Lavon Volski Emihranty 2023

Поделиться
HTML-код
  • Опубликовано: 27 сен 2024
  • “Emigranty” - гэта эпічнае палатно, дзе апавядаецца пра новую беларускую рэчаіснасьць - масавую эміграцыю.
    У гэтай новай рэчаіснасьці беларусы сутыкаюцца з новымі ўражаньнямі ды эмоцыямі, з новымі праблемамі ды выклікамі.
    Хтосьці сумуе па радзіме, хтосьці чарговым разам перажывае траўматычны досьвед знаходжаньня там, нехта спадзяецца на хуткае вяртаньне, камусьці дапамагае вырашыць праблемы са здароўем таямнічы лекар Ачуняй, некаму прывозіць неабходныя рэчы з дому чароўны перавозьнік на сваім “Фордзе Транзыце”… Польшча, Каліфорнія, Ізраіль, Нямеччына - “раскідала выбухам нас па Зямлі” - дзе толькі не апынуліся беларусы пасьля векапомных падзеяў 2020 году!
    І паўсюль іх аб’ядноўвае адно жаданьне - каб цемра, якая апанавала радзіму, хутчэй зьнікла, і яны здолелі б вярнуцца дадому.
    Bass: Aleś Francišak Myškievič
    Guitars: Pavał Tryputs, Lavon Volski
    Drums, percussion: Pavał Mamonaū
    Saxophone: Pavel Arakelian
    Vocals: Lavon Volski, KETEVAN
    Back vocals: Lavon Volski, Aleś Francišak Myškievič, Pavał Tryputs, Pavał Mamonaū
    Song #18 - (with String group of the Warsaw Freedom Orchestra)
    Song #21 - (with Poznanski Spieuny Schod)
    Recording: Studio EverestMedia, Warsaw, 2023
    Mixing, mastering: Pavał Siniła
    Recording made with the support of the Danish Culture Institute (www.danishcult...) and the Program ArtPower Belarus.
    Artwork: A.D.
    Producer: Yana Volskaya
    1. Za Miažoju
    2. Sustreča 1
    3. Nie Sumniavajsia
    4. Nu Što, Pajechali!
    5. Tranzyt
    6. Nu Voś I Prylacieli
    7. Izrail
    8. Razmova Z Mamaj
    9. Matčyna Pieśnia
    10. Recept
    11. Kalifornija
    12. Ci Tam, Ci Nie
    13. Kazik
    14. Polskija Kaścioły
    15. Ja Tut Jašče Pasiadżu
    16. Eins, zwei
    17. Berlin
    18. Kavid Ci Kovid
    19. Lekar Ačuniaj
    20. Dzied Tałaš Na Rostaniach
    21. Ja Lublu Hazmanava
    22. Hary Jano Usio Haram
    23. Naviny
    24. Na Tvajoj Radzimie
    25. Stotis
    26. Ciahnik
    27. Dyskanekt
    28. Jak Tam Spravy
    29. Biełaruskaja Traūma
    30. Huki Vajny
    31. Zoračka
    32. Kalady Ū Miensku
    33. Alieś Puškin
    34. Ptušak Hałasy
    35. Sustreča 2
    36. Kudy I Kali
    💌 Станьце падпісантам ці падпісанткай канала і атрымайце доступ да спецыяльных бонусаў:
    / @lvolski
    У справе рэклямы і канцэртаў: 📩 contactvolski@gmail.com
    Падтрымайце бягучыя і будучыя праекты ўнёскам праз PayPal: lavonvolski@gmail.com
    Lavon Volski
    Instagram : / volski.official
    Facebook: / lavonvolski
    Twitter: / lavonvolski
    TikTok: / lavon_volski
    Telegram: t.me/lavonvolski
    Site: lavonvolski.com

Комментарии • 196

  • @cinemouse8317
    @cinemouse8317 Год назад +86

    Толькі спадар Вольскі можа праз усмешку і задорна спяваць пра тое, ад чаго ў горле захрасае ком і слёзы душаць. Дзякуй вам за вашую творчасць!

