Дрозды - Беларуская Мова (Прэм’ера 2022)

Поделиться
HTML-код
  • Опубликовано: 25 авг 2024
  • СТАЦЬ СПОНСАРАМ КАНАЛА:
    / @drozdys
    Мы маем вялікую колькасць песен на беларускай мове, але пра берускую мову песен ня шмат! "Беларуская мова" - чарговы сумесны твор гурта Дразды і паэта Леаніда Пранчака.
    Слухаць тут: band.link/Droz...
    Словы: Леанід Пранчак
    Музыка: Віталь Карпанаў
    Гук: Слава Трыбухоўскі, Дзмітрый Білаш
    Рэжысёр - Ганна Герт
    Аператар-пастаноўшчык - Аляксандр Вавілаў
    Лінейны прадзюсар - Любоў Вавілава
    Гафер - Віктар Зайцаў
    Мастак-пастаноўшчык - Дзмітрый Герт
    Грым - Таццяна Нагорная
    Касцюм - Вольга Гілёва, Таццяна Стасіловіч
    Колеракарэкцыя - Ігар Курбанаў
    Акцёры - Арына Варапаева, Алена Дземідовіч, Раман Нагорны.
    Дзякуем турыстычнай вёсцы "Белыя лугі".
    БЕЛАРУСКАЯ МОВА
    Як ручаёк лясны
    У ранiшняй цішы,
    Звiнiць i ўдаль плыве,
    Як пошум спелай нiвы,
    Як зорны перазвон -
    Мелодыя душы, -
    Маёй Айчыны спеў -
    Высокi i праўдзiвы.
    Ты бабуліна казка,
    Ты матуліна ласка,
    Ты гаючая краска,
    Ты ад болю замова.
    Хлеб на чыстым абрусе,
    Храм, дзе Богу малюся,
    Ты душа Беларусі
    Беларуская мова!
    Успомнiм, хто мы ёсць,
    Што мы - гаспадары!
    У еднасцi людской,
    А не ў зацятай змове
    Давайце гаварыць,
    Давайце гаварыць
    На роднай, на сваёй,
    На беларускай мове.
    Ты бабуліна казка,
    Ты матуліна ласка,
    Ты гаючая краска,
    Ты ад болю замова.
    Хлеб на чыстым абрусе,
    Храм, дзе Богу малюся,
    Ты душа Беларусі
    Беларуская мова!
    Любоўю Беларусь
    Мы здолеем сагрэць.
    Радзімая зямля,
    Майго жыцця аснова.
    Не дай памерці нам,
    Не дай нам анямець!
    Мы будзем жыць датуль,
    Пакуль жывая мова.
    Ты бабуліна казка,
    Ты матуліна ласка,
    Ты гаючая краска,
    Ты ад болю замова.
    Хлеб на чыстым абрусе,
    Храм, дзе Богу малюся,
    Ты душа Беларусі
    Беларуская мова!
    Словы: Леанід Пранчак
    Музыка: Віталь Карпанаў
    Аранжыроўка гурт "Дразды":
    Ілля Немыцька - баян,
    Сяргей Кісялёў - бас-гітара,
    Андрэй Маўрын - ударныя,
    Раман Гарбацкі - электра-гітара,
    Фёдар Шахлевіч - перкусія,
    Канстанцін Цеўрызаў - саксафон.
    Саундпрадзюсірванне,звядзенне, мастэрынг:
    Слава Трыбухоўскі,
    Дзмітрый Білаш
    Группа Дрозды в соц.сетях:
    TikTok: / drozdy_band
    VK: drazdy
    Facebook: / drazdy
    Instagram: / drozdy_band
    Telegram: t.me/drozdy
    OK: ok.ru/group/44...
    Организация концертов: +375(29)313 06 28

Комментарии • 437

  • @user-hh6pk5fy7u
    @user-hh6pk5fy7u Год назад +57

    Як прыгожа гучыць наша мова. Дзякуй за цудоўную песню.

  • @user-zi9cg4mf2e
    @user-zi9cg4mf2e 2 года назад +123

    Дзякуй! Па беларуску, душэўна і мілагучна! Кранае да глыбіні душы. Прыемна, што ёсць такія гурты у нашай краіне. Поспехаў Вам, Віталь!

