Мегафайнае відэа, вялікі дзякуй! Па шчырасьці нават ня ведаў пра такі інструмэнт. Асаблівая павага аўтару, бо атрымалася ня толькі надзвычай цікава і пазнавальна, але і вельмі пазытыўна, проста кайф ад прагляду.
віншаванні з пачаткам! вельмі прыемная падача інфармацыі, зразумела ды эмацыйна. такая шчырая радасць - ад Doom на pico-8 або рухаючагася пікселя - чапляе сама па сабе)
@@prahramiscki_kut ну, я, напрыклад, магу ўпіхнуць які-небудзь html-код (віджэт ці штосьці кшталту) у цела сайта (ці куды яно там упіхваецца 😂) , калі гэта неабходна, бо калісьці вяла блогі на такіх сайтах, якія можна мяняць пад сябе, як заўгодна. Але на гэтым мае паўнамоцтвы - усё 😄, як кажуць) Таму ў маім выпадку мне не зразумела амаль усё, што датычыцца праграмавання, але ведаю дакладна, што гэта вельмі цікава! А вы тут яшчэ і з гульнёй заляцелі!) Ну, клас жа!)
Ёсць такі нюанс, але да яго можна даволі хутка прызвычаіцца. Я спрабаваў карыстацца вонкавым тэкставым рэдактарам, але ўсё ж некаторыя рэчы зробленыя пад канкрэтна pico-8 зручней рабіць у родным рэдактары
Мова праграмавання Lua была створана ў тым ліку ў мэтах убудавання ў іншыя праграмы, такі інструмент пашырэння функцыянальнасці. Такім чынам гэтую мову можна сустрэць даволі часта калі сутыкаемся з праграмамі якія так ці накіраваны на стварэнне іншых праграм. Я ўжо згадваў напрыканцы відэа пра Love2D, яшчэ адзін рухавік, ён таксама выкарыстоўвае Lua. Мне здаецца я сустракаў дзесьці яшчэ, але нешта так без гугла нічога ў галаву не прыходзіць
Вікіпедыя і Вікіслоўнік таксама ўжываюць дадатак Scribunto, які базуецца на Lua. У Ангельска-Беларускім Вікіслоўніку табліцы скланення беларускіх словаў створаны з дапамогай менавіта Lua.
Гэта, вядома, пытанне не для мяне, але мяркую што трэба паблішыцца ў сціме, не ведаю як цяпер, але здаецца раней там трэба было плаціць сціму за developer account
@@prahramiscki_kut А дык гэта ўсё ёсць ужо, і староонка ў сціме, і трэйлер, і нават бета-дэмка. І нават агучка будзе беларуская, што праўда размоваў там не многа, бо гэта звышэксперыментальная мешаннка жанраў : пінболу і таўэр дефенса. Можа пагодзішся пастрыміць? То я магу ключык даслаць.
А, ну то далей пэўна вось так распавядаць пра гульню іншым і застаецца :) я зараз крышачку паразмаўляю з людзьмі і штось прыдумаем, напішы ў тэлегу, нік @GomZik
Толькі зараз усвядоміў што у мяне прагрэссіруе сітаксічна-цукровая залежнасть... P.S. Цікава што ў Paint'це сістэма каардынат такая ж як і спрабаваў растлумачыць аўтар)
Mой сын кажа - мaскавіцкая (ардынская) мова ўвогуле не патрэбна будзе ў жыццi. Калi знiкне лукавы пра - маскоўскі тыран, у Беларусi (ВКЛ) будзе беларуская мова, а калi прыйдзецца жыць за мяжой, то будзе патрэбна мова той зaмежнай краiны. А для паразумення з iншаземнымi сябрамi, патрэбна ангельская, польская цi ўкраінская.
Дзякуй за працу! Цікава было даведацца як можна гульню зрабіць, яшчэ і на роднай мове!
На спажытак
Мегафайнае відэа, вялікі дзякуй! Па шчырасьці нават ня ведаў пра такі інструмэнт. Асаблівая павага аўтару, бо атрымалася ня толькі надзвычай цікава і пазнавальна, але і вельмі пазытыўна, проста кайф ад прагляду.
Дзякуй вялікі за добрыя словы! Рыхтуем наступную частку!
Супер!Прышпільны відосік!!
Дзякуй!
Дзякуй. Вельмі цікавае серадовішча і зручнае для пачатковага ўзроўню разпрацоўкі падыходзіць ідэальна. Вельмі цікава было глядзець, яшчэ раз дзякуй.
Так, у гэтым у асноўным і сэнс, што вельмі лёгка пачаць, паспрабаваць, а потым перайсці на штосьці больш складанае! Дзякуй!
Стрымераў у нас ужо цэлы шэраг, аглядальнікаў некалькі. Але ж нехта і ствараць гульні павінен! Годны пачатак!
Дзякуй
Дзякуй вам што робіце беларускомоўны кантэнт большразнастайным, вашая праца натхняе
Спадзяюся справа не толькі ў мове, але і гэта таксама мэта!
Пішу на пітоне, але ўсё зразумела! Дзякуй за мову! 😁
Калі сур'ёзна, шчыры дзякуй, не хапае нам відосаў па праграміраванню
Ды я сам у асноўным з python працую :) lua крыху папрасцей у пэўным сэнсе, але шмат што працуе падобна)
вiншую i дзякуй за якасны кантэнт! чакаем наступных вiдэа!
Ууу, дзякуй і на спажытак!
Вельмі цікава, дзякуй!
На спажытак 😊
віншаванні з пачаткам!
