На СтарВорсаў цэннік Джабба Хат выстаўляе? Добра што другі Slay the Spire мяне цікавіць больш. Спадзяюся іх кошт мяне не траўмуе. І ўлюбёная рубрыка "што там у палякаў")
Магчыма хітры план па прасоўванню ідэалогіі "Вы не будзеце нічым валодаць і вам гэта будзе падабацца". Задзіраюць цану на пакупку ў аблокі, але ж калі хочаш пагуляць -- купі падпіску, усяго 18$!
Ну, крыху хорараў ё, я задаволены) "Фалаўт" нібіта нармалёвы, трэ паспрабаваць даглядзець. Заўжды негатыўлю праз звычку шоўранэраў укладваць усе грошы ў першую серыю, забіўшы на астатнія. Але тут, здаецца, іншы выпадак)
Я вось задумаўся да якіх выдаўцоў я маю такі ўзровень даверу, каб набываць такія праекты па пярэднему замоўленню і з вялікіх выдаўцоў мабыць не да каго. А вось да некалькіх невялікіх індзі студый я маю такі ўзровень даверу гэта ў асноўным польскія студыі і некалькі іншых. А навінам ад Рудзі я давяраю, яны заўсёды цікавыя. Дзякуй, што мабыць насуперак аддачы яны выходзяць.
Николі не гуляў у Фалаут...Але гуляў у Аўтэр Уорлд(ці гэта эквівалент Старфілда)...Я да чаго...З чаго параіце пачаць, бо старая графіка - гэта для фанатаў.
Ну, Тады браць спакойна якую 4 частку. Калі зойдзе, можна будзе сунуцца па сходах уніз, да першых ізаметрычных, якія можна зараз успрымаць толькі з бэкграўндам
Шалёныя цэны на новы Star Wars - гэта штосьці зь нечым. Я можа бы і зразумеў, каб гэтыя грошы былі патрэбныя Ubisoft, каб нарэшце наняць сцэнарыста для сваіх гульняў, дык нешта слаба ў тое верыцца.
Ну Ubisoft далёка не адзіная вялікая гульнявая карпарцыя, але гульня ад іх каштуе, як добрых пяць ад Rockstar ці CD Projekt, і гэта яшчэ не ўлічваючы бясконцыя транзакцыі і дзясяткі платных DLC.
@@levim73 я лічу юбікі выбралі такую мадэль фінансавання. Рабіць шмат гульняў, чыстка з якіх абавязкова праваліцца, але астатнія прафінансуюць і дальнейшае жыццё і тыя няўдалыя ігры
ну так, іншая справа наколькі апраўданая гэтая стратэгія. Магу памыляцца, але за апошнія пяць гадоў акцыі юбікаў страцілі 75% ад папярэдняга кошту, што павінна было падштурхнуць штосьці пераглядзець, але паглядзім ім пойдзе на Зорных войнах. Можа акурат фан-база сусьвету гульні зробіць шалёную касу і такая цана будзе апраўдана.
цікаво було глянути відео. приміром 85% зрозумів білоруську мову. автору респект
Дзякуй 🫡
Нарэшце ютуб добра спрацаваў і дадаў гэтае відэа ў стужку рэкамендацый.
Ну, можа навучыцца нарэшце
Асноўнае шоў "Відзік" (плэйліст): ruclips.net/p/PL489Q6oXnMfAuR8XxEMQ4BzNqNEv1djgg
Гульнявыя навіны (плэйліст): ruclips.net/p/PL489Q6oXnMfC10FcAnwI23DpOusTIYru6
Тэхнавука (плэйліст): ruclips.net/p/PL489Q6oXnMfAuR8XxEMQ4BzNqNEv1djgg
Дзякуй за чарговы выдатны выпуск!
Кіна па Dredge я, канешне, не чакаў...
А хто чакаў :) Хаця з яго сапраўды можна зрабіць містыку
На СтарВорсаў цэннік Джабба Хат выстаўляе? Добра што другі Slay the Spire мяне цікавіць больш. Спадзяюся іх кошт мяне не траўмуе.
І ўлюбёная рубрыка "што там у палякаў")
Магчыма хітры план па прасоўванню ідэалогіі "Вы не будзеце нічым валодаць і вам гэта будзе падабацца". Задзіраюць цану на пакупку ў аблокі, але ж калі хочаш пагуляць -- купі падпіску, усяго 18$!
Так, за 18 набыў, за месяц прайшоў іііі...не адпісаўся. Прынада, курва яе!
Хмм, 63 дні выглядае цікава, падобна на "партызаны", але спадзяюся не будзе такім душным
Ну, крыху хорараў ё, я задаволены)
"Фалаўт" нібіта нармалёвы, трэ паспрабаваць даглядзець. Заўжды негатыўлю праз звычку шоўранэраў укладваць усе грошы ў першую серыю, забіўшы на астатнія. Але тут, здаецца, іншы выпадак)
Нармальна, там накідалі няблага)
Не, ну кошт гульняў Юбісофт - гэта па-за межамі дабра і зла. У якім свеце яны жывуць.
Экранізацыя dredge? Гучыць цікава
P.S. лепей папросту прынц Персіі, бо прынц оф пержа - гэта моцна))
Нічога не ведаю. Гугл сказаў Пержа, значыць Пержа 🫡
Я вось задумаўся да якіх выдаўцоў я маю такі ўзровень даверу, каб набываць такія праекты па пярэднему замоўленню і з вялікіх выдаўцоў мабыць не да каго. А вось да некалькіх невялікіх індзі студый я маю такі ўзровень даверу гэта ў асноўным польскія студыі і некалькі іншых. А навінам ад Рудзі я давяраю, яны заўсёды цікавыя. Дзякуй, што мабыць насуперак аддачы яны выходзяць.
Дзякуй! Выхадзілі і будуць працягваць 🫡
В Дэнува будзе на Зорных войнах? Торэнт дараможа простым людцам.
А чорт ведае, ці ёсць
Некалі было цікава гуляць у камандас, я там шмат гадзін правеў, але не ўпэўнены ці было б гуляць у нешта такое цяпер.
Вось і я не магу зразумець, ці то час ужо не іх, ці проста даўно вельмі ў такое не гулялі і проста забыліся. А яно мо і нармальнае
Нагуляў у Slay the Spire амаль 100 гадзін
чакаю другую частку!
А я вось неяк амаль што першы раз чую 🤔
@@VidzikBY калі падабаюцца карткавыя гульні, то раю, я сам нагуляў гадзін 12, планую яшчэ вяртацца і праходзіць за розныя калоды
Николі не гуляў у Фалаут...Але гуляў у Аўтэр Уорлд(ці гэта эквівалент Старфілда)...Я да чаго...З чаго параіце пачаць, бо старая графіка - гэта для фанатаў.
Ну, Тады браць спакойна якую 4 частку. Калі зойдзе, можна будзе сунуцца па сходах уніз, да першых ізаметрычных, якія можна зараз успрымаць толькі з бэкграўндам
раяць і я сам збіраюся пачынаць з New Vegas, гэта ад стваральнікаў першых 2-ух класічных гульняў
Шалёныя цэны на новы Star Wars - гэта штосьці зь нечым. Я можа бы і зразумеў, каб гэтыя грошы былі патрэбныя Ubisoft, каб нарэшце наняць сцэнарыста для сваіх гульняў, дык нешта слаба ў тое верыцца.
Ну гэта ж карпарацыя з тысячамі працаўнікоў. І ўсім патрэбна карміць сям'ю