  • @brkvn
    @brkvn 2 года назад +79

    Дзякуй вам за тое, што займаецеся развіццём беларускай культуры і захоўваннем беларускай мовы

  • @maxim1976yn
    @maxim1976yn Год назад +83

    Менавіта так. Пакуль жыве мова - жыве і Беларусь. Не забываем, хто мы ёсць.
    Вялікі ДЗЯКУЙ!

    • @user-el2bd9hi6e
      @user-el2bd9hi6e 5 месяцев назад

      А Вы когда родились?

    • @oleksandr3569
      @oleksandr3569 5 месяцев назад +1

      Нажаль багато білорусів не говорять білоруською мовою, тепер вони росіяни

    • @user-xc2pk7pv2n
      @user-xc2pk7pv2n 3 месяца назад +5

      ​@@oleksandr3569Дарагі чалавек, беларус-гэта ні нацыя, гэта - стан душы. У свой час у нас было чатыры дзяржаунымі мовы і нічога з намі ні стала. Будзьце прасцей, шануйце сваё, але ні вучыце суседа, як жыць.

    • @user-lb5er8sy4n
      @user-lb5er8sy4n 3 дня назад

      @@oleksandr3569 вас это напрягает? Многие белорусы и на украинском говорят и что ?

    • @user-lb5er8sy4n
      @user-lb5er8sy4n 3 дня назад

      @@user-xc2pk7pv2n спасибо за умный ответ, немного учу белорусский язык .Какой он красивый

  • @user-nj6ki7qv9t
    @user-nj6ki7qv9t 2 года назад +64

    Пачуеш такія песні і хочацца размаўляць на беларускай мове. І “хлеб на чыстым абрусе” бабулін, і яркія карцінкі вясковага дзяцінства ўсплылі ў маёй памяці...
    Дзякуй, хлопцы!

  • @user-gx2dd2wy1i
    @user-gx2dd2wy1i 2 года назад +240

    Дзякуй вам ,хлопцы,за такия песни. Дзякуй Богу,што у Беларуси такая цудоуная моладзь!!!!!

  • @user-jj4su5ns2b
    @user-jj4su5ns2b 2 года назад +141

    Цудоўная песня, вельмі душэўнае выкананне.!!!Поспехаў! І дзе б ні шоў, і дзе б ні быў я, сэрцам да цябе імкнусь - мая Радзіма Беларусь! Так трымаць!!!!!

  • @sportlife2153
    @sportlife2153 Год назад +29

    Дзякуй вялiкi хлопцы - майстры сваёй творчай справы!!!

  • @user-wn3gh8bw1g
    @user-wn3gh8bw1g 2 года назад +68

    Віталій Карпанаў вялікі дзякуй вам і вашаму гурту ДРАЗДЫ за цудоуную працу!Калі ласка рабіте боляй такіх песян на мове Беларусі моцна патребны такія трекі

  • @user-wq9cu9fs9m
    @user-wq9cu9fs9m 2 года назад +60

    Малайцы хлопцы, так трымаць!!! Новых выдатных творау!!!

  • @user-fh8gc4mb1h
    @user-fh8gc4mb1h 2 года назад +59

    Якая прыгожая песня. Бярэ за душу так, што дрыгота прабирае. Вы лепшыя, дзякуй Вам вялики.

  • @Vitavt_
    @Vitavt_ 2 года назад +36

    малайцы, вы не словамі а справай паказваеце любоў да Радзімы. Вы прыклад для ўсіх беларусаў!

  • @user-bg3iv2gz2x
    @user-bg3iv2gz2x 2 года назад +39

    Якая наша мова прыгожая❤️

  • @user-ru5cp2rt6g
    @user-ru5cp2rt6g 9 месяцев назад +18

    Плачу! Гэта проста цудоўны заклік да беларусаў.

    • @user-nk4bk2on8w
      @user-nk4bk2on8w 5 месяцев назад

      І я - плачу. ...

    • @user-dm1ki8mb9u
      @user-dm1ki8mb9u 3 месяца назад +1

      Я не плачу, але сэрца пяшчотна сціскаецца ад словаў пранікненых

  • @user-tx2ri7rm1g
    @user-tx2ri7rm1g Год назад +28

    Сапраўды цудоўны тандэм, шыкоўны спеў і шчырыя прызнанні ў любові да роднага слова Леаніда Пранчака.Няма ў цэлым свеце прыгажэй ,чым наша гаючая мова. Слухаеш і вялікай гордасцю напаўняюцца сэрца і душа за такіх слынных маладых людзей.На доўгія гады вам творчага патэнцыялу,натхнення і беражыце родную мову . З павагаю Вера Вайцюль.

