❤️ Пэтычны геній, сяброўства з Быкавым і Караткевічам, актуальны верш для 2020-га | БАРАДУЛIН

Поделиться
HTML-код
  • Опубликовано: 5 июн 2024
  • Прывітанне, гэта Андрэй Хадановіч, і мы з вамі працягваем гаварыць пра беларускую і сусветную літаратуру. Сёння мы пагаворым пра геніальнага, магчыма, улюбёнага беларускага паэта, Народнага паэта Беларусі і проста вялікага чалавека. Герой відэа - Рыгор Барадулін.
    Пагаворым пра жыццё і творчасць вялікага паэта. Працытуем шмат ягоных вершаў і ў чаргоы раз з гонарам адзначым, што Рыгор Барадулін - геніальны паэт.
    Падпісвайцеся на канал і стаўце званочак, каб не прапусціць наступнае відэа: / @chadanovic
    Стаўце падабайкі, дзяліцеся спасылкамі! А таксама пішыце, пра якія яшчэ творы вы хацелі б пачуць.
    Змест:
    00:00 - «Жыццё з такімі хітрымі вачыма, што ад яго ўтаіцца немагчыма», - геній Рыгор Барадулін
    01:20 - паэт вялікага дыапазону, нязменнай любові да жыцця, адкрыты да таямніцаў
    05:49 - больш за 100 кніг, лепшая кніга 2013 года «Вушацкі словазбор» і файныя праклёны
    10:02 - сябры Барадуліна: Васіль Быкаў, Уладзімір Караткевіч, Міхась Стральцоў і іншыя
    12:53 - вайна, бацька і маці ў жыцці і творчасці Барадуліна
    20:08 - метафары ў вершах Барадуліна і любоўная паэзія
    22:55 - розны Барадулін: багемны, застольны, падарожнік, палітычна заангажаваны, духоўны
    25:46 - творчасць позняга Барадуліна
    27:42 - «Трэба дома бываць часцей» і пры чым тут пратэсты ў Беларусі ў 2020-м годзе
    32:56 - шыкоўныя перадсмяротныя вершы
    34:32 - трымаемся свайго і будзьма з культурай
    Глядзіце таксама:
    📗 Гісторыя Дон Жуана - яскравы прыклад Беларусі сёння: да чаго прыводзіць неабмежаваная ўлада? Мальер: • 😱Гісторыя Дон Жуана - ...
    📗 Юбілей паэта! Незвычайны выпуск ад Андрэя Хадановіча ў свой дзень нараджэння: • 🎂 Юбілей паэта! Незвыч...
    📗 Горад кантрабанды і свабоды на мяжы падзеленай Беларусі: «Каханак Вялікай Мядзведзіцы», Пясецкі: • 🔥 Горад кантрабанды і ...
    📗 Канстытуцыя, Песня пра зубра і хвароба канібалаў: лепшая сучасная жаночая паэзія Беларусі: • 🔥 Канстытуцыя, Песня п...
    📗 Рок-паэзія і культавы "Народны альбом", Вольскі і Камоцкая, "Простыя словы" i Міхал Анемпадыстаў: • 😍 Рок-паэзія і культав...
    #Беларусь #літаратура #Хадановіч #пратэсты #Барадулін #ЖывеБеларусь #РыгорБарадулін #вершы #паэзія #Быкаў #Караткевіч

Комментарии • 53

  • @chadanovic
    @chadanovic  Год назад +25

    Чыталі «Вушацкі словазбор»? Што асабліва спадабалася? Напішыце ў каментарах!

    • @user-mc8lt8gc5n
      @user-mc8lt8gc5n Год назад +1

      Лчлшчшвшшвш
      Ш
      угвшущущущу8йшцшцшцг7990гущвгушуугшушуг😇🤑🤑😎🧐👈🤟🤏💤🤏💤💤🤏💤🤏💤🤞👏🙌👐💪

    • @user-mc8lt8gc5n
      @user-mc8lt8gc5n Год назад

      Щвлуцлышлцшыцзылцоыгыдйшцш1олц😊🙂😗🙂🙃🙃🙃🙃🙃😉😄🙃😄🙃🙃🙃😄🙃😄🙃😄🙃🙃😄🙃😄🙃🙃😄🙃😍🤩🙃🙃😄🙃😄🙃😄😄😄😄😄😄😄

  • @user-xv5vq9ke1m
    @user-xv5vq9ke1m Год назад +12

    Дзякуй, спадар Андрэй! Глыток свежага паветра. Беларусь будзе жыць, а з ёй і памяць аб дзядзьке Рыгоре!

