Цімох Акудовіч (Тимофей Акудович)-2: НЕ СКІФЫ МЫ - Беларуская цывілізацыя / Беларускія міфы

Поделиться
HTML-код
  • Опубликовано: 26 сен 2024
  • Здавалася б прайшоў час вялікіх міфаў. Раней літоўцы зрабілі міф пра походжанне з Рыму, а палякі сармацкую тэорыю правялі ў жыццё, у ўкраінцаў была скіфская. Між тым, мы засталіся без агульнага міфа, а вось суседзі карыстаюцца гэтымі міфамі дагэтуль. Гэтыя аспекты мы паспрабавалі агледзець з Цімохам Акудовічам. Цімох Акудовіч (Тимофей Акудович) - выдатны эсэіст, гісторык, культуролаг і актыўны абаронца спадчыны. Мы размаўляем пра міфы - не толькі як апавяданні, але і як культурныя артэфакты, якія адлюстроўваюць гісторыю і ідэнтычнасць беларусаў.
    - Цімох Акудовіч. Дарэчы з лацінскай тэорыі Палямонавічаў я паразважаў і зразумеў, што сармацкая тэорыя палякаў адгукнулася і атрымаўся цэлы сарматызм: даспехі, зброя, архітэктура, карціны - цэлая ідэалогія. А вось лацінская тэорыя, якая была створана, таму што, хутчэй за ўсё таму, што на хуткую руку трэба было нешта зрабіць, каб было нешта даказаць. Ну хто ёй карыстаецца? На самой справе няма ўжо, мне падаецца, у васемнаццатым стагоддзі гэтыя Палямонавічы... імі ўжо ніхто не карыстаўся. І гэта прыклад таго, што некаторыя рэчы адгукаюцца, некоторыя - не... Стварыцца можа ўсё, што заўгодна: можна кінуць грошай і стварыць супергероя, напрыклад, з Бураціна ці з Чыпаліна.
    - А ці ёсць у нас, беларусаў, героі, з якіх практычна ня трэба рабіць беларускія міфы - штурхні і паедзе?
    - Цімох Акудовіч. То бок тыя, якія крыху недаацэненыя?
    - Ну, мы зараз вельмі добра штурхнулі Касцюшку і Каліноўскага. Ці ёсць яшчэ такія?
    - Цімох Акудовіч. Я думаю, што ёсць. Але тут ёсць пытанне, што мне было б цікава бачыць. Я тут не ўпэнены, што я змог бы аб'ектыўна на гэта паглядзець. Але з маяго гледзішча нам не хапае супергерояў з нашага першага адраджэння пачатку дваццатага стагоддзя. Там у нас усё паэты-пісьменнікі, купалы-коласы, а там вось гэтая праслойка менеджараў кшталту Іваноўскага ці братоў Луцкевічаў... Наша кола пра іх ведае, але з іх не зроблена пакуль што гэтых міфалагічных такіх супергерояў, хаця гэта людзі, якія прыдумалі Беларусь, запусцілі гэты праект сваімі жыццямі. І гэта фантастычныя асобы, мне падаецца. Але яны былі такія, будавалі газэткі, мне падаецца. Напэўна, я там зрабіў бы стаўку.
    - Але яны адшукалі крыж Ефрасінні. Было не проста адшукаць нейкі матэрыяльны менавіта сам крыж. Яны адшукалі ж яго, як каштоўнасць. Проста яны іншыя, былі ў іншы час. Зараз таксама будзе іншая міфалагізацыя - міфалагізацыя тых людзей, якія з'ехалі. Яна адбываецца ўжо.
    - Цімох Акудовіч. Гэта напэўна таксама можна назваць міфалагізацыяй. Але мы так зыходзім ужо зусім у нейкую абстракцыю. Відавочна, мы ствараем свой вобраз той Беларусі, якая засталася ў Беларусі, а знутры Беларусі ствараецца свой вобраз тых, хто з'ехаў. Напэўна міф - гэта крыху больш ужо ўзровень метафарызацыі. Напэўна гэта яшчэ нельга назваць міфам, але гэта шлях да яго. Мы ствараем сабе вобразы розныя.
    - Вось будуць гэта слухаць? Мы праверылі. Дарэчы нашая аўдыторыя старэйшая за 35. Моладзь не цікавіцца.
    - Цімох Акудовіч. Ну моладзі дарасці трэба. Моладзь пачне цікавіцца, калі вырасце да гэтага ўзросту. Ёсць простыя рэчы, а ёсць поўныя рэчы, якія даганяюць толькі з узростам. Мне здаецца гэта нармальна. А наконт міфаў... Тут зноўку некалькі слаёў: не толькі беларускія этнографы за 20е стагоддзе нармальна так паназапісвалі ўсяго гэтага, але на самой справе ладная частка гэтага яшчэ нармальна не расшфравана і не апублікавана. Там яшчэ ляжыць ого-го! І гэта асобны кавалак работы. Гэта раз. Два - відавочна, што мы цяпер ужо зловім значна меньш за тое, што маглі злавіць, напрыклад, у 90-х. Гэта проста аб'ектыўна, бо сышла не проста генерацыя пэўная, а сышла цывілізацыя. Гэтая вясковая цывілізацыя, народная, якая жыла ў сваёй прасторы, якая амаль не мянялася на працягу стагоддзяў. З 10-га стагоддзе па 18-е, змены былі не надта вялікія. У 19-м прыйшлі большыя, а ў 20-м, відавочна, усё ўжо паламалася і дажыла, можа, да паловы 20-га, ці крыху пазней. А ў 70-80-х даследчыкі лавілі на Палессі паданні пра старадаўніх багоў. Гэтага ўжо не было каля 100 гадоў, а тут ловіцца. І ў гэтым, напэўна, асаблівасць, але гэта тое, чаго ўжо, канешне, няма.
    - - -
    ❗️ У відэа выкарыстана:
    ► Музычныя кампазіцыя С. Бутоўскага, напісаная для Добрага канала:
    ▪️ Legends That Stones Can Tell
    --
    Праект "Паданні старога месца": Цімох Акудовіч (Тимофей Акудович)-2: Беларуская цывілізацыя - Не скіфы мы / Беларускія міфы
    #ДобрыКанал #Карані і вытокі #ПаданніСтарогаМесца #беларускаямова #беларусь #легенды
    Паданні старога месца - гэта: беларускія міфы, нізавая міфалогія, паданні беларусі, аповеды пра край паданняў, старадаўнія міфы беларусі, беларускія паданні, міфы і легенды беларусі, нізавая міфалогія беларусі, сучасныя міфы беларусі, беларуская міфалогія,міфы беларусі, міфы і легенды беларусаў, міфы і легенды роднага краю, беларускі фальклор, дзяржаўныя міфы.