  • @5ksenia2023
    @5ksenia2023 5 месяцев назад +5

    Хлопцы, якая ж цудоўная песня! Гэта неверагодна, і моцна, і пяшчотна. Такі гонар. Кожнае слова, кожны сказ - як каштоўнасць.

  • @mariadanovskaya9914
    @mariadanovskaya9914 2 года назад +44

    Дзякуй за выдатнае выкананне!👏 Вельмі душэўны кліп атрымаўся!❤ Цудоўна !!! Малайцы!!!👏

  • @user-yj7lm9es4s
    @user-yj7lm9es4s 2 года назад +31

    Хлопцы шчырае дякуй!

  • @panusialan
    @panusialan 2 года назад +57

    Шмат эмоцый можна перажыць за гэтым кліпам👏 Цудоўна

    • @drozdys
      @drozdys  2 года назад +7

      Дзякуй бро !!

    • @janzgary2900
      @janzgary2900 2 года назад +7

      Pan usalan лепшы трасяншчык у гісторыі дрэннага не параіць.

    • @user-en9nw7rd9v
      @user-en9nw7rd9v 2 года назад +5

      Чакаем фiт

  • @vadimnej4784
    @vadimnej4784 2 года назад +51

    Малайцы, вельмі прыгожы і эмаціянальны кліп! Згоден з вамі, у нас-патрэбна быць родная мова! Кожны народ, размау́ляе на сваёй роднай мове... Чаму у нас зусім не так,чым мы хужэй за іх,што нам недазваляе гэта зрабіць?!

    • @ladushkaaladushka8805
      @ladushkaaladushka8805 Год назад +2

      У нас яна ёсць, родная мова была и будзе. Боллю адкликаюцца у сэрцы 90я,калi, так званная "элiта" галасавалс супраць яе. А потым у 2020 скакалi па вулiцам i крычалi, што усе гэтыя годы iм забаранялi размауляць на беларускай мове. Я навучалася у школе, i у нас усе прадметы, акрамя замежнай i рускай мовы, выкладалi на беларускай. Школа iснуе i да гэтуль. А казачнiкам i брахунам, ганьба!

  • @user-kd6xz4ld5t
    @user-kd6xz4ld5t 2 года назад +45

    Такая захапляльная душэўная песня! Дзякуй вам за гэтую чыстую беларускую душу!

  • @redfox6303
    @redfox6303 2 года назад +47

    Дзякуй вам, хлопцы!!! Вялікі дзякуй!!!

  • @petersonik9303
    @petersonik9303 Год назад +24

    Цудоўная песня, малайцы хлапцы, так трымаць! Наша МОВА- наша ГОДНАСЦЬ! Заўжды з задавальненнем Вас слухаю.

  • @vitkalife4310
    @vitkalife4310 2 года назад +38

    сльози навертаються... хай живе Білорусь! Привіт із України!

    • @user-rg4dw6sw4w
      @user-rg4dw6sw4w 2 года назад +9

      Хай жыве вечна! Дзякуй за добрыя словы! Трымайцеся!

  • @svetageroi5351
    @svetageroi5351 Год назад +23

    Як прыгожа ,як прыемна слухаць ,да сэрца ,наша мова ! Дай Бог ,будзе так ,як пяецца у гэтай песнi. Дзякуй ,нiзкi, поклон ,вам,даражэнькiя!

  • @user-bw9py9qt1g
    @user-bw9py9qt1g 2 года назад +18

    Вельмі выдатна! Вось сапраўдны беларускі калектыў,які можа годна прадставіць краіну ў свеце.

  • @arabian_night_alladin
    @arabian_night_alladin Год назад +5

    Вельмi цудоуная песня!!

  • @user-en5ke8oe7l
    @user-en5ke8oe7l 2 года назад +51

    Я чакаў гэтую песьню некалькі месяцаў! І вось, нарэшце!!!! Зараз не сьпіцца, ноч, 1:43, кручу гэтую песьню ўжо з гадзіну, і малюся, малюся за Беларусь. Дзякуй Драздам, дзякуй спадару Віталю, дзякуй кожнаму, хто ствараў гэты цуд. Сэрца баліць, душа баліць, але ваша творчасьць гэтую боль суцяшае!

