Некалькі дзён запар Ютуб падсоўваў мне гэтае інтэрв'ю, але я не хацела яго слухаць, бо шукала выключна актуальную інфармацыю, каб ведаць, як складваецца сітуацыя. А сёння, стаміўшыся ад такой сітуацыі, я нарэшце пагадзілася паслухаць... Дзякуй ютубу за настойлівасць! Такая цікавая пісьменніца і такая ў яе прыгожая мова, што нельга не заслухацца. Гэта было свята для душы!
Божа, як, напэна, горка жыць такім разумным людзям... Асабліва кранула, як сп. Святлана распавядала пра свае назіранні за пратэстамі 2020 - калі ты ўжо маеш досвед папярэдняга змагання, то гэтыя наіўныя высілкі бачыць было, напэўна, страшна, бо фонам прыгожых маршаў ты бачыш катаванні і немінучую паразу, бо ведаеш, на што здатны рэжым, ведаеш з ўласнага досведую .дзякуй, Святлана, за Вашую шчырасць і разважлівасць
Дзмітрый, Вашы ўступныя словы пра Святлану Курс як асобу і пісьменніцу вельмі прыязныя і эмацыйныя. Я -- не паляшук, я з-пад Полацку. Напрасткі -- кіламетраў 30-40. Святлана, сапраўды, -- энергетычная асоба, якая нараджае -- тут я з Вамі не зусім згодны-- не сэнсы, а панараму замалёвак быту чалавекам з зыркім вокам і вострым тонкім вухам, з якіх чытач потым, магчыма, адрэфлексуе пэўныя сэнсы. Пэўна, у мяне даволі стрыманае ўспрыманне гэтага ўзрушанага шчырага наратыву з прычыны розніцы ва ўзросце. Нічога тут незвычайнага няма. Мая маці і бацька былі равеснікамі таго дзеда з сукаватай палкай, які крычаў нешта пра чарцей, першае радыё (на батарэйках) з'явілася ў нас у вёсцы ў той год, як памёр Сталін, у нас былі свае вядзьмаркі, адна дзеўка-маладзіца радзіла дзіцятка-банкарціка , забіла і закапала ў сметніку (гэта пра звярыную жорсткасць), кінутая дзецьмі маці, схавалася за канюшню і біла сябе камянём па галаве, каб памерці, я мыўся да 4-5 гадоў у лазні разам з бабамі, у якіх былі вываленыя маткі ад цяжкай працы, бабы даставалі маткі з мяшэчкаў-"падвязнікаў" і абмывалі ... Мы звалі іх "кукурузіны". Разам з тым у нас Жанілі Цярэжку, пры гэтым пяялі непрыстойныя песні, як "дзед бабу тапіць вядзець ... Дзед БАБЕ ЧАБОХ НА ДНО, -- ДЗЕДЗЕЧКА МНЕ ТАК ЛАДНО ... Хаця трэба было спяваць "БАБУ чабох на дно ..." -- кідае у палонку, зацягнутую тонкім лёдам-плевачкай... Алегорыя на сакавітыя любошчы. І паміж ног нешта даўговатае і таўставатае прывязвалі і пяялі: "Пастаі, бабулька /ў кутку, а я разганюся ды ўткну ..." . І ў нас танцавалі "ПАДАСПАНЕЦ", ... кракавяк, "На рэчаньку", Пад свірнам мы, паўшабэлкі, гулялі як бы у лялькі, "у тату і маму", калі клалі першых пасля вайны васьмімесячных народжаных дзетак адно на аднаго, бо чулі ў сваёй хаце, як бацькі ці старэйшыя браты з жонкамі ноччу любіліся ў ложку...Быў у нас у вёсцы свой ДЗЯВУН, які ў маладзік станавіўся дзеўкай, а потым -- "мальцам". Верылі ва "уроцы", выбіралі упуд, прыварожвалі хлопцаў, калі нехта раптам пачынаў "коіцца" на галаву, казалі, што "зроблена" , і хаты былі ў большасці -- шэрыя, з саламянымі стрэхамі. Былі прыхадні з Расеі, была свая шляхта, жыды, латышы, гучалі імёны, якіх цяпер не пачуеш ... Наша сям'я з розных прычын і біяграфіі бацькоў выдзядлялася. У хаце было шмат дзяцей. кніжак і гасцей-"чужнікоў", якія прасіліся да нас на пастой, едучы ў "Западную" валіць валёнкі, на мельніцу ці заказаць добрай самагонкі на вясельле. Шмат спявалі, чыталі ў голас кніжкі.
