Культурная раніца. Юры Габрусь пра творчасць Дытрыха Букстэхудэ

Поделиться
HTML-код
  • Опубликовано: 20 сен 2024
  • Аматары арганнай музыкі прыязджаюць у Касцёл Святога Францішка ў Мінску, каб насыціцца чароўнымі гукамі аргана, пагрузіцца ў атмасферу спакою і духоўных роздумаў. Нядаўна ў касцёле адбылася серыя канцэртаў, якая была прысвечана арганнай спадчыне аднаго кампазітара - Дытрыха Букстэхудэ. Дзякуючы плённай дзейнасці арганіста Юрыя Габруся, імя гэтага славутага кампазітара ўжо добра ведаюць у беларускай сталіцы. Колькі канцэртаў адбылося, і як фарміравалася праграма? У чым наватарства і адметнасць музыкі Букстэхудэ? Чаму яго вучнем называюць самаго Іагана Себасцьяна Баха? Чаму ў праграму ўвайшлі творы Нікалауса Брунса? Радыё Марыя прыехала ў госці да Юрыя Габруся, каб распытаць пра творчасць Букстэхудэ і пра ўражанні ад канцэртаў.
    Падтрымайце працу Радыё Марыя сваімі ахвяраваннямі:
    * званок з гарадскога нумару на нумар 8 902 101 45 45 (ахвяра 5 руб.)
    * праз сістэму СМС-IPay
    * праз сістэму ЕРИП "Расчёт"
    * праз сістэму Web-pay
    * беспасрэдна на наш рахунак РадиоРМ: УНП 192658625 Р/С ВY35UNBS31350367590050009933 ЗАО "БСБ Банк" г. Мінск, БИК UNBSBY2X
    Падрабязная інфармацыя на нашай старонцы:
    radiorm.by/donate

Комментарии • 4

  • @АксанаАракчэева
    @АксанаАракчэева 9 дней назад +3

    Дзякуй, дзякуй, дзякуй! Усім! Тацяна Сапега - якая малайчына! Цудоўная магчымасць і пачуць змястоўную гісторыю жыцця і творчасці Букстэхудэ, а таксама і пачуць яго цудоўную музыку! А ад спадара Юрыя я даўно ў захапленні - і ад яго выканання (была на канцэрце), і ад яго энцыклапедычных ведаў пра гісторыю арганнай музыкі, пра якую ён распавядае так, як быццам сам прысутнічаў і быў знаёмы з Букстэхудэ, Бахам і іншымі кампазітарамі! Браво! І дарэчы, як Вы Юрый казалі, Дытрыха Букстэхудэ даюць вучням на выкананне у музычнай школе. Мой сын іграў на фортэпіяна яго п'есу, і, да свайго сораму, тады я ўпершыню пачула імя кампазітара...

  • @ЛюбовьВабищевич-р4ы
    @ЛюбовьВабищевич-р4ы 8 дней назад +4

    Татьяна, огромное Вам спасибо за эту чудесную программу, также как за программы Вами созданные ранее.

  • @loika2553
    @loika2553 8 дней назад +3

    Цудоўная і карысная размова