Адам Глёбус - Койданава. Чытае Зміцер Бартосік

Поделиться
HTML-код
  • Опубликовано: 8 сен 2024
  • Адам Глёбус - Койданава. Чытае Зміцер Бартосік
    Невялічкі гарадок, на шляху паміж Берасцем і Мінскам, які амаль-амаль прыгарад Мінска - Койданава (некалі Дзяржынск) - радзіма вядомага пісьменніка Уладзіміра Адамчыка (Адама Глёбуса). Менавіта такім псеўданімам падпісаная яго кніга «Койданава», у якой змешчаны празаічныя творы местачкоўцаў з аднайменнага гарадка, што ў Мінскай вобласці. Выданне складаецца з чатырох апавяданняў і аповесці ў навэлах, якая носіць назву «Койданаўцы». Кожная з навел - імя героя: Казік, Іван, Стэфа, Чэсь, Стась, Ванік, Тоня. Так Адам Глёбус стварае вобраз беларускага мястэчка, каб увекавечыць яго жыхароў. Такім чынам ён «зрабіў вельмі простую, але разумную справу». Гэта ж можа зрабіць кожны, каму Бог даў хоць крупіну таленту - апісаць здарэнні і людзей свайго роднага мястэчка. Адкінуўшы назву, ці надаўшы кнізе іншую, можна гэты вобраз малога мястэчка «прылажыць, прымераць» да многіх іншых падобных мясцін, раскіданых па ўсёй Беларусі. Адметнасцю з’яўляюцца людзі: як і кожнае невялічкае мястэчка, Койданава мае сваіх жабракоў, сваіх прастытутак, сваіх «дурных» і юродзівых.
    Музыка: Аляксандр Ясінскі.
    Выдавец: Фонд Kamunikat.org
    #kamunikat #audiobook #Belarus

Комментарии • 3

  • @TheOpiy
    @TheOpiy 6 месяцев назад +2

    дзякуй вам за вашу працу. слухаю з вялікім задаваленням

  • @natalikh522
    @natalikh522 7 месяцев назад +1

    Дзякуй за кнігу!

  • @natashanatallia7996
    @natashanatallia7996 29 дней назад

    Гэта гатовы сцэнарый для кіно. Цудоўна. Я, слухаючы, быццам там , з імі, койданаўцамі.