Лукашэнка пойдзе на транзіт?

Поделиться
HTML-код
  • Опубликовано: 20 сен 2024
  • Намеснік кіраўніка НАУ Арцём Брухан у інтэрв'ю каналу «6TV Biełaruś».
    У Канстытуцыі зараз прапісана, што выбары прэзідэнта павінны адбыцца «не пазней» за пэўны тэрмін, аднак пра «раней» - нічога не сказана. У датэрміновых выбарах для Лукашэнкі ёсць палітычны сэнс. Перафарматаванне сістэмы так ці інакш адбываецца - пераназначэнне УНС, парламента - і яго лагічным завяршэннем павінны быць выбары прэзідэнта.
    Варта разглядаць тры сцэнары:
    Першы сцэнар - ён пойдзе на выбары ў 2025 годзе ў ліпені, па апошнім магчымым тэрміне.
    Другі сцэнар - у лютым 2025 года. Ён правёў «бязвыбары» ў лютым 2024 года. Мы бачылі, што грамадства прайшло праз моцныя рэпрэсіі, зачышчана поле - і яны прайшлі стэрыльна. Чаму б не правесці ў лютым у 2025 годзе такія ж выбары? На вуліцы холадна, людзі пасля навагодніх святаў, нікому нічога не патрэба - самая ідэальная сітуацыя, каб дыктатару праводзіць выбары. Палітычны каляндар на Захадзе толькі пачынаецца, у Расіі ўвогуле яшчэ не прыйшлі ўсе ў сябе.
    Трэці сцэнар - калі ўжо зараз ідзе «прэзідэнцкая» кампанія выступаў Лукашэнкі, то цалкам лагічна, што гэта будзе найбліжэйшым часам, напрыклад, летам. Не ў жніўні - у жніўні будзе цяжка псіхалагічна. Але, як варыянт, у ліпені - тым месяцы, калі ён 30 гадоў таму прыйшоў да ўлады. Ён вельмі любіць гэты сімвалізм, таму гэты варыянт таксама мае права на існаванне.
    #беларусь #лукашэнка #6tv
    Лукашэнка пойдзе на транзіт?

Комментарии • 1

  • @Oborotenby
    @Oborotenby 5 месяцев назад

    Лукашенко всегда кроме 2020 проводил досрочные выборы.
    Следующие выборы вполне могут быть уже зимой, а не через год.