Муз. А. Безенсон. Стихи В. Максимовича. «Зямля мая - мой звонкаспеўны край». Исполняет Ася Карпович

Поделиться
HTML-код
  • Опубликовано: 16 окт 2024
  • Музыка Алины Безенсон. Стихи Валерия Максимовича. Песня «Зямля мая - мой звонкаспеўны край». Исполняет Ася Карпович (ДШИ №1 г. Минска, 19.05.2023 г.)
    1. Зямля мая - мой звонкаспеўны край,
    Святая жыватворная крыніца!
    Вяртаюся сюды, нібыта ў рай,
    Каля святых вытокаў памаліцца.
    Хачу ўдыхнуць паветра і святла,
    Абшарам самавітым наталіцца,
    Пацешыцца з буслінага крыла
    І з чарадой птушынай парадніцца.
    ПрыпеЎ:
    О краю мой - святляны, дарагі,
    Прытулак жыццяспеўны, жыццядайны!
    Ты лечыш ад самоты і тугі,
    Ад нематы і немачы адчайнай.
    Табе мой шчыры ветлівы паклон,
    Табе мая бязмежная удзячнасць
    За несціханы ў сэрцы перазвон,
    Душой адчутую радзімы значнасць.
    2. Я веру, калі стане золка мне
    Ад ветру злога, сцюжы і завеі, -
    Мая зямля, бы маці, прыхіне
    І, як ніхто на свеце, зразумее.
    Таму я зноў вяртаюся сюды,
    Да родных ніў, да звонкай той крыніцы -
    Святой і жыватворнае вады, -
    Вячыстай прыгажосцю прычасціцца.
    ПрыпеЎ.

Комментарии • 1