Які лёс старадаўных музейных і бібліятэчных збораў у Беларусі?
Беларусь, відаць, адзіная краіна ў свеце, краіна-выключэнне, дзе нацыянальных культурных скарбаў, матэрыяльных і духоўных, на радзіме меней, чым за яе межамі. Прычынай таму ваенныя навалы, што хвалямі перакочваліся праз нашу зямлю, і драпежніцкая палітыка суседзяў. Як пісаў Якуб Колас, Тут схадзіліся плямёны Спрэчкі сілаю канчаць, Каб багата адароны Мілы край наш зваяваць, А нас цяжка ў сэрца раніць, Пад прыгон узяць навек, Нашы скарбы апаганіць, Душу вынесьці на здзек, Каб у віры тэй ашукі Зьнішчыць нашы ўсе сьляды, Каб ня ведалі і ўнукі, Хто такія іх дзяды. Цяжка пералічыць усе тыя нацыянальныя багацці, што на працягу стагоддзяў былі вывезеныя з беларускай зямлі ў суседнія краіны. Тут і славутая нясвіжская калекцыя слуцкіх паясоў, і выданні Ф.Скарыны, і багатая калекцыя зброі і рыцарскіх панцыраў, і ўнікальны шкляны посуд з Налібоцкай мануфактуры, што апынуліся ў Дзяржаўным гістарычным музеі ў Маскве, і кнігі з нясвіжскай і полацкай бібліятэк, вывезеныя ў Пецярбург, і славутая бібліятэка І.Храптовіча са Шчорсаў, якую ў Першую сусветную вайну склалі ў часовы дэпазіт у Кіеве, і тысячы скрыняў з каштоўнасцямі (старадаўнай бронзай і срэбрам, мармуровымі барэльефамі і статуямі, карцінамі старых майстроў, рэдкімі рукапіснымі кнігамі і гравюрамі, дзівоснымі дыванамі і габеленамі, калекцыямі зброі і манет, фарфору і фаянсу), адпраўленых з Менска ў Варшаву, Кракаў, Познань ды іншыя гарады ў 1920 годзе пад час польскай акупацыі. Найбольш беларускіх кніг, рукапісаў, карцін, іншых музейных экспанатаў было вывезена - на захад і на ўсход - у часе Другой сусветнай вайны. Бясследна загінулі (кажуць ужо пасля прагляду Берыя) бясцэнныя скарбы Магілеўскага абласнога музея і сярод іх найпершая нацыянальная рэліквія - крыж Еўфрасінні Полацкай. У Германію і Аўстрыю трапілі асноўныя зборы Менскага і Баранавіцкага музеяў. Далёка не ўсе яны вярнуліся назад. А некаторыя з іх трапілі ў сховішчы Расеі. Так здарылася, напрыклад, са старажытнымі каменнымі выявамі жанчын («бабамі»), якія да вайны знаходзіліся ў Менску, у вайну ўпрыгожвалі адзін з паркаў Берліна, а пасля зніклі ва ўсходнім кірунку. І пасля Другой сусветнай вайны працягвалася рабаванне нашых культурных скарбаў. Так, некалькі дзесяткаў найкаштоўнейшых карцін з нясвіжскай калекцыі Радзівілаў былі ў строгай таямніцы падараваныя савецкім урадам польскаму ўраду Берута. У Маскву траплялі манетныя скарбы, знойдзеныя ў нашай зямлі. Ленінградскія і маскоўскія экспедыцыі вывозілі каштоўныя археалагічныя знаходкі і рэдкія старыя кнігі. Асобна трэба сказаць пра лёс Віленскага беларускага музея імя І.Луцкевіча, зборы якога налічвалі блізу 75 тысяч экспанатаў. Пасля яго ліквідацыі ў 1945 годзе бальшыня іх, у тым ліку Статут 1588 года, Біблія Францішка Скарыны, багатыя калекцыі старажытных грамат, пячатак, гравюр, картаў, слуцкіх паясоў, жывапісу, зброі, апынуліся ў летувіскіх музеях і бібліятэках - Гістарычна-этнаграфічным музеі, Дзяржаўным мастацкім музеі (і яго філіяле - Карціннай галерэі), Цэнтральнай бібліятэцы Акадэміі навук Летувы і Дзяржаўным мастацкім інстытуце. Віленскія беларусы робяць намаганні, каб аднавіць тварэнне братоў Луцкевічаў на ранейшым месцы - у Базылянскіх мурах, але пакуль безвынікова.
Калі зменіца антыбеларускі рэжым. Мы вярнем Канстытуцыю з адзінай дзяржаўнай мовай тытульнай нацыі. Вернем свае нацыянальныя сімвалы, свой родны БЧБ сцяг, герб пагоню і гімн Жыве Беларусь Музыка: Васіля Раінчык Словы: Леаніда Пранчак Жыве Беларусь! Веру, будзе жыць заўсёды! Сьвятло Пагоні будзе сэрцы нашы акрыляць. Жыве, жыве наш Край магутны і свабодны, Нескароная нікім і сьвятая Зямля. Беларусь, Беларусь, хай цябе мінуць усе нягоды. Век у шчасьці жыві, ты Радзіма мая! Жыве Беларусь, нашай волі абуджэньне. Краіна-маці, ты прызнаньне шчырае прымі. Жыве, жыве, гучыць узьнёсла бласлаўленьне - Беларускі горды дух увасстаў з даўніны. Беларусь, Беларусь, мы тваё вітаем Адраджэньне Будзеш вечна вольнай ты, будзем вольнымі мы. Жыве Беларусь, нас нядоля не здалела. Магутны Божа, беражы Айчыну з году ў год. Жыве, жыве, як непагасны сымбаль веры, Будзеш вечна на зямлі паспаліты наш Род. Беларусь, Беларусь, пад штандарам бел-чырвона-белым Век у шчасьці жыві Беларускі Народ! ruclips.net/video/boX502Xozqw/видео.html
@@АндрейБудевич-р7ъ Так, трепло ты, Юшкевич. Большинство за нами- русскоязычными белорусами. Не будете нас принимать- идите тогда нах. Без нас в Беларуси ничего у вас не получится.
И прадеды - (1911 года рождения) ,и деды,и родители,и мы-дети разговаривали и при БССР и на мове,и на польском и все имена наши польские,живем в Беларуси ходим в Хостелы , были крещены в Костелах и мы все БЕЛАРУСЫ!!
Леў Сапега (1557-1633) - зорка першай велічыні на небасхіле палітычнай гісторыі Беларусі. Ён нарадзіўся ў маёнтку Астроўна на Віцебшчыне ў шляхоцкай сям'і. Л.Сапега атрымаў бліскучую адукацыю - спачатку ў Нясвіжскай пратэстанцкай школе, а затым у Ляйпцыгскім універсітэце; свабодна валодаў пяццю мовамі. Па вяртанні з Нямеччыны Л.Сапега быў заўважаны Сцяпанам Батурам і прыняты на службу да вялікага князя. У 1579-1582 гадах на чале харугвы ён ваяваў супраць маскоўцаў. У 1584 годзе Л.Сапега ўзначаліў надзвычай адказнае пасольства ў Маскву, у часе якога выявіў неардынарныя дыпламатычныя здольнасці, дамогшыся падпісання вельмі выгаднага для Беларусі «вечнага міру», за што і быў у 1585 годзе прызначаны на пасаду падканцлера. Як падканцлер, а з 1589 года як канцлер Л.Сапега кіраваў замежнай палітыкай Беларускага гаспадарства і прыкметна ўплываў на нутраное жыццё краіны. Першарадная заслуга Л.Сапегі ў тым, што ён падрыхтаваў і дамогся зацверджання Статута 1588 года, які гарантаваў эканамічную і палітычную незалежнасць Вялікага Княства ад суседніх Польшчы і Масковіі. Істотна й тое, што ён ужо тады быў прыхільнікам не абагоўленай манархіі, а моцнай дэмакратычнай, прававой дзяржавы, дзе, паводле яго словаў, «павінны панаваць законы, а не асобы». Л.Сапега адыграў вызначальную ролю ў часе буйных ваенных кампаніяў на ўсходзе ў 1609-1611 і 1617-1618 гадах. Дзякуючы ягонай асабістай мужнасці і палітычнаму таленту Беларускае гаспадарства тады прыкметна пашырыла межы, вярнуўшы свае старадаўнія землі. Так, паводле ўмоваў Дзявулінскага замірэння ад 1 снежня 1618 года Вялікаму Княству вярталіся Смаленск, Дарагабуж, Белы, Старадуб, Невель, Себеж, Красен, Ноўгарад-Северскі, Вяліжская воласць і Манастырскае гарадзішча. Пра незвычайнасць асобы Л.Сапегі, яго глыбокі патрыятызм асабліва сведчыць той факт, што ў часе вайны Вялікага Княства са Швецыяй, у 1625-1629 гадах, ён ахвяраваў амаль усю сваю маёмасць на ўтрыманне войскаў, зрабіўшы ўсё магчымае дзеля выратавання Бацькаўшчыны ў тую чорную часіну. Дзякуючы чыннасці Л.Сапегі нашае гаспадарства не толькі здолела захаваць сваю незалежнасць у складаны гістарычны момант, але й перажыло новы перыяд эканамічнага ды культурнага росквіту, які поўным правам можна назваць «эпохаю Лева Сапегі».
Ці быў «залаты век» у гісторыі Беларускай дзяржавы?
Уздымны, апагейны перыяд развіцця нашае дзяржавы і культуры прыпаў на ХV-ХVІ стагоддзі. Першадаследнікі залатога веку, перадусім Вацлаў Ластоўскі, Усевалад Ігнатоўскі, Максім Гарэцкі, звязвалі яго з найбуйнейшым росквітам нашае старадаўнае культуры, найперш з дзейнасцю Францішка Скарыны, яго выданнем кніг у Празе (1517-1519) і ў Вільні. Сучасныя ж даследнікі ў актыў плёну прыгожага пісьменства нашага залатога веку залічваюць багатую спадчыну не толькі на старабеларускай і царкоўнаславянскай мовах, але й на лаціне - мове ўсёй сярэднявечнай Эўропы. Пры гэтым маюцца на ўвазе такія выдатныя творы, як «Пруская вайна» (1516) Яна Вісліцкага і «Песня пра зубра» (1519) Міколы Гусоўскага. Залатая пара нашае культуры была знітаваная не толькі з Рэнесансам, але й з Рэфармацыяй, дзейнасцю такіх слынных асобаў, як Мікалай Радзівіл Чорны, Сымон Будны, Васіль Цяпінскі. У ХVІ стагоддзі ў Беларусі ўзнікла мноства навучальных установаў. У Вільні, Нясвіжы, Берасці, Лоску, Любчы, Цяпіне ды Венграве паўсталі друкарні, вакол якіх утвараліся цэлыя літаратурныя школы. Прадукцыя нашых друкароў карысталася шырокім попытам не толькі ў Вялікім Княстве, але і ў краінах Заходняй Эўропы. Значнымі былі дасягненні нашых продкаў у навуцы. Асабліва развіваліся лінгвістыка, гісторыя, геаграфія, астраномія, матэматыка і медыцына. А юрыдычная думка Беларусі ў ХVІ стагоддзі, як вядома, дасягнула найвышэйшага ў Эўропе роўню. Ніводная з тагачасных краінаў не мела гэткага дасканалага заканадаўства, як Беларусь, аб чым красамоўна сведчыць змест Статутаў 1529, 1566 і 1588 гадоў. Эпоха Рэнесансу ў Беларусі пазначана небывалым узлётам мастацтва. У нас у тым часе ўзніклі першыя прафесійныя тэатры, развіваецца музычнае мастацтва, з'яўляецца свецкі партрэтны жывапіс - прыкмета высокага роўню развіцця мастацкай творчасці. У ХVІ стагоддзі ўдасканальваецца іканапіс, скульптура, дэкаратыўна-ўжытковае мастацтва, гравёрнае майстэрства. У залатую пару нашае дзяржавы надзвычай хуткімі тэмпамі развіваецца горадабудаўніцтва і дойлідства. Менавіта тады былі пабудаваныя перліны нашае архітэктуры: Траецкі касцёл у Ішкалдзі, Святадухаўская царква ў Кодзені, Барысаглебская царква ў Новагародку, фарны касцёл у Горадні, касцёлы Святой Ганны і бернардзінцаў у Вільні, шэдэўры сусветнага дойлідства цытадэлі-бажніцы ў Супраслі, Мураванцы, Сынковічах, рэфармацкія зборы ў Смаргоні, Заслаўі, Асташыне, абарончыя сістэмы замкаў у Міры, Нясвіжы, Новагародку... У эпоху Рэнесансу ў Беларусі адбывалася далейшае развіццё металургічнай і цагельнай вытворчасці, шматлікіх рамёстваў. Узнікла новая, больш дасканалая арганізацыя працы, утварыліся рамесніцкія цэхі, дзе існаваў прынцып спецыялізацыі і падзелу працы. Такім чынам, залаты век у гісторыі беларусаў быў. І быў ён залаты найперш багаццем творчага плёну, яго шматграннасцю, абсягам, пафаснасцю ўсяго створанага, светлай ідэяй Асветніцтва, высокім патрыятызмам, чалавекалюбствам; быў і застаўся залатым сваёй векапомнасцю, аграмаднасцю традыцый, грунтоўнасцю зацверджання беларусаў у свеце.
У сваем лісьце ўжо да новага расейскага імпэратара Аляксандра II Мураўёў піша: “Для утверждения Русского владычества в Северо-западном крае необходимо упрочить и возвысить Русскую народность и Православие” (М. Муравьев, “Записка о некоторых вопросах по устройству Северо-Западнаго края”, 14 мая 1864 г.) З гэтага часу, “возвышение русской народности и православия” становіцца адным з галоўных прыярытэтаў расейскай акупацыі Беларусі. Для дасягненьня сваех мэтаў, акупанты выкарыстоўвалі вялікі арсэнал захадаў, гэтак, Мураўёў прапануе замяніць на расейцаў усіх чыноўнікаў, якія непасрэдна працуюць з народам: “…устроить таким образом правительственные органы в крае, чтобы высшие служебные места и места отдельных начальников, а равно все те, которые приходят в непосредственное соприкосновение с народом, были замещены чиновниками Русского происхождения” (М. Муравьев, “Записка о некоторых вопросах по устройству Северо-Западнаго края”, 14 мая 1864 г.) Такім чынам народу навязваўся хворы стэрэатып аб тым, што нават дробную ўладу ў Беларусі можа мець выключна расеец па-паходжаньню. Расейскамоўныя людзі паўставалі ў вачах народу як “правящая элита, власть имущее сословие”. На ўзроўні падсьвядомасьці беларусам убівалі ў галовы стэрэатып аб тым, што дасягнуць улады ды посьпеху ў Беларусі можна выключна шляхам ператварэньня ў расейца. Скажыце, ці ня так арганізаваная ў Беларусі структурачынавенства ды ўлады сёньня?.. Акрамя гэтага, у сваем плане Мураўёў прапаноўвае засяляць беларускую тэрыторыю расейцамі ўсімі мажлівымі спосабамі. Напрыклад, беларусы, якія прымалі ўдзел у паўстаньні, павінныя быць выселеныя, а на іх месца павінныя быць заселеныя расейцы: “Водворить Русский элемент в крае всеми возможными средствами, как-то: поселением там Русских крестьян, продажею Русским лицам всех сословий конфискованных, секвестрованных и просроченных в кредитных установлениях имений, изгнанием из края всех тех, которые участвовали в мятеже и крамолах и недопущением их возвращаться на родину; ибо своим присутствием они, без всякого сомнения, значительно усугубили бы зло, чему бывали неоднократные примеры” (М. Муравьев, “Записка о некоторых вопросах по устройству Северо-Западнаго края”, 14 мая 1864 г.) У гэты ж час Мураўёў разумее, што без русіфікацыі беларускага сялянства (якое ва ўсе часы з’яўлялася носьбітам беларускай мовы і народнай культуры) канчатковага захопу Літвы (Беларусі) не атрымаецца. Ён разумее, што самы эфектыўны сродак дзеля гэтага - адукацыя сялянскай моладзі ў расейскім духу. Мураўёў прапануе “заняться прочным устройством быта крестьян и распространением общественного образования в духе Православия и Русской народности” (М. Муравьев, “Записка о некоторых вопросах по устройству Северо-Западнаго края”, 14 мая 1864 г.) Пры гэтым, уся народная адукацыя павінна мець самы прымітыўны, элементарны ўзровень. Фактычна, вучыць там павінныя выключна расейшчыне: “Обратить особенное внимание на устройство возможно большего числа народных школ как в селениях, так и в городах. В этих школах преподавать самые элементарные знания и преимущественно Русскую и Славянскую грамоту, первые начала счисления, молитвы, первоначальные понятие о догматах Православной веры и обучать пению на клиросе”(М. Муравьев, “Записка о некоторых вопросах по устройству Северо-Западнаго края”, 14 мая 1864 г.) Настаўнікамі ж і выкладчыкамі ў гэтых школах павінныя быць выключна расейцы: “…учителями же и их помощниками назначать, где окажется удобным, сельских писарей из семинаристов вызванных из Великороссийских губерний…
В настоящее время, по сделанному вызову, уже прибыло в Северо-западный край из разных Великорусских губерний до ста воспитанников семинарий; все они размещены на должности частию сельских писарей, часию учителей и сполняют свои обязанности отлично”(М. Муравьев, “Записка о некоторых вопросах по устройству Северо-Западнаго края”, 14 мая 1864 г.) Ужо ў 1865 годзе Мураўёў адзначае выключную эфектыўнасьць гэтага падыходу: “Должно стараться просветить крестьянское население, научая его Русской грамотности вместе с правилами Православной веры. Этот предмет идет уже весьма успешно, и учреждено в крае много сотен школ, даже и на Жмуди. Крестьяне везде с охотою изучают Русскую грамоту и сами просят о назначении Русских учителей. Они принимают уже радушное участие в устройстве Православных церквей и гордятся названием Русских”(М. Муравьев, 2 апреля 1865 г.) Як бачым, гвалтоўна навязаная расейская адукацыя паспрыяла таму, што беларускія сяляне пачалі “гордиться названием Русских”. Пры гэтым, па-меркаваньню расейскіх акупантаў, у беларусаў не павінна быць сваёй сярэдняй і вышэйшай адукацыі. Напрыклад, беларускія гімназіі прапануецца ліквідаваць. Пакінуць жа прапануецца выключна некалькі гімназій, пры гэтым радыкальна іх разбурыць і перарабіць на расейскі лад, а ўсіх настаўнікаў замяніць “учителями из России”: “Достаточно было бы оставить гимназии в губернских городах и, по особым уважениям, в виде исключения, в некоторых других местностях, преобразовав оныя совершенно и заместив все преподавательские места учителями из России. Деньги, которые останутся от упразднения излишних гимназий и треклассных училищ следует употребить на усиление вообще народного образования в селах и городах и на открытие Русских училищ для приготовления Русских учителей, а также нескольких женских гимназий, совершенно необходимых для распространения Русской народности… Поручить министерству народного просвещения немедленно командировать в Северо-западный край возможно большее число Русских преподавателей в гимназии”(М. Муравьев, “Записка о некоторых вопросах по устройству Северо-Западнаго края”, 14 мая 1864 г.) Не абмінае ўвагай Мураўёў і выкладаньне гісторыі. Ужо ў 1864 годзе ён разумее, што “правильное преподавание” гісторыі - моцны прапагандысцкі інструмант: “Обратить особенное внимание на правильное преподавание Русской истории и в особенности истории Западной России” (М. Муравьев, “Записка о некоторых вопросах по устройству Северо-Западнаго края”, 14 мая 1864 г.) “Стараться правильным преподаванием истории уничтожить превратное и враждебное нам направление, распространенное бывшими Польскими школами. Надобно всем и постоянно разъяснять, что край Северо-Западный всегда был и есть Русский”(М. Муравьев, 2 апреля 1865 г.) Усе гэтыя прыёмы выкарыстоўваюцца Расеяй і сёньня. Праз скажэньне і навязваньне іншым нацыям сваёй фальшывай гісторыі, Расея спрабуе дасягнуць сваех імпэрскіх мэтаў, захапіць новыя тэрыторыі. Так, сёньня пашыраюцца міфы пра расейскі Крым, расейскі Данбас, пра расейскую Беларусь. Асаблівую ролю Мураўёў надае расейскаму праваслаўю. Па яго меркаваньню, расейскую акупацыю ў Беларусі немажліва будзе замацаваць без падтрымкі расейскага праваслаўя на тэрыторыі Беларусі. Пры гэтым, Мураўёў прапануе “вызвать из России” праваслаўных сьвятароў, каб замяніць імі беларускіх ўніяцкіх сьвятароў. Зьвярніце асаблівую ўвагу на тэрмін “вызвать”, ён фактычна даказвае, што расейскія сьвятары з’яўляліся (і з’яўляюцца сёньня) служкамі расейскай дзяржавы. Фактычна, расейскае праваслаўе выступае як інструмант расейскай імпэрскай палітыкі: “Необходимость увеличения содержания Православному духовенству в Северо-западном крае есть один из самых важных предметов, подлежащих в настоящее время разрешению. Без содействия Православного духовенства мы не можем надеяться на прочное водворение Русской народности в том крае… Вызвать из Росси несколько благонадежных священников, преимущественно для городов и некоторых более значительных сел, и заменить ими бывших Униатских священников”(М. Муравьев, “Записка о некоторых вопросах по устройству Северо-Западнаго края”, 14 мая 1864 г.)
