Уладзімір Караткевіч. "Нямоглы бацька"
HTML-код
- Опубликовано: 29 дек 2024
- Уладзімір Караткевіч. "Нямоглы бацька". Кароткі змест. Станоўчыя і адмоўныя героі твора. Літаратура Беларуская. 05 клас. Літаратура - RUclips
Владимир Короткевич. "Немощный отец". Краткое содержание. Положительные и отрицательные герои произведения. Белорусская литература. 05 класс.
"Уладзімір Караткевіч. “Нямоглы бацька” Кароткі змест.
Быў калісьці, у старажытнасці, у людзей на зямлі паганы звычай. Як толькі бацькі робяцца нямоглымі, ня могуць працаваць, то іх звозілі з дому ў лес. І яны там паміралі. Такі быў закон. І хто закона трымаўся, таго хвалілі. А хто закон не выконваў, таго забівалі. Аўтар кажа: “Адвозіў чалавек у лес старога бацьку і ведаў: ягоныя дзеці тое самае з ім зробяць. Як ты віншуеш, так і табе дзякуюць. Бо жылі гэтыя людзі па адзіным законе - законе карысці.”
У адной лясной вёсцы жыў адзін малады чалавек - Пятро. Ён вельмі любіў свайго Тату. І таму не збіраўся яго звозіць на пагібель, г.зн., Пятро не збіраўся выконваць дзеючы закон. Але абаронца закону, ягоны сусед Гнат, калі ўбачыў, што бацька Пятра ўжо ня можа выконваць хоць якую працу, нагадаў Пятру, што надыйшоў ужо час прыбіраць з гэтага свету нямоглага бацьку Пятра. Пятро не надаў гэтым словам суседа належнай увагі. Але Гнат не збіраўся супакойвацца: “Пад “вясковым супольным дубам” ён сабраў сход сельскай грамады і запатрабаваў ад Пятра ліквідаваць Тату. Пятро пачаў адмаўляцца, але іншы сусед Пятра, Максім, а за ім і ўвесь сход падтрымалі прапанову Гната.
Пятро прыйшоў дахаты сам ня свой. Але Тата ягоны ўсё адразу зразумеў і пачаў збірацца ў лес. Папрасіў сына нічога шмат у лес з ежы не даваць. Але Пятро сабраў Тату ўсё неабходнае і павёз яго ў лес. Там, у гушчары, ён зрабіў яму будан (“шалаш”) з яловых галінак, распаліў вогнішча, пакінуў Тату ежу і пітво. Праз суткі, уночы, Пятро таемна пайшоў пешшу ў лес, забраў Тату і на сваіх плячах (“на гершкі” - у творы) прынёс яго дахаты…
У той год здарыўся вялікі недарод, неўраджай, і суседзі напалі. Зноў сабраўся пад “супольным дубам” сход грамады. Народ ад безвыходнасці ўжо намерваўся развітвацца з жыццём. Пятро пасля сходу прыйшоў з навіной да Таты. І той даў параду сыну: “Ідзі ды скажы людзям, каб раскрылі часткова стрэхі ды абмалацілі снапы, бо раней на выпадак неўраджаю стрэхі накрывалі неабмалочанымі снапамі..” Пятро пайшоў да людзей і падзяліўся гэтай прапановаю. Гэтым сакрэтам падзяліліся і з суседзямі. Пасеялі збажыну. Яна добра ўзыйшла ды пачала набіраць сілу…
…Але надыйшло новае няшчасце. У край прыйшоў Велікан, вораг людзей, ды пасяліўся ў пасеяным жыце з намерам з’есці потым і жыта, і людзей. Частка людзей пачала пратэставаць, але Велікан злавіў іх і з’еў, каб застрашыць астатніх. Вялікая роспач увайшла ад гэтага ў сэрцы людзей. Зноў прыйшоў Пятро да свайго нямоглага Таты. І бацька параіў сыну адправіць да Велікана дзяцей, асабліва сірот людзей, з’едзеных Веліканам, і каб яны няспынна маліліся каля ягонага палаца… Зрабілі так, як прапанаваў згодна парады свайго бацькі Пятро. І дзеці штодзень плакалі ды маліліся пад палацам Велікана. А паколькі палац месціўся на асіне, то ад сірочых слёз асіна пачала сохнуць.
Але цярпенне шмат у каго не хапала. І людзі пад кіраўніцтвам Гната зноў кінуліся да Пятра з патрабаваннем вынікаў гэтых малітваў. На што Пятро адказаў, гледзячы на дрэва: “А вы цярпенне майце.” І вось уначы падступіла навальнічная хмара, наляцеў ураган. Пярун так ударыў дрэва, на якім месціўся каменны палац ворага, што яно зламалася, палац разбурыўся,.. І “камяні пахавалі пад сабой Велікана”. І ўстала па-над магілай ворага вясёлка. Людзі сабралі багаты ўраджай. Засыпалі збожжа ў сусекі. Велікана пазбавіліся. З суседзямі спакойна. Усё добра!
Але зноў сабраў сход Гнат ды павёў людзей з доўбнямі ды камянямі да хаты Пятра. “Не сваім розумам ты ўсё гэта дабро робіш!” - крычыць, “а розумам чорнай сілы!” На што Пятро адказаў яму: “Так. Не сваім. - А розумам майго Таты!” …Пасля гэтага людзі і адмянілі Стары Закон. І ўсталявалі Новы Закон!"
Станоўчыя героі твора, іх рысы характару
Бацька.
Дабрыня. Удзячнасць да продкаў. Вернасць. Надзейнасць. Розум. Мудрасць. Адвага. Любоў ды спагада да ўсіх людзей.
Пятро.
Любоў да бацькоў. Удзячнасць да бацькоў, да продкаў. Вернасць. Надзейнасць. Паслухмянасць бацькам. Адвага. Працавітасць. Праваднік Закону Любові (“Усе - разам!”) Розум і мудрасць: “- Жылі сілай, а розум забівалі. Жылі сённяшняй карысцю. Знішчалі “ўчора” і таму не мелі права на “заўтра” (Адказ Пятра грамадзе наконт паходжання свайго розуму)
Максім.
Страх перад Законам карысці і яго абаронцамі. Разважлівасць. Законапаслухмянасць.
Адмоўныя героі твора, іх рысы характару
Ігнат.
Нялюбоў да людзей. Зайздрасць. Карыслівасць. Нахабнасць. Паслухмянасць Закону карысці. Няўдзячнасць.
Велікан.
Нялюбоў да людзей. Шкодзіў людзям. Непаслухмянасць Законам - і старому Закону карысці і новаму Закону любові. Невялікі розум. Валодаў цёмнай нялюдскай сілай. Нахабны.
26 кастрычніка 2020 года М.Кійка