  • @she8262
    @she8262 2 года назад +161

    Это ж как надо любить свою Родину! Восхищаюсь!!! Здоровья и счастья Вам, дорогие Дрозды!!!!

  • @dochka_bossa
    @dochka_bossa 2 года назад +32

    Дзякуй вам за гэтую песню! Песня аб тым, пра што нельга не гаварыць!!

  • @allalegoff2771
    @allalegoff2771 2 года назад +102

    Браво! Какие вы молодцы! Найлепшы заклик вывучаць родную мову!

  • @user-td5mc4mc7f
    @user-td5mc4mc7f 2 года назад +47

    Вельмі кранальна. Дзякуй ❤️ Жадаю поспехаў, і канешне, на роднай мове!

    • @user-vg2jk9ey5b
      @user-vg2jk9ey5b Год назад +2

      Я родилась в беларуской вески но живу замужем в России давно но родной язык никогда не забуду потому что я до. Сих пор гавара на нём молодцы хлопцы !!!удачи издоровья им всем !!!!привет родине из России!!!!

  • @svetlanakotskaya6407
    @svetlanakotskaya6407 2 года назад +14

    Кожная песня - шэдэўр🔥🔥🔥

  • @user-xx7vf7xe7j
    @user-xx7vf7xe7j Год назад +5

    Миллион падабаек.люблю вас хлопцы!мова святое. Будзе усё добра,!

  • @Vika-hs3th
    @Vika-hs3th 7 месяцев назад +5

    Дзякуй за беларускую мову!!!!

  • @user-lc7fe6cg7q
    @user-lc7fe6cg7q 2 года назад +26

    Беларуская мова нічога не значыць без народа як і народ без яе

    • @user-vg2jk9ey5b
      @user-vg2jk9ey5b Год назад +1

      Я из Беларуси родом живу в России спасибо за. Песни зямели!!! Здоровья вам!!!

  • @user-wf1sy4wc3c
    @user-wf1sy4wc3c Год назад +15

    Вітаю, Дразды! Як прыемна слухаць! Цёпла на душы зрабілася! Вельмі прыгожа! Моладзь выцягвае з забыцця мовы. Абдымаю Вас моцна!

  • @alenaspi4465
    @alenaspi4465 2 года назад +17

    Прыгожыя словы! А голас якi прывабны! Далi Бог, аЖЫВЕ БЕЛАРУСЬ!!!!!!!!!

  • @user-tl3iq4dt6s
    @user-tl3iq4dt6s 2 года назад +20

    Паглядзіце на адзенне?!які прыемны колер у нашых зямлякоў?!у кліпе ярчэй за грэбень пеўня нічога няма!Карпанаў і калектыў, гэта сіла вескі Беларусі!

  • @user-ho2ws5hr1y
    @user-ho2ws5hr1y 2 года назад +31

    Цудоўна!!!
    Я дачакаўся студыйнага запісу "Беларускай мовы" )))

  • @user-vv8wq5pl3z
    @user-vv8wq5pl3z 2 года назад +11

    Дзякуй, вам, Дразды, за вашы песнi!

  • @user-li4yq4pe1y
    @user-li4yq4pe1y 2 года назад +12

    Дачакалiся! Дзякуй!

  • @levestar2618
    @levestar2618 2 года назад +14

    Шчымлівая, пяшчотная песня. Дзякуй за прыгажосць і сувязь з радзімай!

  • @user-ux2ne3sq3s
    @user-ux2ne3sq3s 2 года назад +18

    Якая цудоўная песня на роднай мове

  • @user-mi6hr9gd8l
    @user-mi6hr9gd8l 2 года назад +22

    Вельмі прыгожая песня, дзякуй вялікі вам выканаўцы

  • @Veska-life
    @Veska-life 2 года назад +24

    Цудоўна,. Дзякуй за уздым настрою такімі песнямі

  • @user-pj7hq3hw3y
    @user-pj7hq3hw3y 4 месяца назад +1

    Гэта самая лепшая песня якую я толькi чула❤❤❤

  • @user-fb1uw8nk9o
    @user-fb1uw8nk9o 2 года назад +14

    Дзякуй! Чарговая цудоўная песня!! Поспехаў вам і авацый👏👏👏👏👏👏

  • @user-xu2km5mu6f
    @user-xu2km5mu6f 2 года назад +15

    Як заўсёды - бярэ за душу 😥🔥🔥

  • @user-tg4ok4ol1y
    @user-tg4ok4ol1y 2 года назад +19

    Да слёз...Дзякуй.ня дайце нам анямець

  • @Alexander-zr9xz
    @Alexander-zr9xz 2 года назад +19

    Дзякуй, хлопцы! Вы лепшыя!