  • @olgaparfionova145
    @olgaparfionova145 Год назад +10

    Нізкі паклон і вялікі дзякуй Вам, спадар Андрэй, за аповед пра Рыгора Барадуліна. Выпадкова трапіла на Ваш ролік ды ўжо не змагла адарвацца! Падпісалася на Вас. Столькі любові Вы выказалі ў сваёй прамове да літаратуры, да паэзіі, да творчасьці геніяльнага Рыгора Барадуліна! І звышпрафесійна гэта зрабілі! Шчыра дзякую Вам за Вашу плённую працу! Жадаю моцнага Вам здароўя і творчага натхнення!

  • @alenabaravik6011
    @alenabaravik6011 Год назад +7

    Вялікі дзякуй спадар Андрэй за працу на карысць беларусам і іншым! Заўжды з задавальненнем слухаю, шмат чаго для сябе новага набываю!!!

  • @user-pw4yd4fm9f
    @user-pw4yd4fm9f Год назад +41

    Вялікі дзякуй за нашага любімага паэта Рыгора Барадуліна. Мне вельмі падабаецца Барадулін. Як прыемна пачуць яго вершы у вашым выкананні. Дзякуй яшчэ раз за вашу працу.

  • @user-ot6zr9qt3v
    @user-ot6zr9qt3v Год назад +15

    Ведаю і люблю таленавітыя, насычаныя паветрам, сонцам, павагай да роднай мовы, непаўторныя творы Рыгора Барадуліна, апошняга народнага. Яго радкі - асобны, асаблівы слоўнік.
    Дзякуй!

  • @herdameier
    @herdameier Год назад +16

    "Кожны чалавек носіць сваё неба з сабою", а са мной заўсёды вандруюць ягоныя вершы. І яны не, не падабаюцца, а на душу кладуцца, дзесьці адчаем і болем, дзесьці ціхай радасцю і верай, а дзесьці хітраю усмешкаю і нагадам "не жабракі - вякі стаяць за намі". Дзякуй Вам за гэты цудоўны расповед - якое яркае адчуванне прысутнасці, быццам сапраўды сядзіце насупраць і расказваеце: і ўсмешкі, і слёзы, і чытанне разам з Вамі. Веру, што яшчэ будуць і сустрэчы, і расповеды, і чытанні. Дзякуй.

  • @theRealWildkot
    @theRealWildkot Год назад +11

    Дзякуй вялікі - столькі граняў Рыгора Барадуліна вы адкрылі тут 👍

  • @user-jj3tz2vq5c
    @user-jj3tz2vq5c Год назад +14

    Вялікі дзякуй, Андрэй. У мяне яго кніжачка выбраных вершаў, агучаная аўтарам і аздобленая фотаабразкамі, якія зрабіў Вадзім Грудзько. Цудоўная наша родная беларуская мова, цудоўныя вершы і такія блізкія здымкі роднай Беларусі. " Сны сасны" - мая настольная кніжачка і ў вясёлы і ў самотны час.

  • @user-ey8hx5gk9j
    @user-ey8hx5gk9j Год назад +47

    Барадулін - гэта нашая беларуская легенда

    • @ahmadtea1606
      @ahmadtea1606 Год назад

      Напомните настоящую фамилию нашей легенды ! Я , чего то забыл .

  • @guchok_official7400
    @guchok_official7400 Год назад +16

    Пане Хадановіч, шчыра дзякую за матэрыял🙏 Атрымаў вялікую асалоду 🫶

  • @user-tx7hr3ln8w
    @user-tx7hr3ln8w Год назад +22

    Дзякуй вялікі, спадар Андрэй! Паслухау́шы майстра Барадуліна, разумееш, які бедны твой слоу́нік. І яшчэ пра праклёны. Гэта ж музыка у́ парау́нанні з рускім матам!

  • @kulturnykatok
    @kulturnykatok Год назад +34

    Дзякуй, Андрэй! У праклёнаў на беларускай мове свая асаблівая эстэтыка ) Быццам бы праклён - а выклікае ўсмешку. Напрыклад:
    - каб твае кішкі сабакі па вуліцах цягалі
    - каб на тваіх зубах унукі гніды ціскалі
    - каб у тваей галаве мышы гнёзды вілі
    - каб праз твае вушы вецер свістаў

  • @user-pw4yd4fm9f
    @user-pw4yd4fm9f Год назад +47

    Не ведаю чаму, але Рыгар Барадулин мне як самы родны чалавек, як мая радня. Люблю яго вершы. Калі чытаю, нібыта вяртаюся у дзяцінства. Дзе жывыя мае бацькі і я маленькая.