Міндоўг - беларускі князь, заснавальнік новай беларускай дзяржавы Вялікага Княства Літоўскага. Упершыню яго імя згадваецца пад 1219 годам у паведамленні летапісу пра дамову з галіцка-валынскімі (заходнеўкраінскімі) князямі супраць Польшчы. Змагаючыся за беларускія інтарэсы ў Прыбалтыцы, якая здаўна была пад нашым пратэктаратам, ён прыкладна ў 1246 годзе рушыў на дапамогу куршам (што жылі на ўзбярэжжы Балтыйскага мора) у іх змаганні супраць нямецкага панавання. Аднак немцы разбілі яго, а ўварваўшыся следам у яго ўладанні, спустошылі і разрабавалі іх. Гэта абвастрыла варожасць да Міндоўга іншых князёў літвы, і ён змушаны быў шукаць прытулку ў Новагародку, дзе неўзабаве заняў княскі пасад. У 1252 годзе ён падпарадкаваў сабе ўсю «зямлю літоўскую». Галіцка-валынскія князі ацанілі такі крок як пагрозу свайму палітычнаму ўплыву ў гэтым рэгіёне. Яны пачалі ствараць супраць Міндоўга кааліцыю, куды ўцягвалі і Лівонскі Ордэн. Каб разбурыць гэтую кааліцыю і пазбавіцца залежнасці ад галіцка-валынскіх князёў, Міндоўг, правёўшы перамовы з майстрам Лівонскага Ордэна Андрэем Штырляндам, разам з 600 баярскімі родамі ахрысціўся ў каталіцтва і ў 1253 годзе прыняў ад папы рымскага каралеўскую карону. Урачыстасць каранавання адбылася ў Новагародку, які стаўся сталіцаю беларускага каралеўства. Імкнучыся ўмацаваць сваё гаспадарства, Міндоўг дамогся заснавання ў Новагародку Літоўскага арцыбіскупства з непасрэдным падпарадкаваннем Рыму, а таксама заклаў некалькі біскупстваў. Далейшае і не заўсёды паспяховае змаганне з галіцка-валынскімі князямі, войны з Польшчаю, Прусіяй і Лівоніяй узмацнілі апазіцыю на землях, залежных ад Міндоўга. Супроць яго змовіліся князь на Жамойці Транята і нальшчанскі князь Даўмонт, у якога кароль звёў жонку. Нехта з іх і забіў у 1263 годзе сярод начы соннага Міндоўга і двух яго сыноў. Такім чынам, Міндоўг увайшоў у гісторыю тым, што запачаткаваў беларускую дзяржаву з назовам Літва, стаўшы яе каралём. Пры ім узрасло палітычнае значэнне Новагародка, які зрабіўся першай сталіцай гэтай дзяржавы. Дзякуючы яму Літва знайшла міжнароднае прызнанне і ўлучылася ў эўрапейскі кантэкст. Міндоўг адзін з першых убачыў перспектыву павароту палітычнае лініі на Захад. Ён праводзіў паслядоўную палітыку аб'яднання беларускіх земляў і пашырэння тэрыторыі гаспадарства, імкнучыся ўзмацніць яго ўплыў на суседнія землі і дамагаючыся выхаду з-пад залежнасці ад галіцка-валынскіх князёў.
Беларусь ёсць у першую чаргу пераемніцай традыцыі Полацкага княства. Я сябе культурна адношу да таго рэгіёну і паходжу адтуль. А літоўскія князі да земляў Полацкага княства ніякім бокам, звычайныя акупанты.
@@cheetah694 І полацкае і Тураўскае княствы, і Вялікая Княства Літоўскае і у тым ліку Рэч Паспалітая саюў дзьвух народаў. Усё гэта наша гісторыя. Як і акупацыя Беларусі Масковіяй.
@@yellowman8259 Ну і на якой мове? Ужо яўна не на літоўскай. Вы яшчэ скажыце, што дзякуючы СССР на Беларусі з'явіліся фабрыкі-заводы. Можна падумаць, яны б іначай не з'явіліся. Паглядзіце на карту Полацкага княства. Гэта сённяшняя паўночная і цэнтральная Беларусь. Плюс Тураўскае княства на поўдні. Вось вам і абрыс сённяшняй Беларусі. А Літва тая збоку прыпёку, то не крывічы, дрыгавічы, радзімічы, а "літва", то ёсць іншае племя, чужынскае. Люцічы, ці яшчэ нехта, але тое, што навалач з захаду, тое стопудова.
@@yellowman8259 Сафія стаіць у Полацку, Кіеве, Ноўгарадзе. Ні ў Вільні, ні ў Наваградку, ні дзесьці яшчэ яна не стаіць. Дык чаму мы ўвогуле вядзем гаворку пра нейкія перыферыйныя гарады, калі ядром беларускай цывілізацыі быў і ёсць Полацк?
@@yellowman8259 Не было б ВКЛ, пісаў бы ў Полацкім княстве Скарына прыпяваючы. ВКЛ гэта сярэднявечная копія СССР. Звычайныя акупанты, якія прыпісваюць сабе ролю месіі.
Пры вялікім князі Вітаўце (1350-1430) Беларускае гаспадарства стала найбуйнейшай эўрапейскай дзяржавай. Але цяжкі і напружаны быў шлях гарадзенскага князя да вялікага пасаду, славы і велічы. Доўгі час змагаўся ён са сваім стрыечным братам Ягайлам, Альгердавым сынам, які ў 1382 годзе забіў ягонага бацьку Кейстута. Трапіўшы да Ягайлы ў палон, Вітаўт здолеў уцячы з Крэўскага замка. Хаўруснікам у барацьбе з Ягайлам, які ў 1386 годзе быў абраны польскім каралём, Вітаўт выбраў Ордэн крыжакоў. Урэшце пасля шэрагу палітычных манеўраў ён дамогся свайго і Ягайла мусіў саступіць Вітаўту вялікі пасад з умовай васалітэту. Як вялікі князь Вітаўт праводзіў самастойную палітыку і выношваў задуму стаць каралём. Трагічная параза ад татараў на Ворскле ў 1399 годзе вымусіла яго, аднак, падпісаць Віленска-Радамскую вунію з Польшчай. Праўда, дзякуючы гэтаму хаўрусу аб'яднаныя войскі Беларусі і Польшчы пазней, у 1410 годзе, у славутай Грунвальдскай бітве выйгралі вайну з крыжакамі. Пасля гэтай перамогі да Вялікага Княства адышла Жамойць. Найважнейшае значэнне для кансалідацыі беларусаў мела і канчатковае далучэнне ў 1405 годзе Смаленскага княства, ажыццёўленае якраз Вітаўтам. Паспяховымі сталіся намаганні Вітаўта ўнезалежніць беларускую праваслаўную царкву ад маскоўскага мітрапаліта. Гэта адбылося ў 1415 годзе на саборы беларускіх епіскапаў, дзе першым мітрапалітам Вялікага Княства быў зацверджаны вядомы вялікай вучонасцю Рыгор Цамблак. Сваёй рэзідэнцыяй ён зрабіў першую сталіцу дзяржавы - старажытны Новагародак. Пра веліч асобы Вітаўта асабліва сведчаць ягоныя геапалітычныя інтарэсы. У часе яго княжання Беларускае гаспадарства мела трывалыя дыпламатычныя дачыненні літаральна з усімі заходнеэўрапейскімі краінамі, а гэтаксама Асманскай Турцыяй, Крымскім ханствам і Маскоўшчынай. Пра многае гаворыць і той факт, што імператар Святой Рымскай імперыі германскай нацыі Сігізмунд І і сам папа рымскі Марцін V, шукаючы Вітаўтавай падтрымкі ў змаганні з гусіцкай Чэхіяй, прапанавалі яму каралеўскую карону. Канчаткова Вітаўт пастанавіў каранавацца на Луцкім з'ездзе 1429 года, куды, дарэчы, на яго запрашэнне прыехаў той жа імператар з жонкаю, кароль Польшчы Ягайла, прадстаўнікі папскага пасада і візантыйскага імператара ды пасольствы іншых дзяржаваў. Згода Вітаўта прыняць карону з рук імператара сведчыла не толькі пра аўтарытэт нашае дзяржавы і вялікага князя ў Эўропе, але й пра завязванне новага вайскова-палітычнага хаўрусу Вялікага Княства Літоўскага са Святой Рымскай імперыяй. Гэта, натуральна, вельмі напалохала ворагаў Беларусі, найперш польскіх магнатаў, якія як агню баяліся далейшага ўмацавання нашае дзяржавы. У канцы верасня 1430 года на каранацыю нашага гаспадара ў сталіцу Вялікага Княства з'ехаліся шматлікія госці: вялікі князь маскоўскі, князь мазавецкі, перакопскі хан, валахскі гаспадар, паслы візантыйскага імператара, мітрапаліт Фоцій, магістры прускі і лівонскі ды многія іншыя. Усе цярпліва чакалі, пакуль састарэлы Вітаўт паправіцца ад хваробы і ўстане з ложка. Але лёс распарадзіўся інакш: 27 кастрычніка ён памёр у Троках. Што ж да кароны, якую везлі з Нямеччыны ў Вільню, то ёсць версія, нібыта палякі, дачуўшыся пра цяжкую хваробу Вітаўта, асмялелі і перахапілі яе па дарозе, абабраўшы пры гэтым да ніткі і імператарскіх паслоў.
Альгерд, сын Гедзіміна, у юнацтве ажаніўся з дачкою віцебскага князя Марыяй Яраслаўнай і два гады пражыў у горадзе Ўсвяты, а пасля, да 1345 года, у Віцебску. З дапамогаю брата Кейстута, троцкага князя, Альгерд скінуў з вялікакняскага пасада Яўнута і сам стаў вялікім князем. У часе ягонага валадарання да Вялікага Княства Літоўскага былі далучаныя Амсціслаўская, Чарнігаўская, Кіеўская, Падольская, Ноўгарад-Северская, Бранская землі. На гэтыя часы прыпадае і пік крыжацкіх паходаў на Беларускую дзяржаву. З дапамогай Альгерда ў 1342 годзе Пскоў адбіў крыжацкі набег. Акрамя таго, яшчэ двойчы, у 1348 і 1370 гадах, Альгерд разбіваў крыжакоў на рэках Стрэве і Рудаве. Адначасова ён паспяхова змагаецца з Польшчай і Ўладзімірскім княствам. Беларускія воі пад Альгердавым кіраўніцтвам даходзілі да Масквы. Яны тройчы разбівалі маскоўскае войска - у 1368, 1370 і 1372 гадах. Пад час аднаго з паходаў, узяўшы з маскоўскага князя Дзмітрыя Іванавіча (пазней названага Данскім) вялікі выкуп - як сведчыць летапіс, «дары многія, незлічона золата, серабра, жэмчугу, сабалёў», сказаў векапомныя словы: «Хоць я з табой і памірыўся, але хачу яшчэ тую славу сабе ўчыніць, што вялікі князь Альгерд дзіду сваю пад Масквою прыкланіў». І сеўшы на каня, пад'ехаў да гарадской сцяны і прыставіў да яе дзіду, сімвалізуючы тым поўную перамогу. Але найбольшага поспеху Альгерд дамогся ў вайне з татарамі. У бітве каля ракі Сінія Воды ў 1362 годзе беларускае войска разбіла орды падольскіх, крымскіх і дунайскіх татараў і вызваліла з-пад іх улады ўкраінскія землі. Летапісы адзначалі, што гэты князь «не так сілаю, як розумам ваяваў». Вайсковыя і палітычныя заслугі Альгерда прызнавалі і крыжакі, і маскоўцы, і палякі, і татары. Жыццёвы шлях яго скончыўся ў 1377 годзе.
Міф пра «літоўскую заваёву» Беларусі мае даўную гісторыю, сягаючы ажно ў ХVІ стагоддзе. Паводле яго, у сярэдзіне ХІІІ стагоддзя літоўскія князі Эрдзівіл і Мінгайла, пакарыстаўшыся тым, што беларускія землі спустошаныя мангола-татарскім нашэсцем, заваявалі іх. І хоць пазней гістарычная навука высветліла, што не існавала ніякіх ні Эрдзівіла, ні Мінгайлы, як не было і мангола-татарскага нашэсця на Беларусь, але міф пра заваёву літоўцамі нашых земляў застаўся. Некрытычна ўспрыняты шмат якімі даследнікамі, ён такім чынам замацаваўся ў навуковай літаратуры. Замест Эрдзівіла і Мінгайлы былі знойдзены іншыя кандыдаты на ролю заваёўнікаў, у прыватнасці Міндоўг, які і да сённяшняга дня фігуруе ў гэтай ролі. Найперш трэба ўразумець, што ў значнай ступені гэта адбываецца ад тэрміналагічнай блытаніны ў выніку атаесамлення старажытнага племя літва з сучаснай Літвою (Летувою). Узапраўды продкамі сучасных літоўцаў (летувісаў) былі жамойць, дзяволтва і некаторыя іншыя плямёны, якіх даўней беларусы звычайна называлі адным найменнем - жамойты (па назове больш моцнага племя). Старажытная ж літва жыла на тэрыторыі Беларусі, у раёне верхняга Панямоння: паміж Менскам і Новагародкам з усходу на захад і ад Маладэчна да Слоніма з поўначы на поўдзень. Яна засяляла параўнальна невялікую гістарычную вобласць Беларусі побач з Полацкай, Тураўскай і Новагародскай землямі. Паколькі Новагародскае княства к сярэдзіне ХІІІ стагоддзя дасягнула высокага эканамічнага, палітычнага і культурнага развіцця, то яно і ўзяло ў свае рукі справу аб'яднання беларускіх земляў. Далучэнне літвы - першы крок у ажыццяўленні новагародскай аб'яднаўчай палітыкі. Гэта было зроблена з дапамогаю Міндоўга, які з'явіўся ў Новагародку выгнаны супернікамі з сваіх уладанняў, гэтак званай «літвы Міндоўга» (яна знаходзілася ў раёне сучасных Баранавічаў). Прыязна прыняты ў Новагародку, ён быў ахрышчаны ў 1246 годзе ў праваслаўе і абраны князем. Як адзначыў Іпацеўскі летапіс, Міндоўг неўзабаве «зане літву», што адпавядала стратэгічным мэтам Новагародка. Аднак у выніку агрэсіі галіцка-валынскіх князёў Новагародку на гэты раз не ўдалося ўтрымаць літву. Яе канчаткова прыяднаў у 1263-1264 гадах сын Міндоўга Войшалк, што і з'явілася адным з першых крокаў на шляху ўтварэння Вялікага Княства Літоўскага. Толькі ўлічваючы ўсё адзначанае, і можна вытлумачыць, чаму Новагародак стаўся першай сталіцай Вялікага Княства. Адсюль, з верхняга Панямоння, дзе знаходзілася старажытная літва, і пайшло найменне новай дзяржавы. Тое, што ўтварэнне Вялікага Княства Літоўскага суправаджалася заваёваю балцкіх плямёнаў (нальшчанаў, дзяволтвы, а пазней і жамойці), знішчэннем і выгнаннем іх феадалаў, адхіляе пашыранае ў навуцы сцверджанне, што ўзнікненне гэтае дзяржавы дыктавалася іх інтарэсамі. Як бачым, якраз наадварот, - яно было ў інтарэсах беларускіх феадалаў, што і характэрызуе гэтую дзяржаву як беларускую. Нездарма ж далейшае збліжэнне беларускіх земляў у працэсе станаўлення Вялікага Княства ішло мірным шляхам. Адсюль зразумела, чаму ў Вялікім Княстве Літоўскім панавальнае месца заняла беларуская культура, а дзяржаўнай мовай стала беларуская. Такім чынам, ніякай «літоўскай заваёвы» Беларусі не было. У сапраўднасці нашыя продкі, далучыўшы старажытную літву да Новагародка, заклалі тым сама падмурак сваёй новай дзяржавы - Вялікага Княства Літоўскага.