  • @Vadim-144
    @Vadim-144 Год назад +42

    *Я сам не Белорус, но заверяю,*
    *Белорусская земля рождает*
    *Таких певцов и песни, в которых слышится Дыханье Рая!*
    *Копайте глубже, в Мове Белорусской КЛЮЧ и резонансы.*

    • @user-nk4bk2on8w
      @user-nk4bk2on8w 5 месяцев назад +4

      Так так - гучыць неяк неверагодна кранальна, у кожным слове, кожным сказе.

    • @Кофе777
      @Кофе777 3 месяца назад +3

      Дзякуй ❤

  • @user-mv5lz8ty1m
    @user-mv5lz8ty1m Год назад +8

    Дзякуй , што вы пра родную мову спяваеце. Лайк вам и павага ад сямьi Баравик з г. Баранавiчы.

  • @user-ib8gl7nz5x
    @user-ib8gl7nz5x 2 года назад +11

    Якая мілагучная песня ❤️🔥 Заўсёды ў душы 😍

  • @seregafranczuzov1841
    @seregafranczuzov1841 2 года назад +11

    Виталик виншую цябе, гэта сапрудны хит. Я вельми удзячны вам.

  • @akd777
    @akd777 Год назад +4

    Шчырае дзякуй за Мову, за такi добры ,просты i неверагодны ТВОР! З павагай i любоую з Масковii! Кранула да слёз!!!❤

  • @user-en4uf7vk7w
    @user-en4uf7vk7w Год назад +10

    Любоую БЕЛАРУСЬ - мы здоляем сагрзць......!!!!!!! ♥♥♥ Вельми хораша и вялики дзякуй вам, нашы хлопчыки... Вось як зауседы - слухаеш вас и хочацца плакаць!!!!! Усе будзе добра!!!! 🌈🌈🌈

  • @user-dx5zw5je4c
    @user-dx5zw5je4c 11 месяцев назад +3

    Цудоўны сьпеў.

  • @user-yq1pv5gl1e
    @user-yq1pv5gl1e 2 года назад +8

    ДЗЯКУЙ!

  • @user-is5yn3by8o
    @user-is5yn3by8o 2 года назад +84

    Очень красиво, берёт за душу и почему-то слёзы наворачиваются на глазах

  • @user-vs9vt1ib3h
    @user-vs9vt1ib3h 2 года назад +10

    дзякуй вялікі

  • @elka7919
    @elka7919 2 года назад +19

    Зноў цудоўная песня ад не менш цудоўных Драздоў! Няхай гэта песня яднае народ Беларусі! І тых, хто размаўляе па-руску, але ведае родную, і тых , хто ўсё жыццё гаворыць на мове. Больш песен Вам, дарагія " Дразды"!

    • @drozdys
      @drozdys  2 года назад +2

      Дзякуй !

    • @user-vg2jk9ey5b
      @user-vg2jk9ey5b Год назад

      Молодцы хлопцы узнаю родный говор!!! Привет из России Ростов-на-Дону!!!

  • @user-dl4cc2yf5j
    @user-dl4cc2yf5j 2 года назад +12

    Супер! Як душэўна і кранальна! Здорава!!!

  • @aleksloisha3116
    @aleksloisha3116 2 года назад +10

    Дзякую, дзякую за выдатную песню.слезы на вачах....яшчэ трохі, трошкі папрацаваць на чужыне і усе- да вёскі,дом,лес, рэчка і родная зямля!!

  • @vitalijvitkovskij5131
    @vitalijvitkovskij5131 13 дней назад +1

    Просто круто привет из Литвы ❤❤❤❤❤🇱🇹🇱🇹🇱🇹🇱🇹🇱🇹🇱🇹🇱🇹

  • @user-de5sp4vq1b
    @user-de5sp4vq1b 2 года назад +27

    Як пыгожа .вельми рада что вы есть Малайцы

  • @user-fw7xo5kl6i
    @user-fw7xo5kl6i Месяц назад +1

    Ад душы и да слёз. Як бы вёсачки нашыя не вымирали, назаусёды у сэрцы родны куточак, родная мова, памяць а б тым, як з маленства прывили любоу да Радзимы. Гэтага николи ад душы не адняць.

