Ад батлейкі - да паланэза
HTML-код
- Опубликовано: 9 ноя 2024
- Наш канал в социальных сетях: wsewsem
У 16 стагоддзі людзі пачалі ствараць невялікія тэатры. Адным з такіх тэатраў быў народны лялечны тэатр - батлейка. Для паказаў батлейкі рабілі двухпавярховую скрынку з дзверцамі. Батлеечнік рухаў лялькі, вымаўляў за іх словы. Лялькі вырабляліся з дрэва, тканіны, каляровай паперы. Валасы, бровы і вусы рабілі з лёну і аўчыны. Вопратку для лялек шылі з тканіны.
У якасці галоўных герояў выступалі Баба, Цар, Анёл, Мужык, Каза, Мядзведзь. Тых, каго ніколі не шанавалі ў народзе, - гультая, злодзея, хітрага гандляра - заўжды высмейвалі. Затое з сімпатыяй успрымаўся гледачамі вобраз працавітага селяніна.
Батлеечнікі вандравалі па ўсёй краіне. Іх сустракалі як самых дарагіх гасцей. Асабліва радаваліся дзеці, бо ў лялечным тэатры было
шмат таямнічага.
Тэатры існавалі і ў школах. У горадзе Полацку пры адным з манастыроў манахнастаўнік Сімяон стварыў школьны тэатр. А праз некалькі гадоў ён быў запрошаны ў Маскву, дзе стаў настаўнікам царскіх дзяцей. Самога Сімяона ў Маскве пачалі называць Полацкім. Тут ён адкрыў друкарню. Першай друкаванай кнігай стаў «Буквар», які ён склаў сам. З яго ўдзелам пры двары рускага цара быў створаны прыдворны тэатр. У якасці акцёраў там выступалі нашы землякі.
Тэатры ўзнікалі ў замках і палацах заможных людзей. Адным з такіх тэатраў стаў тэатр Радзівіла ў Нясвіжы, які ўмяшчаў каля дзвюх
тысяч гледачоў. Шырокую вядомасць набыў таксама Слонімскі тэатр Міхала Казіміра Агінскага. Тэатральная сцэна там была падзелена на дзве часткі. На пярэдняй частцы можна было раз’язджаць нават на конях. Задняя частка магла запаўняцца вадой. Калі было трэба, на сцэну выплывалі чаўны і нават караблі. Музыкантамі, спевакамі, танцорамі ў тэатры былі пераважна таленавітыя беларускія сяляне.
У канцы 18 стагоддзя тэрыторыю Рэчы Паспалітай разам з беларускімі землямі падзялілі іншыя краіны. Беларускія землі былі ўключаны ў склад Расіі. А напачатку 19 стагоддзя пляменнік Міхала Казіміра Агінскага Міхал Клеафас Агінскі напісаў славуты музычны твор. Гэты твор - паланэз «Развітанне з Радзімай». Нават і сёння паланэз вельмі папулярны і чаруе сваёй прыгажосцю сучасных слухачоў.
Чалавек і свет. Мая Радзіма Беларусь: вучэбны дапаможнік для 4 класа/ Паноў С. В., Тарасаў С. В.- Мн, 2018.- 166 с.
#Беларусь #Радзіма #ЧалавекІСвет