  • @tomarakaversneva171
    @tomarakaversneva171 Год назад +27

    Не чытала "Вушацки словазбор",на жаль. Абавязкова буду чытаць.Дзякуй за тое,што знаемице нас з такими вядомыми и невядомыми паэтами и письменниками,бо больш нидзе не пачуеш у нас. Низки паклон за вашу працу.

  • @user-xe4hg3el3n
    @user-xe4hg3el3n Год назад +38

    Дзякуй за выдатную размову. З нецярпеннем чакаю вас кожны раз

  • @dzivak
    @dzivak Год назад +22

    Дзякуй за працу, бо і цікава, і пазнавальна! А шчэ ж і якасна! Дзякуй!)

  • @user-jc4bn3df5p
    @user-jc4bn3df5p Год назад +11

    Пажаданні - тое што трэба))), нарэшце ўсміхнулася..а Дуліны ад Барадуліна - файныя, перачытала іх. З любоўю да Вас і пашанай да спадара Рыгора Барадуліна!

  • @user-sm8sj4ht2i
    @user-sm8sj4ht2i Год назад +23

    Помніць кожнай масніцы спеў
    Кожны кут у прыціхлай хаце
    Богу дзякаваць, што пасьпеў
    Ты пачуць блаславенне маці ❤️

  • @letuciennicazzaplecnikam
    @letuciennicazzaplecnikam Год назад +16

    беларускія праклёны супер топ! трэба падвучыць і ў сваё маўленне дадаваць:) дзякуй за відэа!

  • @user-kl5qv1mu8k
    @user-kl5qv1mu8k Год назад +11

    Дзякуй вялiкi !

  • @vicka_more
    @vicka_more Год назад +31

    Смачна як у Вас атрымалася)) Дзякуй. Месцамі вельмі смачна. Трэба пачытаць. А калі глядач пасля агляду вырашыў пачытаць, то лепш можа быць толькі, калі і сапраўды пачытае (і спадабаецца). Чакаю наступнае (гляджу мінулае).

  • @Emelyhip94
    @Emelyhip94 Год назад +18

    Памятаю, вучыла ў школе напамяць "Трэба дома бываць часцей" і вельмі не любіла гэты верш, таму што не разумела і ненавідзела вучыць вершы напамяць. Зараз жа камяк у горле і слезы наварочваюцца, калі чую гэтыя радкі. Вось так і надыходзіць старасць...

    • @user-el1bo6qr1s
      @user-el1bo6qr1s Год назад +2

      Абавязкова лайк,ды мяркую, што не стараюсь,а сталасць!

  • @alesiaivanova2776
    @alesiaivanova2776 Год назад +23

    Ізноў цудоўная тэма, цікавы расповед. Дзякуй! Яшчэ, яшчэ, яшчэ)))

  • @kirpichnikovsergey3932
    @kirpichnikovsergey3932 Год назад +5

    Ен ящэ памятае тую Беларусь

  • @verapoglazova4270
    @verapoglazova4270 Год назад +14

    0 секунд назад
    Рыгор Бородулин -- народный поэт , замечательнейший поэт .....

  • @user-rn2nt9cd1x
    @user-rn2nt9cd1x Год назад +5

    With love from Belarus, Mensk !!!¡!!!!!

  • @n.tserkovich
    @n.tserkovich Год назад +13

    Шчыры дзякуй за выпуск 🤗❤️

  • @smartsveta6366
    @smartsveta6366 Год назад +10

    Добры вечар! У мяне пажаданне: напішыце, калі ласка, невялічкую п'есу для дзяцей, каб ставіць дома ці ў школе. Гэта дапаможа вывучэнню мовы.

  • @expectopatronum390
    @expectopatronum390 Год назад +12

    думала не даслую бо цяжа звычайна пра класічную літаратуру нешта слхаць, але тут так сакавіта ўсё што не заўважыла як час прайшоў)

  • @erossimo777
    @erossimo777 Год назад +8

    Трэба дома бываць часцей - наступны верш, які я вывучу напамяць.

