Microsoft знішчае гульнявыя студыі, а з OpenAI бягуць эксперты па бяспецы |

Поделиться
HTML-код
  • Опубликовано: 5 окт 2024

Комментарии • 52

  • @hikigeek
    @hikigeek 4 месяца назад +9

    на сорак другой хвіліне кажуць "добра, давай рухацца далей" 👍

    • @VidzikBY
      @VidzikBY  4 месяца назад +1

      Ну вось. Цудоўны адказ на ўсё :)

  • @levim73
    @levim73 4 месяца назад +7

    Дзякуй вялікі за цікавы выпуск! Пра тое, як абрыдлі гэтыя скасоўваньні - пагаджуся цалкам.
    Акрамя таго, паглядзеў новую Плянэту малпаў. Акторка, што грае Цыры, яна і ў Плянэце малпаў грае Цыры - рэальна, розьніцы ў вобразах акторкі ў Ведзьмары і Плянэце малпаў няма аніякай. Мая вельмі кароткая і вельмі суб'ектыўная рэцэнзыя: мне фільм хутчэй не спадабаўся. Гэта ў некаторым сэнсе нармальны фільм, з прыгожым візуалам, але вельмі слабым сюжэтам. Нелягічнасьць сюжэту ці дзеяньняў пэрсанажаў месцамі проста зашкалівае.
    З думкай на 1:19:49 часткова можна пагадзіцца, бо тыя ж юбікі, на мой погляд, увасабляюць акурат гэты вобраз гульнявой карпарацыі з надмернымі цэнамі на гульні і бясконцымі мікратранзакцыямі. Але, ў цэлым, цікавыя незалежныя распрацоўнікі зьяўляюцца штогод і літаральна разносяць гэтыя карпарацыі, як, напрыклад, гэта зрабіў Manor Lords.

    • @VidzikBY
      @VidzikBY  4 месяца назад

      Так, можна не баяцца манапалізацыі, бо прыватны сектар рапрацоўкі гульняў, ад якіх не патрабуецца па-сутнасці нічога акрамя жадання і фантазіі, заўсёды знойдзе выхад і геймера

  • @x3qt
    @x3qt 4 месяца назад +4

    Вельмі падабаецца глядзець вашыя відэа, дзякуй вялікі за працу!

    • @VidzikBY
      @VidzikBY  4 месяца назад +1

      Дзякуй вялікі!

  • @Ban-go9eg
    @Ban-go9eg 4 месяца назад +1

    Дзякуй! Цікава паслухаць як заўжды!
    Дарэчы існуюць тэрмаўстойлівыя кейсы для асабістага выкарыстоўвыння. Вытрымліваюць каля 2 гадзін у звычайным пажары

    • @VidzikBY
      @VidzikBY  4 месяца назад

      Ну вось і выйсце, дзякуй)

  • @AlexeyGulev
    @AlexeyGulev 4 месяца назад +4

    на 42й хвіліне размова пра штучны інтэлект =) Вось гэта паварот! =)

    • @VidzikBY
      @VidzikBY  4 месяца назад

      "топ-10 анімэ здрадаў"🥲

  • @abychto
    @abychto 4 месяца назад +3

    На 100% разумею цябе рудзі, ніколі не разумеў вось гэтыя бясконцвя абурэнні на ўсё, мяне гэта не так турбуе і са сваім мяркаваннем не лезу ва ўсе дзіркі.
    Адзінае, што мне падаецца такіх людзей як мы ўсё ж такі большасць, проста абураныя громка крычаць

    • @VidzikBY
      @VidzikBY  4 месяца назад

      Так, гэта добрае ўдакладненне, што абурэнне выклікаецца не масавасцю, а гучнасцю і амаль істэрычнасцю меншасці.

  • @Angelofdeathby
    @Angelofdeathby 4 месяца назад

    Мне не падабаецца як Рудзі абураецца, што ўсе абураюцца і што з гэтым рабіць, нічога будуй далей глядзець Відзік.

