сабе цікава і захапляльна! Дзякую! Але ж пра Быкава, усёж чакаю вашага аповеду.

  • @user-in8et6sf7i
    @user-in8et6sf7i 26 дней назад +25

    Я з Расеi, перакладаю i пiшу вершы па-беларуску, натхняюся у тым лiку творчасцю спадара Андрэя. Проста хачу пакiнуць гэта тут.
    Ўсё квiтнее наўкол, травень iдзе у наступ,
    Перапынкамi пераможна ўсмяхаючысь нам.
    Што рабiць? Бегчы услед, цi спатыкнуцца, ўпасцi -
    Гэта кожны жывы павiнен вырашыць сам.
    Ў лад заспявалi буслы у небе празрыста-сiнiм,
    Палi, быццам каралi, убралiся ў лепшыя шаты.
    Зялёныя хвалi траў - ад Хатынi i да Катынi,
    Жоўтыя кроплi сонца - ад Карпатаў i да Курапатаў.
    Цёплы вецер без супрацiву захапiў бязмежны абшар,
    I цяпер дажджавое рэха па яму, як па пляцы, крочыць.
    Ты толькi зiрнi - у барвах i Слуцк, i Халодны яр.
    Куды ты хочаш глядзець: у прыцэл, цi каханай у вочы?
    Давай пра вясну i любоў, пра стрэлы ды выбухi - хопiць!
    Давай, як раней, у госцi ўсiх паклiчам сяброў,
    Бо дварамi нясецца май - малады зухаваты хлопец,
    А за iм навыперадкi - Дон, Бярэзiна i Дняпро.
    Так, Хрыстос уваскрос, астаточна смерць перамог,
    Ўласнай рукою Сваёй звергнуў яе ў забыццё.
    Памятаеш, што народу аднойчы прамовiў Бог?
    "Я табе прапаную жыццё... Абяры жыццё".
    08.05.2023

    • @Vitsen1300
      @Vitsen1300 26 дней назад +2

      Дзякуй, вельмі прыгожа

    • @user-se2pb6op3q
      @user-se2pb6op3q 26 дней назад +2

      ,,ўсІх"!, а не ,,ўсех"..
      Усяго найлепшага!)

    • @user-in8et6sf7i
      @user-in8et6sf7i 26 дней назад +2

      @@Vitsen1300, вельмi прыемна, дзякуй).

    • @user-in8et6sf7i
      @user-in8et6sf7i 26 дней назад

      @@user-se2pb6op3q, шчыры дзякуй за праўку). Узаемна)

    • @user-in8et6sf7i
      @user-in8et6sf7i 26 дней назад +1

      ​Шчыры дзякуй за праўку). Узаемна)

  • @user-in8et6sf7i
    @user-in8et6sf7i 26 дней назад +12

    Привет из России. Спадар Андрэй, спасибо за этот ролик.

  • @PaniJufaVideo
    @PaniJufaVideo 26 дней назад +4

    Прывітанне з Сакартвэла, дзякуй вялікі за выпуск

  • @hectortroyian5568
    @hectortroyian5568 26 дней назад +5

    Хадановіч + Акуджава па беларуску - да дрыжыкаў)) Дзякую

  • @user-zd6vq1te5t
    @user-zd6vq1te5t 26 дней назад +5

    Дзякуй, спадар Андрэй. Для мяне Акуджава з юнацтва быў, як глыток свежага паветра. Я нават сваёй маленькай дачцы замест калыбельных спявала яго " Малітву", а яшчэ вось гэта:" Мне нужно на кого-нибудь молиться, подумайте, простому Муравью вдруг захотелось в ноженьки валиться, поверить в очарованность свою...." Такія цудоўныя пераклады яго твораў прагучалі, і так тэксты добра пасуюць да мелодыі. Яшчэ раз дзякуй сардэчны! Чакаю вашых новых расповядаў.❤❤❤

  • @user-ij7tu5dc2w
    @user-ij7tu5dc2w 26 дней назад +6

    Дзякуй вялікі спадар Андрэй.Адзін мой дзед жывы вярнуу́ся з вайны.Алеж ня хацеу́ размау́ляць пра вайну.

