Naviband "Іншымі". Караоке па-беларуску. Спяваем разам!

Поделиться
HTML-код
  • Опубликовано: 17 сен 2024
  • Падтрымаць беларускіх культурных дзеячаў ды іх новыя праекты - byculture.org/...
    Беларуская Рада Культуры запрашае далучыцца да акцыі «Спяваем разам», каб супольна, з дапамогай адмыслова падрыхтаваных караоке-відэа, беларуская песня загучала яшчэ больш моцна і пераканаўча па ўсім свеце.
    Мы зрабілі караоке-відэа на сем песень, якія беларусы найчасцей узгадваюць, спяваюць ці хацелі б спяваць, якія аб'ядноўваюць грамадства.
    Штодня ў межах Міжнароднага тыдня беларускай культуры на нашым ютуб-канале будуць з'яўляцца новыя караоке-відэа любімых песень беларусаў.
    Распаўсюджвайце гэтыя відэа ў сваіх суполках і аб'яднаннях, спявайце беларускія песні і публікуйце вашыя спевы ў сацыяльных сетках з хэштэгам #by_culture.
    ***
    Naviband "Іншымі"
    Здавалася зусім адны
    Здавалася вучылі зноўку словы
    Маёй прастуджанай вясны
    Змяняю колеры і шэптам толькі
    Вочы акутаў дым
    Спім і не бачым сны
    Мы прачнемся іншымі
    На глыбіні
    Дзе мой апошні дом
    Стане такім чужым
    Мы прачнемся іншымі
    На глыбіні
    Здавалася лічылі дні
    Засталіся лавіць халодны подых
    Маёй разгубленай вясны
    Змяняю колеры і шэптам толькі
    Вочы акутаў дым
    Спім і не бачым сны
    Мы прачнемся іншымі
    На глыбіні
    Дзе мой апошні дом
    Стане такім чужым
    Мы прачнемся іншымі
    На глыбіні
    ***
    Каардынатар праекта «Спяваем разам» Сяржук Доўгушаў.
    Мы ў сацсетках:
    👉 Telegram - t.me/by_culture
    👉 Facebook - bit.ly/by-cultu...
    👉 Instagram - bit.ly/by_cultu...
    👉 RUclips - bit.ly/youtube-...
    #BY_CULTURE

Комментарии • 4

  • @kickinthehead
    @kickinthehead 6 месяцев назад

    Вось такая культура нам патрэбна!

  • @ВикторМисуро-б4г
    @ВикторМисуро-б4г 3 года назад +8

    Я не смог спеть припев...Слезы полились сами по себе...Спасибо вам за эту песню и такой четкий текст!

  • @laddzia
    @laddzia 3 года назад +6

    Вялікі дзякуй за гэтае ды й іншыя відэа!

  • @user-np1mn7qz2m
    @user-np1mn7qz2m 3 года назад +3

    ❤️❤️❤️❤️👍👍👍👍