  • @lanasin6137
    @lanasin6137 2 года назад +11

    Сардэчнае Дзякуй💖 Вельмі прыгожа🌼
    На жаль толькі у́ песнях і вершах можна пачуць Нашу Мову Беларускую🌹💯 Яшчэ раз Вялікае Шчырае Дзякуй 💖☑️ Здароу́я, Шчасця, Радасці ВАМ і Вашым Сем'ям 🌹💯☑️Поспехау́ у Творчасці👍

  • @Fox_dynasty
    @Fox_dynasty Месяц назад +2

    Не забывайце ж мовы нашай беларускай, каб не ўмерлі
    -Багушэвіч

  • @Sokol-Kutalovski
    @Sokol-Kutalovski 2 года назад +30

    Ўсё пачынаецца з простых слоў!!! ПРОСТЫЯ СЛОВЫ-ПРОСТЫЯ РЭЧЫ!Дзякуй,калі ласка ,прабачце,як справы і гэтак далей.Пішыце на роднай мове ў сац.сеткках,перавядзіце тэлефон на мову,чытайце кнігі нашых аўтараў,слухайце нашыя песні і праз поўгады здзівіцеся таму што вашыя блізкія ці супрацоўнікі ўжо шпараць на трасянцы)),Мне 35гадоў і на мове пачаў размаўляць 3 гады таму,а зараз нават "думаю па-беларуску" .Бывае сумна ад таго што большасць беларусаў размаўляе на мове краіны якая яе акупавала і якая знішчае маю красуню БЕЛАРУСЬ.

    • @VL-iz1vv
      @VL-iz1vv Год назад +7

      Вольна гучы наша Роднае Слова,
      Матчына Мова,
      Мова Дзядоў, Мова Продкаў,
      Не дазволім зганьбіць цябе.
      Вечна будзеш гучаць
      Ты с усіх навакольляў і асяродкаў.
      Жыве Беларусь!

  • @Dffkc5647
    @Dffkc5647 Год назад +51

    Без Беларускай Мовы, не будзе не Матулі, не Хаты Батькоу́.

    • @zannatsarikevich8677
      @zannatsarikevich8677 7 месяцев назад +5

      Не будет самой Беларуси .
      Застануцца і маці,і бацька,і хата,если живы будут.Спасибо Карпанову за его любовь к белорусской мове.

  • @user-ep1ph7tt9j
    @user-ep1ph7tt9j 2 года назад +8

    Хлопцы, дзякуй Вам!!!

  • @user-vn7et2uv3s
    @user-vn7et2uv3s 10 месяцев назад +2

    Дзякуй вам хлопцы

  • @maramacka
    @maramacka Год назад +6

    Шчыры дзякуй за вашую творчасць! Я першы раз пачула вашыя песьні, знайшоўшы гэтую... Мова фармуе ментальнасць народу. Вельмі кранальная песня, цяпер адна з маіх улюбёных. Буду слухаць у Спотыфай :)

  • @user-ld5ms1nq4q
    @user-ld5ms1nq4q 2 года назад +39

    Очень красивое исполнение, спасибо вам ребята ,что не забываете нашу беларусскую мову

  • @user-wg8dx2su7h
    @user-wg8dx2su7h Год назад +15

    Я русская, но уважаю Беларусский народ. Красивый язык, красивая песня, красивые люди! Счастья вам и здоровья на долгие годы!!!

  • @empireofmotivation8331
    @empireofmotivation8331 2 года назад +68

    22 года, сижу, слушаю и слеза катится, спасибо большое за эту песню. Обязательно возьму к себе в репертуар 🥺🙏🏻
    Дай вам бог здоровья и успехов!
    Продолжайте радовать наш народ Беларуси 🙏🏻🔥

  • @user-jc2zh7ov6n
    @user-jc2zh7ov6n 2 года назад +16

    Вялікі дзякуй!❤️‍🔥

  • @user-sn1so4vv2s
    @user-sn1so4vv2s 2 года назад +6

    Дзякуй 👍

  • @user-to8dt6hq9w
    @user-to8dt6hq9w 2 года назад +16

    Отличный,душевный клип,
    Молодцы ребята,Спасибо вам за ваш труд!