Мова Святланы і яе энергетыка - гэта нешта магічнае 😍 вялікі дзякуй за размову! Закранулі і вёску, і багему Беларусі. Не ведала многіх беларусаў, закранутых у размове. Буду цяпер шукаць інфармацыю пра выбітных людзей таго свабоднага часу.
Сьветка Курс, Курсіха! Як жа прыемна цябе слухаць! Як быццам у юнацтве пабывала. Узгадала наш 716 пакой у сямёрцы... Дзякуй табе вялікі за тое, што ты ёсць!
Прыемна слухаць госцю, як раней не трапілася гэтае інтэрв'ю? Мова прыемная, не скупая, адразу відаць-родная, мае свае свае погляды на тыя, ці іншыя падзеі і факты. Дзякуй
Вышыванку, якую Сьвятлана бачыла ў Анатоля Сыса, вырабіла й падаравала яму на ягонае 29-ці годзьдзе я. І погляд у Анатоля быў ня воўчы, а гэткі разумна-пранізьлівы, якім ён бачыў кожнага чалавека наскрозь як ніхто іншы!
Якая неверагодная госця! Яе хочацца слухаць і слухаць, нешта магічнае ёсць у ейным голасе, ейная мове! І хаця Святлана яшчэ маладая жанчына, я чамусьці прыгадаў сваю бабулю, якая часта мне распавядала пра сваё дзяцінства, а я захапленнем і моўчкі слухаў..
Вельми спадабалася размова и сама аутарка , яна сапрауды уникальная для мяне, бо сучасница. Яе повесць буду перачытваць и перачытваць. Гэта мой партал у минулае и нешта страчанае.
А як вы лічыце, ці змогуць расейцы вылечыцца ад імперскасці? Пішыце ў каментарах! Навігацыя: 00:00 - што ў выпуску 00:49 - пра апошні прыезд у Беларусь 02:36 - пра родную вёску з грубымі жартамі і мовай з 19 стагоддзя 06:09 - пра змову маўчання аднавяскоўцаў 07:25 - рамантызм і паталогія вёскі 09:59 - пра шаптух 11:35 - чаму знішчаць беларусаў безнадзейна 13:01 - стаўленне да жанчын у вёсцы 16:16 - пра Менск, Мінск і Варшаву 21:05 - пра свабоду 1990-х, тусоўкі інтэлігенцыі 25:29 - успаміны пра Сыса і Анемпадыстава 30:23 - чаму менская багема так піла ў 1990-я і любімыя месцы Менска 34:29 - пра Пазняка 36:12 - пра 1996-ы - забыты 2020-ы 40:10 - ці лютавалі міліцыянты ў 1996-м 43:10 - пра імперыю і канец Пуціна 49:39 - пра Лукашэнку і прыроду зла 53:03 - пра імперскасць расейцаў і «рускі мір» у Беларусі 1:05:38 - пра Ціханоўскую і сваркі апазіцыі 1:11:21 - што будзе перамогай Украіны 1:13:00 - пра старасць 1:21:10 - пра жыццё ў пасёлку для мільянераў у Каліфорніі 1:25:47 - аб працы музейнай старожкі
Абсолютно неверно, что в девяностые стали больше употреблять алкоголь, потому, что "на волю вырвались", вам, Светлана не нужно торопливо отвечать на подобные вопросы, все сложнее, притом настолько, что ни один социолог не ответит на этот вопрос правильно.