  • @jacktwain5077
    @jacktwain5077 5 месяцев назад

    Дзяцько Рыгор хай Вам там лёгка будзе.Упэўнены што у Валадарстві Божухны Нашага..Памятую і базар наш,і каней с торбамі,і кароў і свіняй у вазах на прадажу.50я годы Заходняй Беларусі і усюды гаворка на мове.І маскалей большала і большала на усіх пасадах.А апошнюю радзіну вывезлі у 53м годзе і згінулі яны без сляда пакінуўша вокна і дзверы у хаце забітыя аполкамі.За нядоўга у хаце ужэ мясцілася радзіна васточніка.Стаіць перад ачыма пра што паэт наш распавядае.Стаіць і не вернецца.Хто сёньня трымае карову,а коней яшчэ у канцы 50х звёў калхоз дзе людзі у канцы года дасталі аж па дзьве капейкі на трудадзень.Самыя абачлівыя даўно перад гэтым з'ехалі на немецкіе землі у Польшчу.Самыя працавітыя,разумныя бо у 39 годзе і па вайне ведалі што нас чакае ад маскаля.Самы страшны праклён чуў як саседкі сварыліся.Каб на цябе вады нагрэлі і задумаўся...Што у параўнаньні мат маскаля з гэтым? Жыцьё маё мілае і мінулае так хутко....

  • @zyvievecna
    @zyvievecna Год назад +13

    О, якраз зараз у школе яго верш вучым)

  • @user-xu8zu8nh1m
    @user-xu8zu8nh1m 10 месяцев назад +1

    Які ж дзядзька Рыгор чалавек быў👍👍👍👍. Што ні прыклад любога радка, і ўсё з сэнсам.... А пра пажаданне : здароўя ў ручкі, у ножкі, нуууууу і туды☝️трошкі))))) у нас, у суседзяў з Лепеля(з Леплі) на ўсіх святах самае простае, але лепшае пажаданее

  • @1tvorca
    @1tvorca Год назад +8

    Прыязджаў да нас у школу, калі я быў якім шасьцікласьнікам. У актавай зале сабіралі шкаляроў. Тады думалася, што нейкі амаль звычайна дзядзька, ды настаўніцы, у тым ліку не толькі літаратуры, здаецца хваляваліся крыху, па-іншай меры ўважліва слухалі ды задавалі пытаньні паэту

  • @neonilla8033
    @neonilla8033 11 месяцев назад

    Перагледзела выпуск цудо*уны, каб сэрцам ачуняць,,, Дзякуй, шано*уны спадар Андрей! Працягвайце, калiласка, Вашу працу!!! Надхнення, моцу!!! Чакаю за*ужды Вашых передач.

  • @daryaroskach1714
    @daryaroskach1714 Год назад +5

    Дзякуй!

  • @user-xu8zu8nh1m
    @user-xu8zu8nh1m 10 месяцев назад

    А за ,,трэба дома бываць часцей,, можна навогуле , не толькі помнік ставіць, а яшчэ хочацца ад дзяцей , вучыўшыхся з 1989 па 2000 аказаць вялікі дзякуй і дзядзьку Рыгору, але і тым, хто ў праграмму нашага белліта ўключылі гэты верш. Дзякуючы гэтаму, многія хто з'ехалі з дому, і сёння могуць 2-3 радкі прадэкламаваць. Яшчэ раз прывет ад ,,мальцаў,, з Лепелю

  • @user-jw2bx1fb8l
    @user-jw2bx1fb8l Год назад +12

    😂🤣
    Мой слоўны запас скончыўся
    Выбачайце за наскальны жывапіс

  • @AlesiaSka
    @AlesiaSka Год назад +6

  • @user-xu8zu8nh1m
    @user-xu8zu8nh1m 10 месяцев назад +1

    А праклён пра дзверы ў чыстым полі, дык усц...цца можна)))

  • @alezijust5430
    @alezijust5430 Год назад +3

    Ци была паэзия Барадулина у праграме школьнага навучання?

  • @user-ug2ry3ip4r
    @user-ug2ry3ip4r 11 месяцев назад

    Гэтыя " трэба дома бываць часцей" і "трэба у розных краях пабываць" пачаў яшчэ Міцкевіч сваім "Літва, ты як здароўе тое - цябе спачатку страціш, а потым залатое"... Зразумела, што Літва у яго, гэта не сучасная Ліетува.

  • @Renessaince
    @Renessaince 11 месяцев назад

    А чаму „пэтычны“?

  • @user-qz1sg3zg2q
    @user-qz1sg3zg2q Год назад +6

    З Ушачынны

  • @SergeyGurianov
    @SergeyGurianov 7 месяцев назад

    +1000000500

  • @user-dj2jr7bd2p
    @user-dj2jr7bd2p Год назад +2

    Каб ты каменни еу