На ростанях №2 "Гісторыя дэмакратыі ў Беларусі" | Ліза Ветрава і Цімох Акудовіч
HTML-код
- Опубликовано: 13 мар 2024
- Гэты выпуск прысвечаны гісторыі нараджэння і станаўлення дэмакратыі на тэрыторыі Беларусі ад сярэднявечча да сучаснасці. У фокусе размовы - адметныя гістарычныя падзеі і постаці, якія спрычыніліся да прагрэсіўных працэсаў на нашых землях.
Вядучыя Ліза Ветрава і Цімох Ахудовіч разважаюць пра эвалюцыю Вялікага Княства Літоўскага як прыклада дагаворнай манархіі з элементамі шляхецкай дэмакратыі, абмяркоўваюць уваходжанне ў склад Рэчы Паспалітай і асаблівасці тагачаснай беларускай ідэнтычнасці. Акрамя таго, гутарка пойдзе пра працэсы ў Расійскай імперыі, якія змянілі палітычны ландшафт рэгіёну і прывялі да стварэння першай беларускай нацыянальнай дзяржавы - Беларускай Народнай Рэспублікі.
Калі вам спадабаўся выпуск, мы можаце падтрымаць нашую працу на Patreon / hodnaby
Падтрымаць нашую працу праз спонсарскую падпіску можна тут: / @hodnaby
Падрабязней пра «Годна»: hodna.by
Далучайцеся да нас у сацыяльных сетках, каб не прапусціць годныя падзеі:
/ hodnaby
/ hodnaby
t.me/hodnaby
/ hodnaby
/ hodnaby
/ hodnaby
Дзякуй вялікі! Вельмі цікава . І па фармату і па часе-тое,што трэба!!!
дзякуем 🫶🏻
Дзякуй ! Мне падабаецца такі фармат ❤️ Як заўсёды прыемна слухаць спадара Цімоха, вельмі цікавыя разважанні. У чароўнай спадарыні Лізы самы прыгожы голас у свеце, як у сапраўднай котачкі!
У Лізы толькі рэха нейкае апошнія 10 хвін
Дзякуй, паважаныя Ліза і Цімох! Цікава было слухаць, але ж, мне здаецца, занадта доўга гэта для фармату Юцьюба..
Чаму занадта доўга, губляйце ўвагу ці нецікава?
Цяжка сказаць. Магчыма, гэта праз адсутнасць звыклага відэашэрага (няма ў мяне звычкі проста слухаць т.з.падкасты). А можа гэта нешта асабістае, звязанае з тым, што хочаш пасьпець паглядзець яшчэ шмат чаго іншага цікавага..😊 У любым выпадку, гэта суб'ектыўная думка. Мо, і не варта на яе звяртаць увагу.🤷
Нам вельмі важна чуць вашыя думкі! Дзякуй, што выказаліся, абавязкова падумаем, ці магчыма штосьці зрабіць у гэтым напрамку :)
❤ Дарэчы, па Вашаму самаму першаму пытанню: тэмы, звязаныя з гісторыяй Беларусі, безумоўна, цікавыя! Але ж так, чым даўжэй ролік (асабліва, калі гэта наўпрост аўдыя), тым больш рызыка, што ўвага будзе губляцца з цягам часу прагляду/праслухоўвання.
❤❤❤
❤
Вяликий дзякуй за выпуск. Очень приятно слушать про Демократию в Беларуси!!!
Приятно слушчать про демократию, жаль что сейчас ее нет((
Здаецца, гэта казаў Чэрчыль:” дэмакратыя - дрэнная сыстэма, але яна найлепшая, якую мы маем”.
Сумна, што падабныя працэсы ў розных краінах прыводзяць да супрацьлеглых выніках. І на працягу ўсёй гісторыі (а таксама трошкі працяг тэмы 1 выпуска), калі ў пэўны момант не зьменішься, то загінеш. Як з РП да маскальскай імпэрыі, калі шляхта не захацела зьменьшыць свае правы, і ў выніку згубіла іх усе. Як зь імпэрыі да СССР, калі цар не хацеў аддаваць частку сваёй улады. Трэба штосьці рабіць і зьмяняцца самаму, бо гэтыя зьмены пасьля могуць стаць добрым падмуркам. Як гэта прывяло да зьяўленна БНР, хоць і на кароткій час. Іначай прыйдзе іншы, і сумняюся, што ён захоча лепшага для цябе, а не для сябе.
Жыве Беларусь!!!Слава Украіне!!!
❤️
Вау, думал будет скучно, а оказалось наоборот! 🤯 Когда у нас уже будет настоящая демократия? Надоело жить в прошлом, пора открыть границы и дышать полной грудью!