Вашыя продкі можа быць, а мае продкі там ніколі не жылі. Мае продкі паходзяць з тэрыторыі Полацкага княства і ёсць крывічамі, якія і сталіся нацыя-ўтваральным этнасам у сённяшняй Беларусі. Для крывічоў ВКЛ было не лепш за сённяшнюю РФ ці РП міжваеннага ўзору.
@@cheetah694 Мае продкі з Паалеся. Наўраці прапрадзед быў менавіта з Полацку. Але тое што яны былі беларусамі, то сапраўды так. ВКЛ мае славутую гісторыю. Наш БЧБ і Пагоня нарадзіліся у ВКЛ. Залаты век Беларусі так сама з часу ВКЛ. Францішак Скарына і Леў Сапега ня меньш належаць Беларусі чым Мікалай Радзівіл і Ян Хадкевіч. Больш таго адкажу што сёння першае пытанне гэта не спрэчка у назве беларусы ці літвіны, а агульны супраціў маскоўскай агрэсіі.
Ян Кароль Хадкевіч (1560-1621) быў адным з сама славутых гетманаў Вялікага Княства Літоўскага. У юнацтве атрымаў бліскучую адукацыю: вучыўся ў Віленскім калегіуме, ва ўніверсітэтах Нямеччыны (Інгальштат), Італіі (Падуя, Венецыя), на Мальце. Вайсковую чыннасць пачаў удзелам у задушэнні бунту Налівайкі (1596), які з аддзелам казакоў рабаваў ў Беларусі гарады. Ад пачатку вайны са шведамі змагаўся ў Інфлянтах, дзе на ўласны кошт утрымліваў войска. У 1601 годзе разграміў шведаў пад Какенгаўзэнам, у 1604 - пад Белым Каменем (там ён з 2 тысячамі жаўнераў разбіў 7 тысяч непрыяцеля). Найвялікшую ж славу Хадкевічу прынесла бітва пад Кірхгольмам (цяпер Саласпілс у Латвіі), дзе ягоны 4-тысячны корпус 27 верасня 1605 года дазвання разграміў 14-тысячную шведскую армію, страціўшы ўсяго блізу 100 сваіх жаўнераў. Перамога пад Кірхгольмам сапраўды была чымсьці неверагодным. У харугвах Хадкевіча не ставала зброі, а з прычыны нявыплаты грошай сярод жаўнераў падала дысцыпліна. Між тым, шведскае войска - не маскоўскае: па баяздольнасці яно было адным з найлепшых у Эўропе. І тым не менш Ян Хадкевіч бліскуча перамог яго, паклаўшы на пабаявішчы 9000 шведаў, захапіўшы 12 гарматаў і 60 баявых штандараў непрыяцеля. З гэтым вялікапышным трыумфам гетмана асабіста віншавалі імператар «Святой Рымскай імперыі» Рудольф ІІ, ангельскі кароль Якуб, персідскі шах, турэцкі султан і сам папа рымскі Павел V. Па якім часе пра бітву пад Кірхгольмам пісалі, што нашчадкі будуць хутчэй дзівіцца гэтаму трыумфу, чым верыць у яго. На думку спецыялістаў, гэта была адна з найвялікшых тактычных перамог у сусветнай гісторыі. У 1611 годзе ён ужо вёў харугвы на Маскву дапамагаць абложаным там сілам Вялікага Княства Літоўскага. Пакінуўшы ў 1612 годзе Маскву, гераічна абараняў ад маскоўскага войска Смаленск, дзякуючы чаму горад застаўся ў складзе нашай дзяржавы. У 1617-1618 гадах быў фактычным кіраўніком апошняга маскоўскага паходу. Прызначаны начальнікам аб'яднанага войска Польшчы і Вялікага Княства, Ян Хадкевіч адбіваў націск Асманскай імперыі з поўдня. Менавіта ягонай жалезнай волі, энергіі і прыроднаму таленту Айчына абавязаная перамогай пад Хацінам (на Днястры), дзе ў 1621 годзе ён са сваім паўгалодным і разрозненым войскам здолеў разграміць нашмат перасяжнага па колькасці непрыяцеля: з 70 тысячамі мусіў супрацьстаяць утрая большай ардзе туркаў і татараў - і здабыў бліскучую перамогу. Цяжка хворы, Ян Хадкевіч памёр у Хацінскім замку пад час бітвы. Слаўны сын быхаўскай галіны роду Хадкевічаў, ён стаў узорам самаахвярнасці і патрыятызму. Тагачасныя паэты і гісторыкі прысвячалі яму творы, пісалі песні і пахвалы. Праз стагоддзі жыло паданне пра непераможнага ваяра. Аб вялікай папулярнасці яго ў народзе, мабыць, найкрасамоўней сведчыць тое, што дзеці тады гулялі ў ваенныя гульні, героем якіх быў Ян Кароль Хадкевіч.
Гэта зрабіў наш славуты суайчыннік Францішак Скарына. Нарадзіўся ён у Полацку ў сям'і купца пры канцы 80-х гадоў ХV стагоддзя. Першапачатковую адукацыю атрымаў у сваім родным горадзе і, відаць, у Вільні. У 1504-1506 гадах вучыўся на філасофскім факультэце Кракаўскага ўніверсітэта. У 1512 годзе ў Падуанскім універсітэце (Паўночная Італія) ён першы сярод усходніх славянаў атрымаў вучоную ступень доктара медыцыны. Як сведчаць даследнікі, Ф.Скарына не мог атрымаць годнасць доктара ва ўрачыстай абстаноўцы, бо ў яго не ставала грошай на раскошнае адзенне. Усёй раскошы ён здолеў супрацьпаставіць бліскучы інтэлект, і доктарская ступень была прысуджаная яму адзінагалосна. Яго незвычайным розумам і талентам захапляліся сучаснікі. Як чалавек шматграннага таленту, Ф.Скарына неўзабаве распачаў дзеля асветы свайго народа выдавецкую дзейнасць. 6 жніўня 1517 года ў чэшскай Празе пабачыла свет першая беларуская друкаваная кніга. За тры гады ён выдаў там 23 кнігі Бібліі ў сваім перакладзе на беларускую мову. Вярнуўшыся на радзіму, Ф.Скарына заснаваў у Вільні першую ў Беларусі друкарню і выпусціў тут яшчэ дзве кнігі - у 1522 і 1525 гадах. Згодна з ацэнкамі спецыялістаў, Скарынавы кнігі ўяўляюць выключную з'яву як паводле колькасці змешчаных у іх гравюраў, так і паводле бездакорнай тэхнікі выканання. Сваёй прыгажосцю і дасканаласцю яны далёка перасягаюць не толькі ранейшыя царкоўнаславянскія выданні, але нават і тагачасныя венецыянскія. Варта зазначыць, што ў пачатковай гісторыі беларускага кнігадруку годнае месца займаюць і імёны віленскіх месцічаў Якуба Бабіча і Багдана Аньковіча (Онькава), якія фінансавалі грандыёзную выдавецкую дзейнасць Ф.Скарыны. Такім чынам, беларусы першыя сярод усходнеэўрапейскіх народаў атрымалі друкаваную кнігу на роднай мове. Францішак Скарына сваім прыкладам паказаў, як трэба любіць свой народ і шанаваць матчыну мову. Дзякуючы гэтакім волатам духу беларуская культура ўзнялася да эўрапейскіх вышыняў.
Які след у гісторыі Беларусі пакінуў А.Сувораў? Нікога, акрамя Сталіна, Леніна і Берыі, не шанавалі ў БССР так заўзята, як Суворава. Але калі помнікі Сталіну разбураныя, імя Берыі аддадзена анафеме, нялюдскі твар Леніна ўжо праявіўся праз бронзавыя і гіпсавыя маскі, дык культ Суворава-героя па-ранейшаму квітнее на нашай зямлі. У 35 гарадах і 24 мястэчках Беларусі яго імем названыя вуліцы. Дзейнічае Кобрынскі музей, прысвечаны Сувораву. Менскае сувораўскае вучылішча, як і раней, прышчапляе сваім выхаванцам сувораўскія прынцыпы. «Сувораўцамі» сталі нават калгаснікі 23 калгасаў, названых яго імем. За што ж былы бальшавіцкі ўрад Беларусі гэтак дзякаваў «графу Рымнікскаму, князю Італійскаму, прынцу Сардзінскаму, генералісімусу ўсіх сардзінскіх армій і генералісімусу ўсіх расейскіх войскаў»? Мабыць, за бязлітаснае задушэнне паўстання Тадэвуша Касцюшкі, за карныя аперацыі супраць паўстанцаў у Беларусі. Менавіта ж за пралітую беларускую кроў Кацярына ІІ «пожаловала в вечное и потомственное владение» Сувораву Кобрынскую воласць з 13.279 душамі сялян. На душы тады лічылася мужчынскае працаздольнае насельніцтва, так што не меней за 50 тысяч беларусаў атрымаў у падарунак расейскі палкаводзец за разбіты пад Крупчыцамі корпус паўстанцаў Серакоўскага. Увесь ягоны ўклад у беларускую гісторыю - кроў нашых продкаў. Сувораў ніколі не ўдзельнічаў у вызваленчых войнах, ён быў тым палкаводцам, які старанна выконваў волю і пажаданні Кацярыны ІІ і Паўла І у пашырэнні межаў Расейскай імперыі, задушэнні паўстанняў Пугачова, Касцюшкі, супрацьдзеянні войскам рэспубліканскай Францыі ў Эўропе. Баявымі дзеяннямі ў Беларусі Сувораў дапамог здзейсніцца адвечнай мары расейскіх цароў аб захопе беларускіх земляў. Тыя з беларусаў, хто шануе Суворава, шануюць заваёўніка нашай зямлі. Афіцыйны ж удзел у кульце Суворава - сведчанне вернасці імперскаму хамуту.
Не забыўся Мураўёў і пра паўсюднае навязваньне расейскай мовы. Асаблівую ўвагу ён робіць на выкарыстоўваньне расейскай мовы на вулічных выявах. Пры гэтым мясцовую, беларускую мову называюць ня йнакш як “польской”: “Подтвердить окончательно о повсеместном введении Русского языка, как это ныне сделано с прекращением употребления Польского языка во всех официальных и служебных сношениях, а также и в наружных изображениях всякого рода, особенно в местах, посещаемых народом”(М. Муравьев, “Записка о некоторых вопросах по устройству Северо-Западнаго края”, 14 мая 1864 г.) Гэтая практыка паўсюдна рэалізуецца на тэрыторыі Беларусі і сёньня. Уся вонкавая рэкляма, усе аб’явы, усе шыльды і вывескі пераважна напісаныя на расейскай, акупанцкай мове.
Калі было запачаткавана беларускае канстытуцыйнае права?
Распрацоўка канстытуцыйнага права ў Беларусі пачалася яшчэ ў ХІV стагоддзі ў агульназемскіх і абласных прывілеях, але ў іх былі толькі асобныя нормы, якія забяспечвалі правы шляхты. Зыходным момантам у развіцці канстытуцыйнага права ў нашай дзяржаве паслужыў прывілей вялікага князя Казіміра 1447 года. Наступным этапным дакументам быў прывілей вялікага князя Аляксандра 1492 года, які можна назваць хартыяй вольнасцяў, першай агульнадзяржаўнай канстытуцыяй. Але найбольш поўна канстытуцыйныя нормы былі выкладзеныя ў Статутах Вялікага Княства Літоўскага 1529, 1566 і асабліва 1588 года. Статут 1588 года прадугледжваў крымінальную адказнасць шляхціча за забойства простага чалавека, абвяшчаў ідэю верацярпімасці, забараняў перадачу вольнага чалавека за даўгі або злачынства ў няволю, абмяжоўваў пакаранне непаўналетніх (да 16 гадоў). Праз увесь Статут праводзіцца ідэя ўмацавання прававога парадку, пры якім усе дзяржаўныя органы і службовыя асобы абавязаны дзейнічаць толькі ў адпаведнасці з законам. Ідэя законнасці становіцца прыярытэтнай ў дзяржаўным жыцці Вялікага Княства ХVІ-ХVІІІ стагоддзяў. Характэрна, што Статут 1588 года фактычна ігнараваў акт Люблінскай вуніі, замацоўваў і юрыдычна афармляў незалежнасць Беларускага гаспадарства. Ён абавязваў урад вярнуць адлучаныя ад Вялікага Княства землі, забараняў прызначаць на дзяржаўныя пасады і надзяляць зямлёю «чужаземцаў і загранічнікаў», у тым ліку і палякаў, захоўваў адасобленасць дзяржаўных установаў, войска, заканадаўства, эканомікі і фінансаў. Статут 1588 года быў надрукаваны ў Вільні, у друкарні Мамонічаў, на беларускай мове, а пазней неаднакроць перакладаўся на іншыя эўрапейскія мовы - польскую, нямецкую, французскую, лацінскую, украінскую, расейскую. Ён завяршыў кадыфікацыю права ў Вялікім Княстве. Паводле дасканаласці і лагічнай завершанасці яму не было роўных у тагачаснай Эўропе. А абвяшчэнне ідэі зверхнасці права ў перыяд феадалізму сведчыла аб зараджэнні новай дзяржаўна-прававой тэорыі. Наш Статут значна ўплываў на заканатворчасць суседніх народаў: яго выкарыстоўвалі пры кадыфікацыі прускага права, ён быў крыніцаю права ў Польшчы і Ўкраіне, ужываўся ў судах Латвіі і Эстоніі. Многія артыкулы Статута без зменаў перайшлі ў расейскае «Соборное уложение». Усё гэта сведчыць пра высокі ровень развіцця юрыдычнай думкі і дзяржаўных інстытуцый Беларусі ў яе «залатую пару».
Гэтак называўся вайсковы стан (саслоўе) у Беларусі з ХV стагоддзя. Слова шляхта паходзіць ад нямецкага Schlacht, што азначае «бітва». Папярэднікамі шляхты былі баяры - панцырныя, путныя, конныя. Беларускі баяр валодаў агнястрэльнай і халоднай зброяй, меў баявога каня і вайсковы рыштунак, каб у кожны момант па закліку князя выступіць у паспалітым рушанні ў «пагоню» і гнаць ворага з роднае зямлі. Багацейшы баяр (шляхціч) прыводзіў з сабою і збройную дружыну. Шляхта нашая з ХVІ стагоддзя мела права на самакіраванне, выбірала соймы, суддзяў, трыбунал і кіраўніка дзяржавы - вялікага князя. Амаль усё ў нашай гісторыі, што мае дачыненне да вайсковых перамогаў, дыпламатычных поспехаў, навукі і культуры, літаратуры і асветніцтва, - звязана з імем шляхты. Паколькі ваяваць нашай дзяржаве даводзілася вельмі часта, колькасць шляхты ў нас да канца ХVІІІ стагоддзя дасягнула 12-13% агульнага ліку насельніцтва. Пасля захопу Беларусі царскай імперыяй пачалося мэтанакіраванае «расшляхочванне» нашага народа. Бо адбываліся бесперапынныя бунты, змовы і паўстанні супраць расейскага панавання, арганізатарамі і асноўнымі ўдзельнікамі якіх былі шляхцічы (Тадэвуш Касцюшка, Якуб Ясінскі, Стафан Грабоўскі, Тамаш Ваўжэцкі, Міхал Валовіч, Кастусь Каліноўскі, Валер Урублеўскі ды іншыя). Як вынік - масавыя высылкі, пазбаўленне «дворянства», суды і расправы. У 1831 годзе цар Мікалай І выдаў указ, паводле якога доказам шляхоцкага паходжання лічыліся толькі арыгіналы прывілеяў. У Беларусі, што сотні гадоў з канца ў канец гарэла ў полымі войнаў, зберагчы сямейныя архівы было, вядома ж, няпроста. Такім чынам на працягу ХІХ стагоддзя царскі ўрад «скараціў» колькасць нашае шляхты да пажаданых трох працэнтаў (каб было не болей, чым «дворян» у Расеі). Тым не менш, гэты стан па-ранейшаму адыгрываў галоўную ролю ў грамадскім жыцці Беларусі. Амаль усе нашы выдатныя дзеячы культуры і навукі ХІХ стагоддзя (Адам Міцкевіч, Ігнат Дамейка, Уладзіслаў Сыракомля, Вінцук Дунін-Марцінкевіч, Іван Чэрскі, Францішак Багушэвіч, Бенядзікт Дыбоўскі ды шмат іншых) - з старажытнай беларускай шляхты. Ёю быў створаны і ажыццяўляўся адраджэнскі рух пачатку ХХ стагоддзя (Браніслаў Эпімах-Шыпіла, Усевалад Ігнатоўскі, браты Іван і Антон Луцкевічы, Вацлаў Іваноўскі, Янка Купала, Алаіза Пашкевіч (Цётка), Вацлаў Ластоўскі, Карусь Каганец, Аркадзь Смоліч, Францішак Аляхновіч, Уладзімір Самойла). Беларуская шляхта спакон веку карысталася родавымі гербамі, якія былі прадметамі гонару, шанавання і перадаваліся з пакалення ў пакаленне па мужчынскай лініі. Пасля Гарадзельскай вуніі 1413 года, на якой адбыўся абмен гербамі (гербавае пабрацімства) паміж шляхтай Вялікага Княства Літоўскага і Польскага Каралеўства, геральдычная культура Беларусі ўлучылася ў агульнаэўрапейскае рэчышча гербавых традыцыяў і гербавага мастацтва. На пачатку ХХ стагоддзя беларуская шляхта мела ва ўжытку блізу 700 родавых гербаў, што аб'ядноўвалі некалькі тысяч родаў. Шляхоцкі стан у Беларусі быў зліквідаваны бальшавікамі пасля Кастрычніцкага перавароту 1917 года. Былі апляваныя і аддадзеныя забыццю ўся яго слаўная гісторыя, традыцыі, арыгінальная культура, а таксама ўяўленні пра шляхоцкі гонар і шляхоцкую годнасць.
