Зміцер Вайцюшкевіч - Вясновы дзень (2004)

Поделиться
HTML-код
  • Опубликовано: 8 сен 2024
  • "Паравоз кахання"
    Словы Рыгора Барадуліна
    (правапіс дарэформенны)
    www.todar.net/d...
    www.svaboda.org...
    Вясновы дзень быў радасьцю даўгі,
    Ды скарацеў, зрабіўшыся зімовым.
    Цяпер даўжэе ноч маёй тугі,
    Яна не падуладная замовам.
    Я разумею ноч, а мне яна
    Не паспрыяе, не паспагадае.
    Тады было сьвятло, была вясна,
    Цяпер азябла цемра галадае.
    А ўсё таму, што Вас няма са мной,
    А Вы былі калісьці ці ніколі,
    Былі маёй зялёнаю вясной,
    Вясёлаю бярэзінаю ў полі.
    Як той бяздушны вецер, я п'янеў,
    І быў зялёны я ў сваім наіве.
    Быў добры першы гром, і першы гнеў,
    І першы сьлед на некранутай ніве.
    Штоноч даўжэе ноч маёй тугі,
    Радзей вясновае сьвітаньне сьніцца.
    Зьвіняць майго адчаю ланцугі.
    Самота беспрасьветная цямніца.

Комментарии • 3

  • @andreymuzyka
    @andreymuzyka Год назад

    Кажуць: сапраўдная тврчасць, гэта калі мурашкі па скуры..., А тут прам слёзы!!!

  • @user-kb3oh3nh6u
    @user-kb3oh3nh6u 4 года назад +1

    Вельмi прыгожа! Вялiкi дзукуй i за песню i за цудоунае выкананне!

  • @ELAalen
    @ELAalen 12 лет назад +2

    Шикарная песняяяяяяяяяя :))))))))))))))