  • @alexanderlapko9844
    @alexanderlapko9844 Год назад +114

    Дзякуй, Лявоне! З днём народзінаў! Жыве Беларусь без межаў.

  • @alexpug39
    @alexpug39 Год назад +13

    Вялiкi дзякуй за працу! Жыве Беларусь!

  • @andrei_belarus
    @andrei_belarus Год назад +57

    Жыве Беларусь ⬜🟥⬜

  • @МихайлоЛінський-д4й
    @МихайлоЛінський-д4й 10 месяцев назад +6

    Уставайце беларусы!
    Україна вас підтримає, разом звалимо диктаторів.
    Жыве Беларусь!

    • @zegmijnnaam
      @zegmijnnaam 3 месяца назад

      Сапраўды будзе так. Слава Ўкраіне! Разам назаўжды! ❤

  • @userFad6JfpemoTa6dQ
    @userFad6JfpemoTa6dQ Год назад +39

    праслухаў усё ад пачатку і да канца, узрушаючая праца, трапленне ў аўдыторыю на 100%, ну што сказаць легенда беларускага року 👍 З днём народзінаў, Спадар Лявон!!

    • @lvolski
      @lvolski  Год назад +1

      Дзякуй Вам!

  • @ОльгаЖданович-ч8в
    @ОльгаЖданович-ч8в Год назад +22

    Вялікі дзякуй пану Лявону! Найбольш кранулі На тваёй Радзіме, Беларуская траўма. Не апошняй песне не спыніць слёз... Беларусь будзе вольнай!

  • @evgenkovalevsky7476
    @evgenkovalevsky7476 Год назад +10

    Дзякуй!

    • @lvolski
      @lvolski  Год назад +3

      Дзякуй Вам!!!

  • @frizzby-x
    @frizzby-x Год назад +16

    Thanks!

  • @krakatuk9090
    @krakatuk9090 Год назад +24

    Шыкоўны фінал!

  • @СёритоСимидзу
    @СёритоСимидзу Год назад +14

    Зь днём нараджэньня Лявон Артуравіч🎉

  • @lvolski
    @lvolski  Год назад +88

    Timecodes:
    00:00 - Za miažoju
    02:28 - Sustreča 1
    02:50 - Nie sumniavajsia
    04:35 - Nu Što, Pajechali!
    05:08 - Tranzyt
    07:31- Nu voś i prylacieli
    07:48 - Izrail
    10:07 - Razmova Z Mamaj
    10:59 - Matčyna Pieśnia
    12:51 - Recept
    13:20 - Kalifornija
    16:32 - Ci tam, Ci Nie
    18:33 - Kazik
    18:45 - Polskija Kaścioły
    21:12 - Ja Tut Jašče Pasiadžu
    22:49 - Eins, zwei
    23:07 - Berlin
    25:54 - Kavid Ci Kovid
    26:30 - Lekar Ačuniaj
    29:24 - Dzied Tałaš Na Rostaniach
    30:13 - Ja lublu Hazmanava
    31:55 - Hary Jano Usio Haram
    34:06 - Naviny
    34:31 - Na Tvajoj Radzimie
    37:16 - Stotis
    37:40 - Ciahnik
    40:39 - Dyskanekt
    41:07 - Jak Tam Spravy
    43:07 - Biełaruskaja Traūma
    45:30 - Huki Vajny
    45:57 - Zoračka
    49:41 - Kalady U Miensku
    52:46 - Alieś Puškin
    53:18 - Ptušak Hałasy
    56:41 - Sustreča 2
    57:10 - Kudy I Kali

    • @IlyaStrakozau
      @IlyaStrakozau Год назад +6

      Куды і калі? Спадзяюся, туды 🤍❤️🤍, а покуль трымаемся, да таго як будзе калі 😊

    • @shvaika
      @shvaika Год назад +4

      Поменяйте первый таймкод на 00:00 и появятся отметки

    • @mkenzy-pd7ss
      @mkenzy-pd7ss Год назад +1

  • @Алена-з9е5ъ
    @Алена-з9е5ъ Год назад +27

    Спадар Лявон, з днём нараджэння! 🌼♥️🎂
    Дзякуй за творчасць!
    Без слёз слухаць немагчыма.