Вялiкi Дзякуй за Цудоуную Размову !!! Слухалi з задавальненнем i успамiнамi пра Родную Беларусь, чё мiнулае i Будучыню !!! Мы Пераможам !!! ЖЫВЕ БЕЛАРУСЬ !!!
Вялікі дзякуй за размову з цудоўнай, таленавітай, глыбокай, і такой быццам роднай Святланай. Мела вялікую асалоду ад яе апошняга твора , і ад яе, як чалавека.
Ой,Сьветачка,вельмi прыемна было зноу цябе убачыць.ты Амаль не змянiлася зусiм,трошкi болей вагi нвбрала,ну гэта нармальна.Прывiтаньне з Менску.Максiм.
Дзякуй за такую цудоуную магчымась бачыць прыгажосць беларусау i боль. Трэба нам абавязкова перамагчы дурноту у сабе i у грамацтве. Беларусь перад усiм 🤍❤️🤍
Я такая шчаслівая, што нарэшце паслухала гэтае інтэрв'ю! Усё адкладала і адкладала... Якая ж цікавая Святлана! Такая ўлюбёная ў Беларусь. Я чула, што будзе перавыданне Па што ідзеш воўча? Можа ёсць інфармацыя і недзе кнігу магчыма набыць?
Як сціпла, але прыгожа і дыхтоўна даводзіць думку пані Святлана. Шчыры дзякуй... P.S. у яе філялягічны аргазм ад "гуртам і раздроб", а ў мяне ад ейнай плывучай мовы з налётам пальшчызны))
Пра сабе: 24:07 “пасля мітынгу было вясёлае распівалава і бухалава” 32:02 “усеагульная п'янка і братанне - мы ж яшчэ былі вельмі маладыя“ 33:02 “гэта было такое п'янства андэграўнднае” Пра рускіх: 53:17 “спітых рабоў, якія апрача гарэлкі і гнілых халуп нічога не маюць” 58:08 “бацька з мацяр'ю спіліся” Facepalm ))
тут ё тонкі нюанс... Андэграўндавае расьпівалава і бухалава інтэлектуалаў і багэмы -- зусім ня тое, што ё безпрасьветным піянствам і цяжкім алькагалізмам у расейскай народнай традыцыі.
расейская літаратура ў школах павінна і ў самой Расеі змяніцца кардынальна (калі міру шчыра і на самой справе патрэбна такая ж змена, якая адбылася з дзецьмі Германіі): замест "Вайны і міру" - іншага Талстога, ўсіх рэпрэсаваных дзеячаў вывучаць, акрамя подзвігаў савецкай (у ёй былі ня толькі рускія) арміі вывучаць і злачынства, і так далей. дарэчы, шэйміць тувінцаў за "рускі мір" - гэта крыху нават віктымблэймінг. да і лукашэнку выбралі раней за пуціна
"Таму што чалавек больш складаны чым патрыятызм у ім" )) ха--ха-ха )))) Цётачка, да ня трэба абвалаківаць у такую складаную форму звычайнае жаданне камфорту ))
Як далёкая гэтая жанчына ад беларусаў! Асеўшы ў цёплай, утульнай Варшаве мармыча "Ціханоўская мой прэзідэнт". Людзі ў Беларусі даўно праклінаюць самапраўзгалошаную "прэзідэнтшу". Ва Украіне нават прынімаць не хочуць.
Некалькі дзён запар Ютуб падсоўваў мне гэтае інтэрв'ю, але я не хацела яго слухаць, бо шукала выключна актуальную інфармацыю, каб ведаць, як складваецца сітуацыя. А сёння, стаміўшыся ад такой сітуацыі, я нарэшце пагадзілася паслухаць... Дзякуй ютубу за настойлівасць! Такая цікавая пісьменніца і такая ў яе прыгожая мова, што нельга не заслухацца. Гэта было свята для душы!
Згодна, такая добрая родная мова. Сярод усiх краiн СНГ, толькi беларусы не паважаюць сваю родную мову, бо не размауляюць на ей.