вельмі прыемная падача інфармацыі, зразумела ды эмацыйна. такая шчырая радасць - ад Doom на pico-8 або рухаючагася пікселя - чапляе сама па сабе)
Дзякуй за камент, камплімент і прагляд! Рады што атрымалася зразумела і дробка эмоцый мне здаецца ніколі ў такіх відэа не перашкодзіць)
О, файна. Будзе карысна паглялзець.
Спадзяюся, і да хорараў рукі дойдуць)
Пісаць хорары?
Вядома!)
Dziakuj vam za videa! Było karysna😭🤌🫀
Na spažytak! Rady čuć!
Вельмі цікава, працягвай👍
Не заўважыў, як даглядзеў да канца. Вельмі цікава й заліпацельна, дзякуй!!
Дзякуй і на спажытак, рады што інфармацыя так лёгка заляцела) далей болей!
Цiкава, дзякуй за агляд.
На спажытак!
Я нічога не разумею ў гэтай тэме, але атрымалася цікава і неяк душэўна нават)
Дзякуй за выпуск і поспехаў табе!
Дзякуй за падтрымку)
А вы паспрабуйце ці скажыце што не зразумела, раптам мы гэта выправім?)
@@prahramiscki_kut ну, я, напрыклад, магу ўпіхнуць які-небудзь html-код (віджэт ці штосьці кшталту) у цела сайта (ці куды яно там упіхваецца 😂) , калі гэта неабходна, бо калісьці вяла блогі на такіх сайтах, якія можна мяняць пад сябе, як заўгодна. Але на гэтым мае паўнамоцтвы - усё 😄, як кажуць)
Таму ў маім выпадку мне не зразумела амаль усё, што датычыцца праграмавання, але ведаю дакладна, што гэта вельмі цікава!
А вы тут яшчэ і з гульнёй заляцелі!)
Ну, клас жа!)
Вучыцца ды да таго яшчэ і весела, хіба не цікава?)
Дзякуй вялікі, цікава! Наконт заўваг, дык можна крыху хутчэй, на 1.5 глядзець было даволі камфортна.
Дзякуй за камент!
Ох, будзем спрабаваць хутчэй, але я і ў жыцці прыблізна так размаўляю)
Дзякуй за ўтульнае і карыснае відэа
На спажытак!
Прыкольна, ажно захацелася паспрабаваць)
ps але ж, божухна які мярзотны гэты стары шрыфт, ажно вочкі плывуць
Ёсць такі нюанс, але да яго можна даволі хутка прызвычаіцца.
Я спрабаваў карыстацца вонкавым тэкставым рэдактарам, але ўсё ж некаторыя рэчы зробленыя пад канкрэтна pico-8 зручней рабіць у родным рэдактары
Мала хто ведае, але распрацоўшчыкі перанеслі дату выйсця GTA 6 на год раней пасля прагляду гэтага відэа.
Так трымаць, Гомзік!
Ну гэта наўрадці 😁
Неимоверно плюсую стилю подачи туриала.
Awww, дзякуй!
Усё добра, толькі серада - гэта трэці дзень тыдня, а асяроддзе распрацоўкі з серадою ніяк не звязанае 😂
Прынята, дзякуй за заўвагу
Дзе яшчэ выкарыстоўваецца Lua? Ці гэта мова спецыяльна для гульняў?
Мова праграмавання Lua была створана ў тым ліку ў мэтах убудавання ў іншыя праграмы, такі інструмент пашырэння функцыянальнасці. Такім чынам гэтую мову можна сустрэць даволі часта калі сутыкаемся з праграмамі якія так ці накіраваны на стварэнне іншых праграм. Я ўжо згадваў напрыканцы відэа пра Love2D, яшчэ адзін рухавік, ён таксама выкарыстоўвае Lua. Мне здаецца я сустракаў дзесьці яшчэ, але нешта так без гугла нічога ў галаву не прыходзіць
Вікіпедыя і Вікіслоўнік таксама ўжываюць дадатак Scribunto, які базуецца на Lua. У Ангельска-Беларускім Вікіслоўніку табліцы скланення беларускіх словаў створаны з дапамогай менавіта Lua.
Я стварыў сваю першую гульню, што праўда на анрыал. Як яе цяпер прадаць?
Гэта, вядома, пытанне не для мяне, але мяркую што трэба паблішыцца ў сціме, не ведаю як цяпер, але здаецца раней там трэба было плаціць сціму за developer account
@@prahramiscki_kut А дык гэта ўсё ёсць ужо, і староонка ў сціме, і трэйлер, і нават бета-дэмка. І нават агучка будзе беларуская, што праўда размоваў там не многа, бо гэта звышэксперыментальная мешаннка жанраў : пінболу і таўэр дефенса. Можа пагодзішся пастрыміць? То я магу ключык даслаць.
А, ну то далей пэўна вось так распавядаць пра гульню іншым і застаецца :) я зараз крышачку паразмаўляю з людзьмі і штось прыдумаем, напішы ў тэлегу, нік @GomZik
@@prahramiscki_kut Дзякуй, добра напішу.
Толькі зараз усвядоміў што у мяне прагрэссіруе сітаксічна-цукровая залежнасть...
P.S. Цікава што ў Paint'це сістэма каардынат такая ж як і спрабаваў растлумачыць аўтар)
Функцыя "КыЛыСы" пад сярпом тваім 😂
Таксама крыху рэжа вуха :)
Чаму не СіЭлС?
@@gro0ve мне падабаецца. Каларытна атрымліваецца. І логіка ёсьць: КЛіар Скрын - КЛС)
Слушная заўвага 😃Я нават не задумваўся што кажу не правільна бо казаў так са школы, калі ведаў ангельскай зусім не было, дзякуй за выпраўленне!