БЕЛАРУСКІ СЬЛЕД #6 🦶- ВЫ ГЭТАГА ДАКЛАДНА НЯ ВЕДАЛІ 😲 | ЗАГАДКА ШЭКСЬПІРА 👑

Поделиться
HTML-код
  • Опубликовано: 5 окт 2022
  • Вы не памылілся, дарагія сяброўкі і паважаныя сябры! Мы радыя вас вітаць у шостым выпуску выбітнага, багатага на нечаканыя адкрыцьці і непараўнальныя прыгоды, сэрыяла "Беларускі сьлед" пра фантастычныя і поўныя прыгодаў лёсы нашых з вамі землякоў!
    00:01 - Прывітальнае слова вядоўцы
    00:43 - Загадкі, легенды і таямніцы вакол знакамітых людзей
    1:09 - Мары і надзеі Язэпа Шасьцяровіча
    1:31 - Пачатак прыгодніцкага падарожжа
    1:53 - Гістарычная даведка ад экспэрткі
    2:14 - Новы жыхар горада Стратфорд-апон-Эйвона
    2:55 - Разгадка таямніцы Ўільяма Шэкспіра
    3:28 - Жыве Беларусь!
    Далучайцеся да нас, глядзіце нас, каментуйце і дзяліцеся сваімі меркаваньнямі!
    Хай у гэтых гарачых абмеркаваньнях ды спрэчках нараджаецца гістарычная ісьціна!
    #belarus #historia #гісторыя #shakespeare #загадка #тайна
    Падпішыцеся на канал: bit.ly/32a8Uoe
    Lavon Volski ў Instagram : / volski.official
    Арганізацыя канцэртаў: 📩 volskivideo@gmail.com
    Афіцыйны сайт: lavonvolski.com
  • ВидеоклипыВидеоклипы

Комментарии • 45

  • @iktomy
    @iktomy Год назад +28

    Каб не сала ды мёд, не было б Гамлета. Дзякуй за грунтоўны дослед!

    • @lvolski
      @lvolski  Год назад +2

      На добры ўжытак!

  • @andreybeliy1884
    @andreybeliy1884 Год назад +27

    Мой сябра, які з’яўляецца калегай вашай мілавіднай кансультанткі, таксама цікавіўся жыццём Уільяма Шэкспіра і прыйшоў да тых жа вынікаў, што і вы, спадар Лявон. Але вы прапусцілі адзіны факт аб герое гэтага відэа! Шэкспір пісаў таксама вершы на старабеларускай мове, калі прыязджаў да сваёй малой Радзімы! Мой сябра папрасіў мяне перакласці адзін з яго першых вершаў на сучасную беларускую мову, і вось ён, перад вамі:
    Цікавы лёс жыцця майго
    Я нарадзіўся там, ля мора
    А я сюды бягу. Чаго
    Шукаю ў вёсках гэтых. Гора!
    Журбой пракладзены мой шлях!
    Сюды, ў Літву сэрца ірвецца
    А ў Англію вяртацца - жах.
    Але тэатр...
    Далей рукапіс абрываецца, і я хвалююся, што мы ніколі не даведаемся, як канчаецца гэты верш. Але мой сябра кажа, што знайшоў яшчэ два рукапісы, якія, верагодна, належаць пяру Ўільяма Шэкспіра. Калі вам цікавы яго шлях як беларускага паэта, то я з радасцю перакладу гэтыя рукапісы і дашлю вам.
    Дзякуй вялікі за працу!

  • @user-yc5mo2np2o
    @user-yc5mo2np2o Год назад +19

    Дзякуй, Лявон, вельмi цiкава! Жыве Беларусь!
    🤍❤️🤍

  • @arkadijveselovskij388
    @arkadijveselovskij388 Год назад +1

    Ачумець можна. Zhive Belarus. Чаму да гэтага нiхто не распавеу. Дзякуй!