  • @СветланаБонкарева

    З ДНËМ НАРОДЗІНАЎ❕❗❕ДЗЯКУЕМ👏👏👏💐Прывітанне і любоў з Беларусі🤍 ❤🤍

  • @SERGE591017
    @SERGE591017 Год назад +17

    Віншую табе, Лявоне, з угодкамі, дзякую за нястрымнасць творчасці і жадаю хутчэй сустрэць Каляды ў Менску.

  • @alexbialorus
    @alexbialorus Год назад +10

    Варшава ўжо бліжэй за Мінск за столькі гадоў, але сэрца баліць кожны дзень. Калісьці прыеду ў Беларусь і буду цалаваць зямлю.

  • @belkid1364
    @belkid1364 Год назад +33

    Цуд! Як заўсёды ў агні. Дзякуй за ваш запал!

    • @lvolski
      @lvolski  Год назад +4

      Дзякуй за натхняльны водгук!

  • @karaine-jut
    @karaine-jut Год назад +10

    Зь дзнём народзінаў!
    Шчыры дзякуй за вашу працу! (Праз яе я пазнаёміўся з сучаснай беларускай музыкай і проста зараз асвайваю мову).
    Далейшых посьпехаў!
    Прывітаньне з Карэліі!

  • @АндрейСкворцов-р1ш

    З днём нараджэння, пан Лявон! Дзякуй за працу!

  • @Алеся-ж9э
    @Алеся-ж9э Год назад +11

    З народзінамі! Дзякуй ❤

  • @namesurname1216
    @namesurname1216 Год назад +13

    Biełaruskaja Traūma - оххх, які моцны трэк 🔥 Дзякуй, сёння нават працавалася лягчэй!

  • @ЕленаМурашко-ш4ш
    @ЕленаМурашко-ш4ш Год назад +19

    Дзякуй, спадар Лявон. Я і смяялася, і сумавала, і плакала.
    Сустрэнемся.
    З Днём нараджэння.🎉

    • @lvolski
      @lvolski  Год назад +4

      Дзякуй.))

  • @arkadijveselovskij388
    @arkadijveselovskij388 Год назад +9

    З Днем Народзiн, пан Вольскi! Альбом дадау у закладкi! Асобная падзяка за мецэнатскую справу! Няхай вернецца кратна больш!

  • @viachaslaw9560
    @viachaslaw9560 Год назад +10

    Цудоўна❕❗️❕
    Часам, “за сэрца”бярэ…🥲
    Happy Birthd-ушкі🤍❤️🤍
    /Viačasłaū, Toronto-Cairo-Warszawa

  • @Marques203
    @Marques203 Год назад +19

    З Днём Нараджэння, Лявон! Дзякуй за трэкі, вельі душэўна)

  • @dmytrohubenko3348
    @dmytrohubenko3348 Год назад +4

    Дякую за цікавий альбом! Прослухав і згадалися чомусь мені "Народний альбом" і "Я нарадзіуся тут". А от і логічне продовження...

  • @panekapkane
    @panekapkane Год назад +18

    Вялікі дзякуй, на душы лягчэй ад вашых песен!
    Кэціван выдатна гучыць, быццам зноў у Падароске працую)

  • @alenayakuta5270
    @alenayakuta5270 Год назад +9

    Бясконца слухаю "Kudy I Kali"...😢❤ Дзякуй вялікі, што агучылі ноты сэрца. З Днём нараджэння.

  • @WMPL830
    @WMPL830 Год назад +12

    Dziękujemy.

    • @lvolski
      @lvolski  Год назад +2

      Дзякуй!!!

  • @Mrsubach
    @Mrsubach Год назад +7

    Выдатна! Дзякуй!

  • @ivandziashuk2589
    @ivandziashuk2589 Год назад +12

    Дзякуй Лявон і каманда! З народзінамі!

