ПЕСНЯРЫ - «Алеся» караоке | PIEŚNIARY - «Alesia» Belarusian Karaoke
HTML-код
- Опубликовано: 26 янв 2025
- слухай ды трэніруйся тут: • ПЕСНЯРЫ Алеся (1972)
сл. Аркадзя Куляшова, муз. Ігара Лучанка
Бывай, абуджаная сэрцам, дарагая.
Чаму так горка, не магу я зразумець.
Шкада заранкі мне, што ў небе дагарае
На ўсходзе дня майго, якому ружа/вець.
Пайшла, ніколі ўжо не вернешся, Алеся.
Бывай, смуглявая, каханая, бывай.
Стаю на ростанях былых, а з паднябесся
Самотным жаўранкам звініць і плача май.
Пайшла, пакінуўшы мне золкі і туманы,
Палынны жаль смугой ахутаных дарог,
Каб я хвілінаю нанесеныя раны
Гадамі ў сэрцы заглушыць сваім не мог.
Пайшла, ніколі ўжо не вернешся, Алеся.
Бывай, смуглявая, каханая, бывай.
Стаю на ростанях былых, а з паднябесся
Самотным жаўранкам звініць і плача май.