"Дарослы чалавек ува мне"

Поделиться
HTML-код
  • Опубликовано: 29 сен 2024
  • У псіхалогіі вельмі распаўсюджана паняцце “унутранае дзіця” або “унутраны дарослы”. І, на жаль, гэта не толькі тэорыя. Неаднойчы можна сустрэць дарослага чалавека, які ў самы адказны момант рэагуе па-дзіцячы. У гэтым відыё я хачу не столькі раскрыць узгаданую тэму, колькі падзяліцца карыснымі пытаннямі для пазнання самога сябе
    Крытэрыі здаровага дарослага чалавека:
    1. Бярэ адказнасць за самога сябе, за сваё жыццё
    2. Бярэ адказнасць за іншых, але адэкватным чынам
    3. Умее знайсці раўнавагу паміж асабістымі патрэбамі і патрэбамі іншых
    4. Дбае пра сябе
    5. Мае кантакт са сваімі эмоцыямі і ўмее іх паказваць
    6. Трымае баланс паміж жыццём працы і іншымі сферамі жыцця
    7. Дбае пра свае межы і межы іншых
    8. Умее яднаць свае патрэбы з сістэмай вартасцяў. Мае свядомасць сістэмы вартасцяў
    9. Дбае пра сваё “унутранае дзіця”, г.зн. разумее яго, спачувае, не судзіць
    Аўтар музыкі Паўліна Гардзіенка.

Комментарии • 14