  • @AlAl-qn2gd
    @AlAl-qn2gd Год назад +8

    Донецк. Искренне рад за белорусов, что у них есть такие правильные песни и музыканты.

  • @slavatrybukhivsky6249
    @slavatrybukhivsky6249 2 года назад +76

    Не треба ніякої політики, щоб говорити на рідній мові!
    Білоруси! Браття! Не робіть тих помилок, які ми вже зробили, і якою ціною відповідаємо.
    Ця пісня для мене особлива!
    Нехай вона стане маленьким гімном великого білоруського народу!!

    • @user-rg4dw6sw4w
      @user-rg4dw6sw4w 2 года назад +17

      Дзякуй вам за добрыя словы і разуменне! Трымайцеся!

    • @user-il8wq6pl9v
      @user-il8wq6pl9v 2 года назад +17

      Дзякуй вам за шчырыя словы ! Міру у́ вашы хаты ,у вашу краіну !

    • @user-ig3pt6qp3j
      @user-ig3pt6qp3j Год назад +6

      А я белоруска из Могилёва живу в России и люблю Россию Белоруссию и Украину всем сердцем❤️

    • @user-rg4dw6sw4w
      @user-rg4dw6sw4w Год назад +10

      @@user-ig3pt6qp3j Беларусь, беларуска.

    • @user-ig3pt6qp3j
      @user-ig3pt6qp3j Год назад

      @@user-rg4dw6sw4w ии?

  • @mpv4388
    @mpv4388 2 года назад +12

    Малайцы!!! Только так і нейнакш. У нас прыемная мова, меладычная.

  • @user-nu9eg1es4b
    @user-nu9eg1es4b Год назад +3

    Я ўсё слухаю і слухаю . І мне вельмі падабаецца гэта песня.

  • @Tevrizov_sax
    @Tevrizov_sax 2 года назад +43

    Очень красивая работа!
    Такой качественной картинки давно не было !

    • @user-pb9ij8zc5q
      @user-pb9ij8zc5q 2 года назад +7

      Дроздам рыспект. Варушите моладь, каб не пазбылися беларусами звацца!

  • @alesya_protarget
    @alesya_protarget 2 года назад +6

    Дзякую за вашу творцасць!!!

  • @user-hn4up3bu9p
    @user-hn4up3bu9p 2 года назад +12

    Цудоўна!!!дзякуй!

  • @volha9800
    @volha9800 2 года назад +8

    Ребята !!! Вы лучшие !!!!

  • @user-wp3sz7ru6s
    @user-wp3sz7ru6s 2 года назад +16

    Очередной шедевр!Ребята, Вы 🔥🔥🔥!

  • @user-vf7tz4gf2q
    @user-vf7tz4gf2q 2 года назад +18

    Ребята, Вы лучшие!!! Очень душевная песня. Спасибо. 🇧🇾🇧🇾🇧🇾❤️❤️❤️

  • @user-do3mt4qr2s
    @user-do3mt4qr2s 2 года назад +16

    Песня берущая за душу и сердце, спасибо Вам!!!

  • @user-cm1ke3js6l
    @user-cm1ke3js6l 6 месяцев назад +1

    Вялікі дзякуй! У сэрцы гучыць!❤

  • @katerinakozak3024
    @katerinakozak3024 11 месяцев назад +1

    Вельмі прыгожая песня атрымалася , ад душы Дзякуй ! Да слёз ....

  • @user-iv7cj2oo3s
    @user-iv7cj2oo3s Год назад +1

    Прыемна слухаць.Наша родная мова жыве.дзякуй вам ,сябры

  • @user-lr9sk7kd5p
    @user-lr9sk7kd5p 2 года назад +15

    Спасибо за песню.!!!!!

  • @rcdrifterby6085
    @rcdrifterby6085 2 года назад +29

    Песня и клип просто шедевр. Очень красивая песня и душевный клип!!!

  • @alezijust5430
    @alezijust5430 Год назад +4

    Дзякуй вяли́ки!

  • @user-wh4ul9zi6h
    @user-wh4ul9zi6h Год назад +2

    Дуже гарна у вас мова і дуже гарні пісні! Не цурайтесь мови!!!