Цудоўна!!!! Увесь час здавалася, што слухаю мастацкі твор. Вялікі дзякуй
Частка пра беларускую вёску - як песня! Вельмі цікава, неадрыўна слухаў і знаходзіў сябе ў такіх ж гісторыях. Дзякуй!
Гэта Вялікі скарб:) Абрады часоў паганства:)
Прывітанне! Дзякуй вам за такую цікавую размову! Я з такім задавальненнем слухала ! Маё сэрца лятала ад цудоўнай мовы і ганарылася ! ♥️♥️♥️♥️
Божа, як, напэна, горка жыць такім разумным людзям... Асабліва кранула, як сп. Святлана распавядала пра свае назіранні за пратэстамі 2020 - калі ты ўжо маеш досвед папярэдняга змагання, то гэтыя наіўныя высілкі бачыць было, напэўна, страшна, бо фонам прыгожых маршаў ты бачыш катаванні і немінучую паразу, бо ведаеш, на што здатны рэжым, ведаеш з ўласнага досведую .дзякуй, Святлана, за Вашую шчырасць і разважлівасць
Вялікі дзякуй усім стваральнікам за такое грунтоўнае, цікавае і яскравае інтэрвью! Жыве Радзіма наша вечна!
Жыве!
Яркая мова!!!!! Здаецца слухау бы и слухау!!!!!
Дзякуй за тое, што адчынілі для мяне новую беларускую элітную зорку ❤️
Добрз, дзяўчаткі!
Мусіць зараз надыйшлі Часы Святланіныя🔥
ЖЫВЕ БЕЛАРУСЬ!!!
Дзмітрый, Вашы ўступныя словы пра Святлану Курс як асобу і пісьменніцу вельмі прыязныя і эмацыйныя. Я -- не паляшук, я з-пад Полацку. Напрасткі -- кіламетраў 30-40. Святлана, сапраўды, -- энергетычная асоба, якая нараджае -- тут я з Вамі не зусім згодны-- не сэнсы, а панараму замалёвак быту чалавекам з зыркім вокам і вострым тонкім вухам, з якіх чытач потым, магчыма, адрэфлексуе пэўныя сэнсы. Пэўна, у мяне даволі стрыманае ўспрыманне гэтага ўзрушанага шчырага наратыву з прычыны розніцы ва ўзросце. Нічога тут незвычайнага няма. Мая маці і бацька былі равеснікамі таго дзеда з сукаватай палкай, які крычаў нешта пра чарцей, першае радыё (на батарэйках) з'явілася ў нас у вёсцы ў той год, як памёр Сталін, у нас былі свае вядзьмаркі, адна дзеўка-маладзіца радзіла дзіцятка-банкарціка , забіла і закапала ў сметніку (гэта пра звярыную жорсткасць), кінутая дзецьмі маці, схавалася за канюшню і біла сябе камянём па галаве, каб памерці, я мыўся да 4-5 гадоў у лазні разам з бабамі, у якіх былі вываленыя маткі ад цяжкай працы, бабы даставалі маткі з мяшэчкаў-"падвязнікаў" і абмывалі ... Мы звалі іх "кукурузіны". Разам з тым у нас Жанілі Цярэжку, пры гэтым пяялі непрыстойныя песні, як "дзед бабу тапіць вядзець ... Дзед БАБЕ ЧАБОХ НА ДНО, -- ДЗЕДЗЕЧКА МНЕ ТАК ЛАДНО ... Хаця трэба было спяваць "БАБУ чабох на дно ..." -- кідае у палонку, зацягнутую тонкім лёдам-плевачкай... Алегорыя на сакавітыя любошчы. І паміж ног нешта даўговатае і таўставатае прывязвалі і пяялі: "Пастаі, бабулька /ў кутку, а я разганюся ды ўткну ..." . І ў нас танцавалі "ПАДАСПАНЕЦ", ... кракавяк, "На рэчаньку", Пад свірнам мы, паўшабэлкі, гулялі як бы у лялькі, "у тату і маму", калі клалі першых пасля вайны васьмімесячных народжаных дзетак адно на аднаго, бо чулі ў сваёй хаце, як бацькі ці старэйшыя браты з жонкамі ноччу любіліся ў ложку...Быў у нас у вёсцы свой ДЗЯВУН, які ў маладзік станавіўся дзеўкай, а потым -- "мальцам". Верылі ва "уроцы", выбіралі упуд, прыварожвалі хлопцаў, калі нехта раптам пачынаў "коіцца" на галаву, казалі, што "зроблена" , і хаты былі ў большасці -- шэрыя, з саламянымі стрэхамі. Былі прыхадні з Расеі, была свая шляхта, жыды, латышы, гучалі імёны, якіх цяпер не пачуеш ... Наша сям'я з розных прычын і біяграфіі бацькоў выдзядлялася. У хаце было шмат дзяцей. кніжак і гасцей-"чужнікоў", якія прасіліся да нас на пастой, едучы ў "Западную" валіць валёнкі, на мельніцу ці заказаць добрай самагонкі на вясельле. Шмат спявалі, чыталі ў голас кніжкі.
