💥Родная Цётка для кожнага беларуса. Недаацэненая гераіня Алаіза Пашкевіч / Вусы Скарыны

Поделиться
HTML-код
  • Опубликовано: 17 май 2024
  • Агітатарка рэвалюцыі 1905-1907 гадоў увайшла ў гісторыю Беларусі як Цётка. Адная са стваральніц БСГ, газетаў "Наша Доля" і "Наша Ніва". Была сястрою міласэрнасці на Першай сусветнай вайне. Недаацэненая гераіня - Алаіза Пашкевіч. Гісторыя ад "Вусы Скарыны".
    Вядоўца гістарычнай праграмы "Вусы Скарыны" - Цімох Акудовіч (і коцікі).
    Глядзіце ў новым выданні праграмы па гісторыі Беларусі "Вусы Скарыны":
    00:00 Як узнікла Беларуская сацыялістычная грамада ў Менску ў 1906 годзе?
    01:16 Аўтарытэт Алаіза Пашкевіч, яна ж - Цётка
    02:46 Пра сям’ю Алаізы Пашкевіч са Шчучыншчыны
    03:18 Што такое курсы Пятра Лесгафта для жанчын у Пецярбурзе?
    03:48 Вацлаў Іваноўскі і Алаіза Пашкевіч
    04:30 Круг беларускай народнай прасветы і культуры ў Пецярбургу
    05:15 "Музыкант беларускі" (верш Цёткі, чытае Крысціна Дробыш)
    05:48 Як узнікла мянушка Цётка?
    07:20 Рэвалюцыя 1905-1907 года ў Расейскай імперыі
    08:48 Масажыстка Цётка і цяжкая праца ў віленскай лякарні
    09:29 "Мора" (верш Цёткі, чытае Крысціна Дробыш)
    10:13 Беларуская сацыялістычная грамада (БСГ)
    12:01 Газета "Наша Ніва" і эміграцыя Цёткі ў Львоў ды Кракаў
    12:59 "З чужыны" (верш Цёткі, чытае Крысціна Дробыш)
    13:44 Як батлейка вярнулася дзякуючы Алаізе Пашкевіч
    14:57 Тэатр Буйніцкага і першы беларускі дзіцячы часопіс "Лучынка"
    15:13 Сястра міласэрнасці і Першая сусветная вайна
    16:20 Жыла Беларуссю тады, калі яшчэ не ўсе ведалі пра існаванне гэтай Беларусі
    16:59 "Вера беларуса" (верш Цёткі, чытае Крысціна Дробыш)
    Калаж з фота: Белсат; Wikimedia Commons.
    Дасылайце нам відэа ў чат-бот - t.me/belsatbot
    Старонка БЕЛСАТ - belsat.eu/
    Старонка ВОТ ТАК - vot-tak.tv
    iOS - apple.co/3u1TieJ
    Android - bit.ly/3eWIZo3
    Ва ўсіх пытаннях - belsat.eu@gmail.com
    Падпішыся на нашыя каналы:
    БЕЛСАТ NEWS - bit.ly/3pVaAvo
    ВОТ ТАК - bit.ly/3eW1R5G
    БЕЛСАТ LIFE - bit.ly/3t2IgsX
    ЖЭСТАЧАЙШЫЙ МУЛЬТ - bit.ly/3zpLwQr
    БЕЛСАТ NOW - bit.ly/3FZk1iU
    БЕЛСАТ HISTORY - bit.ly/3qHZOaU
    БЕЛСАТ MUSIC - bit.ly/3yixU8D
    BIEŁSAT PL - bit.ly/3eQXR6F
    BELSAT ENGLISH - bit.ly/3HAG2F9
    БЕЛСАТ DOC - bit.ly/3EVNMje
    ВОТ ТАК NOW - bit.ly/3HHsSGH
    БЕЛСАТ SHORTS - bit.ly/3pYpq4u
    ВОТ ТАК SHORTS - bit.ly/3zqRfWa
    Далучыся да нас у сацыяльных сетках:
    Па-беларуску:
    Instagram - bit.ly/2RiZjGV
    Facebook - bit.ly/3bAskV8
    Vkontakte - bit.ly/2S4mTqC
    Twitter - bit.ly/3ynMD1V
    Odnoklassniki - bit.ly/3fw20Nr
    Telegram - bit.ly/3tVgb3K
    TikTok - bit.ly/3eXPze5
    По-русски:
    Telegram - bit.ly/3QdJYje
    Instagram - bit.ly/3DX658N
    Facebook - bit.ly/3nbLXIY
    Vkontakte - bit.ly/38V5Mg9
    Twitter - bit.ly/3uXZRjZ
    Po polsku:
    Instagram - bit.ly/3oq9QvU
    Facebook - bit.ly/3mup83Y
    Twitter - bit.ly/3oqprM5
    In english:
    Twitter - bit.ly/3fub0Ta
    #цётка #рэвалюцыя #нашаніва