  • @Упошукахрадзімы
    @Упошукахрадзімы Год назад +7

    Віншую спадара Лявона з днём нараджэння! Жадаю вам мільёны праглядаў-праслухоўванняў гэтага альбому! Жадаю каб вам удалося данясці да беларусаў свае думкі і пачуцці! Паспрабую патрапіць на ваш канцер ва Ўроцлаве...

  • @Kuklauod
    @Kuklauod Год назад +14

    Эпічна! Дзякуй! З днём народзінаў! Трэба рабіць загатоўкі на альбом рэпатрыянты)

  • @WMPL830
    @WMPL830 Год назад +7

    Альбом супер! Спасибо огромное! Только недавно флешбэки прошли, а после прослушивания накатило опять😢

  • @aleksandra5099
    @aleksandra5099 Год назад +5

    Дзякуй вялікі! З днём нараджэння!!!

  • @АртёмВолодько-х1ю
    @АртёмВолодько-х1ю Год назад +7

    Лявон, дзякуй вялізарны, браце! Бязьмежна ўдзячны тваёй творчасьці! Новы альбом - тое, што трэба!

  • @marinavysotskaya7342
    @marinavysotskaya7342 Год назад +5

    Лявон і каманда - дзякуй вялікі! Адназначна залікова🥰 Хіцяра на хіцяры, такія вірусныя маціўчыкі атрымаліся. Адначасова вядомы фірмовы стыль, плюс новыя ўплывы усходне-еўрапейскай (польскай?) музычнай культуры.

  • @userFad6JfpemoTa6dQ
    @userFad6JfpemoTa6dQ Год назад +15

    Вау! Гэта супер! Падабаецца) Чакаю у Spotify

    • @lvolski
      @lvolski  Год назад +6

      Ужо ёсьць у Spotify: spotify.link/eoWAFt2f5Cb

    • @vazhanio
      @vazhanio Год назад +2

      @@lvolskiсенкс!!!!

  • @radiounet
    @radiounet Год назад +9

    Віншуем!

  • @echardeme
    @echardeme Год назад +5

    дзякуй за альбом!
    з народзінамі!

  • @ViachaslauHerasimovich
    @ViachaslauHerasimovich Год назад +7

    Вялікі дзякуй!

    • @lvolski
      @lvolski  Год назад +2

      Дзякую шчыра!!!

  • @Astralheroes
    @Astralheroes Год назад +9

    Дзякуй! :)

  • @pandadork83
    @pandadork83 Год назад +4

    Стылістычна вельмі крута зроблена. Розныя музыкальныя накірункі і спасылкі на Народны Альбом. ❤❤❤

  • @satseek
    @satseek Год назад +88

    З Нараджэням, Спадар Лявон! Дзякуй за такi падарунак) Жыве Беларусь

    • @lvolski
      @lvolski  Год назад +17

      Жыве вечна!

    • @jacquesgrabowski2393
      @jacquesgrabowski2393 Год назад +7

      @@lvolski
      мы вернемся
      мы абавязкова вернемся і засьпяваем

  • @Варят-щ6з
    @Варят-щ6з Год назад +8

    Вялікі дзякуй за альбом, спадар Лявон. Слухаю за сёння ужо пяты ці шосты раз.
    PS: Віншую з днём народзінаў)

  • @sma7190
    @sma7190 Год назад +3

    Гэты альбом першы за шмат гадоў, які я паслухаў цалкам. Да гэтага я так слухаў толькі альбомы Metallica, Iron Maiden і AC/DC. Лявон для мяне стаіць на ўзроўні гэтых музыкаў, ён найлепшы) і слёзы, і ўсмешка... Маё сумленне заўжды адзываецца.
    Вы нам дужа патрэбныя ў гэтыя часы, спадар Лявон.

  • @nastassia1683
    @nastassia1683 Год назад +7

    Дзякуй 💔

    • @lvolski
      @lvolski  Год назад +2

      Дзякую Вам! 🤘

  • @annaklimenok3749
    @annaklimenok3749 Год назад +4

    Дзякуй вялікі! Есць надзея, што я тут не звар'яцею...