Вялікае Княства Літоўскае - гэта сярэднявечная беларуская дзяржава, што паўстала ў ХІІІ стагоддзі на Новагародскай зямлі. Умацаванне яе адбывалася на эканамічным і культурным грунце старадаўных беларускіх княстваў - Полацкага, Турава-Пінскага і Смаленскага. Жамойты (або, як сёння яны сябе называюць, летувісы) да ўзнікнення Вялікага Княства Літоўскага не мелі ніякага дачынення. Утварэнне яго дыктавалася інтарэсамі беларускіх феадалаў, нашыя старажытныя землі складалі аснову эканамічнай і вайсковай магутнасці Княства, панавальнае месца ў ім займала беларуская мова і культура, а дзяржаўнае заканадаўства развівалася з традыцыйнага (звычаёвага) права старажытных славянскіх народаў. Такім чынам, азначэнне гэтай дзяржавы як беларускай мае пад сабой усе падставы. У сваім развіцці Вялікае Княства прайшло тры асноўныя этапы: станаўлення і ўмацавання - ХІІІ-ХІV стагоддзі; росквіту і найвышэйшай магутнасці - ХV першая палова ХVІІ стагоддзя; паступовага аслаблення і заняпаду - другая палова ХVІІ стагоддзя - канец ХVІІІ стагоддзя. Пачатковы этап станаўлення новай Беларускай дзяржавы характарызаваўся моцнымі цэнтралізацыйнымі тэндэнцыямі Новагародка, ягонай зацятай барацьбой з Жамойцяй, Галіцка-Валынскай зямлёй, а гэтаксама з крыжакамі - Лівонскім і Тэўтонскім ордэнамі. Вялікае Княства няспынна імкнулася да пашырэння сваіх межаў шляхам заваёваў у часы Альгерда (1345-1347) і Вітаўта (1392-1430). Абшары гаспадарства павялічваліся і шляхам мірнага пераходу пад ягоную юрысдыкцыю суседніх дзяржаваў, яскравы прыклад чаго - добраахвотнае далучэнне да Княства ў 1559-1560 гадах Інфлянтаў, якія шукалі паратунку ад Маскоўшчыны. Экспансіянісцкая палітыка Вялікага Княства, уваходжанне ў яго склад велізарных абшараў Усходняй Эўропы надавала нашай дзяржаве характар імперыі. Асабліва гэта датычыць часоў Вітаўта, калі ўлада манарха была неабмежаванаю, межы гаспадарства сягалі Балтыйскага і Чорнага мораў, а пад яго пратэктаратам знаходзіліся Ноўгарад Вялікі, Пскоў і Разань. Дый пазней Княства абвяшчала свае прэтэнзіі на першынства ў славянскім свеце і не толькі ў ім, напрыклад у перыяд княжання Сцяпана Батуры, калі нават паўстаў план крыжовага паходу «праз Маскву на Турэччыну». Але сказанае, вядома, менш за ўсё датычыць другой паловы ХVІІ-ХVІІІ стагоддзя, калі Вялікае Княства Літоўскае перажывала глыбокі заняпад і паступова страчвала свае землі. У залежнасці ад дзяржаўна-палітычных межаў краіны ўдакладняўся і яе афіцыйны назоў. У ХІІІ-ХІV стагоддзях яна называлася Вялікае Княства Літоўскае, а часцей за ўсё проста Літва, пасля далучэння ўкраінскіх земляў гаспадарства атрымала найменне Вялікае Княства Літоўскае і Рускае. Затым, з уваходжаннем у яго склад Жамойці, а пазней Інфлянтаў ды іншых тэрыторыяў яго пачалі менаваць Вялікае Княства Літоўскае, Рускае, Жамойцкае, Інфлянцкае ды інш. Гэтакім чынам, назоў дзяржавы адлюстроўваў не федэратыўную будову, як гэта часта сцвярджаюць, а тэрытарыяльныя валоданні вялікага князя. Палітычны лад Вялікага Княства Літоўскага - тыповая абмежаваная феадальная манархія на чале з вялікім князем. Ролю найвышэйшага заканадаўчага органа выконваў Галоўны з'езд (Сойм) шляхты, на які дэпутатаў абіралі праз дэмакратычныя выбары. Паводле прынцыпаў дзяржаўнага і адміністрацыйнага ўпарадкавання Вялікае Княства з'яўлялася ўнітарнай краінай. Усялякія сепаратныя памкненні земляў, ваяводстваў, паветаў ці проста асобных моцных феадалаў расцэньваліся як парушэнне закону, дзяржаўнае злачынства і таму жорстка пераследваліся. Своеасаблівы феадальны «федэралізм» меў месца толькі на пачатку ўваходжання новых земляў у склад гаспадарства, у пэўны «пераходны перыяд», калі далучаныя абшары «асвойваліся». Але ён, як правіла, з часам разбураўся пад націскам агульнай унітарнай тэндэнцыі, што панавала ў Беларускай дзяржаве, асабліва з канца ХІV стагоддзя, калі Вітаўт на працягу 1392-1396 гадоў дарэшты зліквідаваў сістэму мясцовага (удзельнага) княжання. З другой паловы ХV стагоддзя цэнтралізацыйныя працэсы яшчэ больш паскорыліся, бо набылі вагу агульнагаспадарскія законы. Такім чынам, Вялікае Княства Літоўскае - гэта спецыфічнае дзяржаўнае ўтварэнне, што існавала ў ХІІІ-ХVІІІ стагоддзях у геаграфічным цэнтры Эўропы, пераемніцай якога - пасля працяглага знаходжання нашых земляў у складзе Расейскай імперыі - была Беларуская Народная Рэспубліка, абвешчаная 25 сакавіка 1918 года, у пэўнай меры ўтвораная ў 1919-1920 гадах Беларуская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка, і, нарэшце, сёння пераемніцай гістарычных і культурных традыцый Вялікага Княства Літоўскага з'яўляецца суверэнная Рэспубліка Беларусь.
Беларускім гісторыкам параеў бы звярнуць увагу на гісторыкаў Украіны. Настаў той час калі Масковію павінны называць Масковіяй амаль да 1721 года. Пакуль Пятро першы не перахрысціў маскавітаў у расейцаў. Ніякага дачынення да назвы Русь Масковія не мае. Можна падкрэсліць інфу з сайта historyukrainian.blogspot.com Запыт у ГУГЛ РАЗБИВАЯ РОССИЙСКО-СОВЕТСКИЕ МИФЫ И ФАЛЬСИФИКАЦИИ: Таму няма чаго саромяца назвы Беларусь, славутага паролю паўстання Каліноўскага. А патрэбна кошны раз падкрэсліваць што да назвы Русь - Масковія не мае ніякага далучэння.
Комент з НН Крути как хочешь, как наперстки историю крути, осбенно если расчитываешь на ушастого потребителя, прошедшего курс советской школьной истории на 3 балла. Тогда Рюриковичи кто? Тоже оккупанты, пришли с войском... Тогда Россия кто? Сколько народов в состав входит? Вам про чукотские войны рассказать? Или про то как "добровольно" Кавказ и Среднюю Азию присоединяли? Все земли с народами входили добровольно в состав ВКЛ. Статут (конституция) передовой свод законов для того времени. И писан он на каком языке? Я что-то с трудом представляю себе, как так, оккупанты захватили, починили, приняли язык и религию побежденного народа, позволили им становиться властьимущими магнатами типа Радзивиллов, Глинских, Понятовских, Зеновичей... И почему ВКЛ плохо кончило? 5 веков мало? СССР, который считают чуть ли не величайшей империей всех времен - 70 лет, для сравнения. Монголы 300 лет. Ну до Римской ВКЛ не дотянуло... nn.by/?c=ar&i=239210
«Западно-руссизм» - гэта рэакцыйная плынь грамадскай думкі ў Беларусі ХІХ - пачатку ХХ стагоддзя, якая мела адмоўнае значэнне для станаўлення беларускай нацыі. Перадумовамі яго ўзнікнення былі, з аднаго боку, наступ польскага каталіцызму, асабліва актыўны ў ХVІІ-ХVІІІ стагоддзях, а з другога - каланіялісцкая палітыка расейскага царызму, накіраваная на поўную інкарпарацыю беларускіх (а таксама ўкраінскіх земляў) у Расейскую імперыю. Пачатак афармлення ідэалагічнай платформы «западно-руссизма» прыпадае на эпоху Мікалая І, калі канчаткова знішчаліся рэшткі нашай былой дзяржаўнай самабытнасці (забарона судовага справавання паводле Статута Вялікага Княства Літоўскага, скасаванне вуніяцтва), калі ліквідоўваўся Віленскі ўніверсітэт, дзе ўжо з'явіліся парасткі ліцьвінскага (беларускага) адраджэння. Ля вытокаў гэтай ідэалогіі стаяў мітрапаліт І.Сямашка - ініцыятар далучэння вуніятаў да Расейскай праваслаўнай царквы. Галоўным тэарэтыкам быў прафесар Духоўнай акадэміі ў Санкт-Пецярбурзе М.Каяловіч, а непасрэдным натхняльнікам і ўладным апірышчам - генерал-губернатар М.Мураўёў, названы «Вешальнікам». Менавіта пры ім «западно-руссизм» (а сацыяльную глебу яго складалі праваслаўнае духавенства і чыноўны люд) аформіўся як асобная плынь, пэўная школа з сваёй праграмай і канцэпцыяй гісторыі. У адпаведнасці з асноўным пастулатам, які палягаў у непрызнанні культурна-нацыянальнай самастойнасці беларускага (як і ўкраінскага) народа, «западно-руссы» стараліся ідэалагічна абгрунтаваць русіфікацыю Беларусі, якая асабліва энергічна праводзілася з часу задушэння паўстання пад кіраўніцтвам Кастуся Каліноўскага. Калі ў ХІХ стагоддзі «западно-руссы» скіроўвалі сваю энергію пераважна на змаганне з польскімі ўплывамі, дык з пачаткам беларускага нацыянальнага адраджэння ХХ стагоддзя менавіта ў ім убачылі яны небяспеку для сябе і сваёй ідэі. І таму павялі шалёную атаку на адраджэнцкі рух, не грэбуючы элементарнымі палітычнымі даносамі на дэмакратычную газету «Наша Ніва» і нашых нацыянальных дзеячоў. Уся гэтая прапаганда ажыццяўлялася праз перыядычныя выданні («Крестьянин», «Минское слово», «Минское русское слово», «Северо-западная жизнь», «Окраины России»), якія падсілкоўваліся расейскім Міністэрствам нутраных справаў пры пільнай зацікаўленасці самога міністра П.Сталыпіна, які з 1906 года стаў прэм'ер-міністрам (у 1902-1903 гадах ён быў гарадзенскім губернатарам). Рабілася гэта пад выглядам абароны праваслаўя і інтарэсаў беларускага селяніна ды барацьбы з «польскай інтрыгай». Паказальна, што сёння, калі абвешчаны дзяржаўны суверэнітэт Беларусі, а беларуская мова стала дзяржаўнай, нашчадкі сумнай памяці «западно-руссизма» - «Славянский собор "Белая Русь"», «Союз офицеров», «Белорусское патриотическое движение» - дастаюць з архіва гісторыі панславянскую ідэю, каб, прыкрываючыся ёю, ваяваць за аднаўленне імперыі. Свой ваяўнічы імпэт яны чэрпаюць у міфах пра «абранасць» Расеі, пра яе асаблівую місію ў выратаванні чалавецтва і ў імперскіх амбіцыях шавіністычных партый і рухаў самой Расеі.
Расейская акупацыйная палітыка ў XXI ст. Такім чынам, дапрацаваны і пашыраны план Мураўёва па канчатковаму далучэньню Беларусі да Расеі выглядае так: 1) Паўсюднае ўжываньне выключна расейскай мовы: у дакумантах, у аб’явах, у публічных месцах, у геаграфічных найменьнях і г.д. 2) Выгнаньне і высылка актыўных беларусаў з Беларусі, канфіскацыя іх маёмасьці; 3) Сталае і масавае засяленьне тэрыторыі Беларусі расейцамі; 4) Разбурэньне і ліквідацыя беларускай адукацыі; 5 Стварэньне самай прымітыўнай, элементарнай расейскай адукацыі; 6) Замена ўсяго чынавенства выключна на расейцаў; 7) Замена выкладчыкаў і настаўнікаў на расейцаў; 8) Выкладаньне скрыўленай гісторыі, паводле якой Беларусь заўсёды была часткай “Русского мира”; 9) Распаўсюд расейскага праваслаўся, замена беларускіх сьвятароў расейцамі; Па задуме Мураўёва, гэтых захадаў павінна было хапіць, каб канчаткова сьцерці мяжу паміж беларускім Народам і расейцамі, падпарадкаваць і далучыць Беларусь да Расеі. А цяпер задумаймася, што з гэтага плану не рэалізуецца акупацыйным рэжымам сёньня ў Беларусі? Абсалютна кожны пункт, які агучваў Мураўёў яшчэ ў сярэдзіне XIX ст., узяты ў рэалізацыю акупантамі сёньня, у XXI ст. Прайшло амаль 200 год, а палітыка расейскіх акупантаў не зьмянілася ні на кроплю. Уся афіцыйная “беларуская” дакументацыя, усе законы, усе загады друкуюцца пераважна на расейскай мове. У грамадскіх месцах 99% усіх надпісаў выканана на акупанцкай, расейскай мове. Уся рэклямная прадукцыя, усе банэры, усе шыльды, усё выконваецца на расейскай мове. Сёньня, у 2015 годзе палітычна- і эканамічна-актыўныя беларусы вымушаныя выяжджаць за межы краіны, як і ў 1865 годзе. Для гэтага акупантамі створаны адмысловыя ўмовы: палітычны ціск, рэпрэсіі, эканамічнае выштурхоўваньне і т.п. Акупацыйным рэжымам створаны ўсе ўмовы для засяленьня тэрыторыі Беларусі расейцамі. Мяжа з Расеяй абсалютна адкрытая. Таксама нельга не ўзгадаць і тысячы расейскіх адстаўных вайскоўцаў з сем’ямі, якім заўсёды выдаваліся кватэры на тэрыторыі Беларусі. Пра ліквідацыю і разбурэньне беларускай адукацыі, мяркую, нават казаць ня мае патрэбы. Кожны ведае, у якім жахлівым стане яна знаходзіцца. Фактычна, у школах вучаць пераважна расейшчыне: расейскай мове, расейскай літаратуры, усе прадметы выкладаюцца пераважна на расейскай мове. Па меркаваньню акупантаў, расейшчына - гэта адзінае, што трэба беларускай моладзі. Наконт расейскіх чыноўнікаў. Усім вядома, што амаль ўсе пасады ў краіне, ад самай найвышэйшай, да самай дробязнай, занятыя людзьмі выключна з расейскай мэнтальнасьцю. Мала хто з мясцовых чыноўнікаў валодае дзяржаўнай беларускай мовай. А абсалютная бальшыня найвышэшых чыноўнікаў краіны альбо паходзіць не з Беларусі альбо ўвогуле ўсьведамляе сябе “русскими”. Таму, можна з упэўненасьцю казаць аб тым, што план Мураўёва аб рускім чынавенстве ў Беларусі цалкам узяты на рэалізацыю. Тое ж тычыцца і настаўнікаў. Абсалютная большасьць з іх альбо не валодае, альбо не карыстаецца беларускай дзяржаўнай мовай. Частка з іх з’яўляецца карэннымі расейцамі, частка з’яляецца носьбітамі расейскіх мэнталітэту і культуры. Зразумела, ёсьць і беларускія настаўнікі-патрыёты, якія абуджаюць у беларускіх дзетках беларушчыну. Але, пры сёньняшнім акупацыйным рэжыме, такія выкладчыкі - з’ява амаль унікальная, якую рэжым імкнецца выкараніць усімі сродкамі (ад звальненьня, да стварэньня невыносных умоў працы). Асаблівую ролю акупацыйны рэжым адводзіць выкладаньню скрыўленай, сфальшаванай гісторыі. У сучасных расейскамоўных “беларускіх” падручніках па гісторыі школьнікам распавядаюць пра “русский мир”, пра “единство братских народов России и Беларуси” і г.д. Псеўда-гісторыкі ды розныя публіцысты пастаянна абплёўваюць нашых нацыянальных герояў у СМІ, скажаюць, ганьбяць нашую гістарычную сымболіку, нашую гісторыю. Пра адмысловую ролю расейскага праваслаўя ў існаваньні акуцыйнага рэжыму ў Беларусі ўжо неаднаразова пісалася. Ніхто ўжо нават не хавае, што РПЦ (Русская Православная Церковь) - гэбісцкая расейская структура, якая з’яўляецца распаўсюднікам расейшчыны і расейскай імпэрскай ідэі. Адзін факт таго, што “Белорусской Православной Церковью” (філіал РПЦ) кіруе разанскі мітрапаліт Павел, ужо кажа аб тым, што Мураўёўскі прынцып працуе на 100% і тут.
Во многом с Латышонком не согласен.Но каждый имеет право на свое мнение.Это только в России все должны славить Путина и орать Крымнаш,иначе их в русофобы и либерасты запишут.Это хорошо,что есть разные мнения
Жители Польши отличаются от жителей бывшего совка тем, что не особо любят грешит против истины. Белорусские историки практически все исповедуют фальсификат. Пан Олег же просто говорит об истории, никакого заигрывания с толпой. Поэтому его всегда интересно слушать и читать
Які лёс старадаўных музейных і бібліятэчных збораў у Беларусі?
Беларусь, відаць, адзіная краіна ў свеце, краіна-выключэнне, дзе нацыянальных культурных скарбаў, матэрыяльных і духоўных, на радзіме меней, чым за яе межамі. Прычынай таму ваенныя навалы, што хвалямі перакочваліся праз нашу зямлю, і драпежніцкая палітыка суседзяў. Як пісаў Якуб Колас,
Тут схадзіліся плямёны
Спрэчкі сілаю канчаць,
Каб багата адароны
Мілы край наш зваяваць,
А нас цяжка ў сэрца раніць,
Пад прыгон узяць навек,
Нашы скарбы апаганіць,
Душу вынесьці на здзек,
Каб у віры тэй ашукі
Зьнішчыць нашы ўсе сьляды,
Каб ня ведалі і ўнукі,
Хто такія іх дзяды.
