Гістарычная навука Беларусі: асобы, канцэпцыі, дасягненні (да 95-годдзя Інстытута гісторыі НАНБ)

Поделиться
HTML-код
  • Опубликовано: 20 окт 2024
  • 15 кастрычніка 2024 г. Дзяржаўная навуковая ўстанова «Інстытут гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі» адзначае сваё 95-годдзе. З гэтай нагоды 15-16 кастрычніка 2024 г. у сценах Інстытута гісторыі прайшоў V Міжнародны кангрэс гісторыкаў Беларусі «Гістарычная навука Беларусі: асобы, канцэпцыі, дасягненні (да 95-годдзя Інстытута гісторыі НАН Беларусі)». У рабоце гэтага прадстаўнічага навуковага форуму прынялі ўдзел больш за 200 навукоўцаў з Беларусі і замежных краін.
    Важнымі задачамі гэтага прадстаўнічага форуму з’яўляюцца:
    • азнаямленне з навуковымі распрацоўкамі і практычнымі дасягненнямі айчынных і замежных вучоных-гуманітарыяў па праблемах гістарычнага мінулага Беларусі;
    • паляпшэнне ўзаемадзеяння акадэмічнай і ўніверсітэцкай навукі па актуальных праблемах развіцця айчыннай сацыягуманітарыстыкі; ўмацаванне сувязі навукі з установамі адукацыі;
    • арганізацыя і кіраванне творчай ініцыятывай студэнцкай моладзі па актуальных пытаннях вывучэння гісторыі беларускай дзяржаўнасці.
    Па матэрыялах кангрэса запланавана выданне зборніка.
    Месца правядзення: г. Мінск, вул. Акадэмічная 1, Інстытут гісторыі НАН Беларусі.
    Азнаёміцца з анлайн-трансляцыямі:
    • Пленарнага пасяджэння ( • Пленарнае пасяджэнне к... )
    • Секцыя 1 «Даследаванні ў галіне беларускай археалогіі»
    • • 15.10.2024 - ruclips.net/user/li...
    • • 16.10.2024 - www.youtube.co...
    • Секцыя 3 «Беларусь у канцы XVIII - пачатку XX ст.»
    • • 15.10.2024 - ruclips.net/user/li...
    • • 16.10.2024 - • Секцыя 3 Беларусь у ка...
    • Секцыя 4 «Беларусь у Навейшы час»
    • • 15.10.2024 - ruclips.net/user/li...
    • • 16.10.2024 - • Секцыя 4. Беларусь у Н...
    Канферэнцыя праводзіцца ў рамках Дзяржаўнай праграмы навуковых даследаванняў на 2021-2025 гг. «Грамадства і гуманітарная бяспека беларускай дзяржавы» (навуковы кіраўнік - доктар гістарычных навук, прафесар, акадэмік НАН Беларусі А. А. Каваленя) падпраграмы №1 «Гісторыя» (навуковы кіраўнік - кандыдат гістарычных навук, дацэнт В. Л. Лакіза).

Комментарии •