Янка Сіпакоў | материалы от 15.04.2023

Поделиться
HTML-код
  • Опубликовано: 14 мар 2024
  • Янка Сіпакоў
    "Варта ў крылы паверыць свае..."
    Варта ў крылы паверыць свае,
    Трэба ў крылы свае паверыць,
    А нам смеласці ўсё не стае,
    Каб свой край на свой лёт перамераць.
    Крылы нашы - для радасці, мар,
    Крылы нашы - для працы і свята.
    Крылы - лішнія, крылы - цяжар,
    Калі ў іх не верыш зацята.
    Крылы ціснуцца пудка к спіне -
    І адкуль сарамлівасць такая?
    Хто, як ветразі, іх развіне?
    А Радзіма чакае, чакае...
    Каб пад намі зямля паплыла,
    Каб вятры захадзілі над намі,-
    Трэба верыць у сілу крыла
    І абняць Беларусь крыламі!
  • РазвлеченияРазвлечения

Комментарии • 1