ВІТАЛЬ РЫЖКОЎ - НЕПАГАДЗЬ [ВЕЧНЫЯ ВЕРШЫ, 2020]

Поделиться
HTML-код
  • Опубликовано: 27 окт 2020
  • Сучасны беларускі паэт, перакладчык і музыка Віталь Рыжкоў чытае свой новы верш «Непагадзь».
    «Я думаю, што ўмоўны «той бок» успрымае нас, пратэстоўцаў, як недарэчныя і звяглівыя ападкі, да якіх ніяк не могуць падрыхтавацца камунальныя службы, і таму «чорныя камунальнікі» змагаюцца з намі - то спрабуюць адмаўляць факт нашага існавання, то намагаюцца зменшыць «маштаб трагедыі», хочуць схаваць нас, загнаць пад асфальт, у адводныя каналы, знішчыць як такіх. А гэта акурат тое, што нагадвае не толькі «вялікі тэрор», але і час да яго, і час пасля яго. Проста напрыканцы 30-х быў пік», - кажа пра свой твор Віталь Рыжкоў.
    «Арт Сядзіба» і «Krok Films» стварылі відэа-праект «Вечныя вершы», у якім нагадваюць пра падзею, што засталася крывавай плямай у гісторыі Беларусі. 83 гады таму, у ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 года, расстралялі больш за 100 прадстаўнікоў інтэлектуальнай эліты.
    Глядзі відэа-праект «Вечныя вершы» 30 кастрычніка на ютуб-канале YOUBEL TV. / @youbeltv
    Ідэйны натхняльнік, стваральнік: @a_sneh
    Асістэнтка стваральніка: @quinqueflora
    Рэжысёр: @georgi_biziuk
    Аператар: @jet_ili
    Прадусарка KROK FILMS: @allsheva
    Музыка @sh4ttle
    Фота: @johnny_cosmic
    Вокладка: @hanna_klokava
    Паэт Віталь Рыжкоў: @ryzhkou
    Лакацыя: літаратурны музей Петруся Броўкі
  • ВидеоклипыВидеоклипы

Комментарии • 10

  • @dzianispiscaa8988
    @dzianispiscaa8988 3 года назад +2

    Выдатна🙏🏻

  • @lepeshmode
    @lepeshmode 3 года назад +7

    Віталь малайчына, як заўсёды!

  • @YOUBELTV
    @YOUBELTV  3 года назад +11

    Віталь Рыжкоў - НЕПАГАДЗЬ
    [2020]
    Ліецца.
    Што гэта ліецца?
    Бруд
    Мана.
    І вера.
    Назоўнікі.
    Проста
    Зноў
    Словы.
    Ліюцца -
    Доказы
    Аргументы?
    І Слёзы.
    І знікае.
    Бо злучаныя сасуды.
    Мы непагадзь, якая залівае Нямігу.
    Штогод
    Мы
    То вышэй
    То ніжэй
    За саміх сябе

  • @mandzik1850
    @mandzik1850 3 года назад +4

    С кіньце спасылку на аўтара, крутыя вершы піша!

  • @maykluykva
    @maykluykva 3 года назад +5

    Цудоуна🙌

  • @yusavakseniya4993
    @yusavakseniya4993 3 года назад +4

    яшчэ хацім) кожны дзень!

  • @daryaroskach1714
    @daryaroskach1714 3 года назад +6

    👏👏👏