Дразды - За паўгадзiны да вясны... (прэм’ера песні)

Поделиться
HTML-код
  • Опубликовано: 11 апр 2024
  • Словы: Віталь Карпанаў
    Музыка: Віталь Карпанаў
    Слухаць тут :
    band.link/daviasny
    Лістападам восень
    Мілай быць хацела,
    Дываны пяшчоты
    Слала на траве.
    Толькі абяцанні
    Ў вырай адляцелі,
    І застаўся толькі
    Вобраз ў галаве.
    А зіма - сяброўка
    Дыхала марозам,
    І пачуцці зніклі,
    Быццам не было.
    І ляцелі снегам
    Лютыя пагрозы,
    Хоць і хвалявала-
    Толькі ўсё прайшло.
    Прыпеў:
    За паўгадзіны да вясны
    Я аб каханні бачыў сны.
    Цябе за рукі я трымаў,
    Нібы анёл ў сне лятаў.
    За паўгадзіны да вясны,
    Нам аб каханні сняцца сны.
    І марыць кожны чалавек,
    Сустрэць каго і каб навек!
    Маразы мінулі,
    Змоўклі ўсе завеі.
    І цяплом кранула
    Сонца трапяткім,
    Абудзіла сэрца
    Гушканне арэляў.
    Раптам паратункам
    Стала ты маім.
    Бо твая ўсмешка
    Ў хмурны дзень сагрэла.
    Я хацеў імгненнем
    Гэтым вечна жыць.
    І вясна раптоўна
    Думкі зразумела
    І сказала ціха:
    "Быць каханню! Быць!"
    Аранжыроўка гурт "Дразды":
    Ілля Немыцька - баян,
    Сяргей Храмцоў - бас-гітара,
    Андрэй Маўрын - ударныя,
    Раман Гарбацкі - электра-гітара,
    Канстанцін Цеўрызаў - саксафон.
    Над гукам працавалі: Слава Трыбухоўскі, Дзмітры Білаш
    Гурт Дразды ў сацыяльных сетках:
    Tik Tok: / drozdy_band
    Instagram: / drozdy_band
    Telegram: t.me/drozdy
    Facebook: / drazdy
    VK: drazdy
    OK: ok.ru/group/44994888663164
    Арганізацыя канцэртаў: +375447671273
  • РазвлеченияРазвлечения

Комментарии • 26

  • @user-hx3ez5dg1z
    @user-hx3ez5dg1z Месяц назад +2

    Виталий, РЕБЯТА - СУПЕР!!! Какая светлая песня !!! Отдельный респект саксофонисту!!!

  • @user-dn1rm8zx5k
    @user-dn1rm8zx5k Месяц назад +3

    Чудесная песня, благодарю ❤❤❤❤

  • @user-wh9bm8qy8c
    @user-wh9bm8qy8c Месяц назад +3

    Дзякуй!!!❤❤❤❤❤❤❤ Цудоўная песня.

  • @stepurnyast2087
    @stepurnyast2087 Месяц назад +2

    Шыкоўна!!!!!!

  • @DenisSuperX13
    @DenisSuperX13 Месяц назад +1

    Віталік я пабывау на тваім канцэрце у Асіповічах,і падырыу табе квекі. А яшчэ раней ТЫ мне дау свой аутограу . Вялікі табе дзякуй і тваёй группе за тое што вы ездзіце па усёй Беларусі і даруеце нам не толькі добры настрой ,а яшчэ вельмі добрыя песні

  • @sergey.116
    @sergey.116 Месяц назад +9

    Молодцы!!! Новые песни... Только вперед, не останавливайтесь. УДАЧИ ВАМ РЕБЯТА.!!!!

  • @natalikuzmina650
    @natalikuzmina650 Месяц назад

    Добрая и жизнерадостная песня!🤩

  • @FahatSKA
    @FahatSKA Месяц назад +2

    😊😊😊😊😊

  • @user-si5ol8qj7x
    @user-si5ol8qj7x Месяц назад +8

    Спасибо большое , это такая ностальгия , плачу и слушаю и понимаю , что родина одна где бы ты не жил . Большое спасибо за песни❤

  • @user-ep9zd5pw9b
    @user-ep9zd5pw9b Месяц назад +7

    Цудоўна, дарэчы, як і заўсёды!!!❤🎉

  • @user-qq5rd3oo7h
    @user-qq5rd3oo7h Месяц назад +8

    👏👏👏♥️♥️♥️💋💋очень романтично...плачу...вспомнилась юность❤❤❤

  • @user-ev6uh7ew9b
    @user-ev6uh7ew9b Месяц назад +6

    Дзякуй вам, даражэнькiя. Цудоуна.

  • @user-ji7nq1fq4o
    @user-ji7nq1fq4o Месяц назад

    Песня-цуда,кранае сэрца❤❤❤

  • @tatjanakirilova3882
    @tatjanakirilova3882 Месяц назад

    Дзякуй, вельмі мілагучная мелодыя, добрыя словы. Поспехаў у творчасці!

  • @user-em8gu2mk6s
    @user-em8gu2mk6s Месяц назад

    Добрая песня! Вялікі дзякуй, хлопцы! Далейшых творчых посьпехаў! Жадаю каб і гэта песня стала вельмі папулярнай! 🪗🪗🪗

  • @user-cj9ts1yu2w
    @user-cj9ts1yu2w Месяц назад

    Дзякуй,земляки!!!

  • @user-oe5bn3uj2n
    @user-oe5bn3uj2n Месяц назад +6

    ❤ Дзякуй!

  • @user-gk7si9oj3p
    @user-gk7si9oj3p Месяц назад +6

    Дзякуй, вельмi падабалася!!! ❤❤❤❤❤❤❤

  • @elka7919
    @elka7919 Месяц назад +4

    Песня - гісторыя сучаснай Папялушкі! Ну вельмі кранальна! Ну ,Віталь! Калі Бог даў талент, калі пацалаваў чалавека!😊Проста шчасце слухаць такія песні ад Драздоў! Чакаем новых прэм'ер год доўгі!! І любім вашу творчасць !❤❤❤

  • @user-kj4hu6rs9l
    @user-kj4hu6rs9l Месяц назад +3

    Гэта песня-шэдэўр !!! Яна павінна існаваць вечна і кранаць сэрцы слухачоў .
    Дзякуй, Дразды.

  • @annaskurat4803
    @annaskurat4803 Месяц назад +5

    Нарэшце!🎉

  • @user-gk7si9oj3p
    @user-gk7si9oj3p Месяц назад +3

    Божа, якi таленавiты чалавек. I музыка I словы- Вiталь Карпанау. Дай Бог пiсаць для нас новыя творы яшчэ дoyгi, доугi час. Поспехау ва усiх справах!!! 🌷🌹🙏

  • @Evgenirk87
    @Evgenirk87 Месяц назад

    Можно перевод )

  • @user-ht3po8hs5x
    @user-ht3po8hs5x Месяц назад

    Чакаю вас на соминской ухе

  • @user-ui4mb4yg1f
    @user-ui4mb4yg1f Месяц назад +1

    Хлопцы дзякуй ! Але ж дужа папсова ненатуральна гучыць песьня Зьвяртайцеся да каранеў вытокаў - там скарб Песняры гэта зразумелі ў свой час Мулявін Валодзя зразумеў гэта Паслухайце " Завушніцы " песняроў Гэта скарб сусветнай рок - музыцы Ня плавайце як гаўно на паверхні Рабіце рэчы няштодзенныя а няўміручыя на стагоддзі Поспехаў Вам Дразды !