  • @natalliag9155
    @natalliag9155 Год назад +2

    Дзякуй! Вельмі блізка, вельмі трапна... асабліва калі ўжо асэнсоўваеш, шо вось той эмігрант ёсць ты... Ужо напяваю... "не думалі, не зналі мы, шо будзем мы ў Ізраіле"... "ён прывязе вам успаміны і пах далёкае Радзімы...
    Вось па дарозе ён імчыцца, вязе аскепкі жыццяў...
    плаці зіхоткаю манэтай, і атрымаеш ты ўсё гэта... каб артыфакты ўсе знайсці, манэтай звонкай заплаці!"
    Дзякуй...
    "раскідала выбухам нас па зямлі
    мы вернемся, толькі куды і калі..."

  • @_Zabuza
    @_Zabuza Год назад +1

    Дзякуй вялікі!
    Кранулі да слёз.
    Чакаем у Вільні ў лістападзе.
    Жыве Беларусь!
    Беларусь перад усім!

  • @mkenzy-pd7ss
    @mkenzy-pd7ss Год назад +3

    Дзякуй! З народзінамі!

  • @theRealWildkot
    @theRealWildkot Год назад +9

    Дзякуй вам! І з днём нараджэння!🎉 то так было трэба, каб стварыўся гэты альбом

  • @innabystrakova7843
    @innabystrakova7843 Год назад +8

    З днём народзінаў!

  • @zmithor
    @zmithor Год назад +3

    Vialiki dziakuj, panie Liavonie! U hetym cudowna-raznastajnym albomie kozhny abavazkova znajdzie nieshta rodnaje dlia siabie. Vielmi kranalna i aktualna.

    • @lvolski
      @lvolski  Год назад

      Дзякую шчыра! ✊

  • @sergekhadanovich5465
    @sergekhadanovich5465 Год назад +5

    ЖЫВЕ БЕЛАРУСЬ!!!
    ЖЫВЕ ВЕЧНА НАША РАДЗІМА!!!

    • @lvolski
      @lvolski  Год назад +1

      Жыве вечна!

  • @Natalia-yv4wu
    @Natalia-yv4wu Год назад +3

    Дзякуй і віншую з днём нараджэння 🎉,пан Лявон! я ўжо тыдзень як з'ехала😂

  • @TheRyreH
    @TheRyreH Год назад +2

    Thanks

    • @lvolski
      @lvolski  Год назад +1

      Шчыра дзякую!!!

  • @maykluykva
    @maykluykva Год назад +3

    Дзякуй 🎉
    З днем нараджэння ❤

  • @iratetue3834
    @iratetue3834 Год назад +2

    дзякуй за творчасць!!

  • @FZM2010
    @FZM2010 Год назад +4

    👍

  • @yurym2210
    @yurym2210 11 месяцев назад

    Дзякуй вялікі! Вельмі сумна адначасова далёка і побач з Радзімай 😢

  • @Perasperaadastra22022
    @Perasperaadastra22022 Год назад +2

    Спадар Вольскі! Гэта геніяльна як заўседы. Дзякую😊

  • @userFad6JfpemoTa6dQ
    @userFad6JfpemoTa6dQ Год назад +14

    На дзень нараджэння прынята дарыць падарункі ;)

    • @lvolski
      @lvolski  Год назад +3

      Шчыра дзякую! ❤️

  • @jacquesgrabowski2393
    @jacquesgrabowski2393 Год назад +7

    🎩💣♠️♣️

  • @TheRyreH
    @TheRyreH Год назад +1

    Вялікі дзякуй! Файныя песьні, асабліва кранула другая частка!
    Альбом, у мяне ў галаве, добра кладзецца на музычны фільм

