Чаму люблю цябе, Марыя! / Pourquoi je t’aime, ô Marie! (відэа з канцэрта ў Антвэрпане)

Поделиться
HTML-код
  • Опубликовано: 6 окт 2024
  • Чаму люблю Цябе, Марыя!
    Хачу сьпяваць, Марыя, аб любові,
    Трымціць пяшчотай сэрца ў грудзях.
    Твой бляск івеліч не бянтэжаць болей,
    Не адчуваю каля маці страх.
    Цябе ў бляску славы калі я сузіраю,
    Марыя, за сьвятых ты ўзьнятая вышэй.
    Што я - тваё дзіця, мне веры не хапае,
    Таму адводжу долу пагляд сваіх вачэй.
    Дзіцячая ўдзячнасьць да маці не змарнее,
    Бо маці плача побач з дзіцячаю бядой.
    О колькі горкіх слёзаў, Марыя, у надзеі
    Ты праліла, мяне чакаючы дамоў.
    Калі ў Евангельлі Марыю сустракаю,
    Зьнікае страх, і прагну бліжэй я падыйсьці,
    Дзіцём тваім, о Маці, сябе я адчуваю,
    Бо Ты, як я, цярпела, пакутвала ў жыцьці
    Ня гледзячы на ўсю маю недасканаласьць,
    Той самы Бог, Марыя, у Табе і ўва мне.
    Дзіцю, як і матулі, належыць скарб таксама,
    Таму нікчэмны страх мяне больш не кране.
    Гармонія пяшчоты высока прагучала,
    У ветлым небе, Маці, сустрэну я Цябе.
    Марыя, зранку Ты ўсьмешкай прывітала,
    Яшчэ раз усьміхніся, бо вечар мой ідзе.
    Мяне больш не бянтэжаць Марыі бляск і слава,
    Бо поруч у пакутах са мной яна была.
    На матчыных руках у голас засьпяваю
    Пра тое, што тваё, Марыя, я дзіця.
    #СвятаяТэрэза #SainteThérèseDeLisieux #ThérèseDeLisieux #sttherese

Комментарии •