Цяжка пералічыць усе тыя нацыянальныя багацці, што на працягу стагоддзяў былі вывезеныя з беларускай зямлі ў суседнія краіны. Тут і славутая нясвіжская калекцыя слуцкіх паясоў, і выданні Ф.Скарыны, і багатая калекцыя зброі і рыцарскіх панцыраў, і ўнікальны шкляны посуд з Налібоцкай мануфактуры, што апынуліся ў Дзяржаўным гістарычным музеі ў Маскве, і кнігі з нясвіжскай і полацкай бібліятэк, вывезеныя ў Пецярбург, і славутая бібліятэка І.Храптовіча са Шчорсаў, якую ў Першую сусветную вайну склалі ў часовы дэпазіт у Кіеве, і тысячы скрыняў з каштоўнасцямі (старадаўнай бронзай і срэбрам, мармуровымі барэльефамі і статуямі, карцінамі старых майстроў, рэдкімі рукапіснымі кнігамі і гравюрамі, дзівоснымі дыванамі і габеленамі, калекцыямі зброі і манет, фарфору і фаянсу), адпраўленых з Менска ў Варшаву, Кракаў, Познань ды іншыя гарады ў 1920 годзе пад час польскай акупацыі.
Найбольш беларускіх кніг, рукапісаў, карцін, іншых музейных экспанатаў было вывезена - на захад і на ўсход - у часе Другой сусветнай вайны. Бясследна загінулі (кажуць ужо пасля прагляду Берыя) бясцэнныя скарбы Магілеўскага абласнога музея і сярод іх найпершая нацыянальная рэліквія - крыж Еўфрасінні Полацкай. У Германію і Аўстрыю трапілі асноўныя зборы Менскага і Баранавіцкага музеяў. Далёка не ўсе яны вярнуліся назад. А некаторыя з іх трапілі ў сховішчы Расеі. Так здарылася, напрыклад, са старажытнымі каменнымі выявамі жанчын («бабамі»), якія да вайны знаходзіліся ў Менску, у вайну ўпрыгожвалі адзін з паркаў Берліна, а пасля зніклі ва ўсходнім кірунку.
І пасля Другой сусветнай вайны працягвалася рабаванне нашых культурных скарбаў. Так, некалькі дзесяткаў найкаштоўнейшых карцін з нясвіжскай калекцыі Радзівілаў былі ў строгай таямніцы падараваныя савецкім урадам польскаму ўраду Берута. У Маскву траплялі манетныя скарбы, знойдзеныя ў нашай зямлі. Ленінградскія і маскоўскія экспедыцыі вывозілі каштоўныя археалагічныя знаходкі і рэдкія старыя кнігі.
Асобна трэба сказаць пра лёс Віленскага беларускага музея імя І.Луцкевіча, зборы якога налічвалі блізу 75 тысяч экспанатаў. Пасля яго ліквідацыі ў 1945 годзе бальшыня іх, у тым ліку Статут 1588 года, Біблія Францішка Скарыны, багатыя калекцыі старажытных грамат, пячатак, гравюр, картаў, слуцкіх паясоў, жывапісу, зброі, апынуліся ў летувіскіх музеях і бібліятэках - Гістарычна-этнаграфічным музеі, Дзяржаўным мастацкім музеі (і яго філіяле - Карціннай галерэі), Цэнтральнай бібліятэцы Акадэміі навук Летувы і Дзяржаўным мастацкім інстытуце. Віленскія беларусы робяць намаганні, каб аднавіць тварэнне братоў Луцкевічаў на ранейшым месцы - у Базылянскіх мурах, але пакуль безвынікова.
Калі зменіца антыбеларускі рэжым. Мы вярнем Канстытуцыю з адзінай дзяржаўнай мовай тытульнай нацыі. Вернем свае нацыянальныя сімвалы, свой родны БЧБ сцяг, герб пагоню і гімн
Жыве Беларусь
Музыка: Васіля Раінчык
Словы: Леаніда Пранчак
Жыве Беларусь! Веру, будзе жыць заўсёды!
Сьвятло Пагоні будзе сэрцы нашы акрыляць.
Жыве, жыве наш Край магутны і свабодны,
Нескароная нікім і сьвятая Зямля.
Беларусь, Беларусь, хай цябе мінуць усе нягоды.
Век у шчасьці жыві, ты Радзіма мая!
Жыве Беларусь, нашай волі абуджэньне.
Краіна-маці, ты прызнаньне шчырае прымі.
Жыве, жыве, гучыць узьнёсла бласлаўленьне -
Беларускі горды дух увасстаў з даўніны.
Беларусь, Беларусь, мы тваё вітаем Адраджэньне
Будзеш вечна вольнай ты, будзем вольнымі мы.
Жыве Беларусь, нас нядоля не здалела.
Магутны Божа, беражы Айчыну з году ў год.
Жыве, жыве, як непагасны сымбаль веры,
Будзеш вечна на зямлі паспаліты наш Род.
Беларусь, Беларусь, пад штандарам бел-чырвона-белым
Век у шчасьці жыві Беларускі Народ!
ruclips.net/video/boX502Xozqw/видео.html
ЖЫВЕ БЕЛАРУСЬ!!!
Шануем і беражэм родную беларускую мову!
Гэта галоўнае што было падкрэсліна з эфіру.
ŽYVIÈ VIÈČNA PIÈRADUSÌM PÀNADUSÌM ☘️🌻🗡️
Жыве Беларусь!
Žyviè Vièčna Pieradusìm Panadusìm 🌻☘️🗡️
Беларуская мова - вось што павінна быць нацыянальнай ідэяй.
Это пишет человек , подписывающийся по русски. Обычное свядомое двуличие
@@АндрейБудевич-р7ъ Так, трепло ты, Юшкевич. Большинство за нами- русскоязычными белорусами. Не будете нас принимать- идите тогда нах. Без нас в Беларуси ничего у вас не получится.
И прадеды - (1911 года рождения) ,и деды,и родители,и мы-дети разговаривали и при БССР и на мове,и на польском и все имена наши польские,живем в Беларуси ходим в Хостелы , были крещены в Костелах и мы все БЕЛАРУСЫ!!
Хто такі Леў Сапега?
Леў Сапега (1557-1633) - зорка першай велічыні на небасхіле палітычнай гісторыі Беларусі. Ён нарадзіўся ў маёнтку Астроўна на Віцебшчыне ў шляхоцкай сям'і. Л.Сапега атрымаў бліскучую адукацыю - спачатку ў Нясвіжскай пратэстанцкай школе, а затым у Ляйпцыгскім універсітэце; свабодна валодаў пяццю мовамі.
Па вяртанні з Нямеччыны Л.Сапега быў заўважаны Сцяпанам Батурам і прыняты на службу да вялікага князя. У 1579-1582 гадах на чале харугвы ён ваяваў супраць маскоўцаў.
У 1584 годзе Л.Сапега ўзначаліў надзвычай адказнае пасольства ў Маскву, у часе якога выявіў неардынарныя дыпламатычныя здольнасці, дамогшыся падпісання вельмі выгаднага для Беларусі «вечнага міру», за што і быў у 1585 годзе прызначаны на пасаду падканцлера.
Як падканцлер, а з 1589 года як канцлер Л.Сапега кіраваў замежнай палітыкай Беларускага гаспадарства і прыкметна ўплываў на нутраное жыццё краіны. Першарадная заслуга Л.Сапегі ў тым, што ён падрыхтаваў і дамогся зацверджання Статута 1588 года, які гарантаваў эканамічную і палітычную незалежнасць Вялікага Княства ад суседніх Польшчы і Масковіі. Істотна й тое, што ён ужо тады быў прыхільнікам не абагоўленай манархіі, а моцнай дэмакратычнай, прававой дзяржавы, дзе, паводле яго словаў, «павінны панаваць законы, а не асобы».
Л.Сапега адыграў вызначальную ролю ў часе буйных ваенных кампаніяў на ўсходзе ў 1609-1611 і 1617-1618 гадах. Дзякуючы ягонай асабістай мужнасці і палітычнаму таленту Беларускае гаспадарства тады прыкметна пашырыла межы, вярнуўшы свае старадаўнія землі. Так, паводле ўмоваў Дзявулінскага замірэння ад 1 снежня 1618 года Вялікаму Княству вярталіся Смаленск, Дарагабуж, Белы, Старадуб, Невель, Себеж, Красен, Ноўгарад-Северскі, Вяліжская воласць і Манастырскае гарадзішча.
Пра незвычайнасць асобы Л.Сапегі, яго глыбокі патрыятызм асабліва сведчыць той факт, што ў часе вайны Вялікага Княства са Швецыяй, у 1625-1629 гадах, ён ахвяраваў амаль усю сваю маёмасць на ўтрыманне войскаў, зрабіўшы ўсё магчымае дзеля выратавання Бацькаўшчыны ў тую чорную часіну.
Дзякуючы чыннасці Л.Сапегі нашае гаспадарства не толькі здолела захаваць сваю незалежнасць у складаны гістарычны момант, але й перажыло новы перыяд эканамічнага ды культурнага росквіту, які поўным правам можна назваць «эпохаю Лева Сапегі».
Ці быў «залаты век» у гісторыі Беларускай дзяржавы?
Уздымны, апагейны перыяд развіцця нашае дзяржавы і культуры прыпаў на ХV-ХVІ стагоддзі. Першадаследнікі залатога веку, перадусім Вацлаў Ластоўскі, Усевалад Ігнатоўскі, Максім Гарэцкі, звязвалі яго з найбуйнейшым росквітам нашае старадаўнае культуры, найперш з дзейнасцю Францішка Скарыны, яго выданнем кніг у Празе (1517-1519) і ў Вільні. Сучасныя ж даследнікі ў актыў плёну прыгожага пісьменства нашага залатога веку залічваюць багатую спадчыну не толькі на старабеларускай і царкоўнаславянскай мовах, але й на лаціне - мове ўсёй сярэднявечнай Эўропы. Пры гэтым маюцца на ўвазе такія выдатныя творы, як «Пруская вайна» (1516) Яна Вісліцкага і «Песня пра зубра» (1519) Міколы Гусоўскага.
Залатая пара нашае культуры была знітаваная не толькі з Рэнесансам, але й з Рэфармацыяй, дзейнасцю такіх слынных асобаў, як Мікалай Радзівіл Чорны, Сымон Будны, Васіль Цяпінскі.
У ХVІ стагоддзі ў Беларусі ўзнікла мноства навучальных установаў. У Вільні, Нясвіжы, Берасці, Лоску, Любчы, Цяпіне ды Венграве паўсталі друкарні, вакол якіх утвараліся цэлыя літаратурныя школы. Прадукцыя нашых друкароў карысталася шырокім попытам не толькі ў Вялікім Княстве, але і ў краінах Заходняй Эўропы.
Значнымі былі дасягненні нашых продкаў у навуцы. Асабліва развіваліся лінгвістыка, гісторыя, геаграфія, астраномія, матэматыка і медыцына. А юрыдычная думка Беларусі ў ХVІ стагоддзі, як вядома, дасягнула найвышэйшага ў Эўропе роўню. Ніводная з тагачасных краінаў не мела гэткага дасканалага заканадаўства, як Беларусь, аб чым красамоўна сведчыць змест Статутаў 1529, 1566 і 1588 гадоў.
Эпоха Рэнесансу ў Беларусі пазначана небывалым узлётам мастацтва. У нас у тым часе ўзніклі першыя прафесійныя тэатры, развіваецца музычнае мастацтва, з'яўляецца свецкі партрэтны жывапіс - прыкмета высокага роўню развіцця мастацкай творчасці. У ХVІ стагоддзі ўдасканальваецца іканапіс, скульптура, дэкаратыўна-ўжытковае мастацтва, гравёрнае майстэрства.
У залатую пару нашае дзяржавы надзвычай хуткімі тэмпамі развіваецца горадабудаўніцтва і дойлідства. Менавіта тады былі пабудаваныя перліны нашае архітэктуры: Траецкі касцёл у Ішкалдзі, Святадухаўская царква ў Кодзені, Барысаглебская царква ў Новагародку, фарны касцёл у Горадні, касцёлы Святой Ганны і бернардзінцаў у Вільні, шэдэўры сусветнага дойлідства цытадэлі-бажніцы ў Супраслі, Мураванцы, Сынковічах, рэфармацкія зборы ў Смаргоні, Заслаўі, Асташыне, абарончыя сістэмы замкаў у Міры, Нясвіжы, Новагародку...
У эпоху Рэнесансу ў Беларусі адбывалася далейшае развіццё металургічнай і цагельнай вытворчасці, шматлікіх рамёстваў. Узнікла новая, больш дасканалая арганізацыя працы, утварыліся рамесніцкія цэхі, дзе існаваў прынцып спецыялізацыі і падзелу працы.
Такім чынам, залаты век у гісторыі беларусаў быў. І быў ён залаты найперш багаццем творчага плёну, яго шматграннасцю, абсягам, пафаснасцю ўсяго створанага, светлай ідэяй Асветніцтва, высокім патрыятызмам, чалавекалюбствам; быў і застаўся залатым сваёй векапомнасцю, аграмаднасцю традыцый, грунтоўнасцю зацверджання беларусаў у свеце.
У сваем лісьце ўжо да новага расейскага імпэратара Аляксандра II Мураўёў піша: “Для утверждения Русского владычества в Северо-западном крае необходимо упрочить и возвысить Русскую народность и Православие” (М. Муравьев, “Записка о некоторых вопросах по устройству Северо-Западнаго края”, 14 мая 1864 г.)
З гэтага часу, “возвышение русской народности и православия” становіцца адным з галоўных прыярытэтаў расейскай акупацыі Беларусі.
Для дасягненьня сваех мэтаў, акупанты выкарыстоўвалі вялікі арсэнал захадаў, гэтак, Мураўёў прапануе замяніць на расейцаў усіх чыноўнікаў, якія непасрэдна працуюць з народам: “…устроить таким образом правительственные органы в крае, чтобы высшие служебные места и места отдельных начальников, а равно все те, которые приходят в непосредственное соприкосновение с народом, были замещены чиновниками Русского происхождения” (М. Муравьев, “Записка о некоторых вопросах по устройству Северо-Западнаго края”, 14 мая 1864 г.)
Такім чынам народу навязваўся хворы стэрэатып аб тым, што нават дробную ўладу ў Беларусі можа мець выключна расеец па-паходжаньню. Расейскамоўныя людзі паўставалі ў вачах народу як “правящая элита, власть имущее сословие”. На ўзроўні падсьвядомасьці беларусам убівалі ў галовы стэрэатып аб тым, што дасягнуць улады ды посьпеху ў Беларусі можна выключна шляхам ператварэньня ў расейца.
Скажыце, ці ня так арганізаваная ў Беларусі структурачынавенства ды ўлады сёньня?..
Акрамя гэтага, у сваем плане Мураўёў прапаноўвае засяляць беларускую тэрыторыю расейцамі ўсімі мажлівымі спосабамі. Напрыклад, беларусы, якія прымалі ўдзел у паўстаньні, павінныя быць выселеныя, а на іх месца павінныя быць заселеныя расейцы: “Водворить Русский элемент в крае всеми возможными средствами, как-то: поселением там Русских крестьян, продажею Русским лицам всех сословий конфискованных, секвестрованных и просроченных в кредитных установлениях имений, изгнанием из края всех тех, которые участвовали в мятеже и крамолах и недопущением их возвращаться на родину; ибо своим присутствием они, без всякого сомнения, значительно усугубили бы зло, чему бывали неоднократные примеры” (М. Муравьев, “Записка о некоторых вопросах по устройству Северо-Западнаго края”, 14 мая 1864 г.)
У гэты ж час Мураўёў разумее, што без русіфікацыі беларускага сялянства (якое ва ўсе часы з’яўлялася носьбітам беларускай мовы і народнай культуры) канчатковага захопу Літвы (Беларусі) не атрымаецца. Ён разумее, што самы эфектыўны сродак дзеля гэтага - адукацыя сялянскай моладзі ў расейскім духу. Мураўёў прапануе “заняться прочным устройством быта крестьян и распространением общественного образования в духе Православия и Русской народности” (М. Муравьев, “Записка о некоторых вопросах по устройству Северо-Западнаго края”, 14 мая 1864 г.)
Пры гэтым, уся народная адукацыя павінна мець самы прымітыўны, элементарны ўзровень. Фактычна, вучыць там павінныя выключна расейшчыне: “Обратить особенное внимание на устройство возможно большего числа народных школ как в селениях, так и в городах. В этих школах преподавать самые элементарные знания и преимущественно Русскую и Славянскую грамоту, первые начала счисления, молитвы, первоначальные понятие о догматах Православной веры и обучать пению на клиросе”(М. Муравьев, “Записка о некоторых вопросах по устройству Северо-Западнаго края”, 14 мая 1864 г.)
Настаўнікамі ж і выкладчыкамі ў гэтых школах павінныя быць выключна расейцы: “…учителями же и их помощниками назначать, где окажется удобным, сельских писарей из семинаристов вызванных из Великороссийских губерний…
В настоящее время, по сделанному вызову, уже прибыло в Северо-западный край из разных Великорусских губерний до ста воспитанников семинарий; все они размещены на должности частию сельских писарей, часию учителей и сполняют свои обязанности отлично”(М. Муравьев, “Записка о некоторых вопросах по устройству Северо-Западнаго края”, 14 мая 1864 г.)
Ужо ў 1865 годзе Мураўёў адзначае выключную эфектыўнасьць гэтага падыходу: “Должно стараться просветить крестьянское население, научая его Русской грамотности вместе с правилами Православной веры. Этот предмет идет уже весьма успешно, и учреждено в крае много сотен школ, даже и на Жмуди. Крестьяне везде с охотою изучают Русскую грамоту и сами просят о назначении Русских учителей. Они принимают уже радушное участие в устройстве Православных церквей и гордятся названием Русских”(М. Муравьев, 2 апреля 1865 г.)
Як бачым, гвалтоўна навязаная расейская адукацыя паспрыяла таму, што беларускія сяляне пачалі “гордиться названием Русских”.
Пры гэтым, па-меркаваньню расейскіх акупантаў, у беларусаў не павінна быць сваёй сярэдняй і вышэйшай адукацыі. Напрыклад, беларускія гімназіі прапануецца ліквідаваць. Пакінуць жа прапануецца выключна некалькі гімназій, пры гэтым радыкальна іх разбурыць і перарабіць на расейскі лад, а ўсіх настаўнікаў замяніць “учителями из России”: “Достаточно было бы оставить гимназии в губернских городах и, по особым уважениям, в виде исключения, в некоторых других местностях, преобразовав оныя совершенно и заместив все преподавательские места учителями из России. Деньги, которые останутся от упразднения излишних гимназий и треклассных училищ следует употребить на усиление вообще народного образования в селах и городах и на открытие Русских училищ для приготовления Русских учителей, а также нескольких женских гимназий, совершенно необходимых для распространения Русской народности…
Поручить министерству народного просвещения немедленно командировать в Северо-западный край возможно большее число Русских преподавателей в гимназии”(М. Муравьев, “Записка о некоторых вопросах по устройству Северо-Западнаго края”, 14 мая 1864 г.)