  • @marktwain2428
    @marktwain2428 Год назад +3

    Такі сумна,але гэта лепей за межамі, чым сядзець у кратах дыхтатара.😢

  • @ptax31
    @ptax31 8 месяцев назад +1

    43:07 ❤❤❤😢😢😢 чаму ты баімся мікрааўтобусаў

  • @irinaormachea4248
    @irinaormachea4248 Год назад +7

    Немагчыма не напісаць. Праслухала два разы запар. Прыслухоўвалася да кожнага слова. Як жа мне раней здавалася, якія ў мяне складаныя і супярэчлівыя пачуцці, як жа я была ўпэўненая які ўнікальны досвід я атрымліваю ад жыцця! Каб вось так праслухаўшы першы раз убачыць як усе мае унікальныя і складаныя пачуцці змяшчаюцца ў памер аднаго кароткага сказа. У той краіне дзе я жыву, беларусаў ня больш за 10 чалавек раскіданых па розных гарадах, мне не было з кім песціць маю эмігрантскую жалобу, таму здавалася быццам я адна такая. Зараз бачу, як усё падобна. Выдатная праца, патрэбная, неабходная. Дзякуй.

  • @thebigfrogg
    @thebigfrogg Год назад +8

    07:48 - Izrail - Хiт

  • @user-oa0e74awe5o
    @user-oa0e74awe5o 9 месяцев назад

    Яленаўна як заўседы ў сваім рэпертуарэ🔥

  • @Артем-м7к2ф
    @Артем-м7к2ф Год назад +8

    Когда зазвуча запись на иврите из аэропорта , думал что мультимедиа в машине глючит 😂😂😂😂
    Дзякуй за альбом ❤

    • @lvolski
      @lvolski  Год назад +2

      😅

    • @Артем-м7к2ф
      @Артем-м7к2ф Год назад +2

      @@lvolski так, а самый прикол в том что как раз проезжал по территории Бен Гуриона🤣

  • @rainbowgirrrrrl
    @rainbowgirrrrrl Год назад +5

    Надта балюча.

  • @ianlivadnyi3466
    @ianlivadnyi3466 11 месяцев назад

    Классный альбом! 👍

  • @alesvondallwitz1482
    @alesvondallwitz1482 Год назад +11

    aktualna

  • @inna_na
    @inna_na Год назад +9

    Дзякуй. А будзе штосьці накшалт тайм-кодаў, каб можна было пераслухаць нейкі асобны трэк?

    • @vovanvovanich1627
      @vovanvovanich1627 Год назад +3

      Так ёсць ужо.

    • @lvolski
      @lvolski  Год назад +6

      Так! У замацаваным камэнтары ўжо ёсьць!

  • @yahenp2084
    @yahenp2084 Год назад +7

    Ну што. Прызнавайцеся сапраўды, колькі разоў ставілі на паўзу. І на якой песні спыніліся.

  • @skino3924
    @skino3924 11 месяцев назад

    Перад Лукашэнка, так сама трэ зайграць, мне вось падаецца, што альбом аккурат створаны для гэтай ўлады:)

  • @ulch6288
    @ulch6288 Год назад +1

    Дарэчы, Артур В!тальев!ч у мяне л!таратуру у́ школе выкладау́

  • @ulch6288
    @ulch6288 Год назад

    Патужна!

  • @evgenkovalevsky7476
    @evgenkovalevsky7476 Год назад +8

    кранула.вельмі

    • @lvolski
      @lvolski  Год назад +3

      Дзякуй! ❤

  • @Гарадзенец
    @Гарадзенец Год назад +3

    Вяртайся Лявоне ! Салют з Гародні! Ужо блізка ...

  • @tamtejsy
    @tamtejsy Год назад +3

    Супэр, шкада што няма таймкоду. Дзякуй

    • @lvolski
      @lvolski  Год назад +4

      А паглядзіце замацаваны камэнтар, там ёсьць тайм-коды да кожнай песьні 👍

  • @palivac2
    @palivac2 4 месяца назад

    41 год па-за Беларуссю. Палёт нармальны.

  • @a1byky
    @a1byky 11 месяцев назад

    Ну так та і Мінская тэлебашня у неба імкнецца. :)

  • @MaxOsipauPictureShow
    @MaxOsipauPictureShow Год назад +2

    22:10 нездзе тут я зламаўся. Гэта вельмі блага. Вас, канешне, усе репосцяць праз былую славу. Але гэта - бздура. Гэта так кепска, што нават талярантнасць ня дапамагае.
    Бувайце здаровы, жывіце багата.