Комментарии • 39

  • @belsat_history
    @belsat_history  Месяц назад +13

    Падпішыся на канал, каб быць у курсе! goo.gl/cfiYTj
    00:00 Як узнікла Беларуская сацыялістычная грамада ў Менску ў 1906 годзе?
    01:16 Аўтарытэт Алаіза Пашкевіч, яна ж - Цётка
    02:46 Пра сям’ю Алаізы Пашкевіч са Шчучыншчыны
    03:18 Што такое курсы Пятра Лесгафта для жанчын у Пецярбурзе?
    03:48 Вацлаў Іваноўскі і Алаіза Пашкевіч
    04:30 Круг беларускай народнай прасветы і культуры ў Пецярбургу
    05:15 "Музыкант беларускі" (верш Цёткі, чытае Крысціна Дробыш)
    05:48 Як узнікла мянушка Цётка?
    07:20 Рэвалюцыя 1905-1907 года ў Расейскай імперыі
    08:48 Масажыстка Цётка і цяжкая праца ў віленскай лякарні
    09:29 "Мора" (верш Цёткі, чытае Крысціна Дробыш)
    10:13 Беларуская сацыялістычная грамада (БСГ)
    12:01 Газета "Наша Ніва" і эміграцыя Цёткі ў Львоў ды Кракаў
    12:59 "З чужыны" (верш Цёткі, чытае Крысціна Дробыш)
    13:44 Як батлейка вярнулася дзякуючы Алаізе Пашкевіч
    14:57 Тэатр Буйніцкага і першы беларускі дзіцячы часопіс "Лучынка"
    15:13 Сястра міласэрнасці і Першая сусветная вайна
    16:20 Жыла Беларуссю тады, калі яшчэ не ўсе ведалі пра існаванне гэтай Беларусі
    16:59 "Вера беларуса" (верш Цёткі, чытае Крысціна Дробыш)

  • @lolax3573
    @lolax3573 Месяц назад +6

    Дзякуй, Цімох! Дзякуй, коцікі!❤️🤗

  • @stakis15
    @stakis15 Месяц назад +6

    Алаіза Пашкевіч, наша героіня! Как много она сделала для Беларуси, и всё же так мало о ней знают... Надо больше говорить о таких людях, чтобы память о них не угасла!!!!

  • @borysbulat5444
    @borysbulat5444 Месяц назад +34

    Выдатнае прачытанне вершаў Алаізы Пашкевіч. Ажно дух перахоплівае! Дзякуй за цікавы аповед ❤ пра жыццё гэтай нашай таленавітай дзяячкі, якая, як выходзіць, нават 40 гадоў на свеце не пражыла, а столькі ўсяго зрабіла💥 Яшчэ калісьці пра яе была цікавая праграма ў "Загадках беларускай гісторыі"

  • @user-hn7io8yp1y
    @user-hn7io8yp1y Месяц назад +21

    Дзякуй Вам за вашу працу! За вашы цiкавыя рассказы. Шчучыншчына!!!🎉

  • @frantiszek9433
    @frantiszek9433 Месяц назад +7

    Канцоўка класная! 👍👍👍

  • @lobkodenis
    @lobkodenis Месяц назад +17

    Файна атрымалася! Крысціна моцна ўлілася ў ваш мужчынска-катовы калектыў))

    • @cymus1
      @cymus1 Месяц назад +3

      Так ёсць)

  • @user-wl3mi9gs9q
    @user-wl3mi9gs9q Месяц назад +21

    Дзякую за выдатны выпуск. Прыемна, што да вашай кампаніі далучылася такая прыгожая дзяўчына❤

    • @cymus1
      @cymus1 Месяц назад +7

      Дзякуй! І нам прыемна)

  • @volha6682
    @volha6682 Месяц назад +10

    Цудоўны выпуск, дзякую. Ведала Алаізу Пашкевіч збольшага як паэтку, як рэвалюцыянерку не асабліва. Такія знаемыя адчуванні гэтай тугі па Радзіме...

    • @cymus1
      @cymus1 Месяц назад +5

      Так, гісторыя нібыта паўтараецца.

  • @viachaslaw9560
    @viachaslaw9560 Месяц назад +8

    Малайцы! Хрысьціну з Купалаўскага Тэатру запрасілі❕❗️❕

  • @user-wz6rk5fz8x
    @user-wz6rk5fz8x 27 дней назад +3

    Файны выпуск, дзякуй!) Нядаўна глядзела выпуск пра Ефрасінню Полацкую і якраз сумавала, што там не было жанчыны:)

  • @user-kv9fh5rf6v
    @user-kv9fh5rf6v 25 дней назад +4

    Як жа мне падабаецца вашая перадача 😻 коцікі one love, дзякуй за такі якасны кантэнт 👐

    • @cymus1
      @cymus1 25 дней назад

      Дзякуй, што глядзіце!

