Божае Нараджэнне 2023. Пастырскае Слова. Бп. Аляксандр Кашкевіч

Поделиться
HTML-код
  • Опубликовано: 23 дек 2023
  • Умілаваныя ў Хрысце Пану Браты і Сёстры! Дарагія Вернікі нашай дыяцэзіі!
    З сэрцамі, напоўненымі ўдзячнасцю, мы ўкленчваем каля калядных ясляў з Немаўлём,
    перад Божым Дзіцём. Пілігрымуем у думках на Святую Зямлю, якая пакутуе ад недахопу міру, каб перад беднай стаенкай у Бэтлееме скласці ўсе свае надзеі і непакой.
    Мы прыносім Езусу сваю вялікую любоў і хочам падзяліцца радасцю нашых сэрцаў, радасцю, якую адчуваем у нашых сем’ях і дамах. Хочам таксама прасіць аб спакойных часах. Усе мы маем права жыць у міры, якога нястомна шукаем і да якога імкнёмся (параўн. Пс 34, 15). Хочам гэтага міру ў нашых супольнасцях і краіне.
    Мы ўсведамляем, што хоць так многае нас адрознівае і нялёгка з усімі заўсёды жыць у згодзе, аднак аб’ядноўвае нас нашмат больш, чым падзяляе. Усе мы любімыя Богам, які з любові да кожнага чалавека захацеў пасяліцца на зямлі.
    Няхай сёлетнія святы Божага Нараджэння перажываюцца ў міры і згодзе, узаемнай павазе і братэрскай любові. Няхай сёлетні дэвіз Бэтлеемскага агню міру - “Будзем чыніць мір” - стане праграмай нашага жыцця на кожны дзень новага 2024 года.
    Запросім жа Хрыста, Князя Спакою, у свае сэрцы. Дазволім Яму ўзрастаць у нас, каб сталі будаўнікамі спакою ў нашых сем’ях і супольнасцях, у нашых гарадах і вёсках, а таксама ў нашай краіне і свеце.
    Дарагія Браты і Сёстры! У гэты радасны час жадаю кожнаму шчодрасці Божых дароў.
    Малю аб узаемнай любові і дабрыні для Вас, а таксама на гэты святочны час ад усяго сэрца бласлаўляю.

Комментарии •