  • @solar8496
    @solar8496 Год назад +31

    Дзякуй, спадар Вольскі і спадарыня Маневіч, за беларускі сьлед Уільяма Шэкспіра)))) А вось я хачу распавесці вам пра беларускі сьлед вядомага бразільскага серыяла "Рабыня Ізаўра". Думаю, што Элізе Маневіч, як доктару гістарычных навук, гэта будзе цікава. Сцэнарыстам нашай "Рабыні Ізаўры" быў бразільскі сцэнарыст Жылберту Брага, прапрадзед якога быў прыгонным танцорам князёў Радзівілаў і жыў на Случчыне. Звалі яго Язэп. А паколькі Язэп любіў наведваць карчму і ўжываць брагу, за гэта яго і празвалі Язэп Брага. Язэп быў схільны да авантур, і жыццё прыгоннага актора яго не задавальняла. Таму аднойчы яму пашанцавала збегчы ад сваіх прыгнятальнікаў. І не куды-небудзь, а ў Паўднёвую Амерыку. Язэп пачаў звацца Жозэ Мануэль Брага. Так мянушка пераўтварылася ў прозвішча. Магчыма сам Жылберту ведаў пра беларускае паходжанне свайго продка, і тое, што ён быў прыгонным. А гэта тое самае, што цемнаскуры раб у Бразіліі. Каму, як не сапраўднаму беларусу ведаць усе цяжкасьці прыгону ці рабства. Таму, калі выпадкова ці мэтанакіравана будзеце глядзець "Рабыню Ізаўру", то абавязкова скажыце: "Жыве Беларусь!"))))

  • @daroha
    @daroha Год назад +13

    алі кайф! а курт кабэйн, дарээчы - гэта ж праўнук гарадзенскага разьбяра сьцяпана кабана, захаваўся нават ягоны радзінны дом - на вуліцы падгорнай каля дамініканскага касьцёла. у горадні ўсе пра гэта ведаюць, нават зьбіралі подпісы за ўсталяваньне мэмарыяльнай шыльды на тым доме.

  • @vanvala2064
    @vanvala2064 Год назад +1

    Усё, прабачце, я зараз усё зразумеу! Гэтак далей! Трымайцеся!!!

  • @vero1737
    @vero1737 Год назад +6

    Смачна, з гумарам! Жыве Беларусь!

  • @alenabaravik6011
    @alenabaravik6011 8 месяцев назад

    Цудоўны кантэнт, спадар Лявон! Вельмі цікава! Жыве вечна і квітнее Вольна Беларусь!❤

  • @svetlana9348
    @svetlana9348 Год назад +14

    Дзякуй! З вамi i пасмяешся i пасумуешь😊

    • @lvolski
      @lvolski  Год назад +2

      Дзякуй Вам!

  • @alexander_kolob
    @alexander_kolob Год назад +2

    Чаму так мала лайкаў Язэпу Шасьцяровічу?

  • @nikitkagambit2002
    @nikitkagambit2002 Год назад +2

    👏👏👏👏👏👏👏👏👏👏🔥🔥🔥🔥🔥🔥🔥

  • @itissoasitis8595
    @itissoasitis8595 Год назад +7

    Нечаканы круты паварот падзей для Шэсціровіча :)! Дзякуй Лявон🤍♥️🤍

  • @user-ll5co7xq1j
    @user-ll5co7xq1j Год назад +7

    Жыве Беларусь!

  • @Denis-tk3rw
    @Denis-tk3rw Год назад +9

    ОГО! Гэтага я ня ведаў! Дзякуй!

  • @zybe9188
    @zybe9188 Год назад +7

    Сала і медавуха - гэта наша ўсё! толькі на гэтым і трымаемся неяк))) трэба прашэрсціць і каралеўскую сямью, падаецца мне там таксама ўсё не так адназначна!