Не абмінае ўвагай Мураўёў і выкладаньне гісторыі. Ужо ў 1864 годзе ён разумее, што “правильное преподавание” гісторыі - моцны прапагандысцкі інструмант: “Обратить особенное внимание на правильное преподавание Русской истории и в особенности истории Западной России” (М. Муравьев, “Записка о некоторых вопросах по устройству Северо-Западнаго края”, 14 мая 1864 г.)
“Стараться правильным преподаванием истории уничтожить превратное и враждебное нам направление, распространенное бывшими Польскими школами. Надобно всем и постоянно разъяснять, что край Северо-Западный всегда был и есть Русский”(М. Муравьев, 2 апреля 1865 г.)
Усе гэтыя прыёмы выкарыстоўваюцца Расеяй і сёньня. Праз скажэньне і навязваньне іншым нацыям сваёй фальшывай гісторыі, Расея спрабуе дасягнуць сваех імпэрскіх мэтаў, захапіць новыя тэрыторыі. Так, сёньня пашыраюцца міфы пра расейскі Крым, расейскі Данбас, пра расейскую Беларусь.
Асаблівую ролю Мураўёў надае расейскаму праваслаўю. Па яго меркаваньню, расейскую акупацыю ў Беларусі немажліва будзе замацаваць без падтрымкі расейскага праваслаўя на тэрыторыі Беларусі. Пры гэтым, Мураўёў прапануе “вызвать из России” праваслаўных сьвятароў, каб замяніць імі беларускіх ўніяцкіх сьвятароў. Зьвярніце асаблівую ўвагу на тэрмін “вызвать”, ён фактычна даказвае, што расейскія сьвятары з’яўляліся (і з’яўляюцца сёньня) служкамі расейскай дзяржавы.
Фактычна, расейскае праваслаўе выступае як інструмант расейскай імпэрскай палітыкі: “Необходимость увеличения содержания Православному духовенству в Северо-западном крае есть один из самых важных предметов, подлежащих в настоящее время разрешению. Без содействия Православного духовенства мы не можем надеяться на прочное водворение Русской народности в том крае…
Вызвать из Росси несколько благонадежных священников, преимущественно для городов и некоторых более значительных сел, и заменить ими бывших Униатских священников”(М. Муравьев, “Записка о некоторых вопросах по устройству Северо-Западнаго края”, 14 мая 1864 г.)
Міндоўг - беларускі князь, заснавальнік новай беларускай дзяржавы Вялікага Княства Літоўскага. Упершыню яго імя згадваецца пад 1219 годам у паведамленні летапісу пра дамову з галіцка-валынскімі (заходнеўкраінскімі) князямі супраць Польшчы.
Змагаючыся за беларускія інтарэсы ў Прыбалтыцы, якая здаўна была пад нашым пратэктаратам, ён прыкладна ў 1246 годзе рушыў на дапамогу куршам (што жылі на ўзбярэжжы Балтыйскага мора) у іх змаганні супраць нямецкага панавання. Аднак немцы разбілі яго, а ўварваўшыся следам у яго ўладанні, спустошылі і разрабавалі іх. Гэта абвастрыла варожасць да Міндоўга іншых князёў літвы, і ён змушаны быў шукаць прытулку ў Новагародку, дзе неўзабаве заняў княскі пасад.
У 1252 годзе ён падпарадкаваў сабе ўсю «зямлю літоўскую». Галіцка-валынскія князі ацанілі такі крок як пагрозу свайму палітычнаму ўплыву ў гэтым рэгіёне. Яны пачалі ствараць супраць Міндоўга кааліцыю, куды ўцягвалі і Лівонскі Ордэн. Каб разбурыць гэтую кааліцыю і пазбавіцца залежнасці ад галіцка-валынскіх князёў, Міндоўг, правёўшы перамовы з майстрам Лівонскага Ордэна Андрэем Штырляндам, разам з 600 баярскімі родамі ахрысціўся ў каталіцтва і ў 1253 годзе прыняў ад папы рымскага каралеўскую карону. Урачыстасць каранавання адбылася ў Новагародку, які стаўся сталіцаю беларускага каралеўства. Імкнучыся ўмацаваць сваё гаспадарства, Міндоўг дамогся заснавання ў Новагародку Літоўскага арцыбіскупства з непасрэдным падпарадкаваннем Рыму, а таксама заклаў некалькі біскупстваў.
Далейшае і не заўсёды паспяховае змаганне з галіцка-валынскімі князямі, войны з Польшчаю, Прусіяй і Лівоніяй узмацнілі апазіцыю на землях, залежных ад Міндоўга. Супроць яго змовіліся князь на Жамойці Транята і нальшчанскі князь Даўмонт, у якога кароль звёў жонку. Нехта з іх і забіў у 1263 годзе сярод начы соннага Міндоўга і двух яго сыноў.
Такім чынам, Міндоўг увайшоў у гісторыю тым, што запачаткаваў беларускую дзяржаву з назовам Літва, стаўшы яе каралём. Пры ім узрасло палітычнае значэнне Новагародка, які зрабіўся першай сталіцай гэтай дзяржавы. Дзякуючы яму Літва знайшла міжнароднае прызнанне і ўлучылася ў эўрапейскі кантэкст. Міндоўг адзін з першых убачыў перспектыву павароту палітычнае лініі на Захад. Ён праводзіў паслядоўную палітыку аб'яднання беларускіх земляў і пашырэння тэрыторыі гаспадарства, імкнучыся ўзмацніць яго ўплыў на суседнія землі і дамагаючыся выхаду з-пад залежнасці ад галіцка-валынскіх князёў.
Беларусь ёсць у першую чаргу пераемніцай традыцыі Полацкага княства. Я сябе культурна адношу да таго рэгіёну і паходжу адтуль. А літоўскія князі да земляў Полацкага княства ніякім бокам, звычайныя акупанты.
@@cheetah694 І полацкае і Тураўскае княствы, і Вялікая Княства Літоўскае і у тым ліку Рэч Паспалітая саюў дзьвух народаў. Усё гэта наша гісторыя.
Як і акупацыя Беларусі Масковіяй.
@@yellowman8259 Ну і на якой мове? Ужо яўна не на літоўскай. Вы яшчэ скажыце, што дзякуючы СССР на Беларусі з'явіліся фабрыкі-заводы. Можна падумаць, яны б іначай не з'явіліся. Паглядзіце на карту Полацкага княства. Гэта сённяшняя паўночная і цэнтральная Беларусь. Плюс Тураўскае княства на поўдні. Вось вам і абрыс сённяшняй Беларусі. А Літва тая збоку прыпёку, то не крывічы, дрыгавічы, радзімічы, а "літва", то ёсць іншае племя, чужынскае. Люцічы, ці яшчэ нехта, але тое, што навалач з захаду, тое стопудова.
@@yellowman8259 Сафія стаіць у Полацку, Кіеве, Ноўгарадзе. Ні ў Вільні, ні ў Наваградку, ні дзесьці яшчэ яна не стаіць. Дык чаму мы ўвогуле вядзем гаворку пра нейкія перыферыйныя гарады, калі ядром беларускай цывілізацыі быў і ёсць Полацк?
@@yellowman8259 Не было б ВКЛ, пісаў бы ў Полацкім княстве Скарына прыпяваючы. ВКЛ гэта сярэднявечная копія СССР. Звычайныя акупанты, якія прыпісваюць сабе ролю месіі.
Чаму Вітаўта называюць вялікім?
Пры вялікім князі Вітаўце (1350-1430) Беларускае гаспадарства стала найбуйнейшай эўрапейскай дзяржавай. Але цяжкі і напружаны быў шлях гарадзенскага князя да вялікага пасаду, славы і велічы. Доўгі час змагаўся ён са сваім стрыечным братам Ягайлам, Альгердавым сынам, які ў 1382 годзе забіў ягонага бацьку Кейстута. Трапіўшы да Ягайлы ў палон, Вітаўт здолеў уцячы з Крэўскага замка. Хаўруснікам у барацьбе з Ягайлам, які ў 1386 годзе быў абраны польскім каралём, Вітаўт выбраў Ордэн крыжакоў. Урэшце пасля шэрагу палітычных манеўраў ён дамогся свайго і Ягайла мусіў саступіць Вітаўту вялікі пасад з умовай васалітэту.
Як вялікі князь Вітаўт праводзіў самастойную палітыку і выношваў задуму стаць каралём. Трагічная параза ад татараў на Ворскле ў 1399 годзе вымусіла яго, аднак, падпісаць Віленска-Радамскую вунію з Польшчай. Праўда, дзякуючы гэтаму хаўрусу аб'яднаныя войскі Беларусі і Польшчы пазней, у 1410 годзе, у славутай Грунвальдскай бітве выйгралі вайну з крыжакамі. Пасля гэтай перамогі да Вялікага Княства адышла Жамойць. Найважнейшае значэнне для кансалідацыі беларусаў мела і канчатковае далучэнне ў 1405 годзе Смаленскага княства, ажыццёўленае якраз Вітаўтам.
Паспяховымі сталіся намаганні Вітаўта ўнезалежніць беларускую праваслаўную царкву ад маскоўскага мітрапаліта. Гэта адбылося ў 1415 годзе на саборы беларускіх епіскапаў, дзе першым мітрапалітам Вялікага Княства быў зацверджаны вядомы вялікай вучонасцю Рыгор Цамблак. Сваёй рэзідэнцыяй ён зрабіў першую сталіцу дзяржавы - старажытны Новагародак.
Пра веліч асобы Вітаўта асабліва сведчаць ягоныя геапалітычныя інтарэсы. У часе яго княжання Беларускае гаспадарства мела трывалыя дыпламатычныя дачыненні літаральна з усімі заходнеэўрапейскімі краінамі, а гэтаксама Асманскай Турцыяй, Крымскім ханствам і Маскоўшчынай.
Пра многае гаворыць і той факт, што імператар Святой Рымскай імперыі германскай нацыі Сігізмунд І і сам папа рымскі Марцін V, шукаючы Вітаўтавай падтрымкі ў змаганні з гусіцкай Чэхіяй, прапанавалі яму каралеўскую карону.
Канчаткова Вітаўт пастанавіў каранавацца на Луцкім з'ездзе 1429 года, куды, дарэчы, на яго запрашэнне прыехаў той жа імператар з жонкаю, кароль Польшчы Ягайла, прадстаўнікі папскага пасада і візантыйскага імператара ды пасольствы іншых дзяржаваў.
Згода Вітаўта прыняць карону з рук імператара сведчыла не толькі пра аўтарытэт нашае дзяржавы і вялікага князя ў Эўропе, але й пра завязванне новага вайскова-палітычнага хаўрусу Вялікага Княства Літоўскага са Святой Рымскай імперыяй. Гэта, натуральна, вельмі напалохала ворагаў Беларусі, найперш польскіх магнатаў, якія як агню баяліся далейшага ўмацавання нашае дзяржавы.
У канцы верасня 1430 года на каранацыю нашага гаспадара ў сталіцу Вялікага Княства з'ехаліся шматлікія госці: вялікі князь маскоўскі, князь мазавецкі, перакопскі хан, валахскі гаспадар, паслы візантыйскага імператара, мітрапаліт Фоцій, магістры прускі і лівонскі ды многія іншыя. Усе цярпліва чакалі, пакуль састарэлы Вітаўт паправіцца ад хваробы і ўстане з ложка. Але лёс распарадзіўся інакш: 27 кастрычніка ён памёр у Троках.
Што ж да кароны, якую везлі з Нямеччыны ў Вільню, то ёсць версія, нібыта палякі, дачуўшыся пра цяжкую хваробу Вітаўта, асмялелі і перахапілі яе па дарозе, абабраўшы пры гэтым да ніткі і імператарскіх паслоў.
Беларусы не прыляцелі з космасу. Літвіны Беларусы - гэта народ ВКЛ.
Хто такі Альгерд?
Альгерд, сын Гедзіміна, у юнацтве ажаніўся з дачкою віцебскага князя Марыяй Яраслаўнай і два гады пражыў у горадзе Ўсвяты, а пасля, да 1345 года, у Віцебску. З дапамогаю брата Кейстута, троцкага князя, Альгерд скінуў з вялікакняскага пасада Яўнута і сам стаў вялікім князем.
У часе ягонага валадарання да Вялікага Княства Літоўскага былі далучаныя Амсціслаўская, Чарнігаўская, Кіеўская, Падольская, Ноўгарад-Северская, Бранская землі. На гэтыя часы прыпадае і пік крыжацкіх паходаў на Беларускую дзяржаву. З дапамогай Альгерда ў 1342 годзе Пскоў адбіў крыжацкі набег. Акрамя таго, яшчэ двойчы, у 1348 і 1370 гадах, Альгерд разбіваў крыжакоў на рэках Стрэве і Рудаве. Адначасова ён паспяхова змагаецца з Польшчай і Ўладзімірскім княствам. Беларускія воі пад Альгердавым кіраўніцтвам даходзілі да Масквы. Яны тройчы разбівалі маскоўскае войска - у 1368, 1370 і 1372 гадах.
Пад час аднаго з паходаў, узяўшы з маскоўскага князя Дзмітрыя Іванавіча (пазней названага Данскім) вялікі выкуп - як сведчыць летапіс, «дары многія, незлічона золата, серабра, жэмчугу, сабалёў», сказаў векапомныя словы: «Хоць я з табой і памірыўся, але хачу яшчэ тую славу сабе ўчыніць, што вялікі князь Альгерд дзіду сваю пад Масквою прыкланіў». І сеўшы на каня, пад'ехаў да гарадской сцяны і прыставіў да яе дзіду, сімвалізуючы тым поўную перамогу.
Але найбольшага поспеху Альгерд дамогся ў вайне з татарамі. У бітве каля ракі Сінія Воды ў 1362 годзе беларускае войска разбіла орды падольскіх, крымскіх і дунайскіх татараў і вызваліла з-пад іх улады ўкраінскія землі.
Летапісы адзначалі, што гэты князь «не так сілаю, як розумам ваяваў». Вайсковыя і палітычныя заслугі Альгерда прызнавалі і крыжакі, і маскоўцы, і палякі, і татары. Жыццёвы шлях яго скончыўся ў 1377 годзе.
Міф пра «літоўскую заваёву» Беларусі мае даўную гісторыю, сягаючы ажно ў ХVІ стагоддзе. Паводле яго, у сярэдзіне ХІІІ стагоддзя літоўскія князі Эрдзівіл і Мінгайла, пакарыстаўшыся тым, што беларускія землі спустошаныя мангола-татарскім нашэсцем, заваявалі іх. І хоць пазней гістарычная навука высветліла, што не існавала ніякіх ні Эрдзівіла, ні Мінгайлы, як не было і мангола-татарскага нашэсця на Беларусь, але міф пра заваёву літоўцамі нашых земляў застаўся. Некрытычна ўспрыняты шмат якімі даследнікамі, ён такім чынам замацаваўся ў навуковай літаратуры. Замест Эрдзівіла і Мінгайлы былі знойдзены іншыя кандыдаты на ролю заваёўнікаў, у прыватнасці Міндоўг, які і да сённяшняга дня фігуруе ў гэтай ролі.
Найперш трэба ўразумець, што ў значнай ступені гэта адбываецца ад тэрміналагічнай блытаніны ў выніку атаесамлення старажытнага племя літва з сучаснай Літвою (Летувою). Узапраўды продкамі сучасных літоўцаў (летувісаў) былі жамойць, дзяволтва і некаторыя іншыя плямёны, якіх даўней беларусы звычайна называлі адным найменнем - жамойты (па назове больш моцнага племя).
Старажытная ж літва жыла на тэрыторыі Беларусі, у раёне верхняга Панямоння: паміж Менскам і Новагародкам з усходу на захад і ад Маладэчна да Слоніма з поўначы на поўдзень. Яна засяляла параўнальна невялікую гістарычную вобласць Беларусі побач з Полацкай, Тураўскай і Новагародскай землямі.
Паколькі Новагародскае княства к сярэдзіне ХІІІ стагоддзя дасягнула высокага эканамічнага, палітычнага і культурнага развіцця, то яно і ўзяло ў свае рукі справу аб'яднання беларускіх земляў. Далучэнне літвы - першы крок у ажыццяўленні новагародскай аб'яднаўчай палітыкі. Гэта было зроблена з дапамогаю Міндоўга, які з'явіўся ў Новагародку выгнаны супернікамі з сваіх уладанняў, гэтак званай «літвы Міндоўга» (яна знаходзілася ў раёне сучасных Баранавічаў). Прыязна прыняты ў Новагародку, ён быў ахрышчаны ў 1246 годзе ў праваслаўе і абраны князем. Як адзначыў Іпацеўскі летапіс, Міндоўг неўзабаве «зане літву», што адпавядала стратэгічным мэтам Новагародка.
Аднак у выніку агрэсіі галіцка-валынскіх князёў Новагародку на гэты раз не ўдалося ўтрымаць літву. Яе канчаткова прыяднаў у 1263-1264 гадах сын Міндоўга Войшалк, што і з'явілася адным з першых крокаў на шляху ўтварэння Вялікага Княства Літоўскага.
Толькі ўлічваючы ўсё адзначанае, і можна вытлумачыць, чаму Новагародак стаўся першай сталіцай Вялікага Княства. Адсюль, з верхняга Панямоння, дзе знаходзілася старажытная літва, і пайшло найменне новай дзяржавы.
Тое, што ўтварэнне Вялікага Княства Літоўскага суправаджалася заваёваю балцкіх плямёнаў (нальшчанаў, дзяволтвы, а пазней і жамойці), знішчэннем і выгнаннем іх феадалаў, адхіляе пашыранае ў навуцы сцверджанне, што ўзнікненне гэтае дзяржавы дыктавалася іх інтарэсамі. Як бачым, якраз наадварот, - яно было ў інтарэсах беларускіх феадалаў, што і характэрызуе гэтую дзяржаву як беларускую. Нездарма ж далейшае збліжэнне беларускіх земляў у працэсе станаўлення Вялікага Княства ішло мірным шляхам. Адсюль зразумела, чаму ў Вялікім Княстве Літоўскім панавальнае месца заняла беларуская культура, а дзяржаўнай мовай стала беларуская.
