Belsat Music Live #10. Воплі Відаплясава

Поделиться
HTML-код
  • Опубликовано: 3 окт 2024
  • Гукаем вясну разам з гуртом «Воплі Відоплясова»!
    Упершыню гасцямі аўтарскай праграмы Сяргея Будкіна стануць замежныя музыкі - пачынальнікі ўкраінскага рок-руху, гурт «Воплі Відоплясова».
    Зрэшты, яны ўтульна пачуваюцца на беларускай зямлі. Амаль як дома. У размове з Міраю Шульц Алег Скрыпка распавядзе, як яму ўдалося вылічыць, што ён на 25 % беларус, каго найбольш шануе з беларускіх выканаўцаў, і паразважае пра карысць дзяржаўнага рэгулявання ў музыцы. У жывым сэце «ВВ» чакаем тэлепрэм’еру: славуты гіт «Танці» прагучыць па-беларуску!
    У праграме прагучаць песні:
    «Краіна Мрой» (словы і музыка Алега Скрыпкі, пераклад Андрэя Хадановіча) 4.45
    «Чіо Чіо Сан» (словы і музыка Алега Скрыпкі) 3.42
    «Танцы» (словы і музыка Алега Скрыпкі, пераклад Алеся Плоткі) 2.34
    «Весна» (словы і музыка Алега Скрыпкі) 4.35

Комментарии • 14