  • @strelychak1740
    @strelychak1740 Год назад +4

    З цягам часу і сапраўды паверыш)

  • @primuskerogaz6022
    @primuskerogaz6022 Год назад +13

    Неяк чуў, што продкі Пола Маккартні паходзілі з той жа вёскі, што і продкі Андрэя Макарэвіча і нават былі з імі ў сваяцтве

    • @alexnero4968
      @alexnero4968 Год назад +6

      А што, кали яны браты;)

    • @primuskerogaz6022
      @primuskerogaz6022 Год назад +4

      @@alexnero4968 ну, хіба, стрыечныя... у нейкай ступені

    • @lvolski
      @lvolski  Год назад +6

      Вашая навуковая гіпотэза нам падаецца вельмі цікавай!

  • @Elena-ci9vg
    @Elena-ci9vg Год назад +4

    Вельмі цікава, вялікі дзякуй

  • @elnaz3274
    @elnaz3274 Год назад +4

    Лявон! Вялікі Вам Дзякуй і вашым і іншым доследам.Вельмі прыемна адчуваць што нашы продкі зрабілі вясомы уклад у гісторыю і культуру чалаветства з метай нам усім звацца ЛЮДЗМІ!... Абасобленны дзякуй за "муры" з Ціханоўскім. Вельмі жадаю што б у наступным годзе змог Вас і іншых сучасных таленавітых і атданых РАДЗІМЕ выканаўцаў пачуць у Бяресці ля Лядовага(на канале). Не маю магчымасці пералічыць ўсіх каго я адкрыў за апошні час... але іх,НАС... вялікая колькасць людзей якія паважаюць, шануюць і кахаюць нашу Спадчыну!

  • @skino3924
    @skino3924 Год назад +3

    Дзякуй ♥️

  • @theRealWildkot
    @theRealWildkot Год назад +7

    Усё, можна ўжо не імкнуцца чытаць Шэкспіра ў арыгінале. Лепш шукаць беларускія пераклады 😀

  • @annsmit3799
    @annsmit3799 Год назад +3

    Выдатна! 😄

  • @frantiszek9433
    @frantiszek9433 Год назад +3

    Сала і мёду захацелася... )) Эх, трымайце мяне сямёра!

  • @cinemouse8317
    @cinemouse8317 Год назад +2

    Вярніце перабіўку!!

  • @user-zs8np5uv4g
    @user-zs8np5uv4g Год назад +2

    здівілі так здівілі))))))))))

  • @noktaeon
    @noktaeon Год назад +2

    гэта кайф

  • @anymoredarians
    @anymoredarians 11 месяцев назад

    Нават ён 🙀🙀🙀

  • @burdya
    @burdya Год назад +5

    Ну дык да.

  • @pavalzpalessia
    @pavalzpalessia Год назад +2

    нават так

  • @antonihistoria3300
    @antonihistoria3300 11 месяцев назад

    Вітаю. Цікава

  • @muchamad613
    @muchamad613 Год назад +2

    Як вы робіце мяккае ч?

  • @Sh-nv5nl
    @Sh-nv5nl Год назад

    Божачкі , Лявон , дзе Вы знайшлі гэту кабету з такім жудасным расейскім акцэнтам ? Нельга слухаць .

  • @gagarinkosmonavt1947
    @gagarinkosmonavt1947 Год назад

    Дедушка Вильяма, был Ричард Шекспир, который родился в графстве Уорикшир. Ни о каком белорусском следе и речи идти не может. Впрочем как и во всех выпусках одна лабуда

    • @kittiedammer124
      @kittiedammer124 12 дней назад

      А по какой линии материнской или отцовской

  • @sirgaythecatch7208
    @sirgaythecatch7208 Год назад

    уилиам шекспир - это не писатель, а название проекта, состоящего из целой дюжины писателей, создавших английский язык, каким мы его знаем…
    британцев, американцев, канадцев, новозеландцев, австралийцев объединяет то, что они не принадлежат этим землям…
    Англосаксы - это проект по захвату мира, и Украина - просто ступень…

  • @memphiscult8366
    @memphiscult8366 Год назад +18

    Дзякуй, Лявон, вельмi цiкава! Жыве Беларусь!

    • @lvolski
      @lvolski  Год назад +1

      Жыве вечна!