RALLA - Хадзіў-пахадзіў
HTML-код
- Опубликовано: 26 дек 2024
- Купальская балада.
Словы, мелодыя - традыцыйныя.
Аранжыроўка, адаптацыя - RALLA folk duo.
Дар'я Зуева - скрыпка, спеў
Алена Кандыба - басэтля, спеў
Хадзіў-пахадзіў Ясь па полю,
Сеяў-рассяваў васілёчкі.
Васількі мае дарагія,
Ды хто ж вас будзе паліваці?
Мамка старая, сястра малая,
А жонка мая на Дунай пайшла,
На Дунай пайшла хусты мыці,
Пайшла на Дунай, не вярнулась.
А ці яна там утанула,
А ці яна там заблудзіла?
А ці яна там заблудзіла,
А ці яе там звяры з'елі?
Ды каб жа яна утанула, -
Ціхі бы Дунай ўскалыхнула;
Ды кабы жа яна заблудзіла, -
Ды усе б лясы пасушыла;
Ды каб жа яе звяры з'елі, -
Лясы і бары зашумелі б.
Дык, знаць жа, яна ўкрадзёна,
У чужую краіну завязёна!
Песня запісана Рыгорам Раманавічам Шырма ў 1929 годзе ў Вільні ад Язэпа Драздовіча.
Апублікавана ў серыі "Беларуская народная творчасць. Балады. Том II", Нумар 618
© 2024 Ralla
℗ 2024 Ralla
Брава! Да слёз, да мурашак!
Агнішчааааа, дзяу́чыны!!!!!!!!!! Які музычны аб'ем, які мінус!!! Гэта нау́прост неверагодна і я патанула. Гонар слухаць такі беларускі талент!!! 🔥🔥🔥🔥🔥🔥
Потрясающая композиция. Кручу миллион раз)❤
Ні разу яшчэ не ўдалося паслухаць ўжывую Вас.
Але нават праз тэлефон кранае і слёзы збіраюцца💔
Дзякуй вам вялікі за гэтую магію.
Вельмі Вас любім і чакаем іншыя песні🤍
З раніцы на рэпіце. Шоў 53 круг.
Гэта што ж, я так тыдзень буду кайфаваць?
Дзякуй дзеўкі!
Якая ж прыгажосць! Цудоўная музыка. Вы лепшыя!
Якасная Беларуская музыка👍🏻 дзякуй што вы ёсць, у такіх людзях як вы - душа Беларусі
Згодна на 💯!!
АААААА НАРЭШЦЕ ВЫ ВЫКЛАЛІ СТУДЫЙНЫЯ, Я ТАК РАДЫ
Вялікі дзякуй! Вельмі стылёва. Адначасова так прачуты арыгінал, з іншага - гучыць надзвычай сучасна. І запісана годна, аб'ёміста. У чаканні альбому. Няхай складуцца магчымасці зрабіц поўнафарматны рэліз. Поспехаў.
У вас должно быть не 5.2к а 5.2 млн просмотров, всему своё время! Посылаю вам лучи добра и поддержки!
Файна...Рады, што Дар'я працягвае свой творчы шлях. Дзяўчаты, моцна фалканулі. Посьпехаў!!!
Багіні, якія дораць асалоду для Душы сваім майстэрствам!!!
Дзякуй✨
Хадзіў-пахадзіў цяпер з языка не злазе).. спявайце яшчэ, мілыя! 👏👏👏🌿🌿🌿🤍🩶
Хадзіў -пахадзіў, круцей за гэта не знайшоў 😊❤
ура! дзівосная музыка і галасы, гучанне каеф!
вельмі чакаю наступныя песні!
Неверагодна і захапляльна! Дзякуй за такі шыкоўны кантэнт! У самае сэрцайка❤️🔥❤️🔥❤️🔥❤️🔥
З прэм'ерай!! Як цудоўна!❤
Гэта нешта неверагоднае!!!! Дзякуй вам за такую смакату, за такую якасць, чыстату ❤❤❤❤ яшчэ Яшчэ яшчэ калі ласка
Ура! Цудоўныя 🤍 Цакаем наступных песень! Вельмі люблю ваш гурт 🤍
Сапраўдная асалода! Дзякуй! Лонг лів хэві беларусіан фолк метал 😂
Дзякую за гэты вайб.
Чакаю яшчэ трэкау́❤❤❤
Дзяўчаты, вы ідэальна ажывілі песню! Вельмі, вельмі якасная праца! Хочацца яшчэ вас слухаць )
Потрясающий мотив, голоса уносящие одновременно к предкам и в будущее ❤ любовь в чистом виде
Віншую ад ўсяго сэрца✨️ і, канешне, чакаю вашы наступныя песні💔
Вы цудоўныя! Захапляюся вамі!
Цудоўна!
Дзякуй ❤
Чакаем новых трэкаў на канале!
Ваў! Асалода дзеля вушэй!😮
Дзяўчаты, вы круцецкія🤍 натхнення вам!
Цудоўна! Дзякуй вам вялікі! Калі ласка рабіце яшчэ! ❤
Прыўкрасна! Ачмурэнна! Хочацца падпяваць ды танчыць) Шчыры дзякуй!
Слухаў бы і слухаў! Яна гучыць нібы з тых вякоў! Цудоўна!
Цуд!!!❤ Віншую з прэм'ерай!
мне вельмі спадабалася!! Вы надзвычай таленавітыя☺
Выдатна! ❤❤
Дзякуй вялікі. Сэрца рве чамусьці ❤
Гэта проста шыкоўна! ❤❤❤
Нерыяльна файна зрабілі! Малайцы, дзяўчаты! Вялікі паклон!
Дзякуй за выдатнае выкананне.
Ваў! Вялізная падзяка за вас, ваш талент і маю асалоду! Не спыняйцеся, калі ласка) 👏👏👏❤️
Выдатна зроблена! Шчырае "Дзякуй"!!!
Дзякуй! ❤
Чароўна 💜
Неверагодныя 🤍
Прыгожа, дзякуй!
Вельмі моцна, аж напралом
❤Дзякуй, даражэнькія, неверагодна кранальна!
Спадзяюся пачуць яшчэ шмат песень нашай каханай краіны!🤗
🤍❤️🤍
Неверагодныя! Вялiкi дзякуй ❤❤❤
Віншую з дэбютам!
Ачмурэнна! Файна! ❤
Дзякуй дзяўчаткі
Вельмі кранальна! Дзякуй
❤🔥❤🔥❤🔥 Клас!
Огонь.
Ооох.. хараствооо😌
супер!
Ого! Крута.
💘💘💘💘💘
❤️🔥❤️🔥❤️🔥
Фолкам па сучасных трэндах. Аўтэнтычную Беларушчыну у Ютуб і па усім сьвеце!!!! Падтрымка творцам!
Як файна! Лепей за Apocalyptica😎🤟А з якога раёна песня?
🤍🤍🤍
Як у музыцы называецца нiзкi тэмбр адной са спявачак?
Альт
Але ж! Гэта лепшы прыклад беларускага фолку. Да таго ж сучасны i вайбовы.
Ну, сапраўды гойдае. Калаб бы яшчэ з Башлыкевічам пад рэчытатыўчык запіліць і ў Тыктоку завірусілася б не горш за "Я з табой". ІМХО