Такім чынам, ніякай «літоўскай заваёвы» Беларусі не было. У сапраўднасці нашыя продкі, далучыўшы старажытную літву да Новагародка, заклалі тым сама падмурак сваёй новай дзяржавы - Вялікага Княства Літоўскага.
Вашыя продкі можа быць, а мае продкі там ніколі не жылі. Мае продкі паходзяць з тэрыторыі Полацкага княства і ёсць крывічамі, якія і сталіся нацыя-ўтваральным этнасам у сённяшняй Беларусі. Для крывічоў ВКЛ было не лепш за сённяшнюю РФ ці РП міжваеннага ўзору.
@@cheetah694 Мае продкі з Паалеся. Наўраці прапрадзед быў менавіта з Полацку. Але тое што яны былі беларусамі, то сапраўды так. ВКЛ мае славутую гісторыю. Наш БЧБ і Пагоня нарадзіліся у ВКЛ. Залаты век Беларусі так сама з часу ВКЛ. Францішак Скарына і Леў Сапега ня меньш належаць Беларусі чым Мікалай Радзівіл і Ян Хадкевіч. Больш таго адкажу што сёння першае пытанне гэта не спрэчка у назве беларусы ці літвіны, а агульны супраціў маскоўскай агрэсіі.
Чым славуты Ян Кароль Хадкевіч?
Ян Кароль Хадкевіч (1560-1621) быў адным з сама славутых гетманаў Вялікага Княства Літоўскага. У юнацтве атрымаў бліскучую адукацыю: вучыўся ў Віленскім калегіуме, ва ўніверсітэтах Нямеччыны (Інгальштат), Італіі (Падуя, Венецыя), на Мальце. Вайсковую чыннасць пачаў удзелам у задушэнні бунту Налівайкі (1596), які з аддзелам казакоў рабаваў ў Беларусі гарады. Ад пачатку вайны са шведамі змагаўся ў Інфлянтах, дзе на ўласны кошт утрымліваў войска. У 1601 годзе разграміў шведаў пад Какенгаўзэнам, у 1604 - пад Белым Каменем (там ён з 2 тысячамі жаўнераў разбіў 7 тысяч непрыяцеля).
Найвялікшую ж славу Хадкевічу прынесла бітва пад Кірхгольмам (цяпер Саласпілс у Латвіі), дзе ягоны 4-тысячны корпус 27 верасня 1605 года дазвання разграміў 14-тысячную шведскую армію, страціўшы ўсяго блізу 100 сваіх жаўнераў. Перамога пад Кірхгольмам сапраўды была чымсьці неверагодным. У харугвах Хадкевіча не ставала зброі, а з прычыны нявыплаты грошай сярод жаўнераў падала дысцыпліна. Між тым, шведскае войска - не маскоўскае: па баяздольнасці яно было адным з найлепшых у Эўропе. І тым не менш Ян Хадкевіч бліскуча перамог яго, паклаўшы на пабаявішчы 9000 шведаў, захапіўшы 12 гарматаў і 60 баявых штандараў непрыяцеля.
З гэтым вялікапышным трыумфам гетмана асабіста віншавалі імператар «Святой Рымскай імперыі» Рудольф ІІ, ангельскі кароль Якуб, персідскі шах, турэцкі султан і сам папа рымскі Павел V. Па якім часе пра бітву пад Кірхгольмам пісалі, што нашчадкі будуць хутчэй дзівіцца гэтаму трыумфу, чым верыць у яго. На думку спецыялістаў, гэта была адна з найвялікшых тактычных перамог у сусветнай гісторыі.
У 1611 годзе ён ужо вёў харугвы на Маскву дапамагаць абложаным там сілам Вялікага Княства Літоўскага. Пакінуўшы ў 1612 годзе Маскву, гераічна абараняў ад маскоўскага войска Смаленск, дзякуючы чаму горад застаўся ў складзе нашай дзяржавы. У 1617-1618 гадах быў фактычным кіраўніком апошняга маскоўскага паходу.
Прызначаны начальнікам аб'яднанага войска Польшчы і Вялікага Княства, Ян Хадкевіч адбіваў націск Асманскай імперыі з поўдня. Менавіта ягонай жалезнай волі, энергіі і прыроднаму таленту Айчына абавязаная перамогай пад Хацінам (на Днястры), дзе ў 1621 годзе ён са сваім паўгалодным і разрозненым войскам здолеў разграміць нашмат перасяжнага па колькасці непрыяцеля: з 70 тысячамі мусіў супрацьстаяць утрая большай ардзе туркаў і татараў - і здабыў бліскучую перамогу. Цяжка хворы, Ян Хадкевіч памёр у Хацінскім замку пад час бітвы.
Слаўны сын быхаўскай галіны роду Хадкевічаў, ён стаў узорам самаахвярнасці і патрыятызму. Тагачасныя паэты і гісторыкі прысвячалі яму творы, пісалі песні і пахвалы. Праз стагоддзі жыло паданне пра непераможнага ваяра.
Аб вялікай папулярнасці яго ў народзе, мабыць, найкрасамоўней сведчыць тое, што дзеці тады гулялі ў ваенныя гульні, героем якіх быў Ян Кароль Хадкевіч.
Хто заснаваў беларускае кнігадрукаванне?
Гэта зрабіў наш славуты суайчыннік Францішак Скарына. Нарадзіўся ён у Полацку ў сям'і купца пры канцы 80-х гадоў ХV стагоддзя. Першапачатковую адукацыю атрымаў у сваім родным горадзе і, відаць, у Вільні. У 1504-1506 гадах вучыўся на філасофскім факультэце Кракаўскага ўніверсітэта.
У 1512 годзе ў Падуанскім універсітэце (Паўночная Італія) ён першы сярод усходніх славянаў атрымаў вучоную ступень доктара медыцыны. Як сведчаць даследнікі, Ф.Скарына не мог атрымаць годнасць доктара ва ўрачыстай абстаноўцы, бо ў яго не ставала грошай на раскошнае адзенне. Усёй раскошы ён здолеў супрацьпаставіць бліскучы інтэлект, і доктарская ступень была прысуджаная яму адзінагалосна. Яго незвычайным розумам і талентам захапляліся сучаснікі.
Як чалавек шматграннага таленту, Ф.Скарына неўзабаве распачаў дзеля асветы свайго народа выдавецкую дзейнасць. 6 жніўня 1517 года ў чэшскай Празе пабачыла свет першая беларуская друкаваная кніга. За тры гады ён выдаў там 23 кнігі Бібліі ў сваім перакладзе на беларускую мову. Вярнуўшыся на радзіму, Ф.Скарына заснаваў у Вільні першую ў Беларусі друкарню і выпусціў тут яшчэ дзве кнігі - у 1522 і 1525 гадах.
Згодна з ацэнкамі спецыялістаў, Скарынавы кнігі ўяўляюць выключную з'яву як паводле колькасці змешчаных у іх гравюраў, так і паводле бездакорнай тэхнікі выканання. Сваёй прыгажосцю і дасканаласцю яны далёка перасягаюць не толькі ранейшыя царкоўнаславянскія выданні, але нават і тагачасныя венецыянскія.
Варта зазначыць, што ў пачатковай гісторыі беларускага кнігадруку годнае месца займаюць і імёны віленскіх месцічаў Якуба Бабіча і Багдана Аньковіча (Онькава), якія фінансавалі грандыёзную выдавецкую дзейнасць Ф.Скарыны.
Такім чынам, беларусы першыя сярод усходнеэўрапейскіх народаў атрымалі друкаваную кнігу на роднай мове. Францішак Скарына сваім прыкладам паказаў, як трэба любіць свой народ і шанаваць матчыну мову. Дзякуючы гэтакім волатам духу беларуская культура ўзнялася да эўрапейскіх вышыняў.
Які след у гісторыі Беларусі пакінуў А.Сувораў?
Нікога, акрамя Сталіна, Леніна і Берыі, не шанавалі ў БССР так заўзята, як Суворава. Але калі помнікі Сталіну разбураныя, імя Берыі аддадзена анафеме, нялюдскі твар Леніна ўжо праявіўся праз бронзавыя і гіпсавыя маскі, дык культ Суворава-героя па-ранейшаму квітнее на нашай зямлі. У 35 гарадах і 24 мястэчках Беларусі яго імем названыя вуліцы. Дзейнічае Кобрынскі музей, прысвечаны Сувораву. Менскае сувораўскае вучылішча, як і раней, прышчапляе сваім выхаванцам сувораўскія прынцыпы. «Сувораўцамі» сталі нават калгаснікі 23 калгасаў, названых яго імем.
За што ж былы бальшавіцкі ўрад Беларусі гэтак дзякаваў «графу Рымнікскаму, князю Італійскаму, прынцу Сардзінскаму, генералісімусу ўсіх сардзінскіх армій і генералісімусу ўсіх расейскіх войскаў»? Мабыць, за бязлітаснае задушэнне паўстання Тадэвуша Касцюшкі, за карныя аперацыі супраць паўстанцаў у Беларусі. Менавіта ж за пралітую беларускую кроў Кацярына ІІ «пожаловала в вечное и потомственное владение» Сувораву Кобрынскую воласць з 13.279 душамі сялян. На душы тады лічылася мужчынскае працаздольнае насельніцтва, так што не меней за 50 тысяч беларусаў атрымаў у падарунак расейскі палкаводзец за разбіты пад Крупчыцамі корпус паўстанцаў Серакоўскага. Увесь ягоны ўклад у беларускую гісторыю - кроў нашых продкаў.
Сувораў ніколі не ўдзельнічаў у вызваленчых войнах, ён быў тым палкаводцам, які старанна выконваў волю і пажаданні Кацярыны ІІ і Паўла І у пашырэнні межаў Расейскай імперыі, задушэнні паўстанняў Пугачова, Касцюшкі, супрацьдзеянні войскам рэспубліканскай Францыі ў Эўропе. Баявымі дзеяннямі ў Беларусі Сувораў дапамог здзейсніцца адвечнай мары расейскіх цароў аб захопе беларускіх земляў. Тыя з беларусаў, хто шануе Суворава, шануюць заваёўніка нашай зямлі. Афіцыйны ж удзел у кульце Суворава - сведчанне вернасці імперскаму хамуту.
Адкуль вы ўзялі гэтага гісторыка? Яго мусіць пыльным мехам нехта стукнуў?
Не забыўся Мураўёў і пра паўсюднае навязваньне расейскай мовы. Асаблівую ўвагу ён робіць на выкарыстоўваньне расейскай мовы на вулічных выявах. Пры гэтым мясцовую, беларускую мову называюць ня йнакш як “польской”: “Подтвердить окончательно о повсеместном введении Русского языка, как это ныне сделано с прекращением употребления Польского языка во всех официальных и служебных сношениях, а также и в наружных изображениях всякого рода, особенно в местах, посещаемых народом”(М. Муравьев, “Записка о некоторых вопросах по устройству Северо-Западнаго края”, 14 мая 1864 г.)
Гэтая практыка паўсюдна рэалізуецца на тэрыторыі Беларусі і сёньня. Уся вонкавая рэкляма, усе аб’явы, усе шыльды і вывескі пераважна напісаныя на расейскай, акупанцкай мове.
Калі было запачаткавана беларускае канстытуцыйнае права?
Распрацоўка канстытуцыйнага права ў Беларусі пачалася яшчэ ў ХІV стагоддзі ў агульназемскіх і абласных прывілеях, але ў іх былі толькі асобныя нормы, якія забяспечвалі правы шляхты. Зыходным момантам у развіцці канстытуцыйнага права ў нашай дзяржаве паслужыў прывілей вялікага князя Казіміра 1447 года. Наступным этапным дакументам быў прывілей вялікага князя Аляксандра 1492 года, які можна назваць хартыяй вольнасцяў, першай агульнадзяржаўнай канстытуцыяй. Але найбольш поўна канстытуцыйныя нормы былі выкладзеныя ў Статутах Вялікага Княства Літоўскага 1529, 1566 і асабліва 1588 года.
Статут 1588 года прадугледжваў крымінальную адказнасць шляхціча за забойства простага чалавека, абвяшчаў ідэю верацярпімасці, забараняў перадачу вольнага чалавека за даўгі або злачынства ў няволю, абмяжоўваў пакаранне непаўналетніх (да 16 гадоў).
Праз увесь Статут праводзіцца ідэя ўмацавання прававога парадку, пры якім усе дзяржаўныя органы і службовыя асобы абавязаны дзейнічаць толькі ў адпаведнасці з законам. Ідэя законнасці становіцца прыярытэтнай ў дзяржаўным жыцці Вялікага Княства ХVІ-ХVІІІ стагоддзяў.
Характэрна, што Статут 1588 года фактычна ігнараваў акт Люблінскай вуніі, замацоўваў і юрыдычна афармляў незалежнасць Беларускага гаспадарства. Ён абавязваў урад вярнуць адлучаныя ад Вялікага Княства землі, забараняў прызначаць на дзяржаўныя пасады і надзяляць зямлёю «чужаземцаў і загранічнікаў», у тым ліку і палякаў, захоўваў адасобленасць дзяржаўных установаў, войска, заканадаўства, эканомікі і фінансаў.
Статут 1588 года быў надрукаваны ў Вільні, у друкарні Мамонічаў, на беларускай мове, а пазней неаднакроць перакладаўся на іншыя эўрапейскія мовы - польскую, нямецкую, французскую, лацінскую, украінскую, расейскую. Ён завяршыў кадыфікацыю права ў Вялікім Княстве. Паводле дасканаласці і лагічнай завершанасці яму не было роўных у тагачаснай Эўропе. А абвяшчэнне ідэі зверхнасці права ў перыяд феадалізму сведчыла аб зараджэнні новай дзяржаўна-прававой тэорыі.
Наш Статут значна ўплываў на заканатворчасць суседніх народаў: яго выкарыстоўвалі пры кадыфікацыі прускага права, ён быў крыніцаю права ў Польшчы і Ўкраіне, ужываўся ў судах Латвіі і Эстоніі. Многія артыкулы Статута без зменаў перайшлі ў расейскае «Соборное уложение».
Усё гэта сведчыць пра высокі ровень развіцця юрыдычнай думкі і дзяржаўных інстытуцый Беларусі ў яе «залатую пару».
Латышонок довольно альтернативный. Не стоит его без критичности слушать.
Што такое шляхта?
Гэтак называўся вайсковы стан (саслоўе) у Беларусі з ХV стагоддзя. Слова шляхта паходзіць ад нямецкага Schlacht, што азначае «бітва». Папярэднікамі шляхты былі баяры - панцырныя, путныя, конныя. Беларускі баяр валодаў агнястрэльнай і халоднай зброяй, меў баявога каня і вайсковы рыштунак, каб у кожны момант па закліку князя выступіць у паспалітым рушанні ў «пагоню» і гнаць ворага з роднае зямлі. Багацейшы баяр (шляхціч) прыводзіў з сабою і збройную дружыну.
Шляхта нашая з ХVІ стагоддзя мела права на самакіраванне, выбірала соймы, суддзяў, трыбунал і кіраўніка дзяржавы - вялікага князя. Амаль усё ў нашай гісторыі, што мае дачыненне да вайсковых перамогаў, дыпламатычных поспехаў, навукі і культуры, літаратуры і асветніцтва, - звязана з імем шляхты. Паколькі ваяваць нашай дзяржаве даводзілася вельмі часта, колькасць шляхты ў нас да канца ХVІІІ стагоддзя дасягнула 12-13% агульнага ліку насельніцтва.
Пасля захопу Беларусі царскай імперыяй пачалося мэтанакіраванае «расшляхочванне» нашага народа. Бо адбываліся бесперапынныя бунты, змовы і паўстанні супраць расейскага панавання, арганізатарамі і асноўнымі ўдзельнікамі якіх былі шляхцічы (Тадэвуш Касцюшка, Якуб Ясінскі, Стафан Грабоўскі, Тамаш Ваўжэцкі, Міхал Валовіч, Кастусь Каліноўскі, Валер Урублеўскі ды іншыя). Як вынік - масавыя высылкі, пазбаўленне «дворянства», суды і расправы. У 1831 годзе цар Мікалай І выдаў указ, паводле якога доказам шляхоцкага паходжання лічыліся толькі арыгіналы прывілеяў. У Беларусі, што сотні гадоў з канца ў канец гарэла ў полымі войнаў, зберагчы сямейныя архівы было, вядома ж, няпроста. Такім чынам на працягу ХІХ стагоддзя царскі ўрад «скараціў» колькасць нашае шляхты да пажаданых трох працэнтаў (каб было не болей, чым «дворян» у Расеі).
Тым не менш, гэты стан па-ранейшаму адыгрываў галоўную ролю ў грамадскім жыцці Беларусі. Амаль усе нашы выдатныя дзеячы культуры і навукі ХІХ стагоддзя (Адам Міцкевіч, Ігнат Дамейка, Уладзіслаў Сыракомля, Вінцук Дунін-Марцінкевіч, Іван Чэрскі, Францішак Багушэвіч, Бенядзікт Дыбоўскі ды шмат іншых) - з старажытнай беларускай шляхты. Ёю быў створаны і ажыццяўляўся адраджэнскі рух пачатку ХХ стагоддзя (Браніслаў Эпімах-Шыпіла, Усевалад Ігнатоўскі, браты Іван і Антон Луцкевічы, Вацлаў Іваноўскі, Янка Купала, Алаіза Пашкевіч (Цётка), Вацлаў Ластоўскі, Карусь Каганец, Аркадзь Смоліч, Францішак Аляхновіч, Уладзімір Самойла).
Беларуская шляхта спакон веку карысталася родавымі гербамі, якія былі прадметамі гонару, шанавання і перадаваліся з пакалення ў пакаленне па мужчынскай лініі. Пасля Гарадзельскай вуніі 1413 года, на якой адбыўся абмен гербамі (гербавае пабрацімства) паміж шляхтай Вялікага Княства Літоўскага і Польскага Каралеўства, геральдычная культура Беларусі ўлучылася ў агульнаэўрапейскае рэчышча гербавых традыцыяў і гербавага мастацтва. На пачатку ХХ стагоддзя беларуская шляхта мела ва ўжытку блізу 700 родавых гербаў, што аб'ядноўвалі некалькі тысяч родаў.
Шляхоцкі стан у Беларусі быў зліквідаваны бальшавікамі пасля Кастрычніцкага перавароту 1917 года. Былі апляваныя і аддадзеныя забыццю ўся яго слаўная гісторыя, традыцыі, арыгінальная культура, а таксама ўяўленні пра шляхоцкі гонар і шляхоцкую годнасць.