З задавальненнем прачытала ваш каментар, нібы кіно паглядзеўшы...
Мова Святланы і яе энергетыка - гэта нешта магічнае 😍 вялікі дзякуй за размову! Закранулі і вёску, і багему Беларусі. Не ведала многіх беларусаў, закранутых у размове. Буду цяпер шукаць інфармацыю пра выбітных людзей таго свабоднага часу.
Сьветка Курс, Курсіха! Як жа прыемна цябе слухаць! Як быццам у юнацтве пабывала. Узгадала наш 716 пакой у сямёрцы... Дзякуй табе вялікі за тое, што ты ёсць!
Прыемна слухаць госцю, як раней не трапілася гэтае інтэрв'ю? Мова прыемная, не скупая, адразу відаць-родная, мае свае свае погляды на тыя, ці іншыя падзеі і факты. Дзякуй
Дзякуй за выпуск, праз час гучыць не менш актуальна, калі не больш.
Я хачу так размаўляць на мове як Святлана 🥰
Чаму так мала праглядаў? Выдатнае інтэрвію, дзякуй, Святлана!
Я быу' перакананы,што цудау' не бывае,памыляу'ся: цуда-гэта Вы, дзякуй Вам
Гэта нейкае асобая размова. Дзесьці немагчыма слухаць пра гвалт і бязлітаснасць, але немагчама спыніцца.
Мова цудоўная, льецца на слых так па-роднаму!
Вышыванку, якую Сьвятлана бачыла ў Анатоля Сыса, вырабіла й падаравала яму на ягонае 29-ці годзьдзе я. І погляд у Анатоля быў ня воўчы, а гэткі разумна-пранізьлівы, якім ён бачыў кожнага чалавека наскрозь як ніхто іншы!
Цудоўная,шчырая і вельмі разумная жанчына, цудоўная беларуская мова.... Слухаў з вялікай увагай і асалодай. Вялікае дзякуй за размову.
Яркая цудоўная жанчына!!! Яе погляды вельмі падобныя на мае!!!
Дзякуй вялiкiй. Надта цiкавая размова!!!
Якая неверагодная госця! Яе хочацца слухаць і слухаць, нешта магічнае ёсць у ейным голасе, ейная мове! І хаця Святлана яшчэ маладая жанчына, я чамусьці прыгадаў сваю бабулю, якая часта мне распавядала пра сваё дзяцінства, а я захапленнем і моўчкі слухаў..
Вельмi цiкава слухаць родную мову ад такiх файных дзяучын 🫶❤️🔥🥰
Вельмі прыемная, душэўная, выразная, цікавая ўспамінальныя размова!
Выдатны выпуск! Слухаецца i глядзiцца на адным подыху. Вялiкi дзякуй за працу, за родную мову i за вяртанне у мiнулае.
Якая цікавая жанчына. Дзякую за інтэрв'ю.
Вельми спадабалася размова и сама аутарка , яна сапрауды уникальная для мяне, бо сучасница. Яе повесць буду перачытваць и перачытваць. Гэта мой партал у минулае и нешта страчанае.
