Найноўшыя факсіміле! Якія яны? - Мікола Нікалаеў

Поделиться
HTML-код
  • Опубликовано: 1 окт 2024
  • Вядомы кнігазнавец і беларусіст з Пецярбурга, прафесар Мікола Нікалаеў дзеліцца развагамі пра сутнасць і прызначэнне факсімільных выданняў. Для чаго сёння выдаюцца факсімільныя выданні? Якія тыпы факсімільных публікацый можна вылучыць? Якія апошнія факсімільныя ўзнаўленні беларускіх кніжных помнікаў пабачылі свет і чым яны адметныя? Погляд з Санкт-Пецярбурга, знешні, але зацікаўлены, дазваляе глыбей зірнуць на складаныя працэсы вяртання з шырокі грамадскі ўжытак каштоўных рукапісаў і старадрукаў.
    Увагу нашага эксперта прыцягнулі да сябе факсімільна ўзноўленыя ў Беларусі, Расіі, Літве і Украіне рарытэты выключнага значэння: “Дзесятаглаў” Мацвея Дзясятага, Лаўрышаўскае Евангелле, Віленскі Буквар, Жыровіцкае Евангелле і іншыя. Каштоўнасць гэтых новых выданняў, іх перавагі і недахопы - у спектры ўвагі Міколы Нікалаева.
    ======
    Новейшие факсимиле! Какие они? - Николай Николаев
    Известный книговед и белорусист из Сакт-Петербурга, профессор Николай Николаев делится рассуждениями о сути и назначении факсимильных изданий. Для чего сегодня издаются факсимиле? Какие типы факсимильных публикаций можно выделить? Какие последние факсимильные воссоздания белорусских книжных памятников увидели свет и чем они примечательны? Взгляд из Санкт-Петербурга, внешний, но заинтересованный, позволяет глубже взглянуть на сложные процессы возвращения из широкий общественный оборот ценных рукописей и старопечатных книг.
    Внимание нашего эксперта привлекли к себе факсимильно воссозданные в Беларуси, России, Литве и Украине раритеты исключительного значения: “Десятоглав” Матвея Десятого, Лавришевское Евангелие, Виленский Букварь, Жировичское Евангелие и другие. Ценность этих новых изданий, их преимущества и недостатки - в спектре внимания Николая Николаева.

Комментарии • 7

  • @dzmitryihalyava2216
    @dzmitryihalyava2216 Год назад +1

    Дзякуй вам. Вельмі цікава было паслухаць. Сам вельмі люблю чытаць, асабліва папяровыя кнігі. Ад папяровых кніг насамрэч зусім іншыя пачуцці. У апошні час часцей чытаю з тэлефона альбо з чыталкі з электроннымі чарніламі, выкарстыўваю для гэтага кожную свабодную хвіліну. А кнігу не заўжды можна трымаць пад рукой. Але калі ёсць магчымасць утульна ўладкавацца з папяровай кнігай я абавязкова раблю гэта.

    • @BelarusBook
      @BelarusBook  Год назад

      Абсалютна згодзен. Кніга дазваляе іначай адчуць твор, нібы памацаць яго, амаль фізічна.

  • @xczk
    @xczk 2 года назад +3

    Шчыры дзякуй за аповяд складны і інфарматыўны.
    Невялічкія ўдакладненьні
    Сучасны афэстны друк цяжка паблытаць з высокім.
    Золата (і іншыя мэталікі) перадаюць добра літаграфія і шаўкаграфія, але ў нас не прынята ўскладняць сабе жыцьцё пры рэалізацыі кніжных праектаў.

    • @BelarusBook
      @BelarusBook  2 года назад +5

      Дзякуй за ўдакладненні. Гэта праўда. Друк адразу ж бачна: высокі ці плоскі афсетны, альбо сучасны лічбавы. Але гэта бачыць прафесіянал. Шырокая публіка не адрозніць згаджаную стагоддзямі выкарыстання старонку з тэкстам, надрукаваным некалі наборным шрыфтам, ад копіі старонкі, зробленай на якаснай лічбавай машыне. Прасцей нават знайсці адрозненні ў паперы большасці сучасных факсіміле. Што ж да золата, то і тут не так усё проста. Ёсць факсімільныя выданні, дзе спрабавалі паўтыраць золата, каб блішчэла і пералівалася, як у арыгінале. Так рабілі па розных тэхналогіях. Як прыклад прывяду - факсімільнае ўзнаўленне Слуцкага Евангелля. Але выкарыстанне любой з гэтых тэхналогій, у тым ліку прыпрэсоўкі залатой фольгі, літаграфіі і шаўкаграфіі, не дазваляе дакладна паўтарыць арыгінальнае мастацкае тваранае золата на старонках старой і пацёртай паперы ці пергаменту. Выглядае альбо як блішчасты навадзел, або як недасканалае паўтарэнне. Што да Жыровіцкага Евангелля, то тут наогул была татальная трагедыя: там разам у адных і тых жа мініяцюрах, застаўках і ініцыялах і золата, і бялілы, і фарбы на мінеральнай аснове з выкарыстаннем лазурыту і малахіту, якія блішчаць і пераліваюцца і якія абсалютна немагчыма перадаць ніякім сучасным друкам.

    • @xczk
      @xczk 2 года назад +2

      @@BelarusBook у мяне ёсьць старыя літаграфскія і фотатыпныя (?) рэплікі старадрукаў і рукапісных кніг. Яны выглядаюць даволі дастойна. Лазурыты-малахіты і іншыя камяні, у друкарскую фарбу не замяшаць, але (умоўны) сінтэтычны ультрамарын ў 90% выпадкаў дае рады, хоць, вядома, ягонае зерне сёньня драбнейшае
      Лічбавы друк пачынае паціху пралазіць у гэтую нішу: даводзілася бачыць даволі прыстойныя прынты белым па чарной паперы.

    • @BelarusBook
      @BelarusBook  2 года назад +3

      @@xczk Так, менавіта! Некаторыя рэплікі даволі блізка перадаюць золата.
      Хромалітаграфія навучылася гэта ў некаторай меры рабіць яшчэ з 19 ст., сучасны лічбавы друк з выкарыстаннем залатой фарбы таксама часткова вырашае пытанне, але... Але паўнацэннай дакладнасці няма, усё адно адрозненні ад тваранага золата на старонках даўніх рукапісаў вельмі істотныя. А вось выкарыстанне бляску паўкаштоўных і каштоўных камянёў нічым не замяніць.

    • @BelarusBook
      @BelarusBook  2 года назад +3

      @@xczk Дарэчы, сёння выпуск факсіміле стаў сапраўдным мастацтвам. У свеце ёсць цэлы шэраг розных фірмаў, якія спецыялізуюцца на выпуску факсіміле. І ёсць багата калекцыянераў і бібліятэк, якія іх мэтанакіравана збіраюць. НА той жа Франкфурцкай кніжнай выставе факсімільныя выданні займаюць амаль цэлы павільён.