  • @mihas1947
    @mihas1947 26 дней назад +5

    Дзякую, Андрэй! Добрую справу робіш сваёй праграмай.
    Варта было б уставіць у расповяд пра творчасць Акуджавы яго песню “Бумажный солдат”. Некалі я спрабаваў перакласці яе на нашу мову, але ў мяне не атрымалася. А песня сёння адна з актуальнейшых. Лёс таго папяровага салдаціка - гэта лёс кожнага з тых, хто захоча перарабляць свет агнём.
    Цісну руку! М.Б.

  • @user-bw5ye2qd9n
    @user-bw5ye2qd9n 26 дней назад +11

    Дзякуй! Дзякуй! Дзякуй!

  • @aliakseinevelski4444
    @aliakseinevelski4444 25 дней назад +3

    Вялiкi дзякуй!

  • @user-se2pb6op3q
    @user-se2pb6op3q 26 дней назад +3

    Падзяка!

  • @winterIrinka
    @winterIrinka 23 дня назад +1

    Супер выпуск. Дзякуй вялікі 🥰
    Было цікава.
    Сьпевы асобна адзначу 👍

  • @orshaeu
    @orshaeu 26 дней назад +9

    Нават не памяталі, што ў нас на канале відэа гэтай песні ў выкананні Бартосіка ёсць)

  • @user-yp4tb6uv3m
    @user-yp4tb6uv3m 20 дней назад +1

    ♥️👍👏

  • @user-lf3ts9vg7s
    @user-lf3ts9vg7s 26 дней назад +6

    Выдатна! Можа, калi небудзь быдзе i пра знакамiты роман "Падарожжа дылятантау"?

  • @user-se2pb6op3q
    @user-se2pb6op3q 26 дней назад +2

    Аўтару трэба звярнуць увагу на канчаткі ў словах.. Бо так ужо б'е па мазгах і вушах!!..(((

    • @andrejkhadanovich1080
      @andrejkhadanovich1080 26 дней назад +1

      дзякуй, буду старацца зьвяртаць на гэта ўвагу

    • @neverkevich
      @neverkevich 25 дней назад

      Белы буйвал, *блакітны* арол, залацістая стронка - прапанова
      Дзякуй за этэр!

  • @user-ni3bf8zv7x
    @user-ni3bf8zv7x 16 дней назад

    Быкаў у чымсці падобны да Баха, за словамі паўстае музыка нябес.

  • @halene_nightingale
    @halene_nightingale 25 дней назад

    Мне нравится творчество Окуджавы. Но, как сказала Ахматовская:
    "Когда б вы знали, из какого сора. Растут стихи, не ведая стыда." Личность его была очень неоднозначной.

  • @jhongolt5110
    @jhongolt5110 10 дней назад

    У выпадку з святочным выпадку аб Васілю Уладзіміравічу тут варта глядзець з яго боку і які ролік вы збіраецеся рабіць: сур'ёзны ці забаўляльны ? Калі сур'ёзны, то вядома ж "Мёртвым не баліць" найлепш падыходзіць дзеля гэтага, бо там добра паказаны шкодніцтва і пагроза ад сваіх "карысных ідыётаў" і добра відаць, што часам свае шкодзяць больш чымся чужыя. Гэта і да сёння актуальна, мо шчэ й больш. А калі ж забаўляльны ролік рабіць,то тут найлепшым чынам прыдасца "Інтэграцыя" - невялічкі аповед, але з уймай прозвішч (перакручаных, але пазнавальных) і постацей, так там лютая альтэрнатыўшчына, але мне падаецца не шмат хто пазнае ўсіх герояў ( каля 15-20) з таго аповеду, бо некаторыя не надта вядомыя сучаснікам - майму сябру, большасць з іх была невядома, што ўжо казаць пра іх дзеянні ў 90-я і за што іх "любіць" спадар Быкаў. Таму было б цікава,калі б вы разабралі той твор і распавялі пра тых, хто там узгадваецуа і схаваны🤲🤔 мяркую тое было б файна.