Башлыкевіч - Fanø

Поделиться
HTML-код
  • Опубликовано: 27 сен 2024
  • Песня, кавалак якой я напісаў ў траўні на востраве Fanø.
    Песня, якой я развітаюся з 2023.
    ...
    Зноўку дурное надвор'е ў снежні
    Праз шчыліны ў шыбах цяпло смокча вятрамі.
    А што нам застанецца, калі скончыцца год?
    Успамін, што было і што ёсць паміж намі.
    Паміж намі краіны, лясы, кіламетры,
    Паміж намі цяпла акіяны і боль,
    Не ўратуе тут пах мандарынавай цэдры -
    Напэўна, так і прыдумаў Поль Дзірак манаполь.
    Каб не быць гэтай зімою ў адзіноце,
    Cонца ўсход сустракаеш ў палеце.
    Але з'ехаў твой цягнік,
    Узняўся самалёт,
    І кіроўца аўтобуса ў якім ты сядзіш
    закасаў рукавы і палез пад капот.
    І з ніякай станцый ў любым месцы света
    Ні метро, ні маршрутка, ні нават ракета,
    Ніводны транспарт ужо не ідзе
    У тое месца і час, дзе я чакаю цябе.
    Нічога не будзе, уключай перамотку,
    Хай мінорныя песні гучаць на паўторы.
    Увесь свет у расфокусе, але ведаеш, котку,
    Шчасце жыве на нейкай на выспе ў моры.
    На той выспе нерухома стаяць цыферблаты,
    Непатрэбныя шчасцю каляндарныя святы.
    Шчаслівым добра і без гэтай ільготы,
    Святы болем сілкуюць адзінокіх самоту
    Шмат знайшлі, шмат згубілі ў бруднае багне.
    І горка, і цёпла. Куды мяне цягне?
    З'ехаў мой цягнік,
    Узняўся самалёт,
    І кіроўца аўтобуса ў якім я сяджу
    Закасаў рукавы і палез пад капот.
    І з ніякай станцый ў любым месцы света
    Ні метро, ні маршрутка, ні нават ракета
    Ніводны транспарт ужо не ідзе
    У тое месца і час, дзе ты чакаеш мяне.
    Як бы сусвет не быў падобны да трамваю,
    Дарогі і песні я сам абіраю.
    Я не буду спяваць пра пустую надзею,
    Покуль мне цёпла - дзялюся і грэю.

Комментарии • 37

  • @zhuzzzhu
    @zhuzzzhu 9 месяцев назад +20

    Усё будзе, пане Сяргею. Усё будзе. Дай Божа, каб пры нашай памяці, але няхай сабе і пасля. Надзея не бывае пустою. Усё будзе! З Новым годам!

  • @Eric_Cartman_BY
    @Eric_Cartman_BY 9 месяцев назад +15

    Я прыйшоў не плакаць у вашыя гэтыя інтэрнэты 😥😥

  • @mrwins8227
    @mrwins8227 9 месяцев назад +17

    Дзякуй за песню, жадаю вам штоб у наступным годзе збылося ўсё чаго вы жадаеце

  • @dranik_smiatanka
    @dranik_smiatanka 9 месяцев назад +13

    Сярожа, дзакуй за цяпло! Хай жа 24 будзе хоць троху лепшым за 23, 22, 21, 20...

  • @МаксимБураков-к2е
    @МаксимБураков-к2е 8 месяцев назад +8

    змясціць у тры хвіліны год? да не, гэта вельмі проста! Ддзясяцягогдзе? - магчыма. Жыццё чалавека, гэта геніальна! Жыццё пакалення - гэта "класіка"

  • @Ганна-ю8ф
    @Ганна-ю8ф 9 месяцев назад +9

    Спадар Башлыкевіч! Гэта як і ваш эмігрантскі соўнд! 😢😢😢 дзякуй!

  • @theRealWildkot
    @theRealWildkot 9 месяцев назад +13

    Дзякуй за песню! Але ж няхай наступнай зімой будзе нагода для радасных спеваў!

  • @r1tmmm
    @r1tmmm 9 месяцев назад +6

    Дзякуй

  • @ЮрийДреко-б7й
    @ЮрийДреко-б7й 9 месяцев назад +11

    Дзякуй за песьню!