Комментарии • 6

  • @karani_vytoki
    @karani_vytoki  7 месяцев назад +6

    *Падпісвайцеся на наш канал "Карані і вытокі", падтрымлівайце нас лайкамі!*
    Напішыце ў каментарах, ці спадабаліся вам нашыя паданні? Задавайце свае пытанні!

  • @ЛюдмилаВахромеева-е3ц
    @ЛюдмилаВахромеева-е3ц 7 месяцев назад +8

    Дзякуй за працу!! Будзем спадзявацца, што і моладзь будзе цікавіцца даунінай нашай Бацькаушчыны!

  • @ChuckNorrisHamster
    @ChuckNorrisHamster 6 месяцев назад +1

    Больш важна хто мы зараз і што мы нясём ў будучыню.

  • @ИринаШавель-ь3к
    @ИринаШавель-ь3к 7 месяцев назад +7

    З кожным пражытым годам жыцця прыходзіць мудрасць, мяняем погляды на рэчы, факты
    , А моладзь сталее, некаторых цікавіць мінулае, іншых не . Віна і на нас, бацьках, не ўдзялілі выхавання, не паказалі прыклад, цяпер шукаем апраўдання.
    Шкада вёсак, там столькі было міфаў...

  • @theRealWildkot
    @theRealWildkot 7 месяцев назад +7

    На сумнаватай ноце скончылі. Можа вырасце на Беларусі які новы міфалагічны сусвет.

    • @letutennik
      @letutennik 7 месяцев назад +3

      Не завершалі... працяг будзе )