Беларусь - мая радзіма (БЕЛ)
HTML-код
- Опубликовано: 9 янв 2025
- Наш канал в социальных сетях: wsewsem
Якую прыгожую назву мае наша краіна - Беларусь!
Яшчэ мы завём яе Радзіма.
А яшчэ - Бацькаўшчына.
Радзіма - бо тут мы нарадзіліся, бо яна нам самая родная з ўсіх краін у свеце.
Поле, лес, рэчка, возера, зямля па якой мы ходзім, вёска ці горад, у якіх мы жывём, - гэта усё радзіма.
На ша краіна завецца таксама бацькаўшчына - бо яна засталася нам у спадчыну ад бацькоў нашых. А ім ад іх бацькоў - нашых дзядоў. І так - аж ад самых далёкіх продкаў.
Найвялікшы скарб Беларусі - гэта людзі. Побач з беларусаміт жывуць у нашых гарадах і вёсках рускія, палякі, украінцы, літоўцы, яўрэі, татары. Ёсць і прадстаўнікі іншых нацыянальнасцей.
Чаму ж нас называюць беларусамі, а нашу зямлю - Беларуссю? Андны кажуць, што ад белага колеру льняной вопраткі і светлых валасоў нашых жыхароў. Іншыя сцвярджаюць, што белая - значыць вольная. Сапраўды, белы колер во ўсе часы быў сімвалам свабоднага жыцця.
Трэба ведаць гісторыю сваёй краіны. Гэта дапаможа зразумець, як жылі людзі ў мінулым.
Адкуль наш род/У. Арлоў.- Вільня, 2000. - 127 с.
Кніга для чытання / У. Трафімава, С. А. Трафімаў. - Мн, 2019.- 140 с.
Чалавек і свет. Мая Радзіма Беларусь: вучэбны дапаможнік для 4 класа/ Паноў С. В., Тарасаў С. В.- Мн, 2018.- 166 с.
#Беларусь #Радзіма #ЧалавекІСвет