    • @volskifan8341
      @volskifan8341 Год назад +1

      Ці разумеце вы сарказм? Ня сустракалі такіх дзяўчынаў у жыцці?

    • @MaxOsipauPictureShow
      @MaxOsipauPictureShow Год назад

      @@volskifan8341 часцей, чым з шчырымі фанамі з ампутаванай крытычнасцю.

    • @zmithor
      @zmithor Год назад

      A ja wpewnieny, shto aposhni trek nie zastavic nikoha abyjakavym.

  • @JammOStyles
    @JammOStyles Год назад +1

    Дзе энергічны рок? Дзе драйвовы саунд? Дзе "лёгкія-лёгкія"? Пастарэў Вольскі, да камедзі-рока ды пацягнула... Але ёсць і кранальна душэўныя песні ў альбоме...

  • @dadzaaja3952
    @dadzaaja3952 Год назад +2

    Спадар некалькі гадоў трымаўся і ўльтануў)

  • @janhajduk8309
    @janhajduk8309 Год назад +5

    Не, я уже не вернусь.... Не хватит сил...

  • @yuriy858
    @yuriy858 Год назад +2

    Схоже на "Ногу свело"

    • @Igrek964
      @Igrek964 Год назад +7

      Або Ногу свело падобна на Volski 😊

  • @Igrek964
    @Igrek964 Год назад +4

    Гэх Лявоне 😢нашрайболіў цэлы падкаст а слухаць няма чаго. Так добра ўсё пачыналася Мроя Стары храм , 28 зорка , простыя словы і рок-музыкант старых традыцый.😢

  • @Igrek964
    @Igrek964 Год назад +1

    4:13 Можа так стацца што ня будзе куды вяртацца 😢 “дзякуйцё” вашай неверагоднай кухарцы і протчым латушкам і лабэцькам. Гэх паміраць дык з музыкай….

  • @siargeypisarchyk48
    @siargeypisarchyk48 Год назад +8

    Дзякуй!

    • @lvolski
      @lvolski  Год назад +1

      Дзякую!!! ✊

  • @rodnirodnikyt2432
    @rodnirodnikyt2432 Год назад +22

    Z Dnem Narodzinay nach darajenki spadar Liavon. Zdaroyie i kab yse mari zbilisia iak maga xutchei. Jive !

  • @BrestBrestBrest
    @BrestBrestBrest Год назад +52

    Дзякуй за песні. Пішыце і спявайце больш! Жыве Беларусь!

    • @lvolski
      @lvolski  Год назад +8

      Дзякуй!!! Жыве вечна!

  • @Biehły-h2t
    @Biehły-h2t Год назад +35

    Выдатная праца, спадару Лявоне! Дзякуй бяз межаў. Далучаюся да віншаваньняў. Жыве Беларусь!

  • @sdsdd-nh2yo
    @sdsdd-nh2yo Год назад +25

    Ужо 2 разы праслухаў, так спадабалась, што вырашыў яшчэ раз аддзячыць, вельмі сумны альбом у самае сэрца. Спадзяюся на тое, што хутка атрымаецца наведаць ваш канцэрт у Менску. Накшталт таго як быў у прайм холл, ці як у даўнія часы ў клюбе NC.

    • @lvolski
      @lvolski  Год назад +7

      Дзякуй!!! Вельмі прыемна! Таксама, спадзяюся!

  • @IlyaStrakozau
    @IlyaStrakozau Год назад +32

    Дзякуй Вам, пан Вольскі! З такой добрай музыкай усё ў нас будзе добра!
    Жыве Беларусь! 🤍❤️🤍

  • @andrei_belarus
    @andrei_belarus Год назад +20

    Вернімся 💯💯💯

  • @volskifan8341
    @volskifan8341 Год назад +20

    Thank you for the music, Mr Volski. Happy birthday!

    • @lvolski
      @lvolski  Год назад +4

      Дзякуй, вельмі прыемна!!!)

  • @vadzimkapichenka3654
    @vadzimkapichenka3654 Год назад +1

    Дзякуй!

    • @lvolski
      @lvolski  Год назад +1

      Дзякую Вам!!!