А як вы лічыце, ці змогуць расейцы вылечыцца ад імперскасці? Пішыце ў каментарах!
Навігацыя:
00:00 - што ў выпуску
00:49 - пра апошні прыезд у Беларусь
02:36 - пра родную вёску з грубымі жартамі і мовай з 19 стагоддзя
06:09 - пра змову маўчання аднавяскоўцаў
07:25 - рамантызм і паталогія вёскі
09:59 - пра шаптух
11:35 - чаму знішчаць беларусаў безнадзейна
13:01 - стаўленне да жанчын у вёсцы
16:16 - пра Менск, Мінск і Варшаву
21:05 - пра свабоду 1990-х, тусоўкі інтэлігенцыі
25:29 - успаміны пра Сыса і Анемпадыстава
30:23 - чаму менская багема так піла ў 1990-я і любімыя месцы Менска
34:29 - пра Пазняка
36:12 - пра 1996-ы - забыты 2020-ы
40:10 - ці лютавалі міліцыянты ў 1996-м
43:10 - пра імперыю і канец Пуціна
49:39 - пра Лукашэнку і прыроду зла
53:03 - пра імперскасць расейцаў і «рускі мір» у Беларусі
1:05:38 - пра Ціханоўскую і сваркі апазіцыі
1:11:21 - што будзе перамогай Украіны
1:13:00 - пра старасць
1:21:10 - пра жыццё ў пасёлку для мільянераў у Каліфорніі
1:25:47 - аб працы музейнай старожкі
Змогуць, куды дзенуцца. Гэта перажылi i гiшпанцы , i партугальцы, i ангельцы. Нiчога, жывуць.
Абсолютно неверно, что в девяностые стали больше употреблять алкоголь, потому, что "на волю вырвались", вам, Светлана не нужно торопливо отвечать на подобные вопросы, все сложнее, притом настолько, что ни один социолог не ответит на этот вопрос правильно.
Вялікі дзякуй і госці і вядоўцы! Вельмі цікава, змястоўна, шчыра- эмацыйна і філасофскі глыбока. Раю паглядзець ўсім сваім знаёмым.
Цудоўная Сьвятлана, цудоўнае інтэрв'ю! Вельмі цікава паслухаць пра тое як было і пра тое, што Сьвятлана думае цяпер. Дзякуй вялікі
Дзякуй за суразмоўцу! Спадабалася слухаць, хочацца прачытаць. Святлане/Еве поспехаў!
Цудоунае інтэрв'ю, на адным подыху прагледжанае, вельмі глыбокае і беларускае
Вялiкi Дзякуй за Цудоуную Размову !!!
Слухалi з задавальненнем i успамiнамi пра Родную Беларусь, чё мiнулае i Будучыню !!!
Мы Пераможам !!!
ЖЫВЕ БЕЛАРУСЬ !!!
Дзякуй за цудоўную госцю
Паслухаю вашу гутарку потым, ящэ раз🌹Вельмi прыемная сустрэча, надхняе !!!
💟❤️💟
Я ў жыцці ня чула такой прыгожай, сьпеўнай, вольнай беларускай мовы як у спадарыні Сьвятланы! Асалода:)
👍✌️✊💟❤️💟✊✌️👍
Паслухай Аллачка ящэ Песняроу💟❤️💟🌹🌹🌹
Вялікі дзякуй за вельмі цікавае інтэрвью! Дау́но збіралася пачытаць "Па што ідеш, воу́ча". Пачынаю!
Дарма яна сабе лічыць пераферыйнай. Калісь у 90-е ўвесь горад абхадзіў каб прыдбаць нумар Нашай нівы з яе апавяданнем.
Дзякуй вам!!! За тое, што вы ёсць! ❤❤❤🩶❤️🩶
ваў! якое цікавае атрымалася інтэрв'ю
Вялікі дзякуй за размову з цудоўнай, таленавітай, глыбокай, і такой быццам роднай Святланай. Мела вялікую асалоду ад яе апошняга твора , і ад яе, як чалавека.