Бітвы пад знакам Пагоні.
Ганарымся сваёю славутай гісторыяй.
ruclips.net/video/8Rgybndtq9U/видео.html
Што такое Вялікае Княства Літоўскае?
Вялікае Княства Літоўскае - гэта сярэднявечная беларуская дзяржава, што паўстала ў ХІІІ стагоддзі на Новагародскай зямлі. Умацаванне яе адбывалася на эканамічным і культурным грунце старадаўных беларускіх княстваў - Полацкага, Турава-Пінскага і Смаленскага.
Жамойты (або, як сёння яны сябе называюць, летувісы) да ўзнікнення Вялікага Княства Літоўскага не мелі ніякага дачынення. Утварэнне яго дыктавалася інтарэсамі беларускіх феадалаў, нашыя старажытныя землі складалі аснову эканамічнай і вайсковай магутнасці Княства, панавальнае месца ў ім займала беларуская мова і культура, а дзяржаўнае заканадаўства развівалася з традыцыйнага (звычаёвага) права старажытных славянскіх народаў. Такім чынам, азначэнне гэтай дзяржавы як беларускай мае пад сабой усе падставы.
У сваім развіцці Вялікае Княства прайшло тры асноўныя этапы: станаўлення і ўмацавання - ХІІІ-ХІV стагоддзі; росквіту і найвышэйшай магутнасці - ХV першая палова ХVІІ стагоддзя; паступовага аслаблення і заняпаду - другая палова ХVІІ стагоддзя - канец ХVІІІ стагоддзя.
Пачатковы этап станаўлення новай Беларускай дзяржавы характарызаваўся моцнымі цэнтралізацыйнымі тэндэнцыямі Новагародка, ягонай зацятай барацьбой з Жамойцяй, Галіцка-Валынскай зямлёй, а гэтаксама з крыжакамі - Лівонскім і Тэўтонскім ордэнамі. Вялікае Княства няспынна імкнулася да пашырэння сваіх межаў шляхам заваёваў у часы Альгерда (1345-1347) і Вітаўта (1392-1430). Абшары гаспадарства павялічваліся і шляхам мірнага пераходу пад ягоную юрысдыкцыю суседніх дзяржаваў, яскравы прыклад чаго - добраахвотнае далучэнне да Княства ў 1559-1560 гадах Інфлянтаў, якія шукалі паратунку ад Маскоўшчыны.
Экспансіянісцкая палітыка Вялікага Княства, уваходжанне ў яго склад велізарных абшараў Усходняй Эўропы надавала нашай дзяржаве характар імперыі. Асабліва гэта датычыць часоў Вітаўта, калі ўлада манарха была неабмежаванаю, межы гаспадарства сягалі Балтыйскага і Чорнага мораў, а пад яго пратэктаратам знаходзіліся Ноўгарад Вялікі, Пскоў і Разань.
Дый пазней Княства абвяшчала свае прэтэнзіі на першынства ў славянскім свеце і не толькі ў ім, напрыклад у перыяд княжання Сцяпана Батуры, калі нават паўстаў план крыжовага паходу «праз Маскву на Турэччыну». Але сказанае, вядома, менш за ўсё датычыць другой паловы ХVІІ-ХVІІІ стагоддзя, калі Вялікае Княства Літоўскае перажывала глыбокі заняпад і паступова страчвала свае землі.
У залежнасці ад дзяржаўна-палітычных межаў краіны ўдакладняўся і яе афіцыйны назоў. У ХІІІ-ХІV стагоддзях яна называлася Вялікае Княства Літоўскае, а часцей за ўсё проста Літва, пасля далучэння ўкраінскіх земляў гаспадарства атрымала найменне Вялікае Княства Літоўскае і Рускае. Затым, з уваходжаннем у яго склад Жамойці, а пазней Інфлянтаў ды іншых тэрыторыяў яго пачалі менаваць Вялікае Княства Літоўскае, Рускае, Жамойцкае, Інфлянцкае ды інш. Гэтакім чынам, назоў дзяржавы адлюстроўваў не федэратыўную будову, як гэта часта сцвярджаюць, а тэрытарыяльныя валоданні вялікага князя.
Палітычны лад Вялікага Княства Літоўскага - тыповая абмежаваная феадальная манархія на чале з вялікім князем. Ролю найвышэйшага заканадаўчага органа выконваў Галоўны з'езд (Сойм) шляхты, на які дэпутатаў абіралі праз дэмакратычныя выбары.
Паводле прынцыпаў дзяржаўнага і адміністрацыйнага ўпарадкавання Вялікае Княства з'яўлялася ўнітарнай краінай. Усялякія сепаратныя памкненні земляў, ваяводстваў, паветаў ці проста асобных моцных феадалаў расцэньваліся як парушэнне закону, дзяржаўнае злачынства і таму жорстка пераследваліся. Своеасаблівы феадальны «федэралізм» меў месца толькі на пачатку ўваходжання новых земляў у склад гаспадарства, у пэўны «пераходны перыяд», калі далучаныя абшары «асвойваліся». Але ён, як правіла, з часам разбураўся пад націскам агульнай унітарнай тэндэнцыі, што панавала ў Беларускай дзяржаве, асабліва з канца ХІV стагоддзя, калі Вітаўт на працягу 1392-1396 гадоў дарэшты зліквідаваў сістэму мясцовага (удзельнага) княжання. З другой паловы ХV стагоддзя цэнтралізацыйныя працэсы яшчэ больш паскорыліся, бо набылі вагу агульнагаспадарскія законы.
Такім чынам, Вялікае Княства Літоўскае - гэта спецыфічнае дзяржаўнае ўтварэнне, што існавала ў ХІІІ-ХVІІІ стагоддзях у геаграфічным цэнтры Эўропы, пераемніцай якога - пасля працяглага знаходжання нашых земляў у складзе Расейскай імперыі - была Беларуская Народная Рэспубліка, абвешчаная 25 сакавіка 1918 года, у пэўнай меры ўтвораная ў 1919-1920 гадах Беларуская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка, і, нарэшце, сёння пераемніцай гістарычных і культурных традыцый Вялікага Княства Літоўскага з'яўляецца суверэнная Рэспубліка Беларусь.
Беларускім гісторыкам параеў бы звярнуць увагу на гісторыкаў Украіны. Настаў той час калі Масковію павінны называць Масковіяй амаль да 1721 года. Пакуль Пятро першы не перахрысціў маскавітаў у расейцаў. Ніякага дачынення да назвы Русь Масковія не мае.
Можна падкрэсліць інфу з сайта historyukrainian.blogspot.com
Запыт у ГУГЛ РАЗБИВАЯ РОССИЙСКО-СОВЕТСКИЕ МИФЫ И ФАЛЬСИФИКАЦИИ:
Таму няма чаго саромяца назвы Беларусь, славутага паролю паўстання Каліноўскага. А патрэбна кошны раз падкрэсліваць што да назвы Русь - Масковія не мае ніякага далучэння.
МОВА=суверенитет. МОВА - суверенитет! МОВА- суверенитет!!
Засунь в жопу тот суверенитет. Главное- человек. Мова- государство- вторичное.
Комент з НН
Крути как хочешь, как наперстки историю крути, осбенно если расчитываешь на ушастого потребителя, прошедшего курс советской школьной истории на 3 балла. Тогда Рюриковичи кто? Тоже оккупанты, пришли с войском... Тогда Россия кто? Сколько народов в состав входит? Вам про чукотские войны рассказать? Или про то как "добровольно" Кавказ и Среднюю Азию присоединяли? Все земли с народами входили добровольно в состав ВКЛ. Статут (конституция) передовой свод законов для того времени. И писан он на каком языке? Я что-то с трудом представляю себе, как так, оккупанты захватили, починили, приняли язык и религию побежденного народа, позволили им становиться властьимущими магнатами типа Радзивиллов, Глинских, Понятовских, Зеновичей... И почему ВКЛ плохо кончило? 5 веков мало? СССР, который считают чуть ли не величайшей империей всех времен - 70 лет, для сравнения. Монголы 300 лет. Ну до Римской ВКЛ не дотянуло...
nn.by/?c=ar&i=239210
Што такое «западно-руссизм»?
«Западно-руссизм» - гэта рэакцыйная плынь грамадскай думкі ў Беларусі ХІХ - пачатку ХХ стагоддзя, якая мела адмоўнае значэнне для станаўлення беларускай нацыі. Перадумовамі яго ўзнікнення былі, з аднаго боку, наступ польскага каталіцызму, асабліва актыўны ў ХVІІ-ХVІІІ стагоддзях, а з другога - каланіялісцкая палітыка расейскага царызму, накіраваная на поўную інкарпарацыю беларускіх (а таксама ўкраінскіх земляў) у Расейскую імперыю.
Пачатак афармлення ідэалагічнай платформы «западно-руссизма» прыпадае на эпоху Мікалая І, калі канчаткова знішчаліся рэшткі нашай былой дзяржаўнай самабытнасці (забарона судовага справавання паводле Статута Вялікага Княства Літоўскага, скасаванне вуніяцтва), калі ліквідоўваўся Віленскі ўніверсітэт, дзе ўжо з'явіліся парасткі ліцьвінскага (беларускага) адраджэння.
Ля вытокаў гэтай ідэалогіі стаяў мітрапаліт І.Сямашка - ініцыятар далучэння вуніятаў да Расейскай праваслаўнай царквы. Галоўным тэарэтыкам быў прафесар Духоўнай акадэміі ў Санкт-Пецярбурзе М.Каяловіч, а непасрэдным натхняльнікам і ўладным апірышчам - генерал-губернатар М.Мураўёў, названы «Вешальнікам». Менавіта пры ім «западно-руссизм» (а сацыяльную глебу яго складалі праваслаўнае духавенства і чыноўны люд) аформіўся як асобная плынь, пэўная школа з сваёй праграмай і канцэпцыяй гісторыі.
У адпаведнасці з асноўным пастулатам, які палягаў у непрызнанні культурна-нацыянальнай самастойнасці беларускага (як і ўкраінскага) народа, «западно-руссы» стараліся ідэалагічна абгрунтаваць русіфікацыю Беларусі, якая асабліва энергічна праводзілася з часу задушэння паўстання пад кіраўніцтвам Кастуся Каліноўскага.
Калі ў ХІХ стагоддзі «западно-руссы» скіроўвалі сваю энергію пераважна на змаганне з польскімі ўплывамі, дык з пачаткам беларускага нацыянальнага адраджэння ХХ стагоддзя менавіта ў ім убачылі яны небяспеку для сябе і сваёй ідэі. І таму павялі шалёную атаку на адраджэнцкі рух, не грэбуючы элементарнымі палітычнымі даносамі на дэмакратычную газету «Наша Ніва» і нашых нацыянальных дзеячоў.
Уся гэтая прапаганда ажыццяўлялася праз перыядычныя выданні («Крестьянин», «Минское слово», «Минское русское слово», «Северо-западная жизнь», «Окраины России»), якія падсілкоўваліся расейскім Міністэрствам нутраных справаў пры пільнай зацікаўленасці самога міністра П.Сталыпіна, які з 1906 года стаў прэм'ер-міністрам (у 1902-1903 гадах ён быў гарадзенскім губернатарам). Рабілася гэта пад выглядам абароны праваслаўя і інтарэсаў беларускага селяніна ды барацьбы з «польскай інтрыгай».
Паказальна, што сёння, калі абвешчаны дзяржаўны суверэнітэт Беларусі, а беларуская мова стала дзяржаўнай, нашчадкі сумнай памяці «западно-руссизма» - «Славянский собор "Белая Русь"», «Союз офицеров», «Белорусское патриотическое движение» - дастаюць з архіва гісторыі панславянскую ідэю, каб, прыкрываючыся ёю, ваяваць за аднаўленне імперыі. Свой ваяўнічы імпэт яны чэрпаюць у міфах пра «абранасць» Расеі, пра яе асаблівую місію ў выратаванні чалавецтва і ў імперскіх амбіцыях шавіністычных партый і рухаў самой Расеі.
Расейская акупацыйная палітыка ў XXI ст.
Такім чынам, дапрацаваны і пашыраны план Мураўёва па канчатковаму далучэньню Беларусі да Расеі выглядае так:
1) Паўсюднае ўжываньне выключна расейскай мовы: у дакумантах, у аб’явах, у публічных месцах, у геаграфічных найменьнях і г.д.
2) Выгнаньне і высылка актыўных беларусаў з Беларусі, канфіскацыя іх маёмасьці;
3) Сталае і масавае засяленьне тэрыторыі Беларусі расейцамі;
4) Разбурэньне і ліквідацыя беларускай адукацыі;
5 Стварэньне самай прымітыўнай, элементарнай расейскай адукацыі;
6) Замена ўсяго чынавенства выключна на расейцаў;
7) Замена выкладчыкаў і настаўнікаў на расейцаў;
8) Выкладаньне скрыўленай гісторыі, паводле якой Беларусь заўсёды была часткай “Русского мира”;
9) Распаўсюд расейскага праваслаўся, замена беларускіх сьвятароў расейцамі;
Па задуме Мураўёва, гэтых захадаў павінна было хапіць, каб канчаткова сьцерці мяжу паміж беларускім Народам і расейцамі, падпарадкаваць і далучыць Беларусь да Расеі.
А цяпер задумаймася, што з гэтага плану не рэалізуецца акупацыйным рэжымам сёньня ў Беларусі? Абсалютна кожны пункт, які агучваў Мураўёў яшчэ ў сярэдзіне XIX ст., узяты ў рэалізацыю акупантамі сёньня, у XXI ст. Прайшло амаль 200 год, а палітыка расейскіх акупантаў не зьмянілася ні на кроплю.
Уся афіцыйная “беларуская” дакументацыя, усе законы, усе загады друкуюцца пераважна на расейскай мове. У грамадскіх месцах 99% усіх надпісаў выканана на акупанцкай, расейскай мове. Уся рэклямная прадукцыя, усе банэры, усе шыльды, усё выконваецца на расейскай мове.
Сёньня, у 2015 годзе палітычна- і эканамічна-актыўныя беларусы вымушаныя выяжджаць за межы краіны, як і ў 1865 годзе. Для гэтага акупантамі створаны адмысловыя ўмовы: палітычны ціск, рэпрэсіі, эканамічнае выштурхоўваньне і т.п.
Акупацыйным рэжымам створаны ўсе ўмовы для засяленьня тэрыторыі Беларусі расейцамі. Мяжа з Расеяй абсалютна адкрытая. Таксама нельга не ўзгадаць і тысячы расейскіх адстаўных вайскоўцаў з сем’ямі, якім заўсёды выдаваліся кватэры на тэрыторыі Беларусі.
Пра ліквідацыю і разбурэньне беларускай адукацыі, мяркую, нават казаць ня мае патрэбы. Кожны ведае, у якім жахлівым стане яна знаходзіцца. Фактычна, у школах вучаць пераважна расейшчыне: расейскай мове, расейскай літаратуры, усе прадметы выкладаюцца пераважна на расейскай мове. Па меркаваньню акупантаў, расейшчына - гэта адзінае, што трэба беларускай моладзі.
Наконт расейскіх чыноўнікаў. Усім вядома, што амаль ўсе пасады ў краіне, ад самай найвышэйшай, да самай дробязнай, занятыя людзьмі выключна з расейскай мэнтальнасьцю. Мала хто з мясцовых чыноўнікаў валодае дзяржаўнай беларускай мовай. А абсалютная бальшыня найвышэшых чыноўнікаў краіны альбо паходзіць не з Беларусі альбо ўвогуле ўсьведамляе сябе “русскими”. Таму, можна з упэўненасьцю казаць аб тым, што план Мураўёва аб рускім чынавенстве ў Беларусі цалкам узяты на рэалізацыю.
Тое ж тычыцца і настаўнікаў. Абсалютная большасьць з іх альбо не валодае, альбо не карыстаецца беларускай дзяржаўнай мовай. Частка з іх з’яўляецца карэннымі расейцамі, частка з’яляецца носьбітамі расейскіх мэнталітэту і культуры. Зразумела, ёсьць і беларускія настаўнікі-патрыёты, якія абуджаюць у беларускіх дзетках беларушчыну. Але, пры сёньняшнім акупацыйным рэжыме, такія выкладчыкі - з’ява амаль унікальная, якую рэжым імкнецца выкараніць усімі сродкамі (ад звальненьня, да стварэньня невыносных умоў працы).
Асаблівую ролю акупацыйны рэжым адводзіць выкладаньню скрыўленай, сфальшаванай гісторыі. У сучасных расейскамоўных “беларускіх” падручніках па гісторыі школьнікам распавядаюць пра “русский мир”, пра “единство братских народов России и Беларуси” і г.д. Псеўда-гісторыкі ды розныя публіцысты пастаянна абплёўваюць нашых нацыянальных герояў у СМІ, скажаюць, ганьбяць нашую гістарычную сымболіку, нашую гісторыю.
Пра адмысловую ролю расейскага праваслаўя ў існаваньні акуцыйнага рэжыму ў Беларусі ўжо неаднаразова пісалася. Ніхто ўжо нават не хавае, што РПЦ (Русская Православная Церковь) - гэбісцкая расейская структура, якая з’яўляецца распаўсюднікам расейшчыны і расейскай імпэрскай ідэі. Адзін факт таго, што “Белорусской Православной Церковью” (філіал РПЦ) кіруе разанскі мітрапаліт Павел, ужо кажа аб тым, што Мураўёўскі прынцып працуе на 100% і тут.
ну верно все говорит, надоели убогие змагарские сказки и фантазии
@Belarusian world это вам туда - вы Крыму дань до 18 века платили)))
Во многом с Латышонком не согласен.Но каждый имеет право на свое мнение.Это только в России все должны славить Путина и орать Крымнаш,иначе их в русофобы и либерасты запишут.Это хорошо,что есть разные мнения
гiдка слухаць варожы акцэнт польскага лiзаблюда.
Жители Польши отличаются от жителей бывшего совка тем, что не особо любят грешит против истины. Белорусские историки практически все исповедуют фальсификат. Пан Олег же просто говорит об истории, никакого заигрывания с толпой. Поэтому его всегда интересно слушать и читать
Он исповедует комунистическую утопию о селянской нации
Хто піарыць гэтага хворага дурня?
Поляки получают от ЕС на 65 МИЛЛИАРДОВ .больше, чем
вкладывают туда!
Хватит брехать об успехах поляков и литовцев за деньги ЕВРОПЕЙЦЕВ НА ХАЛЯВУ!!