Спеў анёлаў з вышыні (Першы спеў на Раство)

Поделиться
HTML-код
  • Опубликовано: 26 дек 2024
  • "Спеў анёлаў з вышыні" з'яўляецца перакладам каляднага спеву "Angels We Have Heard on High" (James Chadwick, Англія, 1862). Спакойны, лірычны, медытатыўны - такі спеў добра слухаць ў сцюжу, калі навокал вее вецер і, быццам прабіваючыся праз гэты вецер, ціха чутны спеў анёлаў з вышыні.
    1. Спеў анёлаў з вышыні
    Адгукаецца ў палях
    Рэкі, горы і лясы
    Паўтараюць радасна
    Gloria in excelsis Deo!
    2. Што за вестка пастушкі
    Так ўзрадавала вас
    У надзеі й радасці
    Вас натхніла заспяваць
    Gloria in excelsis Deo!
    3. Пойдзем разам ў Віфліем
    Нарадзіўся Госпад там
    Да Хрыста хучэй ідзем
    Да Адзінага Цара
    Gloria in excelsis Deo!
    4. Вось у яслях Ён ляжыць
    Неба і зямлі Ўладар
    Язэп, Марыя, памажы
    Збаўцы спеў прынесці ў дар
    Gloria in excelsis Deo!
    Вакал - Кацярына Раюнец, Сяргей Раюнец
    Гітара - Сяргей Раюнец
    Губны гармонік - Арцём Сітнікаў
    Скрыпка - Вікторыя Букоўская
    Пераклад - Сяргей Раюнец
    У відэа выкарыстана графіка "Чалавек, які палівае дрэва" з выставы "Вяртанне"
    Мастак - Аляксанд Бірук
    www.behance.ne...
    "У карціне прысутнічае толькі дзеянне - чалавек нясе ваду каб паліць дрэва. Пры гэтым яму трэба зрабіць высілак - падняцца ўгару. Традыцыйна дрэва сімвалізуе Жыццё, а пастаўлены прадмет на ўзвышэнні азначае, што гэты прадмет мае асаблівае значэнне. Галоўная ідэя карціны: жыццё - гэта каштоўнасць. Чалавек здзяйсняе служэнне, падтрымліваючы, сцвярджаючы жыццё. Яшчэ адно тлумачэнне выявы палівання дрэва - гэта вобраз творчасці.
    Дрэва таксама з'яўляецца сімвалам Валадарства Божага, якое кожны чалавек па сваіх сілах стварае і такім чынам спрыяе пашырэнню агульнага Божага Валадарства на гэтай зямлі. Паліваючы гэтае дрэва, чалавек здзяйсняе свой уклад у рост Божага Валадарства. У Бібліі ёсць параўнанне Валадарства Божага са збожжам гарчычным, якое вельмі малое, але калі вырастае, становіцца вялікім дрэвам у якім хаваюцца птушкі. У карціне выказана сама сутнасць і сэнс існавання хрысціяніна на зямлі. Маючы дом на нябёсах чалавек застаецца тут, на зямлі. Хрысціянін лічыць гэта месца сваім домам і павінен працаваць тут, апрацоўваць свой сад."
    Аляксандр Бірук

Комментарии •