Ой,Сьветачка,вельмi прыемна было зноу цябе убачыць.ты Амаль не змянiлася зусiм,трошкi болей вагi нвбрала,ну гэта нармальна.Прывiтаньне з Менску.Максiм.
Слухаў як цікавую аповесць пра мінулае і сучаснае жыццё. Дзякуй!
Дякую ведучий
за такого гостя !
Ух ты! Дзякуй за гостачку! Усю размову праслухала, як у трансе! Такое адчуванне, што зноў папала ў сваю вёску дзяцінства!
Дзякуй за такую цудоуную магчымась бачыць прыгажосць беларусау i боль. Трэба нам абавязкова перамагчы дурноту у сабе i у грамацтве. Беларусь перад усiм 🤍❤️🤍
Света крутая! Наста, дзякуй за цудоўную размову!
Бальзам! Мое уважение, журналист Ровда.
Светлана - низкий поклон Вам
Атрымала вялізарнае задавальненне ад інтэрв'ю. Дзякуй вялікі!
Вельмi прыемна было паслухаць вас дзяучынкi💟❤️💟🌹🌹🌹
Thank you for the Guest! 🤍❤🤍🦾💙💛
Светлана, Вы передали мои чувства и боль. Низкий поклон Вам
Сьвятлана, дзякуй вялікі! Цудоўна...
Выдатная размова! Вельмі цікавы досвед і расповед. Дзякуй спадарыням за такі цуд! Святлана - вельмі мілы чалавек
Я такая шчаслівая, што нарэшце паслухала гэтае інтэрв'ю! Усё адкладала і адкладала... Якая ж цікавая Святлана! Такая ўлюбёная ў Беларусь.
Я чула, што будзе перавыданне Па што ідзеш воўча? Можа ёсць інфармацыя і недзе кнігу магчыма набыць?
Вось тут можна паслухаць кнігу "Па што ідзеш, воўча?" ruclips.net/video/KkqDWsAFrn0/видео.html
Абажаю, люблю. Чытала яе “Шлях дробнай сволачы”. Цудоўная :) дзякую вам за размову
Сплошное глупства, когда касается политики , одно слово- богема: "демократия- это побухать".
Дзякуй! Вельмі спадабалася размова ❤️
Дзякуй, Святлана!
Как я её понимаю!.
капец, русафобства якое. проста бальзам на маю душу. 😸
Дзякуй вельмі цікавы госць!
Як сціпла, але прыгожа і дыхтоўна даводзіць думку пані Святлана. Шчыры дзякуй...
P.S. у яе філялягічны аргазм ад "гуртам і раздроб", а ў мяне ад ейнай плывучай мовы з налётам пальшчызны))
Светка агонь! Праслухаў усё да самага канца. А ўжо амаль трэцяя ўначы)
Дзякуй 🤍❤️🤍
Это все про меня,с разницей ,я родилась в 62 г,так жили в восточной Белоруссии почти все
Беларусь ! Когда вы уже прекратите называть неправильно .
Wspaniała kobieta :) Świetny wywiad. Dzięki :)
Пра сабе:
24:07 “пасля мітынгу было вясёлае распівалава і бухалава”
32:02 “усеагульная п'янка і братанне - мы ж яшчэ былі вельмі маладыя“
33:02 “гэта было такое п'янства андэграўнднае”
Пра рускіх:
53:17 “спітых рабоў, якія апрача гарэлкі і гнілых халуп нічога не маюць”
58:08 “бацька з мацяр'ю спіліся”
Facepalm ))
тут ё тонкі нюанс... Андэграўндавае расьпівалава і бухалава інтэлектуалаў і багэмы -- зусім ня тое, што ё безпрасьветным піянствам і цяжкім алькагалізмам у расейскай народнай традыцыі.
@@sognatore6199 як удзельнік бяседаў у стылістыцы і першага (у 90-я), і другога (яшчэ ў 80-я) -- я разумею, што "гэта іншае" ))
Якая госця, проста скарб! слухаю з захапленнем!)