  • @Winst0nChurchill
    @Winst0nChurchill 4 месяца назад +2

    Карыстальнікі сэрвісаў гугла жадаюць, каб іх рэчы захоўваліся, карыстальнікі сэрвісаў эпл - каб выдаляліся. Якое прапануем вырашенне?

    • @VidzikBY
      @VidzikBY  4 месяца назад

      Усё відавочна, памяняцца месцамі 🫡

  • @random_7129
    @random_7129 4 месяца назад +5

    дыск IBM 3340 называлі Winchester-ам таму, што ён меў два 30 Мб модуля (30-30) і нагадваў назву патрона .30-30 Winchester. Таксама - Up into the early 1990s the term Winchester or Winnie was used for hard disk drives in general long after the introduction of the 3340, but is no longer in common use in most parts of the world. en.wikipedia.org/wiki/History_of_IBM_magnetic_disk_drives

    • @VidzikBY
      @VidzikBY  4 месяца назад +1

      Дзякуй!

  • @VeZantiQ
    @VeZantiQ 4 месяца назад +2

    Ну, дзед...ты б ужо таблеткі не колай запіваў, а то цябе разматала не па-дзіцячы (як што я філасоўства люблю не меньш). Рудзі зрабіў мой нядзельны ранак! Дзякуй, пан! Пан Віталь, як ніхто балансуе загоны дзеда. Пашана!!!

    • @VidzikBY
      @VidzikBY  4 месяца назад

      Пакіньце дзеду хоць якую слабасць, а то і так адабралі ўсё, што раней ужываў :)

  • @AliakseyKandratsenka
    @AliakseyKandratsenka 4 месяца назад +4

    Дарэчы AFAIK назву Вінчэсцер ніхто не выкарыстоўвае па-за межамі ex-USSR

    • @VidzikBY
      @VidzikBY  4 месяца назад

      Так і падумалі, дзякуй :)

  • @x3qt
    @x3qt 4 месяца назад +2

    Трэба Рудзі 4К камэру набыць, бо зусім стаў размыты. Даеш не мыльнага Рудзі!

    • @VidzikBY
      @VidzikBY  4 месяца назад +2

      Ха, гэта нешта Рудзі на сваім хутары нарабіў з інэтам :) Буду намагацца ладзіць лепшую якасць за гэту

  • @Ясьз-падВільні
    @Ясьз-падВільні 4 месяца назад

    не згодны з меркаваннем наконт карпарацый (сам працую ў адной з такіх): прыбытак - на першым месцы ў любой кампаніі, буйной ці маленькай. У малых нават болей, бо мяха з грашыма як правіла няма. У карпарацыях іншая праблема - памер. Наверх ідуць толькі лічбы, у дэталі паглыбляюццы праз узаемаадносіны кіруючых асоб. Кожны дырэктар ды мэнеджар прасоўвае сваю пазіцыю і свой пункт гледжання. Трэба было кагосьці закрыць - закрыюць таго хто не прынёс мільярды ды мэнеджар менш уплывовы

  • @vozh_voice
    @vozh_voice 4 месяца назад +1

    Рудзі настолькі паглыбіўся ў хелдайверс, што паставіў сапраўдную TESLA TOWER.

    • @VidzikBY
      @VidzikBY  4 месяца назад

      Магу, умею, практыкую 🫡

  • @НемоИнкогнито-ю1м
    @НемоИнкогнито-ю1м 4 месяца назад

    Больш кантэнта пс гульнях! Там жа хутка фэсты розныя...Патрэбны стрымы!

    • @VidzikBY
      @VidzikBY  4 месяца назад

      Ды гэтых стрымераў на твічы процьма 🥰

  • @andreishingel2687
    @andreishingel2687 4 месяца назад

    Таксама такую ж картку набыу... Покуль падабаецца.

  • @zzzpcp
    @zzzpcp 4 месяца назад +1

    А мне падабаюцца рознага рода драчыльні. І ў вальгалу пагуляў і ў той асасін што пра грэцыю. Да канца ніколі не праходжу, але 80 адсодкаў карты проста як пыласос збіраю. Ну вось падабаецца такая гідота і ўсё, нічога зрабіць не магу🤷‍♂️

    • @VidzikBY
      @VidzikBY  4 месяца назад +2

      Не, ну дык галоўнае, што вы атрымліваеце асалоду. А што каму гэта не падабаецца - дык гэта іх пытанне густу, і ўсё.

