ЖУРАВІНЫ

Поделиться
HTML-код
  • Опубликовано: 17 июн 2022
  • ЖУРАВІНЫ
    І саснілася сёння, нібы тое знак:
    Днём да дому я крочу святлюткім,
    Хтосьці мне па дарозе прасыпаў няўзнак
    Журавіны на снезе бялюткім.
    Спадабаецца мне кіслы смак журавін,
    Несалодкай чырвонай драбінкі,
    Бо пазнаў я калісьці з маленства часін:
    Ёсць свая прыгажосць у кіслінкі.
    Як ні вабіць сабою салодкі падман,
    Хоць салодкае, толькі чужое.
    Што рабіць - вось такі я, напэўна, гурман -
    Ах, не тое ўсё гэта, не тое.
    Так прыемна гучыць «журавінка» на слых,
    Як імя для каханай дзяўчынкі,
    Ды і родным павее адразу ад іх,
    Як згадаю я пах журавінкі.
    Журавінка мая, як Радзіма мая, -
    Густ адчуе не кожны, не кожны.
    І цаню кіслы смак мо адзін толькі я,
    А для іншых салодкі прыгожы.
    Так марознай зімою сасніў я няўзнак
    Дом радзімы пад небам ціхуткім,
    І чырвонаю ніткай - ці шлях, ці то знак -
    Журавіны на снезе бялюткім...

Комментарии •