расейская літаратура ў школах павінна і ў самой Расеі змяніцца кардынальна (калі міру шчыра і на самой справе патрэбна такая ж змена, якая адбылася з дзецьмі Германіі): замест "Вайны і міру" - іншага Талстога, ўсіх рэпрэсаваных дзеячаў вывучаць, акрамя подзвігаў савецкай (у ёй былі ня толькі рускія) арміі вывучаць і злачынства, і так далей. дарэчы, шэйміць тувінцаў за "рускі мір" - гэта крыху нават віктымблэймінг.
да і лукашэнку выбралі раней за пуціна
Дзякуй за гэта відэа!
Дзякуй за выпуск!
Але ж не зразумела, чаму Любаншчына - Палесьсе.. этнаграфічна гэта цэнтральная Беларусь. Мо нешта праслухала.
Як ні круці, а асушаныя балаты. Чытайце ўступ да купалаўскай "ракі Арэсы"
Уважаемые, последнее самое интерересное, но мало расшифрованное!!!? Спасибо.
Шыкоунае інткрвью)))
Уважаемые, у многих политиков, разные интересы!!!? Спасибо.
У самую душу!!! Дзякуй!
На100адсоткау згодна!!!
Настасся, дарэчы, цудоўна выглядаеце😻
Дзякуй вялікi! Пайду да музея павiтацца са спадарыняй Святланай
Ева-огонь!!!!
Прекрасная белорусская речь
Chto nam zaminaje toj nam i dapamòža © Kaûkàskaja pałôniànka 👌
Тот случай, когда слушала бы и слушала.
Что значит все забыли про 20 год, если Алесь Беляцкий Нобелевскую премию получил. Если бы все забыли, то не получил бы.
Справа ў тым, што размову запісалі да таго, як Алесь Бяляцкі атрымаў Нобель, таму і пытання пра гэта няма
Да мурашоў❤
Моя любимая Светочка, Слушала бы и слушала. Твоя тетя❤
Асалода слухаць ваши думкі
Уважаемые, ключ да нашай свободы ляжыць в Независимом Детекторе Лжи!!!? Спасибо.
Уважаемые, освободите страну, с помощью Независимого Детектора Лжи!!!??? Спасибо.
Прыгожа як!
Вядучая , НАВУЧЫСЯ КАЗАЦЬ БЕЛАРУСКІ ГУК "Ч" , а не маскальскі "чь"
а где книги можно купить, если не в Беларуси?
Вось тут можна паслухаць кнігу "Па што ідзеш, воўча?" ruclips.net/video/KkqDWsAFrn0/видео.html
Уважаемые, положить Россию на лопатки--- это изначальные планы заинтересованных???!!! Спасибо.
"Таму што чалавек больш складаны чым патрыятызм у ім" )) ха--ха-ха )))) Цётачка, да ня трэба абвалаківаць у такую складаную форму звычайнае жаданне камфорту ))
+++
Пры чым тут камфорт? Якi у яе камфорт - на чужыне дагдядала чужых старых?
@@elenasinkevich3586 так а дзеля чаго ехаць на чужбіну даглядаць старых замест працы журналіста як не дзеля камфорту?
@@mikitashadow7943 ну сядзела б зараз...Зянон да таксама з'ехау, сесцi не захацеу.
@@elenasinkevich3586 ну, пры ўсей павазе, ці палітык яна ўзроўня Зянона?
Простыя? Генебнае слова.. лепш зузім не у́жываць яго! Ганьба, дурное
Уважаемые, очень интересно и неменьше смешно: как свобода и демократия, мгновенно насыплет средств, на реализацию ваших видений?! Спасибо.
Як далёкая гэтая жанчына ад беларусаў!
Асеўшы ў цёплай, утульнай Варшаве мармыча "Ціханоўская мой прэзідэнт". Людзі ў Беларусі даўно праклінаюць самапраўзгалошаную "прэзідэнтшу".
Ва Украіне нават прынімаць не хочуць.
УН от об
Печальное послевкусие потери настоящей белорусской свядомасцi. Светлана Курс еще несет в себе это, а Беларусь - уже нет.