Не пытайся, дзе нарадзілась...

Поделиться
HTML-код
  • Опубликовано: 6 сен 2024
  • Не пытайся, дзе нарадзілась,
    Ты ў вочы мае зазірні:
    Там празрыстая ззяе імклівасць
    Да сваёй мілагучнай зямлі.
    Не пытайся, дзе нарадзілась,
    Ты рукою валоссе крані,
    І адчуеш, што сіла з'явілась
    І як вабяць яе карані.
    Не пытайся, дзе нарадзілась,
    Ты ў сэрцы маім адпачні,
    Бо спакоем напоўнена, дзівам,
    Ціхім позіркам ў далечынІ.
    Не пытайся, дзе я нарадзілась,
    Бо душою заўсёды пануе дабро,
    Нібы ў казцы сьвятой апынілась
    Пад шэпт родных лясоў і бароў.
    Не цурайся сваеі Радзімы,
    Бо не ты ў ёй жывеш, а яна ў табе.
    Калі чуеш салодкія ўздыхі маліны,
    То любая няўзгода ў час абміне.
    Верш напісаны: 21:17, 20.01.2024, Менск
    Аўтар верша: Ірына Амелір
    Музыка: Беларуская Народная Песьня "Купалінка" у выкананні і аранжаванні Ірыны Амелір
    #беларускаямова #беларусь

Комментарии •