  • @annaklimenok3749
    @annaklimenok3749 9 месяцев назад +11

    Ай, ну зноў плакаць...

  • @zpadvilni2292
    @zpadvilni2292 8 месяцев назад +4

    Файная кашуля. Дзякуй за працу! Жыве!

  • @karpiknata
    @karpiknata 2 месяца назад +1

    Вельмі кранальна. Дзякуй

  • @knzhld
    @knzhld 9 месяцев назад +9

    з новым годам! няхай 24 будзе лепш за 23 🤠

  • @kanstantsinloichyts3605
    @kanstantsinloichyts3605 9 месяцев назад +6

    Добра было б пачуць поўны мікс гэтай песні пад біты як у канцы!

  • @AlexeyGulev
    @AlexeyGulev 9 месяцев назад +6

    Дзякуй, што дзелішся! З Новым годам!

  • @Helen-g5q
    @Helen-g5q 8 месяцев назад +4

    Неверагодна!Дзякуй!

  • @ЮрийКазакевич-н3щ
    @ЮрийКазакевич-н3щ 8 месяцев назад +3

    Дзякуй

  • @netyar5
    @netyar5 9 месяцев назад +6

    3:13 файная цішотка!

  • @MaksimHaradzenski
    @MaksimHaradzenski 9 месяцев назад +11

    Музыка вельмі спадабалася)
    Нешта новае ад Сяргея/Лейбоніка.
    А можа і сапраўды 2024 стане новым?

  • @Freedom-yg2rh
    @Freedom-yg2rh 9 месяцев назад +6

    🤍♥️🤍🙏🙏🙏🇺🇦🇺🇦🇺🇦💪💪💪

  • @Stoneman5210
    @Stoneman5210 9 месяцев назад +19

    Дзякуй за кранальную песню!
    Дай Божа пабачымся на Радзіме

  • @alenabaravik6011
    @alenabaravik6011 9 месяцев назад +12

    З Новым годам паважаны Сяргей🎉🎉🎉! Цудоўна, кранальна , брава. Шчыры дзякуй за настрой! ❤❤❤ Хай шчасціць табе!

  • @Lahvich
    @Lahvich 9 месяцев назад +17

    Дзякуй Сяргей! Як заусёды атрымалася мельмi кранальна!

  • @kuzyukovich
    @kuzyukovich 9 месяцев назад +17

    вялiкi дзякуй, Сяргей!

  • @belkid1364
    @belkid1364 9 месяцев назад +14

    Дзякуй за цудоўную песню!

  • @kondratyparty
    @kondratyparty 9 месяцев назад +9

    Дзякуй спадар Башлыкевіч. Вельмі кранальная рэч. Але ж у новым годзе жадаю вам зноў вяртацца да мажору. Вашы творы кшталту "захоўвай настрой" і "БТ" падымалі настрой і захоўваюць маральны стан і зараз.😊

  • @lukdim1983
    @lukdim1983 9 месяцев назад +8

    Гэта было вельмі кранальна.

  • @ingeborgLI
    @ingeborgLI 9 месяцев назад +10

    вельмі прыгожа і кранальна, дзякую вам

  • @daryaroskach1714
    @daryaroskach1714 9 месяцев назад +6

    ❤‍🩹❤‍🩹❤‍🩹

  • @ИгорьЛавор-з2о
    @ИгорьЛавор-з2о 9 месяцев назад +6

  • @GumaDup2500
    @GumaDup2500 9 месяцев назад +9

    Башлыкевіч - бацька нацыі 💪💪💪

  • @антонгалко-р1ж
    @антонгалко-р1ж 9 месяцев назад +6

    2:54 Дыван файны.

  • @strelam.9343
    @strelam.9343 8 месяцев назад +4

    Цудоўна!

  • @ГеллаАхуэлла
    @ГеллаАхуэлла 7 месяцев назад +2

    Сумна... Горка... З надзеяй) Дзякуй)

  • @irynaafanasenka2507
    @irynaafanasenka2507 6 месяцев назад +1

    Сяргей, дайце спасылку на фармат МР3, калі ласка! Хачу Вас слухаць у аўто

  • @aleseresko143
    @aleseresko143 Месяц назад +1

    выдатна.