Навошта Лукашэнка пачаў казаць пра вайну?

Поделиться
HTML-код
  • Опубликовано: 20 сен 2024
  • Намеснік кіраўніка НАУ Арцём Брухан лічыць, што самаабвешчаны такімі заявамі хоча дасягнуць ажно тры мэты.
    Першая мэта - расійская аўдыторыя, а дакладней - Пуцін. Чаму менавіта для яго? Ідзе нагнятанне абстаноўкі дзеля таго, каб сказаць потым Пуціну: «Слухай, Уладзімір, я флангі прыкрываю, каб Захад не ўдарыў з боку. Таму, я свае войскі ва Украіну не пашлю. Можаш выкарыстаць тэрыторыю Беларусі, але сваіх не пашлю».
    Другая мэта ўнутры краіны. Такая мілітарысцкая рыторыка стварае мабілізацыйную моц ягоных элітаў. Яны ж жывуць з разуменнем, што вось-вось будуць ваяваць. А з кім - нават не ведаюць. Гэта можа быць Захад, ЗСУ, «змагары». Такія заявы напружваюць і мусяць мабілізаваць ягоная атачэнне.
    Трэцяя - заходнія краіны. Нагнятанне абстаноўкі, каб яны праводзілі насуперак ягоным заявам вучэнні, выказваліся. Такім чынам Лукашэнка хоча таксама падыграць Расіі. Канешне потым ён будзе казаць: «А я ж гаварыў! Я не вінават, я гатовіўся».
    А як да гэтага ставіцца сістэма Лукашэнкі?
    Яны рэальна трэнуюцца. Псіхалагічная мабілізацыя можа быць большай пасля эмацыйнай сітуацыі, напрыклад, правакацыі, ці нейкага абстрэла. Псіхалагічны пад'ём адбудзецца яшчэ больш моцны. Людзей паціхеньку рыхтуюць, а потым раптам з’яўляецца штосьці эмацыйнае. Рэжым можа гэта выкарыстаць. Гэтым могуць скарыстацца і нават рускія.
    #беларусь #лукашенко #война
    Навошта Лукашэнка пачаў казаць пра вайну?

Комментарии • 4

  • @israfilibragimov7171
    @israfilibragimov7171 5 месяцев назад +1

    Бацька красаучэг. Пусть Господь таких бережёт.

    • @AndrejNowikauWarapaewaBELARUS
      @AndrejNowikauWarapaewaBELARUS 5 месяцев назад

      Ну-ну...
      На смену "неверагодным", придут - адекватные, ...тогда и посмотрим.

    • @israfilibragimov7171
      @israfilibragimov7171 5 месяцев назад

      ​@@AndrejNowikauWarapaewaBELARUSКто для тебя есть адекватные?