Онлайн канцэрт Вольнага Хора

Поделиться
HTML-код
  • Опубликовано: 7 окт 2024
  • "Вольны хор" з'явіўся ў жніўні 2020 года. Па словах удзельнікаў, гэта стала рэакцыяй на палітычныя падзеі ў краіне. Хор нечакана з'яўляўся ў публічных месцах Менску - у метро, на вакзале, у оперным тэатры, бібліятэцы, у філармоніі, у гандлёвых цэнтрах, мемарыяле "Яма" - і выконваў кампазіцыі, якія сталі асабліва папулярнымі падчас беларускіх пратэстаў. Ён таксама ўдзельнічаў у дваровых канцэртах, якія сталі папулярнымі падчас пратэстаў у Менску.
    «Гэта аб'яднанне музыкаў, якія не могуць маўчаць, для якіх спевы і песні - гэта сродак выказванні сваёй пазіцыі» , - кажуць пра сябе артысты.
    “Вольны Хор” быў вымушаны пакінуць Беларусь, бо стаў адным з сімвалаў беларускіх пратэстаў. Ён стаў фактарам, які натхняе беларускі народ на барацьбу, на далейшыя пратэсты і салідарнасць.
    9 жніўня ў гадавіну прэзідэнцкіх выбараў, калі беларускі народ паказаў, што хоча свабоды і дэмакратыі, у Беларускім Доме ў Варшаве выступіць забаронены ў Беларусі “Вольны хор” з он-лайн канцэртам “Не загаснуць зоркі ў небе”.
    Запрашаем далучыцца да он-лайн канцэрта а 20:00 па беларускім часе (а 19:00 па польскім часе)!
    Спасылка на онлайн канцэрт • 09.08 Онлайн канцэрт В...

Комментарии • 6