Пятрусь Броўка Дарагая Беларусь чытае Мікалай Бойка

Поделиться
HTML-код
  • Опубликовано: 8 сен 2024
  • Пятрусь Броўка верш «Дарагая Беларусь», чытае Мікалай Бойка
    Слаўлю я свой край любімы,
    Незгасальную зару.
    Як ты сэрцу майму міла,
    Дарагая Беларусь!
    Залацістыя прасторы,
    Незлічона ясных зор,
    Рэкі ціхія, азёры,
    Галасісты шумны бор!
    Ты нас ласкай атуліла,
    I я ў шчасці гавару:
    Як ты сэрцу майму міла,
    Дарагая Беларусь!
    Не магло мне і прысніцца,
    Як ты, родная, ўзрасла.
    Паглядзі, твая сталіца,
    Быццам казка, расцвіла.
    Наша радасць, наша сіла,
    Дзе для ўдзякі слоў збяру?
    Як ты сэрцу майму міла,
    Дарагая Беларусь!

Комментарии •