  • @larysaasheichyk8295
    @larysaasheichyk8295 2 месяца назад +1

    Хлопцы вы супер

  • @user-cx9py8mz2v
    @user-cx9py8mz2v 2 года назад +9

    Жыве Беларусь!!!

    • @user-il8wq6pl9v
      @user-il8wq6pl9v 2 года назад

      Ну навошта....!? Гэта песня аб'ядноу́вае беларусау́ ,а вы..

    • @slavikk.8728
      @slavikk.8728 Год назад +3

      Жыве вечно! Слава Україні !!!

    • @user-cx9py8mz2v
      @user-cx9py8mz2v Год назад +3

      @@user-il8wq6pl9v нацыянальны кліч - Жыве Беларусь! Яшчэ больш аб'ядноўвае беларусаў.

    • @alexandr1843
      @alexandr1843 Год назад

      @@user-cx9py8mz2v І якой гэта нацыі кліч, мабыць гэта вітанне чальцоў СБМ і адказ у выглядзе "жыве вечна". Не трэба ўвадзіць людзей у зман. Песні Віталя і я го гурта на самой справе аб'ядноўваюць беларускі народ, а крыкуны толькі годныя на выкрыкі.

    • @user-cx9py8mz2v
      @user-cx9py8mz2v Год назад +1

      @@alexandr1843 Кліч Беларускай нацыі - Жыве Беларусь! Быў прыдуманы Янкам Купалам. Дарэчы, чальцы СБМ карысталіся беларускай мовай, дык па вашай логіцы тады адмовімся і ад беларускай мовы, бо яе выкарыстоўвалі беларускія паліцаі, калабаранты, СБМ і інш. Нацысты хадзілі ў штанах, давайце хадзіць без штаноў. А ўсіх сабак пароды нямецкая аўчарка трэба забараніць, бо менавіта такімі сабакамі нацысты катавалі нашых продкаў. Кліч Жыве Беларусь, быў прыдуманы да нацыстаў, выкарыстоўваўся шырока ў Заходняй Беларусі, за гэтыя словы беларусы сядзелі ў польскіх турмах, за гэтыя словы беларусы сядзелі ў савецкіх турмах. Калі абвяшчалі незалежнасць Рэспублікі Беларусь, крычалі - Жыве Беларусь! І так далей, напрыклад: Народная газета - газета парламента Лукашэнкі, на кожным нумары газеты друкаваўся 30 гадоў кліч: Жыве Беларусь!!! І ўсё маўчалі. А ў 2020 ўсіх прасвяцілі дубінкай і кліч памянялі. А значыць ў парламенце Рэспублікі Беларусь да 2020 г. былі нацысты, СБМ??? Не. А чаму кліч: Жыве Беларусь!!! друкаваўся на кожным нумары газеты?? Бо гэты кліч беларускі нацыянальны. Я магу Вам прывесці 100500 аргументаў, але я так разумею, вы замбіраваны прапагандай. Так напрыклад: расійскім трыкалорам карысталіся расійскія калабаранты, і нават структурныя падраздзяленні Вермахта, якія складаліся з Расіян, і расійскіх калабарантаў было ў дзясяткі раз больш, чым беларусаў, а колькі яны спалілі нашых беларускіх вёсак я і казаць ня буду. І што ? Вы крычыце на кожным вуглу, што расійскі сцяг - трыкалор, сцяг - нацыстаў. Не. Чаму?? Дзе аб'ектыўнасць?? А наш бел-чырвоны-белы сцяг то канешне, гатовы з гаўном змяшаць. І лічыць сваім сцягам, сцяг які быў прыдуманы па загадзе Сталіна і ім зацверджаны ў Маскве ў 1951 г. Да гэта наш сцяг... . А як не круці, з гісторыі не выкінеш, што мы стварылі сваю першую дзяржаву ў 1918 г. Пад Бел-чырвона-белым сцягам. І стварылі сёняшнюю Рэспубліку Беларусь ў 1991 г. пад Бел-чырвона-белым сцягам. І далей гэты сцяг будзе ў нашай гісторыі, як і наш нацыянальны кліч - Жыве Беларусь!!!. А дарэчы, чаму Вам (замбіраваным прапагандай) Сталін ці Лукашэнка не прыдумаў нацыянальны кліч????