  • @viachaslavic
    @viachaslavic 4 месяца назад +3

    Камэнтар без раздражненьня ды без абурэньня дзеля прасоўваньня на Ютубе.

    • @viachaslavic
      @viachaslavic 4 месяца назад +2

      Амаль што дысклэймер для цяперашніх камэнтараў.

    • @VidzikBY
      @VidzikBY  4 месяца назад +2

      Ну так. "Гэтым каментарыем я не намагаюся каго пакрыўдзіць, зачапіць, аблаяць, сэксуалізаваць..." і так далей :)

  • @zhackshark934
    @zhackshark934 4 месяца назад +2

    Трэба гуляць у гульнi, калi гэта табе падабаецца. А не, то - не. Хто хоча той будзе гуляць, негледзячы на ацэнкi.

    • @VidzikBY
      @VidzikBY  4 месяца назад +1

      Гуляйце - хто хоча. Хто не хоча - не гуляйце. Гучыць падаецца, што ідыётскі, а насамрэч на 100% праўда.

  • @andrusik1001
    @andrusik1001 4 месяца назад +1

    А чаго нічога не распавялі пра лістынг Notcoin? Гэта ж навіна №1. Па меньшай меры сярод шкаляроў

    • @VidzikBY
      @VidzikBY  4 месяца назад +1

      Выправімся. Перад гэтым абавязкова пагуглім, што такое ваш Notcoin :)

  • @siarheimukhin857
    @siarheimukhin857 4 месяца назад +1

    На конт ПК Віталя. Слухайце, так для такога кампактнага корпусу з паветранным ахалоджаннем нармальныя тэмпературы, я думаў будзе горш. Жонка хоча сабе комп з корпусам пакампактней, так я і не глядзеў у бок такіх клапоў менавіта з-за таго што з паветранным ахалоджаннем, як мне падвалася, там будзе вар'яцкі троттлінг амаль з любымі кампанентамі. А вады (маецца на ўвазе ахалоджванне) я не фанат. А тут вось яно як. Ну што ж пагляджу тады мабыць і ў бок такіх маленькіх варыянтаў, по патрабуюць ад мяне менавіта "чым меньш, тым лепш"))

    • @VidzikBY
      @VidzikBY  4 месяца назад +3

      Ну во, чаму не. адзінае Віталь правяраў у больш-менш нармальнай тэмпературы асяроддзя. Чорт ведае, што там будзе, калі пачне 30+ на дварэ паліць.

    • @siarheimukhin857
      @siarheimukhin857 4 месяца назад

      @@VidzikBY , будзем тады сачыць за апдэйтамі ад Віталя. Дарэчы, ёсьць вельмі якасны агляд гэтага корпусу ад GamersNexus, дзе Стыв даволі добра распавядае пра недахопы і перавагі корпусу, не ведаю як яго прапусціў, гляджу звычайна усе відэа гэтага каналу (GamersNexus).

  • @gracz_by
    @gracz_by 4 месяца назад

    то бок Apple зрабіла з працэсарамі Intel тое самае што ў свой час з PowerPC - ператварыла іх у печкі :)

    • @VidzikBY
      @VidzikBY  4 месяца назад

      Цяпер плануючы сістэмы ацяпленне ў прыватных хатах можна ўлічваць і кампы з ноўтамі :)

  • @ПётрГордеев-ь8з
    @ПётрГордеев-ь8з 4 месяца назад

    Не праценты, а адсоткі па беларуску.

  • @by1d03ep
    @by1d03ep 4 месяца назад +1

    Можа рэклама выглядае спазніўшайся на 5 год, бо гэта рэклама LG 15-ці гадовай даўніны.
    ruclips.net/video/NcUAQ2i5Tfo/видео.htmlsi=K9XdEWdNgsH1g08v

    • @VidzikBY
      @VidzikBY  4 месяца назад +1

      Ого, вось прыкол. Сапраўды тое ж самае!