  • @alaksiejstankievicx
    @alaksiejstankievicx Месяц назад +16

    Штосьці ў вас амаль віртуальны калаб з Хадановічам атрымаўся :) Дзякуй як заўжды за працу!

    • @cymus1
      @cymus1 Месяц назад +7

      Гэта мы не спецыяльна) Дзякуй!

  • @alenabaravik6011
    @alenabaravik6011 Месяц назад +14

    Вялікі дзякуй паважаныя за такую выдатную пляцоўку, за працу, за падачу! 🥰👌👍 Усяго найлепшага і да новых сустрэч!

    • @cymus1
      @cymus1 Месяц назад +1

      Да новых сустрэч!

  • @ArtsiomPraskalovich
    @ArtsiomPraskalovich Месяц назад +9

    Пераадкрыў для сябе Цётку. Дзякуй вялікі! Усе б выпускі ды ў якасці дадаткаў да ўрокаў гісторыі ды літаратуры ў школе.

  • @JanKavalevsky
    @JanKavalevsky Месяц назад +11

    ведаю дом у менску с шыльдай цеткі

  • @user-km3ko1we7w
    @user-km3ko1we7w Месяц назад +14

    раней Цімох смяяўся над катамі на конт Шчучыншчыны, цяпер наадварот))

    • @cymus1
      @cymus1 Месяц назад +3

      Шчучыншчына паўсюль)

  • @irinaburdenkova6406
    @irinaburdenkova6406 10 дней назад +2

    Глядзіш на тэму і думаеш: ну што там можа быць цікавага! А выяўляецца... І горка, што мы не мелі ўяўлення, што маем такія гісторыі...

  • @JanKavalevsky
    @JanKavalevsky Месяц назад +8

    😍😍😍

  • @dashadasha7681
    @dashadasha7681 Месяц назад +12

    Дзякуй вам вялікі!❤ Намагаюся заўсёды слухаць уважліва. Прывітанне з Пецярбурга! А як зваць спадарыню акторку?

    • @cymus1
      @cymus1 Месяц назад +7

      Дзякуй, што глядзіце і слухаеце! Спадарыня акторка - Крысціна Дробыш.

    • @user-km3ko1we7w
      @user-km3ko1we7w Месяц назад +2

      Крысціна Дробыш

    • @user-uh8wh8pn2d
      @user-uh8wh8pn2d Месяц назад +7

      Чудова артистка, увійшла в образ.

  • @Vasilina-eu8on
    @Vasilina-eu8on Месяц назад +11

    Ну загнуў, аўтырытэт, пісьменьнік, дык а кім тут падумаць, як не а мужчыне? Адразу так і не здагадаешься, калі назву відэа не паглядзець.)

    • @4amu_nie
      @4amu_nie Месяц назад +3

      Забыліся на нашыя адметныя фемінітывы. Але дзеля мастацкага ходу можна)

  • @user-sg8rw1fe1l
    @user-sg8rw1fe1l Месяц назад

    Алаіза да 26 год вучылася у платнай Віленскай гімназіі і не змагла яе скончыць.
    Ёй выдалі даведку, што яна можа выкладаць дзецям арыфметыку.
    Але Алаіза марыла скончыць унівесітэт, а працаваць не хацела.
    Алаіза стала агентам Царскай Ахранкі.Разам з іншымі мажорамі стварылі падстаўную арганізацыю БСГ і яе друкаваны орган Наша Ніва.
    Да 1904г тутэйшая мова і лацінскі альфабэт пад забаронай. З 1905г можна друкаваць тутэйшай мовай.Але Наша Ніва друкуецца маргінальнай мовай, рускім альфабэтам і прапагандуе патрэбную уладам беларускасць.

    • @jamalashy1011
      @jamalashy1011 Месяц назад

      дык вось адкуль ноги растут у сучаснай агентуры з маргенгзау!

  • @user-sg8rw1fe1l
    @user-sg8rw1fe1l Месяц назад +1

    Каб узяць пад кантроль палітычны і рэвалюцыйны рух, царскія улады стваралі падстаўныя партыі. Адной з такіх партый была БСГ і яе друкаваны орган.
    БСГ створана дзецьмі магутных землеўладальнікаў-мажораў.Алаіза была адной з гэтых мажоркаў.Прозвішча людзей якія прыходзілі у гурткі БСГ яны перадавалі у царскую ахранку.Потым гэтых людзей саджалі за краты.
    Каб не даць тутэйшым кансалідавацца пад сваім этнонімам, БСГ прапагандавала беларускасць. Алаіза паўсюды казала: Аказваецца мы не тутэйшыя, мы беларусы.